Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
11)	Бліорэ (Вііоге) Артур Карл. Сябра ложы, брат служачы (1819-1821), масон 2-й ст. (1819), 3-й ст. (1821).
12)	Блоцкі (Blocki) Станіслаў Міхайлавіч. Сябра ложы (1819), масон 1-й ст. (1821).
13)	Брадоўскі (Brodowski) Антоні (Антон Марцінавіч). Сябра ложы (1819), масон 2-й ст. (1821).
14)	фон Брэм Лорэнц Іаган Людвіг*. Ганаровы сябра ложы, ініцыяваны ў 1815 г.
Вольны муляр, прозвішча якога адсутнічае ў спісе Ю.Гардзеева (гл. артыкул 3 гісторыі гарадзенскіх масонаў), пазначаны зоркай. У выпадку, калі Ю.Гардзееў дае іншае напісанне імя або прозвішча, яно падаецца ў квадратных дужках [заўвага рэд.]
15)	Бухавецкі (Bychowiecki) Людвіг [Людгард-Ю.Г.]. Масон 2-й ст. (1821).
16)	Быкоўскі (Bykowski) Канстанцін Фадзеевіч. Ганаровы сябра ложы, масон 5-й ст. (1821).
17)	Быстры (Bystry) Каспар. Масон 2-й ст. (1821).
18)	Бычыньскі (Byczynski) Ян Юр’евіч. Ганаровы сябра ложы, масон 5-й ст.
19)	Бялоцкі (Bialocki) Гжэгаж [Рыгор Ю.Г.] Іванавіч. Заснавальнік ложы, масон 4-й ст. і Скарбнік (1819).
20)	Вальтэр (Wolter) Багуміл Іванавіч. Масон 1-й ст. (1821).
21)	Вайніловіч (Woynillowicz) Фларыян. Ганаровы сябра ложы, масон 5-й ст. (1820), 6-йст. (1821).
22)	Вайніловіч (Woynillowicz) Юзаф Мікалаевіч. Ганаровы сябра ложы, масон 4-й ст. (1821).
23)	Валовіч (Wollowicz) Ян. Масон 1-й ст. (1821).
24)	граф Валовіч (Wollowicz) Яўхім Антонавіч*. Ганаровы сябра ложы (1820), масон 3-й ст.
25)	Верашчака (Wereszczaka) Юзаф Антонавіч. Ганаровы сябра ложы, масон 3-й ст. (1821).
26)	Вейсенгоф (Weysenhoff) [Вайсанхоф Ю.Г.] Францішак. Ганаровы сябра ложы, масон 3-й ст. (1821).
27)	Відацкі (Widacki) Якуб Філіпавіч. Масон 1-й ст. (1821).
28)	Вірыён (Wiryon) Ян Юзафавіч (Восіпавіч). Заснавальнік ложы, масон 3-й ст. (18191821).
29)	Вітаноўскі (Witanowski) Дамінік Янавіч. Прамоўца (1818-1820), масон 4-й ст. (1821).
30)	Вітаноўскі (Witanowski) Міхал Янавіч. Другі дазорац (1818), Першы дазорац (1819), Майстар (1820), масон 4-й ст. (1821).
31)	Галіцкі (Halicki) Якуб. Масон 2-й ст. (1821).
32)	Гарабурда (Haraburda) Адам. Ганаровы сябра ложы, масон 4-й ст. (1821).
33)	Гарапіяд (Horehlad) [Гарыгляд Ю.Г.]Юзаф Якімовіч. Масон 3-й ст. (1819-1821).
34)	Гарэцкі (Gorecki) Юзаф Валянцінавіч. Ганаровысябра ложы, масон 7-йст. (1821).
35)	Генч (Hentsch) [Геч Ю.Г.] Францішак. Ганаровы сябра ложы (1821).
36)	Герланд Федар Федаравіч*.
37)	Герс (Giers) Аляксандр Карлавіч. Масон 3-й ст. (1819-1821).
38)	Главацкі (Glowacki) Юзаф Антонавіч. Ганаровы сябра ложы, масон 3-й ст. (1821).
39)	Гласка (Hlasko) [Глашка Ю.Г.] Юльян Леапольдавіч. Масон 3-й ст. (1819-1821).
40)	Глінскі (Glinski) Аўгустын. Ганаровы сябра ложы (1821), масон 7-й ст.
41)	Гофман (Hofinan) Караль. Ганаровы сябра ложы (1821), масон 7-й ст.
42)	Грамыка (Грамыкін) Юзаф Станіслававіч*. Ганаровы сябра ложы.
43)	Гродэк (Groddeck) Багдан (Эрнэст?) [Гродэк Эрнэст Готфрыд Ю.Г.] Веніямінавіч. Ганаровы сябра ложы.
44)	Грыгаровіч (Hrehorowicz) Караль. Масон 1-й ст. (1819-1821).
45)	Губарэвіч (Hubarewicz) Станіслаў. Масон 2-й ст. (1819), 3-й ст. (1821).
46)	Дабжанскі (Dobrzanski) Вінцэнт Антонавіч. Ганаровы сябра ложы, масон 6-й ст.
47)	Далінскі (Dolinski) Станіслаў. Масон 2-й ст. (1819), 3-й ст. (1821).
48)	Дамброўскі (Dabrowski) Міхал Лявонцьевіч. Ініцыяваны каля 1817 г., масон 1-й ст. (1819), 2-й ст. (1821).
49)	Дамброўскі (Dabrowski) Хрызастам. Ганаровы сябра, масон 7-й ст. (1820).
50)	Данкевіч (Dankiewicz) Рамуальд Марцінавіч. Масон 2-й ст. (1819), масон 3-й ст. і Ялмужнік (1821).
51)	Даўнаровіч (Downarowicz) Казімір. Ганаровы сябра ложы, масон 3-й ст. (1821).
52)	Дзежыц (Dziezyc) Ян. Масон 2-й ст. (1821).
53)	Дзяконскі (Dziekonski) Юзаф. Масон 2-й ст. (1819), 3-й ст. (1821).
54)	Князь Длускі (Dhiski) Міхаіл Сцяпанавіч. Ганаровы сябра ложы, масон 7-й ст. (1820).
55)	Дмухоўскі [Дмахоўскі Ю.Г.] Міхал. Ганаровы сябра ложы.
56)	князь Друцкі-Любецкі (Drucki-Lubecki) Ксаверы Францішак [Любецкі-Друцкі Францішак Ксаверы Ю.Г.]. Ганаровы сябра ложы (1820), масон 7-й ст.
57)	Елец (Jelec) Адам Юзафавіч. Масон 1-й ст. (1819), 3-й ст. (1821).
58)	Елец (Jelec) Антоні Міхайлавіч. Масон 3-й ст. і Суддзя (1819-1820), 4-й ст. і Намеснік майстра (1821).
59)	Ельскі (Jelski) Юзаф Юзафавіч. Масон 1-й ст. (1819), 2-й ст. (1821).
60)	Ельскі (Jelski) Плацыд. Масон 1-й ст. (1821).
61)	Жышкевіч (Zyszkewicz) Антоні. Масон 3-й ст. і Першы сцюарт (1819), Сакратар (1821).
62)	Жукоўскі (Zukowski) Шыман. Ганаровы сябра ложы, масон 3-й ст. (1821).
63)	Граф Жэвускі (Rzewuski) Адам Станіслававіч. Ганаровы сябра ложы, масон 7-й ст. (1820).
64)	Граф Жэвускі (Rzewuski) Генрых Адамавіч. Ганаровы сябра ложы (1820), масон 5-й ст.
65)	Завадскі Юзаф. Ганаровы сябра ложы, масон 3-й ст. (1820-1821).
66)	Загурскі (Zagorski) Ян. Масон 2-й ст. (1819), 3-й ст. і Будаўнічы рахмістр (1821).
67)	Задарноўскі (Zadamowski) Станіслаў. Масон 3-й ст. (1819-1821).
68)	Заха (Zacha) Ян Янавіч. Масон 3-й ст. і Ялмужнік (1819), масон 4-й ст. (1821).
69)	Іваноўскі (Iwanowski) Юзаф. Ганаровы сябра ложы, масон 3-й (1821).
70)	Івашкевіч (Iwaszkiewicz) Ян. Ганаровы сябра. Упаўнаважаны пры Вялікім усходзе (1821), масон 7-й ст.
71)	Кайсараў (Kaysarof) Пётр Сяргеевіч. Ганаровы сябра ложы, масон 5-й ст. (18191821).
72)	Казлоўскі (Kozlowski) Міхал. Масон 3-й ст. (1821).
73)	Граф Камароўскі (Komarowski) Бальтазар Іванавіч. Ганаровы сябра ложы, масон 5-й ст. (1821).
74)	Каменскі (Kamienski) Казімір. Ганаровы сябра ложы, масон 7-й ст.
75)	Каменскі (Kamienski) Людвік Юзафавіч. Ганаровы сябра ложы, масон 7-й ст. (1820).
76)	Каменскі (Kamienski) Юзаф Францавіч. Ганаровы сябра ложы, масон 3-й ст. (1821).
77)	Каміньскі (Kaminski) Ян. Масон 3-й ст. (1819).
78)	Канюшэўскі (Koniuszewski) Ян. Масон 3-й ст. (1821).
79)	Капроўскі Юзаф. Масон 1-й ст. (1821).
80)	Кашуба Адольф.
81)	КожыцЯкуб*.
82)	Котвіч (Kotwicz) Ян. Ганаровы сябра ложы, масон 3-й ст. (1821).
Ян Ходзька (Барэйка) (24 чэрвеня 1777г., мяст. Крывічы Вілейскага павета -10 лістапада 1851 г., Менск), пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч У1793 г. быўабраны цывільна-вайсковым камісарам Ашмянскага павету. 3 1795 г. асэсар суда ў Паставах, з 1798 г. -падсудак, з 1808 г. падкаморы Вілейскага павету, з 1811 г. старшыня Галоўнага цывільнага суда ў Менску. На гэтай пасадзе Ян Ходзька разгарнуў актыўную грамадска-культурную дзейнасць. Ен ар-
ганізоўваў тэатральныя пастаноўкі і канцэрты, выступаючы адначасова аўтарам п ’есаў, рэжысёрам і акцёрам. Сродкі ад спектакляў ішлі на дзейнасць Менскага таварыства дабрачыннасці.
У вайне 1812 г. як патрыёт былой Рэчы Паспалітай актыўна падтрымаў Напалеона. Менавіта ён не дапусціў знішчэння расейцамі харчовых запасаў ў Менску падчас іх адступлення, удзельнічаў у стварэнні Часовай рады ВКЛ, дзе займаўся фінансавымі і медыцынскімі пытаннямі. Ян Ходзька напісаў і надрукаваўу “Менскай газеце’’ патрыятычны твор пад назвай "Вызваленая Літва Пасля выгнання Напалеона нейкі час жыўу Варшаве.
УМенск вярнуўся толькі пасля амністыі. Адразу аднавіў сваю грамадска-асветніцкую дзейнасць. Стаў актыўным арганізатарам ложаў вольных муляраўуЛітве і Беларусі. У1816 г. быў адным з заснаеальнікаў менскай ложы “Паўночная паходня ” і стаў яе першым Вялебным. У ліпені 1816 г. быў пасвечаны ў вышэйшыя шатландскія ступені. Прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі віленскіх ложаў. Уканцы 1816 г. удзельнічаўу аднаўленніПравінцыяльнайложы “Дасканалая еднасць ", у 1818 г. быў сярод заснавальнікаў ложы "Школа Сакрата ", сябры якой абралі яго Вялебным. Як ганаровы сябра належаў таксама да гарадзенскай ложы "Сябры чалавецтва Менавіта ён прапанаваў далучэнне да вольнамулярства Тамашу Зану (1821).
Адначасна быў ганаровым сябрам Таварыства шубраўцаў, Таварыства дабрачыннасці, Віленскага друкарскага таварыства, клапаціўся аб распаўсюджванні прышчэпак ад воспы і г.д. Цікавіўся праблемай асветы. У часопісе "Dzieje dobroczynnosci ” выступіў як прыхільнік адкрыцця шматлікіх сельскіх школаў іраспаўсюджвання асветы сярод народу. Прапагандаваў стварэнне школ для бедных вучняў па метаду Ланкастэра. У 1821 г. Ян Ходзька выдаў кнігу "Пан Ян са Свіслачы ", напісаную ў форме гутарак галоўнага героя з сялянамі. Гэтая форма дазваляла абмяркоўваць сельскагаспадарчыя і гандлёвыя справы, праблемы здароўя і выхавання дзяцей ды інш. Яна вытрымала шэсць выданняў і здабыла для аўтара годнасць ганаровага сябра Рады Віленскага універсітэта. У1822 1823 гг. Ян Ходзька выконваў абавязкі інспектара школаў Віленскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. Ягоным сакратаром быў Тамаш Зан.
Паводле ўспамінаў, ЯнХодзька быў незвычайным чалавекам. Яго адрознівала адкрытасць і шчырасць, дабразычлівасць і ветлівасць, вясёлы і лёгкі нораў, які ўсіх зачароўваў. Гэта быў высока адукаваны і шляхетны чалавек.
Ян Ходзька падтрымліваў добрыя адносіны з моладзю. Быў сябрам Таварыства філаматаў (па некаторых звестках з 'яўляўся ініцыятарам гэтага руху). Разам з іншымі філаматамі быў арыштаваны, пасля доўгага судовага следства і працэсу (1826-1829) быў аддадзены пад нагляд паліцыі і вясной 1830 г. вярнуўсяў Вільню. За ўдзелу паўстанні 1830 1831 гг. разам з сынам Юзафам быў сасланы на Урал. Вярнуўся адтульу 1834 г. 3-за недахопу сродкаў Ходзькі былі вымушаны прадаць маёнтак Крывічы і набыць невялікі фальварак Яноўшчынуў Менскім пав. Ян Ходзька заняўся літаратурнай працай. Ён пісаў апавяданні, аповесці, успаміны, наеукова-гістарычныя працы. Ягоныя творы склалісяў 12-томныя “Pisma rozmaite autora “Pana Jana ze Swisloczy", выдадзеныяў Вільніў 1837-1842 гг. Друкаваўсяў часопісах "Dziennik Wilenski", “Athenaeum ”, альманаху “Rubon ” ды imu.
Пахаваны Ян Ходзька ў Заслаўі.
Тв.: “Pisma rozmaite autora “Pana Jana ze Swisloczy". T. 1-12. Wilno, 1837-1842; Diecezja Minska okolo 1830 r. T. 1. Lublin, 1998.
Літ.: Мархель У. Як свечка перад згасаннем Н Мархель У. Прысутнасць былога. Мінск, 1997; Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Х-ХІХ ст.: Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 590; Рыбчонак С. Менскія варштаты ў 1-й чвэрці 19 стагоддзя (Нарысы з гісторыі вольнамулярскага руху на Беларусі) II Годнасць. 1994. — № 1(2); Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Ч. 2. -Мінск, 2003. С. 74; Chodzko D.C. Jan Chodzko: Obrazek zyciorysowy // Teka Wilenska. 1858. № 5; Hass L. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej w XVIII i XIX wieku. Wroclaw, 1982. S. 274, 286, 297; Malachowski-Lempicki St. Wykaz polskich loz wolnomularskich oraz ich czlonkow w latach 1738-1821 H Archiwum komisji historycznej Polskiej Akademii Umiej^tnosci. T. 14. Krakow, 1930. S. 209; Turska H. Jtjzyk Jana Chodzki. Wilno, 1930; Polski Slownik Biograficzny. T. HI. Krakow, 1937. S. 384-385; Encyklopedja powszechna / S.Michalski. T. 2. Warszawa, [b.r.]. S. 471; Ilustrowana Encyklopedja Trzaski, Everta i Michalskiego / S.Lam. — T. 1. Warszawa, 1927. — S. 607.