Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
Ваенныя падзеі і іх палітычныя наступствы ўнеслі свае карэктывы ў поіляды віленскіх масонаў. У канцы 1914 пачагку 1915 г. пачаліся першыя сур’ёзныя непаразуменні. Адно з іх набыло характар “літоўска-беларускага канфлікта”. Аўтанамісцкая канцэпцыя дзеячоў літоўскага руху грунтавалася на пастанове Вялікага Сейма (Вільня, 1905 г.). Яны дамагаліся аўтаноміі для этнаграфічнай Літвы са сталіцай у Вільні і з далучэннем да яе г.зв. “прылег-
54 Тамсама. С. 283.
55 Тамсама. С. 644.
56 Тамсама. С. 193.
57 Тамсама. С. 861.
58 Solak Z. Michal Romer ... S. 42.
59 AP ЦБАНЛ. Дзённік Міхала Ромэра. Т. 6. S. 26. Запіс ад 17 (30). 05. 1915 г.
лых тэрыторый”. Пад апошнімі звычайна разумеліся землі, населеныя пераважна беларусамі-каталікамі (частка Віленскай і Г арадзенскай губ.).
Зразумела, што дзеячы беларускага руху не маглі пагадзіцца з гэтай канцэпцыяй. Яны лічылі Вільню сталіцай усяго краю, усёй гістарычнай Літвы. Далучэнне “прылеглых тэрыторый” да аўтаномнай этнаграфічнай Літвы разглядалася імі як літоўская экспансія. Страта гэтых земляў магла прывесці да поўнага заняпаду беларускага руху, бо Усходняя Беларусь адна не мела шансаў супрацьстаяць працэсу русіфікацыі. Зрэшты, прэтэнзіі на каталіцкія беларускія тэрыторыі прад’яўлялі і польскія палітыкі, якія, як заўважыў М.Ромэр, “карыстаючыся з адсутнасці ў беларусаў нацыянальнай свядомасці і атаясамлівання ў народзе паняцця каталіцызму і польскасці, альбо лічаць беларусаў-каталікоў палякамі, альбо вераць у іх хуткую паланізацыю і дзейнічаюць у гэтым накірунку”“. М.Ромэр надаваў вялізарнае значэнне беларускаму фактару: “Беларусы з’яўляюцца абавязковым элементам федэратыўнай Рэчы Паспалітай. Іх упадак разам з перамогай польскай і літоўскай этнаграфічных канцэпцый гэта смерць ідэі Рэчы Паспалітай, якая павінна абапірацца на прынцыпы свабоды і федэрацыі”61. Аднак нават супольная праца ў масонскіх ложах не паспрыяла дасягненню міжнацыянальнага паразумення адносна будучыні краю.
У траўні 1915 г. М.Ромер пакінуў Вільню. Ён перайшоў лінію фронта, каб далучыцца да легіёнаў Юзафа Пілсудскага. Ягоны ад’езд, а таксама эвакуацыя з горада многіх “братоў”, нанеслі моцны ўдар па дзейнасці віленскіх масонаў. Хоць цалкам яна не перапынілася. Спрабаваў выратаваць сітуацыю Юргіс Шаўлюс. Паяго ініцыятыве рэшткі трох віленскіх ложаў аб’ядналіся ў новую самастойную арганізацыю “Вялікі ўсход Літвы” (“Вялікі ўсход Літвы і Беларусі”)62. Аналіз гістарычнай літаратуры і матэрыялаў дзённіка М.Ромэра дазваляе сцвярджаць, што сябрамі гэтай ложы хутчэй за ўсё з’яўляліся Ю.Шаўлюс (кіраўнік), Ё.Вілейшыс, К.Астахевіч, У.Асмалоўскі*, браты Луцкевічы, Е.Ром, М.Брамсон ды інш.
Менавіта гэтая ложа адыграла галоўную ролю ў стварэнні Часовай рады Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага і з’яўленні дакументаў, якія ў пэўным сэнсе можна лічыць “лебядзінай песняй” краёвасці. 19 снежня 1915 г. на беларускай, польскай, літоўскай і яўрэйскай мовах быў апублікаваны Універсал Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. Дакумент паведамляў пра
60 Тамсама. Т. 4. S. 299. Запіс ад 19. 11 (2.12). 1914 г.
61 Тамсама. Т. 4. S. 300. Заніс ад 20.11 (3.12). 1914 г.
62 Sawicki J. Z dziej6w “Wielkiego Wschodu Litwy” // Przegl^d Wschodni. T. IV. Z. 2 (14). S. 444.
' У.Асмалоўскі быў захавальнікам масонскіх архіваў. Як засведчыў М.Ромэр, перад ад’ездам у Расею ён схаваў іэтыя архівы ў Вільні (АР ЦБАНЛ. Дзённік Міхала Ромэра. Т. 27. — S. 135. Запіс ад 28. 07. 1920 г.). Лёс архіваў невядомы.
стварэнне літоўска-беларуска-польска-яўрэйскай Часовай рады Канфедэрацыі ВКЛ. якая будзе імкнуцца, каб “Літоўскія і Беларускія землі, якія здаўна прыналежалі да Вялікага Князьства Літоўскага, а цяпер апанаваны Нямецкімі войскамі, станавілі пры новых варунках гісторычных нераздзельнае цела на фундаменці незалежнасьці Літвы і Беларусі, як суцэльнай дзяржавы, засьцерагаючы усім нацыям у яе межах усе правы”. Універсал канчаўся заклікам да “усіх нацый, да усіх станаў, да усіх істнуючых організацый і да усіх грамадзян Краю” далучыцца да Канфедэрацыі63 (гл. Дадатак).
У лютым 1916 г. Універсал быў дапоўнены зваротам, у якім канкрэтызавалася мэта Канфедэрацыі. Новая міжнацыянальная арганізацыя заяўляла пра шкоднасць усіх надзеяў на Расею: “Больш чым стогадовае супольнае жыццё нашае з Расеяй найлепей паказала, што гэтае гасударства хоча з намі зрабіць. Праз увесь час супольнага з намі жыцця яно плянава і сістэматычна кіравалася да таго, каб сцерці ўсе адзнакі нашай самачыннасьці”. Канфедэрацыя ВКЛ звязвала свой лёс з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй: “Мы верым, што пасля пабеды срэдне-еўрапэйскіх гасударств быўшыя заходнія правінцыі Расеі, а перш заўсё землі польскія, літоўска-беларускія і надбальтыцкія павінны будуць адпасьць ад Расеі і стварыць гасударственыя адзінкі ў такой або сякой камбінацыі з срэдне-еўрапэйскімі гасударствамі, а пры гэтым былі бы <...> запэўнены варункі самачыннага развіцьця іх сацыяльна-купьтурнага і палітычнага жыцьця”. Варта адзначыць, што праблема ўзаемаадносінаў Літвы і Польшчы ў дакументах Канфедэрацыі абміналася. Магчыма ініцыятары адраджэння ВКЛ у новай дзяржаўнай форме свядома абміналі гэтую праблему, бо яе абмеркаванне магло толькі абвастрыць польска-літоўска-беларускія адносіны.
Рада Канфедэрацыі сваімі галоўнымі задачамі абвяшчала ўтварэнне на літоўска-беларускіх землях незалежнай дзяржавы з сеймам у Вільні, абраным на падставе ўсеагульных, роўных, прамых і тайных выбараў, і з гарантыяй поўных правоў усім народам краю. Тэрыторыя незалежнай дзяржавы павінна была ўключаць, па меншай меры. Ковенскую і Віленскую губ., беларускую і літоўскую часткі Гарадзенскай і Сувалкскай, літоўскія часткі Курляндскай і частку Менскай губ, “каторая звязана з Віленскім цэнтрам”. Форму дзяржаўнага ладу і Канстытуцыю "будучай вольнай літоўска-беларускай гасударственнай адзінкі” павінен быў вызначыць і зацвердзіць сейм у Вільні. У заключэнне зварот заклікаў да сумеснай працы дзеля будучыні Краю: “Кіньма сваркі і звадкі, ад каторых церпіць увесь Край. Падумайма разам ды шчыра аб долі гэтага Краю, бо ж усе мы, апрача жмені прыблуд, сыны нашай зямлі нашай Літвы і Беларусі”64.
63 Літоўскі Дзяржаўны гістарычны архіў (ЛДГА). Ф. 1135, воп. 24, ад.з. 7. Арк. 153 (Пры цытаванні захаваныя моўныя асаблівасці арыгіналу).
64 ЛДГА. Ф. 1135, воп. 23, ад.з. 7. Арк. 153.
Ізноў трэба адзначыць прыкметную ролю беларускіх палітыкаў у стварэнні Часовай рады і выданні азначаных дакументаў. Юльяна Вітан-Дубейкаўская лічыла Івана Луцкевіча галоўным ініцыятарам з’яўлення Універсала і Зварота65. Напрыканцы 20-х г. XX ст. Антон Луцкевіч прызнаваў, шго менавіта беларускія дзеячы “стварылі “Канфедэрацыю Вялікага Князьства Літоўскага”, аб’яднаўшы на грунце ідэі незалежнасці краю лепшых прадстаўнікоў дэмакратыі ўсіх чатырох нацыянальнасцяў: беларусаў, ліцьвінаў, жыдоў і палякаў”66.
Аднак досыць хутка Часовая Рада распалася, а ложа “заснула”. Г алоўнай прычынай былі этнічныя супярэчнасці, якія яшчэ больш абвастрыліся ва ўмовах германскай акупацыі. Гісторык з Таронта Зяновіуш Панарскі звярнуў увагу на інфармацыю яўрэйскага палітыка Цэмаха Шабада пра адмову яўрэйскіх дзеячоў падпісаць лютаўскі (1916 г.) Зварот Рады па прычыне ягоных нібыта “сепаратысцкіх тэндэнцый”67. Г.Візнэр паведаміў пра праект Найвышэйшага Літоўскага камітэта, які быў прыняты 6 студзеня 1916 г. і прадугледжваў адраджэнне ВКЛ як літоўска-латышскай дзяржавы з магчымым далучэннем Беларусі68. Гэты праекг, безумоўна, складаў канкурэнцыю Канфедэрацыі ВКЛ. Таксама трэба адзначыць утварэнне напрыканцы 1915 г. у Вільні Польскага камітэту, у якім былі прадстаўленыя амаль усе накірункі польскага руху ў гістарычнай Літве. Палітычная праграма гэтага Камітэту пачаткова грунтавалася на ідэі федэрацыі Літвы і Польшчы.
З.Панарскі лічыць, што шматэтнічная грамадскасць Віленшчыны была не падрыхтаваная да ідэі адраджэння ВКЛ у форме Канфедэрацыі. “Палякі, сцвярджаў даследчык, глядзелі ў накірунку Варшавы, з якой імкнуліся звязаць свой лёс у форме аўтаноміі або федэрацыі <„.> Літоўцы толькі напачатку былі прыхільныя гэтай ідэі. Пазней, апасаючыся польскага дамінавання, зрабілі стаўку на Берлін, з якім спадзяваліся звязаць лёс этнаграфічнай Літвы са сталіцай у Вільні. Яўрэі не былі падрыхтаваныя да суіснавання з народамі гістарычнай Літвы. Яны паглядвалі на Маскву. Расейскі рынак маніў іх. Толькі беларусы спадзяваліся на ўгварэнне адзінай дзяржавы з літоўцамі, якія паступова аддаляліся ад іх”69. Беларусы сапраўды вельмі доўга захоўвалі прыхільнасць да канцэпцыі агульнай дзяржаўнасці земляў і народаў гістарычнай Літвы. Ю.Вітан-Дубейкаўская згадвала, што яшчэ летам 1916 г. І.Луцкевіч менавіта на гэтую тэму спрабаваў весці перамовы з дзеячамі розных рухаў70.
65 Вітан-Дубейкаўская Ю. Mae ўспаміны. Вільня, 1994. С. 45.
66 Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903-1928). Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацый. Беларуская Рэвалюцыйная Грамада, Беларуская Сацыялістычная Грамада. Мн., 1991. С. 46.
67 Ponarski Z. Konfederacja Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego 1915-1916 // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 1998. Nr 10. S. 65.
68 Wisner H. Wojna nie wojna: Szkice z przeszlosci polsko-litewskiej. Warszawa, 1978. S. 89.
69 Ponarski Z. Konfederacja Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego... S. 65.
70 Вітан-Дубейкаўская Ю. Mae ўспаміны. C. 66.
Варта таксама спецыяльна спыніцца на праблеме ўдзелу яўрэяў у руху вольных муляраў у Беларусі і Літве. Стэрэатыпы “жыдамасонскай змовы”, створаныя калісьці расейскімі вялікадзяржаўнымі шавіністамі і чарнасоценцамі, дэманструюць сваю жывучасць і напачатку XXI ст. Між тым яўрэйскі ўдзел у ложах вольных муляраў на беларускіх і літоўскіх землях напачатку XX ст. трэба прызнаць неістотным. Безумоўна, асобныя прадстаўнікі яўрэйскай грамадскасці адыгралі значную ролю ў адраджэнні віленскага масонства. У першую чаргу, гэта датычыць ужо згаданых братоў Ромаў. Больш складана выказаць пэўнае меркаванне пра яўрэйскі ўдзел у праны віцебскай ложы. Сярод менскіх “братоў” яўрэяў, мажліва, не было наогул. Варта яшчэ раз звярнуць увагу на тую характарыстыку, якую М.Ромэр даў на старонках свайго дзённіка Эльяшу Рому. Падкрэсленая выключнасць асобы апошняга толькі адцяняла меркаванне М.Ромэра пра тое, што сярод “сыноў яўрэйскага народу” напачатку XX ст. у Беларусі і Літве было няшмат людзей, якія лічылі Беларуска-Літоўскі край сваёй Радзімай і кіраваліся ягонымі інтарэсамі ў сваёй грамадска-палітычнай дзейнасці.