Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
115.	Антоні Салагуб
116.	Ян Серакоўскі
117.	Канстанцін Станскі, былы маёр войскаў польскіх
118.	Матэвуш Стравінскі, артыст музыкі
119.	Казімер Сулістроўскі, губернатар Менскі, магістар варштату (1819)
120.	Рамуальд Сымановіч
121.	Станіслаў Сьвентаржэцкі
122.	Ян Сьнітка, павятовы казначэй Менскі
123.	Павел Сьцяпанаў, падпалкоўнік войскаў расейскіх
124.	Аляксандар Сямінскі
125.	Вінцэнт Сянкевіч, Менская гімназія
126.	Пётр Тарчынскі
127.	Аляксандар Трабінскі, чыноўнік 13 клясы
128.	Караль Трцынскі (Тжцынскі), артыст музыкі
129.	Францішак Ужыхоўскі, слушка варштату
130.	Ян Федаровіч, служка варштату
131.	Вінцэнт Фрыбес, сакратар Менскага грамадзянскага губернатара
132.	Францішак Фрыбес, адстаўны капітан войскаў польскіх, бухгалтар варштату
133.	Міхал Фрэйт, артыст музыкі
134.	Ян Хаецкі, земскі спраўнік Віленскі
135.	Ігнацы Ходзька, сакратар пры Яну Ходцы
136.	Ян Ходзька, першы магістар варштату (1816-1818)
137.	Юзэф Цюндзявіцкі, суддзя гранічны
138.	Людвік Чарніхоўскі, маршалак Вілейскі
139.	Апалінары Чачот, суддзя гранічны Менскі
140.	Ян Чачот, кандыдат філязофіі, Менская гімназія
141.	Іван Чмыхаў, сакратар Менскага галоўнага суда, 1-ы дэпартамент
142.	Вінцэнт Шалькевіч, артыст музыкі
143.	Пётр Шнэйдэр, Менская гімназія
144.	Станіслаў Штэйн, ксёндз, капэлян Конна-Польскага ўланскага палка
145.	Паўліні Шулякоўскі, служка варштату
146.	Міхал Шышка
147.	Казімір Эйтвід, служка варштату
148.	Сігізмунд Эстка, суддзя гранічны Ігуменскі
149.	Якуб Эстка, суддзя гранічны Вілейскі
150.	Гіляры Якубоўскі, рэгент Менскага галоўнага суда, 2-і дэпартамент
151.	Павел Яленскі, Мазырскі пав.
Дадатак 2.
Ганаровыя сябры варштату “Паўночная паходня”
1.	Людвік Агінскі, дырэктар польскага тэатру
2.	Еранім Адынец, Слуцкі пав.
3.	Юзэф Аксамітоўскі, паручык войскаў польскіх
4.	Нарцыз Алізар, Валынская губ.
5.	Вінцэнт Ахлі, Наваградзкая ложа
6.	Ян Буцэвіч, адстаўны маёр войскаў расейскіх
7.	Малхер Валадковіч, маршалак Віленскі
8.	Флярыян Відза, суддзя апеляцыйны Царства Польскага
9.	Валенты Вілкашэўскі, палкоўнік войскаў польскіх
10.	Ежы Вільчэўскі, шамбелян двара польскага
11.	Станіслаў Венгжэцкі, старшыня Камерцыйнага трыбуналу
12.	Адам Гарабурда, суддзя Слуцкі
13.	Лаўрэнты Гаркоўскі, Санкт-Пецярбургская ложа “Белы арол”
14.	Юзэф Гарэцкі, Санкт-Пецярбургская ложа “Белы арол”
15.	Людвік Гінет, кантралёр Царства Польскага
16.	Адам Гінтэр, былы старшыня Менскага суда, 1-ы дэпартамент
17.	Габрыэль Гольц, доктар медыцыны
18.	Караль Гофман, пажоўнік войскаў расейскіх
19.	Якуб-Фрыдрык Гофман, прафесар Варшаўскага універсітэту
20.	Эрнэст Гродэк, прафесар Віленскага універсітэту
21.	Вінцэнт Дабранскі
22.	Тадэвуш Дамброўскі, жывапісец
23.	Хрызастом Дамброўскі, суддзя гранічны Слуцкі
24.	Ян Дамель, жывапісец
25.	Ксаверы-Францішак Дарнфэльд, мецэнас пры найвышэйшым судзе
26.	Міхал Длускі, прэлат Віленскі
27.	Адам Жамойцель
28.	Адам Жэвускі, Санкт-ГІецярбургская ложа “Белы арол”, сенатар
29.	Ююф Завадскі, тыпограф Віленскага універсітэту
30.	Казімер Каменскі
31.	Людвік Каменскі, былы Менскі віцэ-губернатар
32.	Станіслаў Класоўскі
33.	Ян Ковіч
34.	Станіслаў Курчынскі, прафесар артылерыйска-інжэнернай школы
35.	Ян Лёншон, адстаўны капітан войскаў польскіх
36.	Якуб Лібельт
37.	Якуб-Герман Лібельт
38.	Юзэф Маркіяновіч, Санкт-Пецярбургская ложа
39.	Міхал Мацкевіч
40.	Караль Мураўскі, генерал войскаў польскіх
41.	Канстанцін Новамійкі
42.	Банавентура Навіцкі
43.	Матэвуш Навіцкі, гэаметр
44.	Адам Непакайчыцкі, маршалак Слуцкі
45.	Ян-Антоні Нофак, банкір
46.	Станіслаў Костка-Патоцкі, магістар “Усходу Польскага”, міністар асьветы й рэлігіі [Княства Варшаўскага]
47.	Аляксандар Пацей, былы абозны Літоўскай кавалерыі
48.	Аляксандар Пейкер, генерал войскаў расейскіх
49.	Людвік Плятэр, стацкі радца
50.	Ян Развадоўскі, генерал войскаў польскіх
51.	Аляксандар Ражнецкі, генерал войскаў польскіх
52.	Міхал Сабескі
53.	Ян Сергушэўскі, ротмістар Конна-Польскага ўланскага палка
54.	Станіслаў Сержыінскі, паручык войскаў польскіх
55.	Юзэф Сіпайла, Санкт-Пецярбургская ложа “Белы арол”
56.	Юзэф Струміла, радца
57.	Антоні Турскі, Слуцкі пав.
58.	Вінцэнт Тышкевіч, Барысаўскі пав.
59.	Мікалай Філімонаў, палкоўнік войскаў расейскіх
60.	Ануфры Хрушчэўскі
61.	Юзэф Эльсьнер, дыр іктар музыкі
62.	Адам Эстка, Віленская ложа
63.	Станіслаў Язерскі, Слуцкі пав.
Дадатак 3.
Сябры варштату “Гара Табар”
1.	Леан Ашторп, маршалак Ігуменскі
2.	Малхер Вайніловіч, былы маршалак Вілейскі
3.	Флярыян Вайніловіч, генерал войскаў польскіх
4.	Малхер Валадковіч, былы маршалак Вілейскі
5.	Апалінары Ваньковіч, былы павятовы маршалак Менскі
6.	Тамаш Гендэрсон, Слуцкі пав.
7.	Габрыэль Гольц, доктар медыцыны
8.	Хрызастом Дамброўскі, межавы суддзя Слуцкі
9.	Адам Жамойцель, Слуцкі пав.
10.	Міхал Зяновіч, былы губернскі маршалак Менскі
11.	Густаў Ігельстром, брыгадны генерал
12.	Казімер Каменскі, былы суддзя Лідскі
13.	Людвік Каменскі, былы старшыня Менскага галоўнага суда, былы Менскі віцэіубернатар
14.	Дамінік Манюшка, маёр войскаў польскіх
15.	Караль Ма(у)роўскі, генерал-маёр войскаў польскіх
16.	Міхал Мацкевіч
17.	Юзэф Мітарнаўскі, грамадзянскі суддзя Наваградскі
18.	Ігнацы Мухлінскі, Наваградскі пав.
19.	Банавенгура Навіцкі, капітан войскаў польскіх
20.	Адам Непакайчыцкі, маршалак Слуцкі
21.	Пётр Прыстаноўскі, Менскі пав.
22.	Людвік Развадоўскі, Слуцкі пав.
23.	Ян Развадоўскі, генерал войскаў польскіх
24.	Антоні Ратынскі, Ігуменскі пав.
25.	Казімер Рдултоўскі, былы маршалак Наваградскі
26.	Дамінік Рэйтан, адстаўны падпалкоўнік, Слуцкі пав.
27.	Антоні Салагуб, Менскі пав.
28.	Антоні Турскі, суддзя Лідскі
29.	Францішак Фрыбес
30.	Караль Чапскі, былы Менскі павятовы маршалак
31.	Станіслаў Язерскі, Слуцкі пав.
Міцкевіч і вольнае мулярства*
I.	Уплыў ісціннага вольнага мулярства
Цяжка ўстанавіць, ці захоўваліся вольнамулярскія традыцы; сярод бліжэйшых сваякоў аўтара “Оды да маладосці”. 3 літоўскіх Міцкевічаў да віленскай жаночай ложы “Дасканалая вернасць” належала нейкая Міцкевічава (1781). Аднак невядома, ці паходзіла яна з той самай сям’і. У літоўскіх ложах былі два Маеўскіх, але і ў гэтым выпадку мы не ведаем, ці былі яны сваякамі Адама па матчынай лініі'.
Як вучань наваградскай школы малады Міцкевіч напэўна чуў пра мясцовую ложу “Вузел еднасці”. У ёй працавалі найбольш вядомыя наваградскія чыноўнікі, афіцэры і зямлеўласнікі. Згадаю пра трох Вайніловічаў былога генерала польскіх войскаў Фларыяна, маршалка Наваградскага павегу Юзафа і наваградскага суддзю Яна. Таксаматрэба назваць падпалкоўніка польскіх войскаў Адама Солтана, капітана Караля Белапятровіча, камандзіра эскадрона Юзафа Незабытоўскага і харунжага Наваградскага пав. Яна Слізня2. Вольныя муляры ў той час асабліва не хаваліся, а ў Наваірадку нават пры вялікім жаданні цяжка было б схавацца. Мясцовыя вучні перашэптваліся паміж сабой пра таямнічыя і загадкавыя сходы братоў ложы.
Універсітэцкія гады Міцкевіча супалі з росквітам вольнага мулярства ў Вільні. У гэтым горадзе ў той час працавалі пад кіраўніцтвам Правінцыяльнай ложы “Дасканалая еднасць” наступныя ложы “Руплівы ліцьвін”, “Доб-
* Станіслаў Малахоўскі-Лэмпіцкі (1884-1959) з’яўляецца адным з найбольш аўтарытэтных польскіх і історыкаў вольнамулярскага руху. Ягоны артыкул, прысвечаны адносінам А.Міцкевіча да вольнага мулярства, быў надрукаваны ў часопісе Ruch Literacki (1930. № 7). Пазней не перадрукоўваўся. Пры публікацыі гэтага артыкула было вырашана пакінуць без перапрацоўкі ўсе аўтарскія спасылкі. Многія з іх зроблены на рэдкія і цяжкадасзупныя ў Беларусі крыніцы і літараіуру. Таксама трэба адзначыць, што аўтарская гіпотэза наконт таго, што А.Міцкевіч мог быць вольным мулярам 2° ці 2-й ступені (г.зн. чаляднікам) трымаецца на памылковым тлумачэнні значэння масонскага тэрміна “Бооз”. Аўтар артыкула, які з’яўляўся не толькі даследчыкам гісторыі вольных муляраў, але і сам належаў да Вялікай нацыянальнай ложы Польшчы ў міжваенны час, не мог не ведаць сапраўднага значэння гэтага тэрміна. Магчыма, ён свядома ўводзіў у зман чытачоў. На самой справе прыведзеныя факты дазваляюць сцвярджаць, што А.Міцкевіч мог быць вольным мулярам 1° або 1-й сіупені (г.зн. вучнем) (заўвага перакл.).
1 St.Malachowski-Lempicki. Wykaz polskich loz oraz ich czlonkdw... Krak6w, Nakladem Polskiej Akademji Umiej<;tnosci, 1929, str. 271 (382) Nr 5156; str. 142 (253) Nr 2160, Nr 2165.
2 Obraz B.B. Czlonkow S. i D. Lozy sw. Jana pod osobnytn nazwaniem W^zel Jednosci na wschodzie Nowogrodka. Na rok p. Й. 5820.
ры пастыр”, “Школа Сакрата” і “Славянскі арол”. Амаль уся прафесура і капітул належалі да ложаў. Рэформа вольнага мулярства прафесара Шымкевіча (1818), накіраваная на ажыўленне дзейнасці гэтага таварыства шляхам пераадолення руціны і таямнічасці, напэўна зацікавіла Міцкевіча.
Моцны ўплыў на маладога студэнта мелі прафесары-масоны славуты Гродэк і Леан Бароўскі, духоўны вучань нямецкіх братоў Лесінга3 і Гердэра. Але найбольш моцна ўплываў на паэта Тамаш Зан, сябра Правінцыяльнай літоўскай ложы “Дасканалая еднасць”, які “жыў прынцыпамі вольнага мулярства “братэрская роўнасць”, лад, згода, еднасць, лагоднасць, праўда, мудрасць, сталасць, моц, смеласць і любоў, што пашыралася на “мільёны людаў”. Мэту вольных муляраў Зан акрэсліў у двух радках:
Niechaj w Mularzach znajdzie przez naszq zyczliwosc
Bog prawq czesc, kraj wsparcie, a ludzie szcz^sliwosc4.
Зан стварыў Таварыства філаматаў, абапіраючыся на ўзор вольнага мулярства. Як у ложах, так і на сходах філаматаў панавала паэзія, літаратура і навука. Пад моцным уплывам масонства ўзніклі Таварыствы філарэтаў і Прамяністых. Мэта Прамяністых падтрымка беднай моладзі была ўзятая з вольнага мулярства. Адным з галоўных прынцыпаў ложаў была міласэрнасць у адносінах да бедных. Зан разам з руплівым вольным мулярам Янам Чачотам належаў да бліжэйшых сяброў аўтара “Дзядоў”.
Паэт закончыў універсітэт і перабраўся ў Коўна, дзе не было ложы. Аднак духоўна ён па-ранейшым быў звязаны з Вільняй. У лістах згадваў пра вольнае мулярства: “Ежа, паляванне, любаванне прыгажосцю, пісаў ён да Яжоўскага і Петрашкевіча, слуханне, гульня, дзеянні, размовы нават пра ложы з цецерукамі” (масонамі). “Тамаш Зан паміж цецерукоў такуе, піша ён зноў да Петрашкевіча (1821).Шэрок (Тэадор Лазінскі) дабраўся да яшчэ больш вялікіх птушак (вугольшчыкаў5), якія нядаўна ў нас з’явіліся з паўднёвых краінаў (Італія); але гэтыя птушкі належаць да вялікіх асобнікаў, а мы да іэтага часу трымаемсяpassive... аднак не без надзеі моцнага ўдзелу”6.