Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
60 АР ЦБАН Літвы. BF 9-3112. Арк.Н адв-12.
61 Добрянскнй С. Масонскве ложв... С. 253.
62 НГАБ у Гародні. Ф. 1, воп. 1, ад.з. 2860, арк. 1, 4, 5.
63 Ibidem. Арк. 7, 15, 17, 18, 20, 21, 25, 26, 34, 37, 38.
н Ibidem. Арк. 67-68, 71, 94; Добрянскнй С. Масонскне ложн... С. 26-27; Рябнннн Н.
Польское... С. 244. Паасобныя выпіскі акгаў гарадзенскай ложы “Сябры чалавецтва” захоўваюцца ў фовдах АР ЦБАН Літвы. F 75-134. Nr 9-11.
Закрыццю ложаў паспрыяла існуючая розніца поглядаў у асяроддзі масонскіх структураў. Аднак, як падаецца, існавалі больш важныя прычыны іх ліквідацыі. Прапановы Я.Шымкевіча па легалізацыі працы ложаў узбуджалі абгрунтаваную боязь часткі масонаў, што выяўленне некаторых іх поглядаў і дзеянняў (напр., абмеркаванне пытання ліквідацыі прыгонніцтва ці аднаўлення незалежнасці Рэчы Паспалітай) можа прывесці да рэпрэсій з боку расейскіх уладаў. He выключана, што гарадзенскія масоны на чале з Анджэйковічам разумелі, што легальныя ўмовы дзейнасці ложаў нават пад прыкрыццём навукова-дабрачынных працаў маглі прывесці да іх поўнага кантролю з боку царскай адміністрацыі. Гэта пацягнула б за сабой раскрыццё патаемных палітычных намераў масонаў. Можна меркаваць, што прапановы Я.Шымкевіча былі адкінутыя менавіта па гэтай прычыне.
Метады ажыццяўлення масонскіх планаў у асяроддзі розных ложаў істотна адрозніваліся. Гарадзенскія масоны схіляліся да эвалюцыйнага вырашэння важных сацыяльных пастулагаў. Так, палкоўнік I. Ляхніцкі ў сваёй кнізе Biografia wloscianina nad brzegami Niemna powyzej Lososnej mieszkajqcego y пытанні ліквідацыі прыгону ўскладаў надзею на расейскага імператара. У сваіх разважаннях І.Ляхніцкі кіраваўся дэкрэтамі саксонскага караля і вялікага князя варшаўскага ад 21 снежня 1807 г. пра вызваленне польскіх сялянаў65. Аднак пецярбургскі двор не ўспрыняў ініцыятыву І.Ляхніцкага, намаганні якога, аднак, кампенсавалі ўзнагародай за ўзорнае кіраванне ўласнай гаспадаркай.
Калікст Межаеўскі, першы Майстар кафедры “Сябры чалавецтва”, як, зрэшты, і некаторыя іншыя масоны, меў падобныя памяркоўныя, стрыманыя погляды. Ён не падтрымліваў радыкальных метадаў дасягнення палітычных мэтаў. Гэта пацвярджаюць ягоныя пасіўныя адносіны да паўстання 1830 1831 гг. 3 1816 г. К.Межаеўскі жыў у Варшаве, дзе даведаўся пра пачатак паўстання, да якога, аднак, не далучыўся і выехаў у Кракаў66.
Пагадзіўшыся з фактам падзелаў краіны, масоны спадзяваліся на іншыя формы дзяржаўнага ладу, напр., на аўтаномны статус былых земляў ВКЛ у складзе Расейскай імперыі. Гэтым можна патлумачыць удзел у напалеонаўскай кампаніі на расейскім баку шэрагу сябраў будучай ложы “Сябры чалавецтва” Рыгора Бялоцкага, Людгарда Бухавецкага і Казіміра Сядлецкага.
Масонскі рух аказаў значны ўплыў на студэнцкую моладзь. Вядома, напр., што філамат Тамаш Зан быў сябрам віленскай ложы “Школа Сакрата”, на паседжаннях якой дэкламаваў вершы67. Блізкія кантакты з філаматамі падтрымліваў таксама I. Ляхніцкі68.
65 Lachnicki I. Biografia wloscianina nad brzegami Niemna powyzej Lososnej mieszkajqcego. Warszawa, 1815. S. 4, 135.
66 НГАБ y Гародні. Ф. 4, воп. 1, ад.з. 87. Арк. 6, 7.
67 Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na zietniach... S. 44, 187.
68 Korespondencja filomatow (1817-1823). Warszawa, 1989. S. 359, 447.
Згодна меркаванню выдатнага знаўцы масонскай гісторыі Л .Хаса, нават пасля афіцыйнага закрыцця некаторыя ложы працягвалі сваю дзейнасць нелегальна. Да іх Л.Хас залічвае якраз ложу “Сябры чалавецтва”69. Ягоны пункт погляду знаходзіць пэўнае, хоць і даволі хісткае абгрунтаванне. Даводзіць гэта цікавы факт з гісторыі горада канца 30-х гг. XIX ст. У лістападзе 1838 г. актыўны калісьці сябра масонскага руху Пётр Сіманоўскі параіў вучню 7 класа гарадзенскай гімназіі Карлу Бернарду далучыцца да ложы. Праўда, гімназічныя ўлады не здолелі даказаць спробу (калі, канешне, яна мела месца) завербаваць К.Бернарда. Галоўным доказам віны падавалася кніга, якую К.Бернард атрымаў ад старога масона. Аказалася, аднак, што яна была зборнікам одаў і песняў на французскай мове, якія некалі хвалялі вольных муляраў70.
Спіс удзельнікаў гарадзенскай ложы “Сябры чалавецтва”
№ п/п
Імя і прозвішча
Сацыяльны статус і пасада ў ложы
Ступені (1821)
1.
Адамовіч Якуб
Выв[адовы] дэп[утат] Гарадзенскага пав.
2
2.
Адынец Геранім
Жыхар Слуцкага пав.

3.
Алізар Нарцыз
Вучыўся ў Крамянецкай гімназіі, у Віленскім універсітэце, афіцэр напалеонаўскай арміі, сакратар-кашталян Каралеўства Польскага, 1831 г. старшыня Грамадзянска-вайсковай Рады Валынскай губ., дзеяч арыстакратычнага асяроддзя Вялікай эміграцыі, публіцыст, сябра Віленскага Тапаграфічнага таварыства, Таварыства падтрымкі “Дзённіка Віленскага”, 1843 г. узначальваў манархічнае “Таварыства 3 траўня”.
t (нябожчык)
4.
Аляшкевіч Юзаф
Мастак, вучыўся ў Ф.Смуглевіча ў Вільні, у Дрэздэне і Парыжы, 1811 г. сябра Імператарскай Акадэміі мастацтва, аўтар партрэтаў А.Чартарыскага, А.Міцкевіча, Л.Сапегі і Г.Жавускага.
33
5.
Анджэйковіч Фелікс
1805 г. маршалак Кобрынскага пав., 1817 г. суддзя Апеляцыйна-межавага суда Кобрынскага пав., кобрынскі марша-лак, з 1821 г. старшыня Апеляцыйна-межавага суда Гарадзенскай губ.
31
6.
Анджэйковіч Ян
1819 г. флігель-ад’ютант імператара, палкоўнік расейскай гвардыі, генерал-маёр.
5
7.
Анджэйковіч
Міхал Бугаўт
1794 г. маёр кавалерыі, 1813 г. гарадзенскі віцэ-губернатар, 1815, 1817, 1819гг.-выконваючы абавязкі гарадзенскага губернагара, 1819 г. гарадзенскі губернатар, 1824 г. валынскі губернатар, з 30-х гадоў жыў у Пецярбурзе, Майстар кафедры.
5
ю Hass L. Wolnomularstwo... S. 318.
70 ЛДГА. Ф. 567, воп. 2, ад.з. 4462. Арк. 1, 2, 8.
№ п/п
Імя і прозвішча
Сацыяльны статус і пасада ў ложы
Ступені (1821)
8.
Багурскі Пётр
Афіцэр і ўдзельнік паўстання Т.Касцюшкі, паручнік польскіх войскаў, 1805-1808 гг. прысяжны 2-га дэпартаменту Гарадзенскага галоўнага суда, апеляцыйны суддзя Кобрынскага павету, 1812 г. удзел у кампаніі на баку Напалеона, дарадца Кобрынскай падпрэфектуры
33
9.
Бжазіна Юзаф
Былы капітан войска Каралеўства Польскага, заснавальнік ложы.
3
10.
Блажаеўскі Банавентура
Генеральны зборшчык Каралеўства Польскага, прадстаўнік гарадзенскай ложы ў Польскім нацыянальным W.-.W.-.
t
11.
Бліоре Карл Артур
Служачы ложы
3
12.
Блоцкі
Станіслаў
1814 г. межавы суддзя Кобрынскага пав.
1
13.
Брадоўскі
Антоні
1798 г. чыноўнік Скарбавай палаты Лідскага пав., 1800 г. бухгалтар Скарбавай палаты Гарадзенскага пав., 1807 г. скарбнік Ваўкавыскага пав., 1817 г. страпчы (судовы абаронца) Ваўкавыскага пав.
2
14.
Бухавецкі Людгард
1811 г. юнкер 2-й запасной брыгады артылерыі, 1812 г. харунжы расейскіх войскаў, 1813 г. падпаручнік, удзел у кампаніі ў Сілезіі, у Саксоніі і Францыі, 1816 г. паручнік, 1818 г. кандыдыт на пасаду прысяжнага Гарадзенскага галоўнага суда, асэсар гэтага ж суда.
5
15.
Бучынскі Ян
Сакратар Сенату
5
16.
Быкоўскі Канстанцін
Харунжы Ковельскага пав.
5
17.
Быстры Каспар
Музыкант
2
18.
Бялоцкі Рыгор
1795 г. ггісар Валынскага губернскага праўлення, 1802 г. рэгістратар Гарадзенскай Скарбавай палаты і перакладчык Гарадзенскага галоўнага суда, 1816 г. сакратар Г арадзенскага губернскага праўлення, 1823-1824 гг. дарадца Віленскага губернскага праўлення.
4
19.
Вайніловіч Фларыян
Былы генерал войскаў Каралеўства Польскага.
5
20.
Вайніловіч Юзаф
1805 г. харунжы Наваградскага пав., 1814 г. маршалак Наваградскага пав.
4
21.
Валовіч Яахім
Дзяржаўны дарадца, 1816 г. маршалак Беластоцкай вобл., кіраўнік Беластоцкай вобл.
3
№ п/п
Імя і прозвішча
Сацыяльны статус і пасада ў ложы
Ступені (1821)
22.
Валовіч Ян
Былы капітан войскаў Каралеўства Польскага.
1
23.
Вальтэр Багуміл
1811 г. суддзя Ваўкавыскага межавага суда, 1817 г. прэзідэнт Ваўкавыскага межавага суда, прэзідэнт Ваўкавыскага гродскага суда.
1
24.
Вейсанхоф Францішак
Вількамірскі падкаморы, маршалак Вількамірскага пав.
3
25.
Верашчака Юзаф
1814 г. дэпутат шляхты на губернскіх выбарах [гарадзенскіх], 1817 г. харунжы Наваградскага пав.
3
26.
Відацкі Якуб
1809 г. дазорца вясковых складаў (Гарадзенская губ.), 1813 г. прысяжны Кобрынскага ніжняга земскага суда, 1818 г. Кобрынскі земскі спраўнік, 1837 г. прысяжны Кобрынскага павятовага суда, 1840 г. кобрынскі павятовы суддзя.
1
27.
Вірыён Ян
1813 г. сябра Камісіі секвестраваных маёнгкаў, 1814 г. старшыня Гарадзенскага гродскага суда, 1817 г. старшыня Гарадзенскага Апеляцыйна-межавага суда, гарадзенскі падкаморы.
3
28.
Вітаноўскі Дамінік
1808 г. канцылярыст Камісіі па пытанням школьных фундушаў Валынскай, Падольскай і Кіеўскай губ., 1811 г. памочнік ст. насгаўніка літаратуры Валынскай гімназіі, 1813 г. настаўнік лацінскай і польскай мовы Луцкай павятовай школы, 1815 г. сакратар маршалка Гарадзенскай вывадовай дэпутацыі, 1818 г. архівіст па пыганнях шляхецкіх сходаў і вывадовых дэпутацый, прысяжны Гарадзенскага галоўнага суда, 1820 г. страпчы па скарбавых пыганнях Гарадзенскай губ.
4
29.
Вітаноўскі Міхал
сакратар шляхецкай палаты Гарадзенскай губ., 1812 г. генеральны сакратар французскай адміністрацыі Гарадзенскага пав., намеснік майстра кафедры.
4
30.
Галіцкі Рожыц Якуб
1797 г. — “люстратар харчавання, дэпутат па пытаннях геаграфічнага апісання”, 1808 г. — межавы, земскі дэкрэтавы і актавы рэгент Лідскага пав., снежань 1812 г. в.а. лідскага, 1815 г. лідскі земскі пісар.
2
31.
Гарабурда Адам
Старшыня Слуцкага земскага суда
4
32.
Гарыгляд Юзаф
1804 г. чыноўнік канцылярыі Сената (перапісчык, канцылярыст, памочнік метрыканта), 1806 г. вучоба ў Віленскай юрыдычнай школе, 1810 г. перакладчык Статута ВКЛ на расейскую мову, 1817 г. пракурор Гарадзен. губ.
3
№ п/п
Імя і прозвішча
Сацыяльны статус і пасада ў ложы
Ступені (1821)
33.
Гарэцкі Юзаф
Былы капітан гвардыі Каралеўства Польскага.
t
34.
Герс Аляксандр
1819 г. паручнік расейскіх войскаў.
3
35.
Геч (Hetsch) Францішак


36.
Главацкі Юзаф
Мастак, літограф, дэкаратар Менскага, Варшаўскага і Віленскага тэатраў, аўтар выяваў св. ГІятра і св. Паўла ў Віленскім кафедральным касцёле, дэкаратар палаца Пацаў у Варшаве.
3
37.