Вольныя муляры ў беларускай гісторыі
Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Памер: 280с.
Вільня 2005
20 Cz. III. Petersburg.
21 Dziadow. Cz. III. паводле аўтографа А.Міцкевіча апублікаваў Ю.Каленбах. (W Krakowie. Nakl. Р. Akad. Umiej. 1925). Словы: „Orla i Booza znakiem” паэт; як вадома, замяніў на: „krzyza і pogoni znakiem”.
22 Allgemeines Handbuch der Freimaurerei...
васці або жартаў непасвечаных асабаў, чытаем у рытуале першай ступені, яно вымаўляецца з асцярогай, ужываючы syllabe, напрыклад, калі хто-небудзь з нашых братоў хоча пачуць гэтае слова, яно вымаўляецца ў адказ, г.зн. скажы мне першую літару, я табе скажу другую; калі той, хто цябе запытаў гаворыць Б, ты адказваеш 0, той О, ты 3; потым ты першую складаеш сілабу, а ён другую; напрыканцы вымаўляецца самое слова і гройчы паціскаюцца далоні23.
Аляшкевіч прывітаў Міцкевіча як чалядніка, брата другой cryneHi24. Г эта здарылася ў 1824 г. праз два гады пасля забароны вольнага мулярства. Раней прызнаная ўрадам ложа “Белы арол” ужо не існавала, але маглі адбывацца тайныя паседжанні, у якіх удзельнічаў таксама Міцкевіч.
Паэт наступным чынам характарызаваў Аляшкевіча:
Bibliq tylko і kabalq bada,
I mowia nawet, ze z duchami gada25.
Дык вось, гэтыя размовы з духамі не што іншае як навука Сен-Мартэна26 і Сведэнборга. Славуты містык Сен-Мартэн быў уведзены сваім настаўнікам Марцінэсам Паскуалісам у вольнамулярскі саюз Кахенаў і пазней стварыў уласную сітэму rit rectifie, якую па-іншаму называюць “марцінізмам”. Г этая сістэма аб’ядналася пасля канвенту ў Gaules з галіною французскай сістэмы Строгага нагляду і ўзнікла I ’ordre des chevaliers de la Cite sainte. Сен-Мартэн лічыў вольнамулярства праявай божага і сцвярджаў, што яно ўзнікла адначасна са стварэннем сусвету. Творы гэтага містыка, асабліва Des Erreurs et de la Verite, прызнаюцца вольнымі мулярамі падмуркам масонскіх ведаў27.
Няма сумненняў, што з навукай Сен-Маріэна Міцкевіча пазнаёміў Аляшкевіч28. Хутчэй за ўсё гэта адбылося пад час доўгіх размоваў паміж імі. Г этыя размовы вылечылі Міцкевіча, па-праўдзе, не ад адсутнасці веры, але ад індыферэнтызму, якім ён страдаў29.
Міцкевіч не хаваў сваёй залежнасці ад пецярбургскага містыка ў Ksicgach Narodu Polskiego і Pielgrzymstwa Polskiego, калі пісаў, што выкарыстаў у Кнігах тое, што чуў, асабліва з вуснаў паляка па прозвішчу Аляшкевіч. Уплыў Сен-Мартэна на гэты твор характарызаваў ужо прафесар Пігонь30.
23 Nauka wolnego Mularstwa w trzech piewszych stopniach ku wygodzie Najprzewielebniejszej lozy Swi^tyni Izis zebrana.
24 Ha самой справе тэкст Дзядоў сведчыць пра тое, што А.Міцкевіч быў прывітаны як вучань, г.зн. брат першай ступені (заўвага А.С.).
25 Dziady. Cz. III. Oleszkiewicz.
26 Поўнае імя Клод Луі дэ Сен-Мартэн (заўвага А.С.).
27 Allgemeines Handbuch der Freimaurerei...
28 J6zef Przeclawski: Jozef Oleszkiewicz. Prace Komisji do badan nad historic literatury i oswiaty. Tom I. Warszawa, 1914. Stanislaw Pigon: Z epoki Mickiewicza. Lwow, 1922. — Stanislaw Kolbuszewski: Ziemski mesjasz narodow. Poznan, 1930.
29 Przeclawski op. cit.
30 Pigon op. cit. Idee Saint-Martina w „Ksi^gach Narodu Polskiego i Pielgrzymstwa Polskiego”.
Widzenie уДзядах таксама было створана пад уплывам Сен-Мартэна, як і загадкавыя “сорак чатыры”31. “Чытаю мала, пісаў Міцкевіч у 1844 г. Найчасцей гэта творы Сен-Мартэна, якія выкарыстоўваю для сваёй далейшай працы”32. Містыцызм Міцкевіча потым развіваўся ў Kole Braci Zjednoczonych.
Духоўная філасофія Сведэнборга, чые ідэі прыняло вольнае мулярства містычнага накірунку, асабліва ідэю о Новам Ерусаліме, таксама не была чужой для Міцкевіча. Уплыў Сведэнборга на частку ШДзядоў закранаў прафесар Пігонь33. Міцкевіч таксама падпаў пад уплыў разэнкрэйцэра Бёмэ, аднаго з адэптаў алхіміі і герменэўтыкі34. “Сярод сучасных містыкаў найвялікшы Бёмэ, захапляўся наш паэт. Гэта душа, якая палае вялікім чыстым полымем і малюе свае ўяўленні вогненнымі словамі. Гэта божы прарок і такі прадказальнік будучыні для сучасных хрысціянаў, якім быў Ісая для яўрэяў”.
Сен-Мартэн стаў памостам для пераходу Міцкевіча да тавянізму, адзначыў прафесар Пігонь. Уплыў Сен-Мартэна на Тавянскага трэба прызнаць даказанным, прычым, што датычыць пасрэдніка гэтай знаёмасці, то можна лёгка пагадзіцца з тым, што ім стала тагачаснае масонства. Між іншым Тавянскі ўзяў з вучэння французскага містыка яго ідэю о рэінтэграцыі і метампсіхозе, прычым “ператварэнне мэтампсіхозы як арганічнага матыва ў касмагонію, у ядро гістарыясофіі і эсхаталогіі абодвух містыкаў, трактоўка яе ў якасці падмурку погляду на свет, прычым погляду адзінага ў розным, можа сведчыць пра генэтычную сувязь света ўяўленняў і веры Тавянскага з містыкай Сен-Мартэна”. У іх абодвух “літаральна ўсё па прычыне духа і для духа існуе”35. А вось ад Сведэнборга Тавянскі ўзяў вучэнне пра калоны і касмалагічныя ўяўленні.
Відавочна, што да знаёмства з Тавянскім Міцкевіч, дзякуючы пецярбургскаму правадыру, дасканала ведаў вучэнне Сен-Мартэна, а таксама філасофію Сведэнборга і Бёмэ. Погляды гэтых трох славутых містыкаў, як ужо адзначалася, былі прынятыя містычным накірункам масонства.
Аднак паступова Міцкевіч выразна аддаліўся ад вольнага мулярства, сцвярджаючы, што яно трымаецца “толькі на адных формах”36.
Пераклад Алеся Смаленчука
31 Kolbuszewski op. cit.
32 Ацэнкі і заўвагі з твораў Якуба Бема, Анёла Слёнзака і Сен-Мартэна. 1836.
33 Pigon op. cit. Przypuszczalny slad Swedenborga w 111 cz^sci „Dziad6w”.
34 Rozprawa Mickiewicza o Boehmem. Warszawa. 1898.
35 ІДытаты з працаў праф. Пігоня. Op.cit.
36 Literatura Slowianska wykiadana w Kolegjum Francuzskiem przez Adama Mickiewicza. Tlumaczenie Feliksa Wrotnowskiego. Poznan. 1865. Lekcja XXVII. Wtorek, 31 maja 1842. <...>
Алесь Смалянчук (Гародня)
Адраджэнне вольнага мулярства
на беларускіх і літоўскіх землях напачатку XX ст.
Указ Аляксандра I ад 1 жніўня 1822 г., які забараняў арганізацыі вольных муляраў на ўсёй тэрыторыі імперыі, перапыніў іх дзейнасць на беларускіх і літоўскіх землях амаль на стагоддзе. Адраджэнне руху вольных муляраў на тэрыторыі Беларусі адбылося толькі пасля рэвалюцыі 1905 1907 гг. Ініцыятыва зыходзіла ад масонаў Масквы і Санкт-Пецябурга. Якраз напачатку XX ст. расейскае масонства дасягнула свайго найвялікшага росквіту. Невыпадкова вядомы польскі гісторык руху вольных муляраў Людвік Хас адну з сваіх публікацый, прысвечаных расейскім “братам” пачатку XX ст., назваў “Дні велічы’”.
У палітычных цэнтрах Расейскай імперыі масонскія ложы “новага пакалення” пачалі ўзнікаць яшчэ ў перыяд рэвалюцыі. Прычыны гэтага працэсу большасць даследчыкаў звычайна звязвае з рэвалюцыйным крызісам, які спарадзіў сярод часткі грамадскіх дзеячоў моцнае імкненне да кансалідацыі. Вольнае мулярства з ягоным арэалам таямніцы, дэмакратызмам і лібералізмам у ідэалогіі стала прывабнай формай аб’яднання ліберальна-дэмакратычных элементаў расейскага палітычнага жыцця.
У 1905 г. у Маскву прыехаў вядомы гісторык і сацыёлаг, кіраўнік Вышэйшай школы сацыяльных навук у Парыжы прафесар Максім Кавалеўскі. У 1887 г. ён быў сярод заснавальнікаў парыжскай ложы “Космас”, якая належала да “Вялікага ўсходу Францыі”. М.Кавалеўскі атрымаў паўнамоцтвы на заснаванне ў Расеі масонскай ложы. Глеба для гэтага ўжо была падрыхтаваная. Напачатку 1905 г. сябрамі “Космасу” сталі некаторыя вядомыя расейскія палітыкі і грамадскія дзеячы ліберальна-дэмакратычнага накірунку (Васіль Маклакоў, Яўген Кедрын ды інш.)2.
1 Hass L. Dni wielkosci. О masonerii Rosyjskiej pocz^tku XX w. // www.wlnp.pl/Arsregia.htm. Кніга Л.Хаса таксама друкавалася на старонках часопіса Ars Regia (1995/1996. R. 4/ 5. Nr 1-2).
2 Hass L. Rosyjskie wolnomularstwo lat 1906-1918 (Fragment z dziej6w liberalizma w Rosji.) // Studia z dziej6w ZSSR i Srodkowej Europy. VII. 1971. S. 152. (Васіль Маклакоў (1869-1957) сябра ЦК партыі кадэтаў, дэпутат II, III і IV Дзяржаўнай думы. Адвакат, абараняў Бэйліса. У 1917 г. прызначаны Часовым урадам паслом у Францыі. Старшыня Рускага камітэта пры Ліге нацый. Яўген Кедрын адвакат, дэпутат I Дзяржаўнай думы).
Максім Кавалеўскі разгарнуў акгыўную дзейнасць, і вынікі не прымусілі сябе доўга чакаць. 15 (28) лістапада 1906 г. у Маскве была створаная ложа “Адраджэнне” (“Возрожденне”). Яе ўзначаліў прафесар Мікалай Бажэнаў3. Напачатку наступнага 1907 г. да Масквы далучыўся Санкт-Пецярбурі. дзе ўзнікла ложа “Палярная зорка” (Вялебны князь Арлоў-Давыдаў). Абедзьве ложы належалі да “Вялікага ўсходу Францыі”. Рух вольных муляраў хутка пашыраўся. У сярэдзіне 1908 г. у ложах было ўжо каля 40 чал. У 1909 г. прыблізна 300 3 504. У гэты час існавалі тры ложы ў Санкт-Пецярбургу, дзве у Маскве, па адной у Ніжнем Ноўгарадзе, Адэсе і Кіеве.
Даследчыкі звярнулі ўвагу на істотнае адрозненне вольных .муляраў пачатку XX ст. ад сваіх папярэднікаў. Калі да апошніх належалі пераважна прадстаўнікі расейскай арыстакратыі, то большасць вольных муляраў пачатку XX ст. прадстаўляла інтэлігенцыю. Гэта былі адвакаты, універсітэцкая прафесура, лекары, інжынеры ды інш. Па палітычнай арыентацыі пераважалі прыхільнікі ліберальна-дэмакратычнай ідэалогіі. Польскі даследчык Людвік Хас наступным чынам ахарактарызаваў іх погляды: “Г эта былі людзі светлыя і адукаваныя, лібералы па перакананнях, праціўнікі традыцыйнага ладу, якія не былі прыхільнікамі расейскай манархіі і крытычна ацэньвалі, па меньшай меры, двух апошніх цароў. Яны лічылі, што царызм праводзіць гібельную палітыку, якая прывядзе да рэвалюцыі”5.
Празмерная палітызаванасць многіх расейскіх прадстаўнікоў “каралеўскага майстэрства” (у прыватнасці А.Калюбакіна, М.Някрасава6 і іх аднадумцаў) справакавала ўнутраны канфлікт. Прыхільнікі ірадыцыйнага погляду на вольнае мулярства як на этычную сістэму (Д.Бебутаў, Я.Кедрын, М.Маргуэліс ды інш.) не жадалі ператварэння ложаў у інструмент барацьбы з самаўладдзем. У выніку “палітычная плынь” пад прыкрыццём размоваў пра правакатараў і агентаў “ахранкі”, якія нібыта праніклі ў ложы, пайшла на істотную рэарганізацыю вольнага мулярства ў Расеі. У лютым 1910 г. адбыўся сход “братоў”, на якім абмяркоўвалася пытанне пра самароспуск арганізацый. Большасцю галасоў было прынята рашэнне, што кожная ложа будзе сама-
3 Hass L. Rosyjskie wolnomularstwo... S. 156; Аврех A. Масопы н революцмя. М., 1990.