Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
3.	Пра Ложы
Ложа гэта месца, дзе Вольныя муляры збіраюцца і працуюць. Ложай таксама называецца сход альбо належным чынам арганізаванае таварыства вольных муляраў, і кожны брат павінен належаць да якой-небудзь ложы і падпарадкоўвацца яе ўнутранаму рэгламенту, а таксама Генеральнаму рэгламенту. Ложа можа мець мясцовы альбо ўсеагульны характар, што лепей можна зразумець пасля яе наведвання, а таксама пасля знаёмства з Рэгламентам Генеральнай ці Вялікай ложы, які дадаецца да Канстытуцыі. У старажытнасці ніводны Майстар або брат не меў права не прыйсці ў ложу, асабліва ў тым выпадку, калі быў раней папярэджаны і не меў сур’ёзнай і паважнай прычыны, пасля разгляду якой Майстар і Дазорцы не прыйшлі б да высновы, што толькі суровая неабходнасць перашкодзіла яго прысутнасці. Людзі, якіх прымаюць у Ложу, павінны быць дабрадзейнымі і сумленнымі, вольнанароджанымі, сталага і разумнага ўзросту; яны не могуць быць даннікамі і леннікамі, жанчынамі, а таксама яны павінны быць людзьмі не амаральнымі і зняслаўленымі ў грамадстве, а толькі добрых звычаяў.
4.	Пра Майстроў, Дазорцаў і Вучняў
Усе перавагі і адрозненні сярод вольных муляраў грунтуюцца толькі і выключна на сапраўднай годнасці і асабістых вартасцях; бо толькі так магчыма добра служыць Госпаду, не ганьбіць братоў і не зняславіць Каралеўскае
майстэрства. Таму аніводны Майстар або Дазорац не можа быць абраны толькі па прычыне свайго высокага становішча, але выключна дзякуючы сваім асабістым заслугам. Немагчыма ўсё перадаць на пісьме, таму кожны брат павінен наведваць сходы і займаць у іх належнае яму месца, каб засвоіць усё спосабамі, якія адрозніваюць нашае Братэрства. Але няхай будзе вядома кандыдатам, што ніякі Майстар не можа браць сабе Вучня, калі ён недастаткова знаёмы з ім; калі той не дасканалы малады чалавек, які не мае калецгваў і выродлівасцяў, што могуць перашкодзіць яго навучанню Каралеўскаму майстэрству, служэнню Госпаду яго Майстра і быць пасвечаным у браты, а потым у Чаляднію, нават пасля таго як ён адпрацаваў у першым званні той тэрмін, які вызначаны звычаямі яго краіны; калі ён паходзіць не ад высакародных бацькоў; і толькі, калі дакладна вядома, што ён адпавядае ўсім гэтым патрабаванням, ён можа быць прызнаны годным стаць Дазорцам, потым Майстрам ложы, потым Вялікім дазорцам і з часам Вялікім майсірам усіх ложаў, у залежнасці ад яго заслугаў. Ніхто з братоў не можа быць Дазорцам, калі не адпрацаваў адпаведны тэрмін у ступені Чалядніка; ні Майсграм, калі не адпрацаваў Дазорцам; ні Вялікім дазорцам, калі не адпрацаваў Майстрам ложы, ні Вялікім Майстрам, калі не адпрацаваў да свайго абрання на пасадзе Вялікага дазорцы, адначасова з’яўляючыся нашчадкам высакародных бацькоў, які пры гэтым заслужыў сваімі вартасцямі добрую славу і высокую ацэнку ў сваёй ложы. Паводле старажытных запаветаў і рэгламентаў, правадыры і кіраўнікі старажьп ных ложаў, вярхоўныя і неаспрэчныя, павінны сустракаць поўнае паслухмянства ўсіх братоў у падначаленых ім аб’яднаннях з належнымі пакорай, любоўю, павагай і запалам.
5.	Пра кіраванне працай Братэрства
Усе вольныя муляры павінны старанна працаваць у будныя дні дзеля таго, каб жыць у росквіце ў дні адпачынку; і час працы, вызначаны законамі іх краіны альбо пацверджаны звычаем, павінен няўхільна выконвацца. Самы вопытны з Чаляднікаў прызначаецца альбо абіраецца Майстрам ці Дазорцам над Гасподняй працай. Тыя, што працуюць пад яго кіраўніцтвам, павінны называць яго Майстрам. Вольныя муляры павінны пазбягаць лаянкі, не называць адзін аднаго крыўднымі словамі называць жа адзін аднаго толькі “брат" ці “сябра”. Яны павінны ветліва паводзіць сябе, як у ложы, так і па-за ёй. Майстар, якому вядома, што ён здольны на выкрутлівасць розуму, павінен тым не менш, наколькі магчыма з розумам ставіцца да Гасподняй іірацы і па справядлівасці дзяліць яе плады, быодам яны належаць толькі ўласна яму; ён не павінен надзяляць нікога з Вучняў альбо Чаляднікаў большай доляй, чым тыя заслужылі на самой справе. I Майстар, і муляры, якія па справядлівасці атрымліваюць заработную плату, застануцца вернымі Госпаду і сумленна закончаць пачатую справу, незалежна ад таго, ці будзе гэта праца ці падарожжа, а таксама не залічаць да працы тое, што звычайна лічыцца падарожжам. Ніхто не павінен зайздросціць поспехам брата, што можа пераш-
кодзіць яму працаваць альбо пазбавіць яго працы дзеля таго, каб закончыць яе самому, будучы здольным на гэта; бо ніхто не здольны дзеля славы Госпада закончыць з годнасцю чужую працу, калі не пазнаёміўся грунтоўна з чарцяжамі і накідамі таго, хго пачаў гэтую працу. Калі Чаляднік абіраецца Дазорцам працаў пад кіраўніцтвам самога Майстра, ён застаецца верным і Майстру, і сваім братам; пры адсутнасці Майстра ён дбайна сочыць за выкананнем працы дзеля славы Госпада; браты ж павінны ва ўсім яму падпарадкоўвацца. Усе вольныя муляры, што выконвалі працу, пакорліва агрымліваюць сваю заработную плагу без наракання і абурэння, і не пакідаюць Майстра, пакуль праца не будзе закончана. Маладога брата трэба накіроўваць у працы, каб прадухіліць псаванне ім матэрыяла, якое пацягне за сабой судовае разбіральніцтва, і дзеля захавання ірадыцыі братэрскай любові. Усе выкарыстоўваемыя прылады працы аглядаюцца і атрымліваюць адабрэнне Вялікай ложы. Ніякі паднявольны работнік не можа займацца сапраўдным вольным мулярствам, і ніякі вольны муляр не можа працаваць разам з несвабодным мулярам, акрамя выпадкаў надзвычайнай неабходнасці; таксама забараняецца навучанне несвабодных работнікаў і непрынятых вольных муляраў тым навукам, якім трэба навучаць брата і сябра.
6.	Пра паводзіны
А.	Уложы пасля ўтварэння і адкрыцця
Нельга арганізоўваць прыватныя сходы і весці асобныя размовы, не запытаўшыся дазволу ў Майстра; нельга весці размовы пра што-небудзь непрыстойнае і нягоднае; нельга перапыняць Майстра альбо Дазорцу, альбо кожнага брата, які звяртаецца да Майстра. Нельга паводзіць сябе празмерна вольна і па-блюзнерску, калі ложа занята свяшчэннай альбо сур’ёзнай працай; ні пры якіх умовах і ні пад якім выглядам нельга карыстацца нягоднымі выразамі. Трэба аддаваць даніну належнай пашаны Майстру, Дазорцам і братам, выказваць ім павагу. Пры падачы скаргі справа абвінавачанага брата павінна разглядацца з вынясеннем рашэння братамі ложы, якія з’яўляюцца сумленнымі і кампетэнтнымі суддзямі у падобнага роду супярэчнасцях (апроч выпадкаў апеляцыі да ўлады Вялікай ложы), да якіх і павінен апеляваць віноўны, апроч тых здарэнняў, калі агульны сход братоў можа затрымаць выкананне працы дзеля славы Госпада, і ў такім выпадку магчыма вынясенне особнага рашэння. Аднак да моцы Закона нельга звяртацца пры разглядзе усіх масонскіх скаргаў, апроч тых выпадкаў, калі для ўсіх братоў ложы відавочна неабходнасць такога звароту.
Б. Паводзіны ў ложы пасля заканчэння працаў, пакуль браты
не разышліся
Можна бавіць час цнатлівымі размовамі, весяліць адзін аднаго па меры здольнасцяў, аднак пазбягаць усялякай празмернасці і не прымушаць каго-
небудзь з братоў піці альбо есці болей, чым таму хацелася б, або перашкаджаць яму пайсці туцы, куды яго вядуць ягоныя намеры ці справы, альбо выказваць знявагу і грубіянства, якія перашкаджаюць прыемнаму і свабоднаму ходу гутаркі, бо гэта разбурыць нашую гармонію і зганьбіць нашыя годныя захаплення мэты. Таму ніякія прыватныя сваркі і спрэчкі не могуць пераступіць ганак ложы, а асабліва сваркі і спрэчкі, што датычаць пытанняў рзлігіі, напыі, дзяржаўнага ўладкавання, бо, належачы, як вольныя муляры да адзінай рэлігіі, пра якую ўжо была гаворка, мы таксама належым адначасова да ўсіх нацыяў, народаў, сем’яў, родаў і моваў, а таксама ўхіляемся ад усялякай палітыкі, якой, пакуль яна не пагражае росквіту ложы, маем намер ухіляцца і налалсй.
В.	Паводзіны Братоў пры сустрэчы без пасвечаных па-за сценамі належным чынам утворанай ложы
Трэба ветліва прывітаць адзін аднаго так, як вы будзеце навучаныя, называючы адзін аднаго братамі, свабодна даваць адзін аднаму рады той ступені падрабязнасці, якая будзе адпаведнай і дастатковай. Пры гэтым налсжыць імкнуцца быць нябачнымі і нячутнымі пабочнымі асобамі; не нападаць адзін на аднаго, захоўваючы тую традыцыю павагі і пашаны, якую належыць падтрымліваць у адносінах да кожнага брата, а таксама і не брата. Хоць усе вольныя муляры з’яўляюцца братамі адного ўзроўня, вольнае мулярства не пазбаўляе годнасці і высокага становішча ў грамадстве чалавека, прынятага ў Братэрства; хутчэй яно надае яму годнасць, асабліва, калі ён заслужыў пашану Брапрства, якое заўсёды ўшаноўвае годных. Трэба пазбягаць дрэнных манераў.
Г. Паводзіны ў прысутнасці не муляраў
Трэба захоўваць асцярожнасць у словах і манерах, каб нават самы праніклівы і цікаўны з не муляраў не здолеў выкрыць нічога з таго, што яму нельга выкрываць; у некаторых выпадках належыць змяняць тэму размовы і ўводзіць яе ў бок дзеля дабра нашага высокашаноўнага Братэрства.
Д. Паводзіны ў хаце і сярод знаёмых
Трэба весці сябе так, як належыць сябе паводзіць маральнаму і мудраму чалавеку. Асабліватрэба заўважыць, што ні вашай сям’і, ні сябрам, ні суседзям нельга ведаць пра клопаты ложы і г.д.; у іэтых пытаннях вы павінны кіравацца загадамі ўласнага сумлення і гонару Старажытнага Братэрства па прычынах, пра якія тут не будзем казаць. Таксама належыць лічыцца з уласным здароўем, не затрымлівацца на сходзе празмерна доўга і здалёк ад хаты пасля завяршэння схода ложы, а таксама пазбягаць абжорлівасці і п’янства, каб вашыя сем’і не адчувалі сябе прыніжанымі і абдзялённымі ўвагай і не страдала вашая праца.
Е.	Паводзіны з незнаёмым братам
Вы павінны падвергнуць яго асцярожнаму допыту тымі сродкамі, якія падкажа вам разважлівасць і вопыт, каб вашай даверлівасцю не скарыстаўся цёмны самазванец, якога вам належыць з ганьбай і рашучасцю адштурхнуць,
пры гэтым стараючыся не даць яму намёку на сапраўдныя Веды. Аднак, калі вы ўпэўніліся, што перад вамі сапраўдны і верны брат, вы павінны аддаць яму належную пашану; і калі ён мае патрэбу ў чым-небудзь, аказаць яму ўсялякую магчымую дапамогу альбо ўказаць яму шлях да дапамогі, напрыклад, вы можаце даць яму працу на некалькі дзён альбо рэкамендаваць яго іншаму працадаўцу. Аднак вы не абавязаны рабіць нічога, што выходзіць за межы вашых здольнасцяў і магчымасцяў толькі аддаць перавагу беднаму брату, які пры гэтым з’яўляецца дабрадзейным і верным чалавекам, перад іншымі беднымі людзьмі ў тых самых абставінах.