Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
3 St.Malachowski-Lempicki. Lessing wolnym mularzem. Epoka. Nr 20. 1929.
4 „Wiersz przez br. Zana deklamowany na obrz^dowych pracach lozy prow, litewskiej w dzien obchodu uroczystosci $w. Jana”. Ён быў апублікаваны Феліксам Пшыемскім на старонках Pami^tnika Literackiego: Nieznany wiersz Tomasza Zana. (Rocznik VI. Zeszyt I. 1907), a таксама ксяндзом Ст.Залэнскім y кнізе O masonii w Polsce. (Krak6w, 1908). Пшыемскі згадвае, што песню А.Міцкевіча „Hej, radosciq oczy btysncf' спявалі па нотах адной з масонскіх песен.
5 Г.зн. “карбанарыяў” (заўвага А.С.).
6 Гэтыя дзве цытаты ўжо алублікаваў прафесар І.Хжаноўскі: Chleb macierzysty Ody do mlodosci (Wydanie trzecie. 1924. Biblioteka uniwersitet6w ludowych. 232. IV. „Oda do mlodosci” a poezja wolnomularska).
На падставе гэтых апошніх словаў мы можам сцвярджаць, што паэт меў намер далучыцца да карбанарыяў. Калі ў акадэмічных колах Міцкевіч ускосна трапляў пад уплывы вольнага мулярства, то прыведзеныя фрагменты сведчаць, што і сапраўднае “каралеўскае майстэрства” не было чужым для яго і прыцягвала ягоную ўвагу.
У творчасці Міцкевіча ўпершыню выразныя вольнамулярскія ўплывы адчуваюцца ў “Одзе да маладосці”. На самой справе гэта тыпова мулярскі твор, які маглі дэкламаваць і спяваць у кожнай ложы “па ўсім свеце”. Затрымаюся толькі на найбольш характэрных месцах:
1.	Dzieckiem w kol^bce kto leb urwal Hydrze...
Геракл быў сімвалам вольнага мулярства. Ягоныя подзвігі перамога над лерненскай гідрай альбо Цэрберам (цемрай), ачыстка стайняў Аўгея ды інш. муляры ўспрымалі як перамогу над сіламі зла, з якімі неабходна змагацца (“...wieczna mgla zaciemnia obszar gnusnosci, zalany odmeteni'). Ложа ў Магілёве на Дняпры нават называлася ‘Теркулес у калысцы” (1776)7, як напамін пра забойства ірэчаскім героем змеяў у калысцы (лерненскую гідру ён перамог, калі стаў дарослым)8.
2.	Hej! Ramie do ramienia! spolnemi lancuchi
Opaszmy ziemskie kolisko!
У канцы сталовай ложы (банкету) Майстар кафедры гаворыць: “Апошні раз страляем (уздымаем тост) з выкладам табліцы маляванай за здароўе ўсіх вялікіх і малых муляраў ад аднаго полюса зямлі да другога, таму перад выстралам (тостам) браты таямнічай лігі няхай зробяць агульны ланцуг, яднаючы полымя з полымем”. Браты станавіліся ў праёме падковы стала, падаючы сабе рукі: Майстар кафедры са сваімі суседзямі, Дазорцы з братамі службоўцамі, афіцэры паміж сабой і іншыя браты такім спосабам, каб локаць правай рукі аднаго дакранаўся да локця левай рукі другога, далонь на нлячы суседа і наадварот9. Масонскі ланцуг азначаў еднасць і братэрства ў ложы. Аналагічна разумеў яго Міцкевіч, які, безумоўна, ведаў гэты рытуал.
3.	Dalej, brylo, z posad swiata!
Nowemi ciq pchniemy tory...
Галоўнай мэтай вольных муляраў з’яўляецца змаганне супраць цемры і забабонаў старога света і штурханне яго на новыя шляхі. Глыба (неапрацава-
7 St.Malachowski-Lempicki. Wykaz... str. 40 (151) Nr 71.
8 У маёй калекцыі знаходзіцца масонскі дукаг з выявай Геракла, які правым плячом абапіраецца на калону, ііакрыіую львінаю скураю, а ў левай руцэ грымае рог баіацця, з якога сыплюцца масонскія сімвалы цыркуль, адвес, кельма, вугольнік і лінейка. Без даты.
9 Certmonies et coutumes rtligieuses. Paris, 1809. Frank-Massonia mQzczyzn i kobiet. Wilno, 1820.
ны камень) пры дапамозе цыркуля, вагі і вугольніка становіцца апрацаваным кубам. Вучань (яго сімвал неапрацаваны камень) становіцца чаляднікам, сімвал якогакуб. Паводле мулярскаі а вучэння, неапрацаваны камень азначае хаос, пачатак усяго, нават нашае грамадства, а куб росквіт грамадства10. Адсюль лозунг: Ordo ab Chao, з хаосу лад, змешчаны на дыпломах французскіх лож.
4.	Jednem: Stan si^! Z Bozej mocy
Swiat rzeczy stanqi na zr^bie'1 ...
Вялікі Будаўнік сусвету (Бог) стварыў зямлю. Масоны лічаць стварэнне сусвету будаўніцтвам, а зруб у будоўлі мае прынцыповае значэнне.
5.	J¥ krajach ludzkosci jeszcze пос glucha
Zywioly ch^ci jeszcze sq w wojnie...
Wyjdzie z zam^tu swiat ducha!
Неачэсаны камень, калі стане кубічным чытаем у кнізе для шостай ступені кавалера Усходу з’яўляецца невызначанай матэрыяй, дзе паяднаныя элементы і прынцыпы развіваюцца пры дапамозе ажыўляючага ўнутранага духа і паступова набліжаюцца да мэты, якую Стваральнік вызначыў для кожнага гатунку і кожнага плода'2.
6.	Pryskajq nieczule lody Iprzesady swiatlo cmiqce... Witaj jutrzenko swobody, Zbawienia za tobq slonce!
Вольнае мулярства, як ужо адзначалася, змагаецца з забабонамі і цемрай, імкнецца да золку, свабоды і сонца. На гэта ўказваюць таксама назвы ложаў “Пераможаны забабон” (Кракаў), “Разагнаная цемра” (Жытомір), “Узыходзячы золак” (Радом), “Візантыйскі золак” (Канстанцінопаль), “Шчаслівае вызваленне” (Нясвіж), “Узыходзячае сонца” (Ломжа).
Чыста мулярскія фрагменты сустракаем таксама ў “Песні філарэтаў”:
Cyrkla, wagi і miary
Do martwych uzyj bryP.
Муляр пры дапамозе цыркуля, вагі і вугольніка ператварае мёртвыя глыбы, г.зн. неачэсаныя камяні ў кубы. “Рамеснікі альбо простыя рабочыя ка-
10 Nauka wolnego mularstwa w trzech pierwszych stopniach ku wygodzie Najprzewielebniejszej lozy Swi^tyni Izis zebrane. Рукапіс прадстаўлены ў фраіментах кс. С.Залескім (op.cit.).
11 Цытаты 2 і 4 апублікаваў праф. І.Хжаноўскі (op.cit), даказваючы ўплыў вольнага мулярства на “Оду да маладосці”.
12 Nauka do stopnia VI pod imieniem wtajemniczenia. Nauka wolnego mularstwa. Рукапіс прадстаўлены кс. С.Залескім (op.cit.).
13 Цытата па: Chrzanowski I. Op.cit.
рыстаюцца цыркулем дзеля вызначэння ўсёй сваёй працы, чытаем у кнізе першай ступені'4, але Мы, вольныя муляры выкарыстоўваем цыркуль праўды дзеля ўзнагароды і суаднясення нашых учынкаў з сям’ю галоўнымі абавязкамі15. Вагі азначаюць роўнасць, якая пануе паміж братамі ложы і зацірае саслоўную розніцу. Як ад раўнавагі асобных частак будовы залежыць агульная моц, так ад роўнасці залежыць моц таварыства. Як у пабудове ёсць аднароднасць, так у вольным мулярстве павінна быць аднадумства сярод братоў’6. Нарэшце, вугольнік уяўляе сабой руплівасць і вернасць нашага шаноўнага Хірама ў адносінах да мулярскіх статутаў і чысціню, якую ніколі не страціў17.
У “Песні філарэтаў” Міцкевіч яшчэ раз згадвае цыркуль:
Bo gdzie si^ serca palq
Cyrklem uniesien duch...
Тагачасныя паэты, што належалі да ложаў, такія як Козьмян, Асінскі і Брадзінскі, не прымалі, аднак, выразную схільнасць Міцкевіча да вольнага мулярства і рэзка крытыкавалі яго паэзію.
У вядомых мне спісах сяброў літоўскіх ложаў няма Адама Міцкевіча. He маю таксама іншага доказу непасрэднай прыналежнасці паэта да масонства. Ён мог быць масонам у 1819 1822 гт., г.зн. пасля заканчэння універсітэту і да забароны масонства. Магчыма, знаходжанне Міцкевіча ў тыя гады ў Коўне, дзе не было ложы, было перашкодай на шляху ягонага далучэння да вольнага мулярстаа. Аднак трэба адзначыць, што ў апублікаваных спісах вольных муляраў змяшчалі прозвішчы толькі тых, хто даў на гэта згоду18.
II.	Уплыў містычнага вольнага мулярства
У сталіцы на Няве Міцкевіч пазнаёміўся са славутымі вольнымі мулярамі: кашталянам Аляксандрам Хадкевічам і мастаком Юзафам Аляшкевічам. Апошні аказаў вялізарны ўплыў на нашага паэта.
Аляшкевіч быў Майстрам кафедры польскай пецярбургскай ложы “Белы арол” і карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод усіх сталічных муляраў. “Як толькі ў іншых ложах узнікалі непаразуменні ці з нагоды ўжывання статута ордэна, пісаў Пшэцлаўскі, ці па прычыне сумненняў, якія даты-
м Nauka wolnego mularstwa w trzech pierwszych stopniach ku wygodzie Najprzewielebniejszej lozy Swiqtyni Izis zebrane. Рукапіс прадстаўлены ў фрагментах кс. С.Залескім (op.cit.).
15 Сем абавязкаў гэта давер, шчырасць, міласэрнасць да бедных, паслухмянасць, лагоднасць і цярплівасць, смеласць і маўчанне.
16 Allgemeines Handbuch der Freimaurerei... von Lennings Encyklopadie der Freimaurerei. Leipzig. 1900.
17 Precis du resp. Ordre de Part royale et ma^onnique. 1784. Rkps.
18 Ksiqga Budownicza lozy „Szkola Sokratesa” 5818/19. Rkps. Bibi. Un. W Wilnie v. 469.
Адам Міцкевіч на фоне турэмных кратаў. Паводле малюнка В.Ваньковіча (1828).
Юзаф Аляшкевіч (1777-1830).
Мастак, Майстар кафедры ложы “Белы арол” (Санкт-Пецярбург).
чылі абрадаў, пасылалі дэпутацыю да Аляшкевіча, які і выносіў канчатковы прысуд”19.
Па меры магчымасці ён імкнуўся жыць адпаведна сямі абавязкам вольнага муляра і асабліва адрозніваўся міласэрнасцю ў адносінах да бедных. Распавядалі, што аднойчы злодзей спрабаваў яго абакрасці на вуліцы, а, калі зразумеў, што яго заўважылі, кінуўся ўцякаць. Аляшкевіч дагнаў яго і аддаў напалоханаму злодзею, які на каленях маліў аб выбачэнні, свае грошы, заявіўшы, што напэўна яны яму вельмі патрэбныя, бо інакш не стаў бы красні. Дабрачыннасць Аляшкевіча Міцкевіч захаваў на вякі ў словах:
Bo rozdawajqc mi^dzy lud jalmuzny,
Kazdego z biednych po imieni wital,
Tamtych o zony, tych o dzieci pytal.
Вольнамулярская ідэалоіія пецярбургскага містыка і яго мары пра шчасце ўсяго чалавецтва, а не толькі польскай нацыі, Міцкевіч ахарактарызаваў наступным чынам:
1	widzi cale w mgczamiach narody,
Czuje co cierpi, majq cierpiec wieki,
I przewiduje, jakjest kres daleki
Tylu pokolen zbawienia swobody1".
Сустрэўшы Міцкевіча на берагах Нявы, Аляшкевіч прывітаў яго словамі:
Chrzescijaninem jestem і Роіакіет
Witam сі^ Orla і Booza znakiem2'.
Пад “арлом” Міцкевіч напэўна разумеў “Белага арла”, г.зн. назву ложы, у якой Аляшкевіч быў Майстрам кафедры. Што датычыць “Бооза”, то трэба адзначыць наступнае: у масонскай ложы першай і другой ступені, як памяць пра храм Саламона, знаходзяцца дзве калоны паўночная і паўднёвая. Паўночная калонавучнёўская, пры якой вучні атрымліваюць заробак, называецца “Якін” і азначае чысціню. Паўднёвая калона чаляднікаўская, пры якой чаляднікі атрымліваюць заробак (размова ідзе пра заробак вучняў і чаляднікаў, якія працуюць на будаўніцтве храма Саламона), называецца “Бооз” і азначае мудрасць. Бооз гэта містычнае паняцце: “Яно моцнае ў Богу22”. Якін гэта слова, па якому пазнаюць вучняў, а Бооз чаляднікаў. Гэтыя словы, як вялікую святыню, захоўваюць у строгай таямніцы. “Каб зберагчы яго ад ціка-
19 Prace Komisji do badaii nad historic literatury i oswiaty. Tom 1. Warszawa, 1914. Jozef Przeclawski: Jozef Oleszkiewicz.