Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
3 устаноўленых 45 вольных муляраў Беларуска-Літоўскага краю толькі дзевяцёра былі яўрэямі. Гэта складала 20% ад усіх вядомых вольных муляраў. Дзеля параўнання заўважым, што палякі складалі прыблізна каля 40%, літоўцы 22%, рускія 9% і беларусы 9%. Пры ўсёй умоўнасці гэтай “арыфметыкі” можна канстатаваць адсутнасць зацікаўленасці яўрэяў Беларуска-Літоўскага краю масонскай дзейнасцю. У першую чаргу гэта датычыць Вільні і Менску. Верагодна, мясцовае вольнае мулярства з ягонай “краёвай арыентацыяй” не было прывабным для большасці яўрэйскай грамадскасці. Яна была настроена пераважна прарасейскі і шукала палітычнага партнёра галоўным чынам сярод расейскіх партый ліберальнай і дэмакратычнай арыентацыі*.
Звяртае на сябе ўвагу актыўны ўдзел у дзейнасці масонскіх ложаў беларускіх палітыкаў. Іх было няшмат, але роля беларусаў не вызначалася іх колькасцю. Браты Луцкевічы і Вацлаў Ластоўскі належалі да кіраўнікоў беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння. Іх масонская праца дазваляе ўзняць праблему ролі краёвай ідэалогіі ў выпрацоўцы беларускай нацыянальнай ідэі ў
' Расейскі даследчык Б.Башылаў у кнізе Легенда, оказавшаяся правдой, змешчанай у Internet бяздоказна сцвярджае актыўны ўдзел яўрэяў у дзейнасці вольных муляраў Беларусі і Літвы: “Н своннзм, н другне еврейскне полнтнческме теченвя не только не запрешалн, а одобряля пребыванме как в “гоевском”, так н в чнсто еврейском масонстве. й странно было бы, еслн русскме н польскне еврен, по првмеру свонх соплеменннков в другнх странах, не нспользовалп такое мошное тайное средство полмтнческой борьбы, как разлнчные вмды масонства. й онм, конечно, его нспользовалм co свойсгвенным пм пылом м акгнвностью. Н в ложах Северо-Западвого края н в “украмнскмх ложах” в Малороссвм, м в Польше, всюду, где былн ложм “гоевского масонства” членамв этнх лож былн м еврен” (www.masonry.ru).
міжрэвалюцыйны перыяд 1907 -1917 іт. Відавочна, што гэтая ідэалогія актыўна выкарыстоўвалася беларусамі ў мэтах пашырэння сацыяльнай базы беларускага руху. Дзейнасць масонскіх ложаў спрыяла прапагандзе краёвасці.
У заключэнне трэба адзначыць, што масонскія ложы на беларускіх і літоўскіх землях у 1910 1916 гг. адыгрывалі прыкметную ролю ў нацыянальна-культурных і грамадска-палітычных працэсах. Найбольш эфектыўнай можна лічыць дзейнасць віленскіх ложаў “Еднасці”, “Літвы” і “Беларусі”, якія, фактычна, замянілі міжнацыянальную краёвую партыю лібералыза-дэмакратычнага накірунку і ажыццяўлялі каардынацыю ліберальна-дэмакрагычных і краёвых элементаў асобных нацыянальных рухаў. У ідэалогіі віленскіх масонаў традыцыйны масонскі гуманізм, пра які пісаў у сваім дзённіку М.Ромэр, існаваў у форме краёвасці ліберальна-дэмакратычнага накірунку. Няма сумненняў, што апошні накірунак дамінаваў таксама ў ідэалогіі менскай ложы. Сябры масонскіх арганізацый пашыралі сярод грамадства ўсведамленне каштоўнасці ідэалаў дэмакратыі. Яны таксама прапагандавалі ідэі этнічнай талеранцыі і супрацьстаялі праява.м шавінізму ў палітычным і культурным жыцці.
Знойдзеныя матэрыялы дазваляюць казаць пра пэўную адасобленасць ложаў. Асаблівагэта датычыць віцебскіх масонаў і віленскай польскай ложы “Верны ліцьвін”. Тым не менш развіццё падзеяў непазбежна вяло да ўтварэння на беларускіх і літоўскіх землях адзінай масонскай арганізацыі. Аднак ваенныя дзеянні першай сусветнай вайны, якія суправаджаліся ростам міжнацыянальнай напружанасці на тэрыторыі гістарычнай Літвы перашкодзілі завяршэнню гэтага працэса. Між тым падобная арганізацыя з улікам сувязяў з заходнееўрапейскім масонствам магла адыграць не апошнюю ролю ў барацьбе за захаванне тэрытарыяльнага адзінства Беларуска-Літоўскага краю і яго ператварэння ў рэальны суб’ект міжнародных адносінаў напрыканцы і пасля завяршэння першай сусветнай вайны.
Дадатак
Фрагменты дзённіка Міхала Ромэра*
Фрагмент 1.
21.10 (3.11).1914 г. (Т. 4. С. 270)
[Запіс датычыць масонскага канвенту, які адбываўся ў Санкт-Пецярбургу. Удзельнічала больш 30 чалавек з усёй Расіі. Палітычны спектр быў прадстаўлены досыць шырока ад кадэтаў да “трудавікоў”. Старшыня з’езду Сцяпанаў віцзстаршыня Васіленка. 3 рэфератам выступаў М.Някрасаў.
* Тамы дзённіка, фрагменты якіх змешчаны ў Дадатку, захоўваюцца ў адцзеле рукапісаў ЦБАНЛ. Пераклад з польскай мовы Алеся Смаленчука.
Паводле меркавання М.Ромэра, сярод дэпутатаў выявіліся тры накірункі ў адносінах да вайны: I Абвешчаны нейтралітэт у адносінах да ўраду, а фактычна, падтрымка ўраду, які быццам бы абараняе нацыянальныя інтарэсы. II Аддзяленне ваеннай сферы ад палітычнай (А.Керанскі). Пры гэтым вайна ўспрымаецца як нацыянальная справа, якая павінна быць даведзена да перамогі, а вось ва ўнутранай палітыцы магчыма барацьба супраць урада. III Нейтралітэт у адносінах да вайны і перамогі з націскам на рэвалюцыйныя дзеянні, нават калі яны прывядуць да ваеннага паражэння і распаду дзяржавы].
Што датычыць нашай іншаплемянной групкі (два ўкраінца Пракаповіч і Яфрэмаў, вільняне Луцкевіч і я, а таксама адэскі латыш Мужэнак), то з гэтых трох накірункаў мы падтрымлівалі трэці, крытыкуючы два першых, якія вялі да падтрымкі нацыянальна-буржуазнай дзяржаўнасці і імперыялізму <.. .> Мужэнак ідэалізаваў паражэнне, але не дзеля перамогі ворага, а дзеля аслаблення дзяржаўнасці як неабходнай умовы для рэвалюцыі. Луцкевіч і два ўкраінцы абаранялі пазіцыю нейтральнасці ў адносінах да вайны. Але і яны дапускалі магчымасць паражэння. Хоць толькі дапускалі, а не заклікалі прыспешваць яго. Нашая пазіцыя, пазіцыя іншаплемянных крэсоўцаў, якія абаранялі інтарэсы рэвалюцыі, заставіла задумацца расейскіх удзельнікаў сходу. Яна ім не спадабалася, і большасць рэзка крытыкавала нашую групу <...> Прамовы гучалі як заклік да перамогі на руінах рэвалюцыі. Зрэшты ў кадэтаў рэвалюцыйныя ідэалы ўжо некалькі гадоў (па меньшай меры ад 1907 г.) тонуць у апартунізме. Трымалася яшчэ кадэцкая левіца, але і яна цяпер адмовілася ад рэвалюцыі.
[Сход закончыўся прыняццем рэзалюцыі за перамогу Патройнага Саюза. Супраць прагаласавалі толькі прадстаўнікі “іншаплемянной” групы].
Фрагмент 2.
3 (16) сакавіка 1915 г. (Т. 4. С. 403).
На днях я закончу гэты том майго дзённіка. Потым адвязу яго да Вянзоўца' і перадам у рукі Эльвіры на захаванне. Дзённік будзе схаваны здалёк ад усіх аж да майго распараджэння. На выпадак маёй смерці папрашу Эльвіру, не чытаючы, перадаць яго Заштаўту2. Заштаўта ж папрашу (лістом у асобным канверце) адвезці гэты том разам з іншымі ў музей Раперсвіля3 і дэпаніраваць яго там на наступных умовах: 1) дзённік нельга чытаць; 2) праз 50 год пасля маей
1 Маёнтак паблізу Радашковічаў, якім валодала Эльвіра Мячкоўская, сястра Міхала Ром>ра.
2 Аляксандр Заштаўт (1877-1944) грамадскі і палітычны дзеяч. Краёвец. Адзін з кіраўнікоў Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы і Беларусі. Удзельнік пахода Люцыяна Жалігоўскага (1920). У 1924-1937 гг. кіраўнік Незалежнай сацыялістычнай партыі працы.
3 Раперсвіль горад у Швейцарыі.
смерці дзённік павінен быць надрукаваны цалкам без скарачэнняў, пропускаў і змяненняў. Перад дэпаніраваннем дзённіка я дазваляю Заштаўту прачытаць яго асабіста або з кім-небудзь, але без права публікацыі.
Гэты сшытак я перадам Эльвіры, недапісаным. Працягваць запісы буду ўжо ў новым. Усё гэта я раблю таму, што ўжо зараз збіраюся распачаць хадайніцтва аб замежным пашпарце. He хачу пры гэтым мець у Вільні, нават у кватэры Анінкі4, нічога, што магло б мяне скампраметаваць у выпадку якіхнебудзь паліцыйных акцый або нават мажлівага вобыску. Новы том дзённіка я буду весці так, каб нічым не выдаць уласных незалежніцкіх сімпатый і намераў адносна легіёнаў. He хачу, каб гэта стала вядомым да таго моманту, пакуль я не апынуся за кардонам. Таму адносна ўласных сімпатый і намераў я накладваю пячатку маўчання на свае вусны і пяро. Але гэта датычыць запісаў ужо наступнага тома. А ў гэтым перад яго заканчэннем я хачу зняць таямніцу з тэмы, пра якую увесь час маўчаў. Перадаючы гэты том у надзейныя рукі і вызначыўшы ягонае дэпазітнае захаванне на працягу 50 гадоў пасля маёй смерці, што, зразумела, зробіць немагчымым яго публікацыю ў гэты час, я магу выказацца і распавесці праўду пра адну таямніцу.
Справа ў тым, што я належу да Вольных муляраў. Паседжанні нашай ложы адбываліся ў тыя дні, у апісанні якіх адразу пад датай быў змешчаны які-небудзь знак. Адразу хачу заўважыць, што шырока распаўсюджана разуменне масонаў як езуітаў наадварот. Магчыма, так яно і ёсць у адносінах да Вольных муляраў дзе-нібудзь у свеце, але ў адносінах да нашага Саюза гэтае разуменне не адпавядае рэчаіснасці. Мы вельмі далекія ад пераканання, што мэта апраўдвае сродкі, што з дапамогай крывадушнасці, хлусні, гвалту ці якога іншага амаральнага сродка можна стварыць што-небудзь трывалае і цудоўнае. Гэта глыбока памылковы погляд быццам Вольныя муляры маюць пэўныя антыграмадскія або антыкультурныя мэты, імкнуцца да панавання і да знішчэння чалавечай кулыуры, адным з элементаў якой з’яўляецца рэлігія.
Нашая задача не знішчаць, не ламаць, не разбураць, а ствараць і ўдасканальваць. Канешне, я не магу адказваць за Масонства ўсяго свету ва ўсіх яго гістарычных формах. He сумняваюся, што мапіі быць і былі адхіленні і калецтвы творчай ідэі. Былі скажэнні ў накірунку сектанцтва, фармалізма, крывадушнага езуіцтва, нарэшце, бясплённага кар’ерызму клікі, як, было, у прыватнасці, у Францыі. Я распавядаю толькі пра наш Саюз. Нашым падмуркам з’яўляюцца ідэі братэрства, любові і свабоды чалавечага духа. Наша брацтва гэта Саюз гуманізма ў самым шляхетным і адначасова дзейсным значэнні гэтага слова. Мы імкнемся, каб гэтыя лозунгі не сталі звычайнай фармальнасцю, не ўспрымаліся толькі як нейкі сцяг, не атаясамліваліся з тымі прыгожымі словамі, якія пішуцца на астрожнай браме і не маюць дачынення да рэчаіснасці.
4 Ганна Вольберг (1891-1914) сяброўка Міхала Ромэра.
Мы не жадаем і таго, каб гэтыя лозунгі ператварыліся ў сродак гвалту над жывым і творчым чалавечым духам. Мы імкнемся зрабіць іх рэальнасцю сумлення, дзеянняў і адносінаў у чалавечым сужыцці; каб яны пранізалі адносіны як паміж асобнымі людзьмі, так і паміж усялякімі групамі і нацыямі і, нарэшце, сталі здабыткам усяго чалавецтва; каб установы, законы, арганізацыі, уся культура былі напоўнена зместам і сэнсам гэтых лозунгаў. Гэта далёкая мэта, але жывая, да якой мы павінны імкнуцца ў кожнай дробязі жыцця. Унутры ж нашага асяродка, нашых ложаў мы павінны ітраз любоў і ўзаемадапамогу зрабіць братэрства фактам ужо сённяшняга дня. Вольныя муляры абавязаны мець актыўную жыццёвую пазіцыю, каб пастаянна рэалізоўваць масонскі прынцып гуманізма.