Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
Заснавальнікамі “Паўночнай паходні” ў 1816 г. былі сямёра чалавек, бо лічылася, што менавіта гэткая колькасць сябраў робіць ложу дасканалай. Былі гэта Ян Барэйка-Ходзька, ініцыятар і першы магістар варштаіу, Ян Норвід, Пётр Прыстаноўскі, Ян Серакоўскі, Альберт Бургельскі, Вінцэнт Ляўковіч і Юзэф Рагоза’3.
Як сьведчыць Малахоўскі-Лямпіцкі, у 1820 г. пасады “Паўночнай паходні” былі размеркаваны наступным чынам:
магістар' Дамінік Манюшка, былы маёр войскаў ВКЛ;
нам. магістра Апалінары Ваньковіч;
нам. магістра па абрадах Тэадор Любаўскі, загадчык Менскага вайсковага шпіталя;
1	-ы дазорца Мікалай Пашкоўскі, адвакат;
2-і дазорца Вінцэнты Фрыбес, сакратар Менскага грамадзянскага губернатара;
прадстаўнік у Правінцыяльным Літоўскім камітэце Юзэф Завадскі, друкар і выдавец;
аратар** схаваны пад ініцыяламі Z.I.;
сакратар Вінцэнт Грынеўскі, адвакат 2-га дэпартаменту Менскага галоўнага суда;
нам. сакратара Гіляры Якубоўскі, рэгент 2-га дэпартаменту Менскага галоўнага суда;
нам. па агульных мовах Пётр Шнэйдэр, выкладчык гімназіі;
1-	сьцюарт Юры Кабылінскі, тытулярны радца;
2-	2-і сьцюарт Гіпаліт Гайдукевіч’4.
Ложы мелі ў сваёй структуры служкаў і ганаровых сябраў, што ў дачыненьні да “Паўночнай паходні” выглядае гэтак: з 215 чалавек было 143 сябра, 9 служкаў і 63 ганаровых сябра15.
Менскія муляры, на нашу думку, групаваліся вакол двух цэнтраў гэта Менскі галоўны суд, 8 службоўцаў якога былі сябрамі “Паўночнай паходні” і Менская мужчынская гімназія, адпаведна 7 чалавек. Большасьць жа сябраў паходзіла з сярэдняе й дробнае шляхты Менскага, Наваградзкага, Вілейскага,
12 Тамсама. А. 208 адв.-209.
13 Тамсама. А. 171.
* Г.зн. Майстар кафедры (заўвага рэд.).
** Г.зн. Прамоўца (заўвага рэд.).
14 Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na ziemiach dawnego WKL... S. 33-34.
15 НГАБ y Менску. Ф. 295, воп. 1, ад.з. 286. A. 163 адв.
Дзісенскага й Барысаўскага пав. Менскай губерні, было некалькі службоўцаў дзяржаўных установаў, адвакатаў, музыкаў, медыкаў, верагодна, што й яны былі шляхецкага паходжаньня.
Менскай ложай найвышэйшага капітулу была ‘Тара Табар”. Малахоўскі-Лямпіцкі аднёс зьяўленьне гэтага варштату да 1818 г.1 б, паводле нашых крыніцаў гэта адбылося толькі ў красавіку 1821 г.17 Ягоным магістрам быў абраны менскі віцэ-губернатар Людвік Каменскі. Са сьпісу, што ён прадставіў уладам пасьля закрыцця ложы, вынікае, што ‘Тара Табар" налічвала ня менш 31 сябра (пераважна з “Паўночнае паходні” і нясьвіскіх варштатаў)18. Грашовых рахункаў і архіву па ёй чыноўнікі не адкрылі, што нібыта сьцвердзіла словы Каменскага, быццам, варштат не йснаваў увогуле, а ўсе ягоныя сябры плацілі складкі “Вялікаму ўсходу Польскаму і Літоўскаму” асабіста. Але зусім пра супроцьлеглае сьведчыць факт атрыманызя А.Ваньковічам, Л.Ашторпам, А.Ратынскім і М.Зяновічам 8 кастрычніка 1821 г. 6-й ступені рыцар усходу19.
Варштат усё ж быў па сваёй дзейнасьці хутчэй фікцыйны, яе ён проста не паспеў распачаць. Нават раней указа Аляксандра I ад 1 жніўня 1822 г. намесьнік Царства Польскага Заенчык, занепакоены ўсё большай радыкальнасьцю масонаў (пра якіх менскі губернатар у сакрэтным лісьце да цэсарэвіча пісаў, што яны былі небяспечныя з-за сваіх імкненьняў да “роўнасьці й незалежнасьці”20), выдаў загад, згодна якому “Вялікі Усход Польскі й Літоўскі” ліквідоўваўся да 1 кастрычніка 1821 г., а ўсе Правінцыяльныя ложы, яму падпарадкаваныя, да 15 кастрычніка. Менавіта пасьля гэтага загаду 29 верасьня 1821 г. Вялікі магістар А.Ражнецкі даслаў у “Паўночную паходню” ліст, дзе было сказана: “Зачыніць ложу і дзеля наступнага захаваньня ўсіх архіваў, рэчаў і грошай заснаваць камітэт з 3 чалавек... каб усё было схавана ў бяспечным мейсцы, каб пячаткі былі здадзены ў архіў, былі складзены інвентары ўсіх папераў, рухомай і нерухомай маёмасьці, і разам з пастановамі пра зачыненьні ложаў былі перададзены Вялікаму магістру”21.
Прайшло амаль 7 гадоў покуль чыноўнікі Камітэта па разбору масонскіх архіваў скончылі сваю работу, і 24 студзеня 1829 г. цэсарэвіч накіраваў Менскаму грамадзянскаму губернатару загад, у якім між іншым ішла гаворка: “...5) усе масонскія паперы й архівы, а таксама пячаткі, кароны, ляскі й іншыя знакі, прысвоеныя розным ступеням і ўрадам, паклаўшы ў
16 Maiachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na ziemiach dawnego WKL... S. 59.
17 НГАБ y Менску. Ф. 295, воп. 1, ад.з. 286. A. 164.
18 Тамсама. A. 238-238 адв.
19 Тамсама. A. 164.
20 Тамсама. A. 166 адв.
21 Тамсама. A. 167-167 адв.
“До.м масонаў” у Менску. XVIII ст. Фотаздымак. 90-х гг. XX ст.
асобныя куфары, апячатаў, захоўваць у архіве грамадзянскага губернатара пры сакрэтных справах”22.
Працяг гэтае справы адбыўся праз 10 гадоў, і лёс матар’яльнае спадчыны масонаў не зайздросны. 21 ліпеня 1839 г. мясцовыя ўлады атрымалі загад Віленскага ваеннага губернатара кн. Даўгарукава: “Усе масонскія знакі, кнігі, паперы, дыплёмы й іншыя рэчы па вырыцьці ямы ўнізу пад гарою пры вуліцы, вядучай каля Жыдоўскіх могілак да Ляхаўкі спаліць”23. Выканаў гэты загад Менскі паліцмайстар маёр Тызенгаўзэн, павятовы страпчы Сямянкевіч і чыноўнік па сьпецыяльных даручэньнях Будзька24.
22 Тамсама. А. 336.
23 НГАБ у Менску. Ф. 295, воп. 3, ад.з. 76. А. 13-14.
24 Тамсама. А. 32-33.
Дадатак 1.
Сьпіс сябраў варштата “Паўночная паходня”
1.	Гіляры Аборскі, падкаморы Менскі
2.	Віктар Азямблоўскі, адвакат Ігуменскіх прысутных месцаў
3.	Юзэф Акушка, Дзісенскі пав.
4.	Ігнацы Алеша
5.	Ян Аляшкевіч, квартальны Радашковіцкі
6.	Гіляры Арцімовіч, докгар медыцыны
7.	Феліцыян Арцімовіч, калежскі сакратар
8.	Антоні Арцішэўскі, падпалкоўнік Літоўскага ўланскага пажа
9.	Казімер Аскерка, суддзя гранічны Вілейскі
10.	Ян Аскерка, маршалак Вілейскі
11.	Леан Ашторп
12.	Ануфры Багдановіч, паручык войскаў польскіх
13.	Ігнацы Багдановіч
14.	Казімер Багдановіч, Вілейскі пав.
15.	Тэадор Багіжмольскі, капітан войскаў польскіх
16.	Матэвуш Бардзкі, падсудак Вілейскага павятовага суда
17.	Ян Барсук, суддзя Ігуменскага пав.
18.	Францішак Беліковіч, з ложы Санкт-Пецярбурга
19.	Ян Беліковіч, падкаморы Полацкі
20.	Цыпрыян Беліновіч, кандыдат філязофіі, Менская гімназія
21.	Караль Бідэрман, надворны радца, дывізійны лекар
22.	Ігнацы Брадоўскі, прэфект Менскай гімназіі
23.	Ян Брант, даглядчык вайсковых лазарэтаў
24.	Аўгустын Брастоўскі (Бжастоўскі), Дзісенскі пав.
25.	Альберт Бургельскі
26.	Ігнацы Буцэвіч, падсудак Менскага павятовага суда
27.	Сарвацы Бярновіч, старшыня Менскага губернскага гранічнага суда
28.	Іван Бястужаў, ад’ютант генерала Фурка
29.	Фэлікс Вайдзевіч
30.	Вінцэнт Валадковіч, падкаморы Віленскі
31.	Канстанцін Валасоўскі
32.	Юзэф Валасоўскі, Дзісенскі пав.
33.	Ліфтон Арыст Вандзевіч, юнкер
34.	Апалінары Ваньковіч, Менскі пав.
35.	Эдвард Ваньковіч, харужы Менскі
36.	Ян Ваньковіч, гранічны суддзя Менскі
37.	Аляксандар Вэйс, адютант Цэсарэвіча
38.	Ян Верчун, ротмістар уланскага Конна-Польскага палка
39.	Густаў Ветлер, палкоўнік войскаў расейскіх
40.	Фэлікс Вішнеўскі, пісар земскі Мазырскі
41.	Іван Вішнякоў, радца?
42.	ГіпалітГайдукевіч
43.	Алаізы Галаўня
44.	Вінцэнт Гарловіч, юнкер Татарскага ўланскага палка
45.	Мікалай Гатоўскі, на вайсковай службе
46.	Тамаш Гендэрсон
47.	Міхал Герман, каморнік
48.	Вінцэнт Грынеўскі, адвакат Менскага галаўнога суда, 2-гі дэпартамент
49.	Каэтан Датамінскі
50.	Аляксандар Гэнрыцкі, пттаб-лекар Менскага вайсковага шпіталя
51.	Фэрдынанд Дваржэцкі, падсудак Вілейскага павятовага суда
52.	Аўгустын Дрозд, настаўнік музыкі, гаспадар жаночага пансіёна
53.	Барнаба Дэдэрка
54.	Рох Дэдэрка, Вілейскі пав.
55.	Леапольд Дзітоўскі
56.	Ігнацы Есьман
57.	Юстын Есьман, харужы Ігуменскі
58.	Ян Жылінскі, ксёндз, капэлян Менскай гімназіі
59.	Юльян Жэлігоўскі
60.	Юзэф Заблоцкі, ротмістар уланскага палка
61.	Тэадор Замойскі
62.	Валенты Зубрыцкі (Замбжыцкі), Менскі пав.
63.	Ігнацы Зяновіч, кандыдат філязофіі
64.	Міхал Зяновіч, Менскі губернскі маршалак
65.	Антоні Ёдка, Менскі галоўны суд, 2-і дэпартамент
66.	Ігнацы Іваноўскі, лаўнік Менскага галоўнага суда, 2-і дэпартамент
67.	Раман Іваноўскі, адвакат Менскага галоўнага суда, 2-і дэпартамент
68.	Ежы Кабылінскі, тытулярны радца
69.	Базыль Калкоўскі
70.	Васіль Каратокцін, падпрапаршчык войскаў расейскіх
71.	Міхал Карказеівч
72.	Ян Карказевіч, падсудак Барысаўскага павятовага суда
73.	Казімер Касоўскі, суддзя гранічны Ігуменскі
74.	Самуэль Кастравіцкі, ксёндз, выключаны ў 1817 г.
75.	Ян Квяткоўскі, павятовы лекар Вілейскі
76.	Юзэф Лазінскі, артыст музыкі
77.	Міхал Лапіцкі, пісар земскі Вілейскі
78.	Юзэф Лапушынскі, магістар філязофіі
79.	Фёдар Лыкаў, доктар медыцыны
80.	Ян Любанскі, палкоўнік войскаў польскіх
81.	Тэадор Любаўскі, даглядчык Менскага вайсковага шпіталя
82.	Ян Ляндразын, паручык войскаў французскіх, гувернёр
83.	Сымон-Францішак Лянтоўскі, геаметр
84.	Вінцэнт Ляўковіч, паручык войскаў польскіх
85.	Фэрдынанд Мадзалеўскі, служка варштату
86.	Людвік Мантэграндзі, капітан войскаў расейскіх, настаўнік Менскай гімназіі
87.	Дамінік Манюшка, адстаўны маёр войскаў польскіх, магістар варштата (1819)
88.	Казімер Манюшка, доктар абодвух праваў
89.	Чэслаў Манюшка, былы капітан войскаў польскіх
90.	Юзэф Манюшка, харужы Барысаўскі
91.	Антоні Марціноўскі, адвакат Вілейскі
92.	Аўгустын Массыні, выхадзец з Францыі
93.	Міхал Матусевіч, служка варштата
94.	Стэфан Мацкевіч, Завілейскі пав.
95.	Фэліцыян Машынскі, падсудак Ігуменскага павятовага суда
96.	Раман Міладоўскі
97.	Ян Мірскі, дэпутат Дзісенскага пав.
98.	Ян Норвід
99.	КПапікевіч, служка варштата
100.	Мікалай Пашкоўскі, адвакат Менскага галоўнага суда, 2-і дэпартамгнт
101.	Мікалай Підо(т), кандыдат філязофіі, Менская гімназія
102.	Афанасі Про(у)шынскі, суддзя гранічны Менскі
103.	Яўстафі Про(у)шынскі
104.	Пётр Прыстаноўскі
105.	Антоні Пятрыкоўскі, артыст музыкі
106.	Юзэф Пятух
107.	Юзэф Рагоза
108.	Францішак Ражанскі
109.	Людвік Ракіцкі, стацкі радца
110.	Міхал Ракіцкі, Рэчыцкі пав.
111.	Аляксандар Раманус, адстаўны капітан войскаў польскіх
112.	Антоні Ратынскі
113.	Эмануэль Рашэт, падпалкоўнік войскаў расейскіх
114.	Серафін Рашкоўскі, Дзісенскі пав.