Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
5.	Фрыдэрык Шрайбэр, сакратар. Харунжы надворнай міліцыі Антонія Тызенгаўза26.
6.	Гэмбоўскі, майстар абрадаў.
7.	Ян Гімель, першы дазорац. Паручнік Шаеельскага гарнізону27.
8.	Й. X Мюнц (Muntz), другі дазорац. Праўдападобна, служыў у А.Тызенгаўза23.
9.	Караль Юзаф Вірыён, захавальнік пячаткі.
10.	Караль Готліб.
11.	Эфраім Готліб29.
12.	Хрысціян Эрнест Фэхнер. Купец з Эльбланга, якіў 1788 г. атрымаў гарадзенскае грамадзянства30.
13.	Ян Гадзфрой Вальтэр. Бухгалтар гандлёвага кантару на Гарадніцы31.
14.	[Тадзвуш] Юрзвіч. Ксёндз, прэфект гарадзенскай школы Адукацыйнай Камісіі.
15.	Юзаф Сако. Архітэктар, гарадзенскі гараднічы, з 1774 г. працаваў у А.Тызенгаўза32.
16.	Захары Бютнзр. Уладальнік нерухомасці, касір Гарадзенскай эканоміі33.
17.	Зыгфрыд Шмідт. Адзін з кіраўнікоў фабрыкі золата на Гарадніцы.
18.	Людвік Вязоўскі. Каралеўскі маёр34.
Як бачым, майстрам кафедры гарадзенскай ложы ў 1781 г. быў добра вядомы доктар Жан Эмануэль Жылібер, а да сяброў ложы належалі асобы,
23 Koscialkowski S. Antoni Tyzenhauz... Londyn, 1971. T. 2. S. 382; PSB. T. 1. — S. 392-393.
24 Ibidem. S. 89, 342; PSB. T. 1. S. 393; НГАБ y Менску. Ф.1761, воп.1, ад.з. 14. Арк. 1232.
25 Koscialkowski S. Antoni Tyzenhauz... T. 1. S. 321, 408.
26 Ibidem. S. 496.
27 Ibidem. T. 2. S. 98.
28 Ibidem. T. 1. S. 497.
25 Пра “рахункавода мануфакгурнага кантару” на Гарадніцы Хрысціяна Готліба і Іагана Готліба (свечніка?) захаваліся згадкі ў гарадзенскіх гарадскіх кнігах 80-х гг. XVIII сг.: НГАБ у Менску, Ф. 1761, воп. 1, ад.з. 13. Арк. 412; ад.з. 14. Арк. 214; гл. таксама: Spis mieszkancow Grodna z 1794 r. // Grodno w XVIII w Miasto i ludnosc. — Bialystok, 1997. S.81.
30 НГАБ y Менску. Ф. 1761, воп. 1, ад.з. 14. Арк. 544.
31 Тамсама. С. 352.
32 Тамсама. С. 459; Loza S. Architekci і budowniczowie w Polsce. Warszawa, 1954. S. 266.
33 НГАБ y Менску. Ф. 1761, воп. 1, ад.з. 13. Арк. 564; ад.з. 14. Арк. 214; НГАБ у Гародні.
Ф. 1, воп. 19, ад.з. 1469. Арк.2.
34 Koscialkowski S. Antoni Tyzenhauz ... Т. 1. S. 247, 484.
блізка звязаныя з Антоніем Тызенгаўзам і мяшчане пераважна нямецкага паходжання.
Страта незалежнасці Рэчы Паспалітай прычынілася да закрыцця ложаў. Усе капіталы і масонскія архівы зніклі35. Таму ўявіць сабе формы дзейнасці масонаўу XVIII ст. даволі няпроста. He выключана, што яны складаліся з традыцыйных дабрачынных ініцыятываў: падтрымкі ў адкрыцці шпіталяў, бязплатнага раздавання супоў і супрацьінфекцыйных прышчэпак. Гарадзенскія масоны не маглі абмінуць падобных чыннасцяў. Сябрамі ложы была тагачасная эліта з асяроддзя Антонія Тызенгаўза: дактары, архітэктары, прамыслоўцы, вайскоўцы і гарадзенскія мяшчане. Менавіта дзякуючы некаторым з іх у другой палове XVIII ст. узнікла і даволі дынамічна развівалася гарадзенскае прадмесце Гарадніца.
Л.Хас згадвае пра гарадзенскую “нерэгулярную ложу <„.> св. Яна” (St. Jacques de la parfaite Egalite), якая існавала ў 80-ыя гг. XVIII ст.36 Інфармацыя гэтая падаецца сумніўнай, бо існаванне ложы, якая не ўваходзіла ў склад Вялікага ўсходу, дакументальна не пацверджана.
Масонская ложа ў Гародні ў 1817 -1821 гг.
Заснаванне
Адраджэнне масонскага руху на землях былога ВКЛ адбылося напачатку XIX ст., дзякуючы згодзе расейскага імператара Аляксандра I, які таксама быў масонам. Дадатковым фактарам, які спрыяў вышэйзгаданаму працэсу, стала існаванне розных палрыятычных арганізацыяў, такіх як “Саюз сяброў” у Варшаве, мэтай якога была рэстаўрацыя Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., шубраўцаў ці Таварыства філаматаў у Вільні37.
У 1816 г. утварыліся ложы “Паўночная паходня” ў Менску і “Добры пастыр” у Вільні, а ў 1817 г. пачалі сваю дзейнасць яшчэ тры ложы: “Вузел еднасці” ў Наваградку, “Палямон” у Расенях і “Сябры чалавецтва” ў Гародні38.
Першыя крокі гарадзенскай ложы былі наступныя. 5 красавіка 1817 г. Правінцыяльная ложа “Дасканалая еднасць” выдала “дыплом” пра стварэнне ложы ў Гародні39.20 траўня Правінцыяльная ложа атрымала ад гарадзенскіх “вольных муляраў” просьбу пра зацвярджэнне ложы. Зварот пачынаюць словы: “Мы, майстар, чыноўнікі і работнікі той ложы сведчым гэтым лістом,
35 Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na ziemiach... S. 53.
36 Hass L. Wolnomularstwo... S. 53; Рябннвн H. Польское масонство // Масонство. Москва, 1991. С. 234.
37 Добрянскнй С. Очеркм нз нсторнн масонства... С. 105.
38 Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na ziemiach... S. 33, 50, 54; Zaleski S. O masonii w Polsce od roku 1742... S. 188.
39 AP ЦБАН Літвы. F 75-265. Арк. 87.
“Дом масонаў” у Гародні. XVIII. Фотаздымак. 2004 г.
Прывілей масонскай ложы “Сябры чалавецтва”. 1817 г.
nrroWW вольныямулярынаУсходзеГароднісабраныяўдастатковайколькасці, звярнуліся да Нас з патрабаваннем, каб мы <„.> выдалі Дыпламат законнай Канстытуцыі пра заснаванне новага храма на тым жа Усходзе пад назвай “Сябры чалавецтва”40.
Структура ложы
Галоўным ініцыятарам і стваральнікам ложы, а таксама яе першым майстрам, быў маршалак Берасцейскага павету Калікст Межаеўскі41. Пачынальнікамі ложы сталі былы палкоўнік войска ВКЛ Ігнацы Ляхніцкі42, доктар Бернард Міхельсон, вядомы грамадскі дзеяч Ігнацы Эмануэль Ляхніцкі43. Да ліку заснавальнікаў арганізацыі належалі асэсар Гарадзенскага губернскага праўлення Рыгор Бялоцкі, сакратар Гарадзенскай шляхецкай палаты Міхал Вітаноўскі, дарадчык Віленскай Скарбавай палаты Ануфры Крыдэль, былы капітан войска Каралеўства Польскага Юзаф Бжазіна і іарадзенскі злотнік ФіліпМайне.
Унутраная структура гарадзенскай сімвалічнай ложы складалася з трох узроўняў: вучня, чалядніка і майстра. Акрамя таго існаваў падзел на дзейсных і ганаровых сяброў. Штогод 1 сакавіка адбываліся перавыбары на ўсе пасады. Крыніцы паведамляюць пра асабовы склад ложы “Сябры чалавецтва” 1819 і 1821 гг. і функцыі яе кіраўнікоў:
1)	Майстар кафедры займаўся адміністрацыяй і фінансамі. Першым майстрам ложы “Сябры чалавецтва”, як вядома, быў Калікст Межаеўскі44, а ў
40 Ibidem. РК 2-43 (F 5-43).
41 Калікст Межаеўскі уладальнік шэрагу маёнткаў у Пружанскім і Берасцейскім пав. Гарадзенскай губ. Памёр у красавіку 1854 r.; Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na ziemiach... S. 53; НГАБ y Гародні. Ф. 1, воп. 28, ад.з. 713. Арк. 1; Ф. 6, воп. 1, ад.з. 197. Арк. 87.
42 Ігнацы Ляхніцкі сябра Каралеўскаіа Варшаўскага сельскагаспадарчага таварыства. Гл.: Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na ziemiach... S. 53; НГАБ y Гародні. Ф. 6, воп.1, ад.з. 162. Арк. 13, 37; Lachnicki J. E. Statystyka gubemi Litewsko-Grodzienskiej. -Wilno, 1817.-S. 1.
43 Ляхніцкі I. Э. быў аўтарам Statystyki guberni Litewsko-Grodzienskiej (1817), выдаўцам Pami^tnika Magnetycznego (Вільня, 1816-1818), ініцыятарам накіравання геалагічнай партыі ў мэтах даследавання пакладаў каменнай солі на Гарадзеншчыне, Віленшчыне і Беласточчыне (1824-1826). Дзякуючы яго намаіанням у Друскеніках былі знойдзены водныя крыніцы (1824), белая крэйда ў Пышках пад Гародняй, маргель, крэйда і белая гліна ў Панямуні. У 1825 г. міністар фінансаў Расейскай імперыі звярнуўся да цэсарэвіча Канстанціна з просьбай узнагародзіць І.Ляхніцкага ордэнам св. Уладзіміра IV класа ці св. Ганны III класа. Гл.: Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na ziemiach... — S. 53; Pami^tnik Magnetyczny Wilehski. 1816. Nr 1. S. 6-8; Chmielowski P. Liberalizm i obskurantyzm... S. 85-94, 152; НГАБ y Гародні. Ф 6, eon. 1, ад.з. 111. Арк. 19, 32-33.
44 Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na ziemiach... S. 53.
1819 г. гарадзенскі грамадзянскі губернатар Міхал Бугаўт Анджэйковіч (1812-1824)45.
2)	Намеснікамі майстра былі рэгент Галоўнага гарадзенскага судаВінцэнт Яноўскі (1819) і прэзідэнт 2-га дэпартаменту гэтага ж суда Антоні Епец.
3)	Дазорцы дапамагалі майстру праводзіць “працы” ў ложы. Першым дазорцам у 1819 г. стаў Міхал Вітаноўскі, а наступным дарадчык Г арадзенскай скарбавай палаты Вінцэнт Стычынскі (1821). Другім дазорцам у гэтыя гады быў выбраны прэзідэнт Гародні Казімір Крэйбіх46.
4)	Прамоўца вёў пратаколы паседжанняў і абвяшчаў рашэнні па асабліва складаных справах. Гэтую пасаду займалі адпаведна: асэсар Галоўнага гарадзенскага суда Дамінік Вітаноўскі (1819) і адвакат Бенедыкт Паўлоўскі, бацька пісьменніцы Элізы Ажэшкі (1821).
5)	Скарбнік распараджаўся фінансамі. 3 захаваных крыніцаў вядома пра Рыгора Бялоцкага (1819) і скарбніка Гарадзенскага камітэту грамадскай апекі Юзафа Нелюбовіча (1821).
6)	Суддзя рыхтаваў прысуды вінаватым братам. Яго функцыі выконвалі Антоні Елец (1819) і Вінцэнт Яноўскі (1821).
7)	Ялмужнік займаўся фінансамі, прызначанымі для бедных, наведваў хворых сяброў ложы і размяркоўваў грашовую міластыню без абавязку фінансавай справаздачы. Ялмужнікам гарадзенскай ложы былі скарбнік Гарадзенскага павета Ян Заха (1819) і суддзя Рамуальд Данкевіч (1821).
8)	Пасаду Сакратара, які рэдагаваў рабочыя пратаколы, займалі Бенедыкт Паўлоўскі і пісар магістрата Гародні Антоні Жышкевіч (1819-1821).
9)	Майстрамі абрадаў, якія кантралявалі размяшчэнне братоў у ложы паводле іх ступеняў, былі падкаморы гарадзенскага павету Юзаф Эйсмант і Станіслаў Далінскі (1819-1821).
10)	Сцюарт дапамагаў Ялмужніку ў правядзенні дабрачынных справаў і Майстру абрадаў падчас банкетаў. Першым сцюартам у 1819 г. быў Філіп Майне, потым у 1821 г. Мікалай Робі (у 1819 г. ён з’яўляўся Другім сцюартам). У 1821 г. Другім сцюартам быў гарадзенскі мешчанін Ян Міхаэліс47.
11)	Захавальнік пячаткі.
45 Орловскнй Е. Гродненская сгарнна. Ч. 1. Гродна, 1910. С. 235; НГАБ у Гародні. Ф. 6, воп. 1, ад.з. 9. Арк. 5; Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага універсітэту (далей АР БВУ). F 4, A 458. Арк. 24 адв.
46 Mafachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na ziemiach... — S. 53; AP БВУ F 4, A 458. Арк. 24 V.
47 Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na ziemiach... S. 54; AP БВУ F 4, A 458.
Арк. 28 адв. Сярод згаданых прозвішчаў асаблівую ўвагу звяртае на сябе род Міхаэлісаў, які сустракаецца ў Гародні ўжо ў XVI ст. Юзаф Ядкоўскі знайшоў у актах Літоўскай Метрыкі звесткі пра будаўніка, які паходзіў з гэтага роду. У XIX ст. нашчадкам сямейных традыцый быў Юзаф Міхаэліс, вядомы архітэктар Гарадзенскай губ. У 1830 г. ён правёў папярэднія працы па направе будынку Дома дабрачыннасці ў Гародні. Гл.: НГАБу Гародні. Ф. 1, eon. 1, ад.з. 1342. Арк. 249; Ф. 2, воп. 37, ад.з. 1037; Ф. 8, son. 1, ад.з. 672; Jodkowski J. Grodno. Wilno, 1923. S. 82.