Вольныя муляры ў беларускай гісторыі
Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Памер: 280с.
Вільня 2005
17 Купец з Эльблонга Хрысціян Эрнест Фэхнер у 1788 г. атрымаў гарадзенскае грамадзянства.
18 Зігфрыд Шмідт, адзін з кіраўнікоў фабрыкі золатанаГарадніцы (Koscialkowski S. Antoni Tyzenhauz... — Т. 1. S. 247).
” Тадэвуш Юрэвіч (1741, ксёндз, вучыўся ў Віленскай Акадэміі, выкладаў у Крожах, з 1772 г. у Гародні, прэфект гарадзенскай школы Адукацыйнай камісіі (1786-1790), потым яе рэкгар (1793-1794). Гл.: PoplatekJ. Komisja Edukacji Narodowej: udzial bylych jezuitow w pracach Komisji Edukacji Narodowej // uzupelnil L.Grzebien. — Krakow, 1973. S. 290; Protokoly posiedzen Komisji Edukacji Narodowej 1773-1785 // oprac. M.MiteraDobrowolska. Wroclaw, 1973. S. 299; Protokoly posiedzen Komisji Edukacji Narodowej 1786-1794 // oprac. T.Mizia. — Wroclaw, 1969. — S. 45-46, 165, 212, 352-353.
20 Сакратар Фрыдэрык Шрайбэр, харунжы надворнай міліцыі А.Тызенгаўза, афіцэр гарадзенскагакаралеўскагабатальёна(MachyniaМ., Rakutis V, Srzednicki Cz. Oficerowie... S. 497; Koscialkowski S.Antoni Tyzenhauz... T. 1. S. 496).
21 Станіслаў Костка Патоцкі, грамадскі і палітычны дзеяч Каралеўства Польскага пачатку XIX ст. (Malachowski-Lempicki S. Wykaz... S. 174).
22 Ложа “Дасканалая еднасць” была заснаванаў 1781 г. Сваю дзейнасць узнавіла ў 1816 г. (Malachowski-Lempicki S. Wykaz... S. 41).
23 Міхал Длускі, Майстар кафедры віленскай ложы “Дасканалая еднасць” (Zaleski S. О masonii w Polsce od roku 1738 do 1822. S. 165).
24 Malachowski-Lempicki S. Wykaz... S. 160.
25 Станіслаў Мюллер, калітан артылерыі польскага войска (Malachowski-Lempicki S. Wykaz...-S. 155).
26 Антоні Храпавіцкі, палкоўнік, служыў у войску Рэчы Паспалітай, намеснік віленскай ложы “Добры пастыр” (Zaleski S. О masonii w Polsce od roku 1738... S. 170).
27 Юзаф Струміла, расейскі дзяржаўны дарадца, намеснік майсзра кафедры і заснавалыіік ложы “Школа Сакрата” (Malachowski-Lempicki S. Wykaz... S. 200).
28 Вінцэнт Дабжанскі, судовы сакратар Галоўнай Віленскай дэпутацыі, ганаровы сябра гарадзенскай ложы “Сябры чалавецтва” (Malachowski-Lempicki S. Wykaz... S. 83).
29 Якуб Генрых Лібельт, сябра ложы “Дасканалая еднасць” (Malachowski-Lempicki S. Wykaz... S. 135; Zaleski S. O masonii w Polsce od roku 1738... S. 118).
30 Вінцэнт Малецкі, былы асэсар Галоўнага суда Віленскай дэпутацыі (MalachowskiLempicki S. Wykaz... S. 143).
Сяргей Рыбчонак (Менск)
Менскія варштаты ў 1-й чвэрці 19 ст. (нарысы з гісторыі вольнамулярскага руху на Беларусі)*
Гісторыя вольных муляраў пачынаецца не з цара Саламона, як яны самі цьвердзьлі, і, нават, не зь сярэднявечных цэхаў Італіі, як шмат хто мяркуе, але з самых звычайных лёнданскіх клюбаў пачатку XVIII ст. За кароткі час мулярскія варштаты апанавалі амаль усе разьвітыя краіны сьвету Францыю, Прусію, Аўстра-Угоршчыну, Злучаныя Штаты Амерыкі, Рэч Паспалітую, Расею ды інш.
Масонства ў Рэч Паспалітую пранікае з Прусіі, і з 1784 г., пасьля стварэньня “Вялікага Усходу Польскага і Літоўскага**”, набывае трывалую арганізацыю'. На жаль, гэты працэс вельмі слаба адлюстраваны як у пісьмовых, гэтак і ў друкаваных крыніцах. Відавочна, што на зямлі Беларусі вольнамулярства было шчыльна зьвязана з Варшаваю. Але вядомы прыклады пранікненьня масонсгва й з Усходу, гэтак, Бакунін сьцьвярджаў, што ў Магілёве, які з 1772 г. знаходзіўся ў складзе Расейскай імперыі, існаваў варштат “Геркулес у калысцы”2.
3 пачатку 19 ст. (1809-1814) пачынаеццадругі этап масонскагаруху на Беларусі. Асноўныя мэты й накірункі дзейнасьці вольных муляраў засталіся ранейшымі, у той час, як умовы іхнага йснаваньня зьмяніліся карэнным чынам не было больш шляхецкай вольнасьці, завітаў на Беларусь казённы дух імперыі.
Разам з тым, лібералізм маладога імператара Аляксандра I, аднаўленьне аўтаномнаіа Царства Польскага паспрыялі зьяўленьню ў польска-беларускім грамадзтве пэўных надзеяў. На вышэйшым узроўні пачаліся спрэчкі пра далучэньне да гэтага Царства літоўскіх губерняў (Віленскай, Горадзенскай, Менскай) ці стварэньня аўтаномнага Вялікага Княства Літоўскага ў ме-
* Перадрук з дазволу аўтара. Упершыню артыкул быў надрукаваны ў выданні Згуртавання беларускае шляхты часопісе Годнасць (1994. № 1(2). С. 3-14.).
** Поўная назва “Вялікі усход Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага” (Заўвага рэд.).
1 Добрянскнй С.Ф. Масонскме ложн в Лнтве // ЗСЗОНРГО. Вмльно, 1911. Кн. 2. С. 231-232.
2 Bakounine Т. Les repertoires biographique des francs-masons russes. Bruxelles, 1949. S. 123-124.
жах Расейскай імперыі. Надзеі муляраў на Аляксандра I былі настолькі моцныя, што яны шчыра сьвяткавалі ягоныя ймяніны (заснаваньне менскай “Паўночнай паходні” было нават прымеркавана да гэтае падзеі), лічылі яго сваім патронам і заклікалі да рашучых зьменаў у грамадзтве. Пра гэта сьведчыць напісаная з нагоды ўрачыстага сходу рацэя, дзе між іншым выказвалася ўдзячнасьць імператару, што ён “не забараніў варштату працаваць”, што ягоныя імкненьні супадаюць з мулярскімі й накіраваны да “адзінства й шчасьлівага быту ўсіх”, набліжаюць гадзіну, “калі моцны ланцуг [масонаў] ахіне ўсю прастору зямлі”, а народ, які “ўзвысіцца ў сваіх імкненьнях, будзе бласлаўляць імя Аляксандра й варштат”3.
Несумненна, што філязофія масонаў на пач. XIX ст. мела гуманістычна-ліберальны накірунак французскага асьветніцтва, а асноўным прынцыпам іхнае працы была роўнасьць людзей, які прадэкляравала французская рэвалюцыя. Яскравы доказ таму прамова сябры “Паўночнай паходні” Людвіка Плятэра ў 1817 г., што захавалася ў выглядзе пераказа чыноўніка: “Толькі праз устанаўленьне роўнасьці, праз іскру добрачыннасьці, якую [мы] ў сакрэце на працягу вякоў захоўвалі, заясьнее некалі дзень адраджэньня ў які, дзеля аджыўнага сьвету, вернецца першая нявіннасьць, цнота й шчасьце”. I далей, гаворачы пра вольнасьць і роўнасьць, адзначаў, “што перад тронам найпрэасьвяшчэннага аднолькава сагнуць калені, як сын і брат Каралеўскі, гэтак і рамесьнік, які жыве працаю сваіх рук; няма [у нас іншага], як закон [роўнасьці], таму кожны без выключэньня слепа падпарадкоўваецца й паслушным [яму] быць павінен, і гэта ёсьць праўдзівая, шмат вякоў таму ўстаноўленая й захаваная, адзіная дзеля ўсіх ісьцінаў абліччы закону... Падпарадкуючыся гэтаму закону й знешнім абставінам, мы будзем супрацьстаяць [сваімі] намаганьнямі цемнасьці, цешыць долю пакутных, памнажаць лік абаронцаў, памяньшаць ганіцеляў, пашыраць уладу роўнасьці й тады ператворым цёмных жыхароў у людзей, усіх людзей у братоў, а ўвесь сьвет у нявенчаную цноту, і народу зьменім сьвятыні”4.
Людзі, якія лічылі мэтаю жыцьця самаўдасканаленьне, устанавілі ў сваёй арганізацыі досыць жорсткія правілы ня мог быць масонам чалавек, які вёў распуснае жыцьцё, піў, нават гуляў у карты, што выявіў, прыкладам, ананімны ліст, і яскрава пацьвердзіў таварыскі суд над сябрам П.Талачынскім5. Сярод муляраў былі выпадковыя й неўстойлівыя людзі, ды й сама хуткасьць зьяўленьня варштатаў гаворыць хутчэй пра пачуцьці, а не пра дзеі. У 1817 г. кіраўніцтва “Паўночнай паходні” зьвярнулася да Літоўскай Правінцыяльнай ложы з лістом, дзе пісалася, што падмайстар ксёндз Самуэль Кастравіцкі не
3 НГАБ у Менску. Ф. 295, воп. 1, ад.з. 286. А. 226 адв. 227.
4 Тамсама. А. 227-227 адв.
5 Тамсама. А. 218.
Сядзіба Валенція Ваньковіча ў Менску, верагоднае месца сустрэчаў менскіх масонаў. Першая палова XIX ст.
Імператар Расеі Аляксандр I (1801-1825).
прымае ўдзелу ў працы варштату. Выкліканы на таварыскі суд, той заявіў, што адзіная перашкода гэтаму папскія булы, якія забараняюць сьвятарам удзел у масонскім руху, пра што ён быццам ня ведаў пры ўступу. Каб гэты выпадак не застаўся без пакараньня ложа прасіла “няхай падзе на яго заслужаная пагарда ўсіх братоў на сьвеце”. Кастравіцкі ж на разьвітаньне даслаў ліст былым прыяцелям, дзе па-хрысьціянску пісаў, што “ніколі не перастане лічыць іх братамі й сваімі блізкімі, якія заўжды маюць права на ягоную дапамогу”6. Але “браты” засталіся нязломнымі, толькі пашкадавалі ў сваёй пастанове, што на пач. XIX ст. на сьвеце яшчэ ёсьць людзі якім [рэлігійны] фанатызм закрывае сьвятло ісьціны”7.
Нягледзячы на выключэньне некалькіх асобаў, варштат, усё ж нязначна палепшыў сваю дзейнасьць. Асноўным накірункам яго была добрачыннасьць, грашовыя сродкі ў скарбніцу варштата паступалі двума шляхамі гэта сяброўскія складкі за ўзьвядзеньне на ступень і дабраахвотныя ахвяраваньні. Ведама некалькі канкрэтных выпадкаў, куды нактроўваліся грошы: у 1817 г. ахвяраваныя Б.Бярновічам 700 руб. мастаку Дамелю, у 1817 г. Трэмбінскім на адзенне дзеля бедных, у 1818 г. Л.Дыбоўскі абавязаўся выплочваць па 100 зл. на год на карысьць бедных8. Зь вельмі цікавай ініцыятывай выступіў у 1820 г. магістар Ходзька. Ён прапанаваў стварыць у Менску школу дзеля выхаваньня і навучаньня бедных дзяцей па метаду Ланкастара’. На жаль, невядома, ці была гэтая ўстанова адчынена. Увогуле, прыкладаў добрачыннасьці, аднак, няшмат.
У Менску існавалі два варштаты: 1) сімвалічны зь сяброўствам 1 -3 ступені, г.зн. вучань, падмайстар і майстар (кіраўніцтва мела й вышэйшыя ступені) “Паўночная паходня” і 2) вышзйшы капітул шкоцкі зь сяброўствам 67 ступені, г.зн. рыцар усходу й кавалер злата-ружовага крыжа ‘Тара Табар”. Па нашых падліках у першым было ня менш 215 сябраў (лічба 222, што падаецца чыноўнікам, памылковая), другім -31 сябра10. Зразумела, гэтыя лічбы агульныя за ўвесь час існаваньня варштатаў і досыць умоўныя. Шмат хто з муляраў быў адначасова ўдзельнікам некалькіх ложаў, як прыкладам, памешчык Менскага пав. П.Прыстаноўскі, які лічыўся ад 1814 г. у “Шчасьлівым вызваленьні” (Нясьвіж), ад 1816 г. у “Паўночнай паходні”, а з 1819 г. у “Сьвятыні спакою”(Нясьвіж), урэшце, з 1821 г. -у “Гары Табар”’1. Вольныя муляры вельмі клапаціліся пра пашырэньне сеткі сваіх філіяў. Гэтак, па-
6 Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na ziemiach dawnego WKL (1776-1822). Wilno, 1930. S. 34-35.
7 НГАБ y Менску. Ф. 295, boil 1, ад.з. 286. A. 34-35.
8 Тамсама. A. 203, 205, 208.
’ Тамсама. A. 231.
10 Тамсама. A. 163 адв.164.
" Тамсама. A. 171, 238, 241, 301 адв.
мешчыкам Дзісенскага пав. Ю. Акушку, Валасоўскаму й С.Рашкоўскаму патрабавалася ў 1817 г. 3-я ступень, каб заснаваць новую сімвалічную ложу ля свайго мейсца жыхарства12.