Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
2“ Юргіс Шаўлюс (1879-1968) літоўскі палітык, адзін з заснавальнікаў Тарыбы. 3 1918 г. на дыпламатычнай рабоце. Пасол Літвы ў Германіі, Швейцарыі, Пальшчы ды інш.
29 Ёнас Вілейшыс (1872-1942) адвакат. Сябра Літоўскай сацыялістычнай народна-дэмакратычнай партыі. Міністр унутраных справаў ва ўрадзе М.Сляжэвічуса.
30 Феліцыя Барткевічэне Повіцкайтэ (1873-1945) публіцыстка.
31 Казімір Астахевіч ( 1883-1952) — банкаўскі служачы. У 20-ыя гг. пастар у Вільні.
32 Эдвард Сакалоўскі (1878-1932) інжынер. Сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы і Беларусі.
33 Уладзіслаў Асмалоўскі прамысловец, адзін з фундатараў “Кур’ера Краёвага”, які выдаваўся пры актыўным удзеле Антона Луцкевіча. Захавальнік архіва віленскіх масонаў.
Фактычна мы не выконваем масонскага рытуала. Змест для нас важнейшы, чым рытуал, які выконваецца толькі пры прыёме новых сяброў. Хоць і ў гэтым выпадку ён зведзены да мінімума. Нелыа не прызнаць, што дух братэрства сярод нас адчувальна ўзмацніўся, але дасканаласці няма, бо чалавечая натура слабая. Пастаянным і жывым крытэрыем ва ўсіх справах з’яўляюцца для нас прынцыпы гуманізму. ГІа меньшай меры, нашыя намаганні ў гэтым накірунку досыць адчувальныя. Іх уплыў відавочны. Нашыя ложы фактычна з’яўляюцца духоўнымі арганізацыямі. Як уласна масонская арганізацыя, мы не дзейнічаем, але па многіх справах менавіта сярод нас выпрацоўваюцца дырэктывы і нараджаюцца ініцыятывы. Нашыя ложы маюць вялікі ўплыў на ўмацаванне ў свядомасці братоў краёвай пазіцыі. Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што нашае Вольнае мулярства, асабліва віленскія ложы, з’яўляецца гуманістычным Саюзам, які не мае нічога агульнага з крывадушным палітыканствам у стылі езуіцтва, з барацьбой супраць рэлігіі і з навязываннем чаго б ні было.
Я заканчваю гэты том дзённіка. У наступным буду маўчаць пра тое, што з’яўляецца найважнейшым элементам маёй волі і веры, г.зн. пра Незалежнасць і справу Легіонаў. Бывай дзённік, сведка той драмы, якой стала для мяне смерць маёй каханай Анікі, што абярнулася смерцю майго духа і ператварэннем мяне толькі ў выканаўца запавету, у здзяйсняльніка ідэі нашага Вялікага [Будаўніка сусвету].
Фрагмент 4.
17 (30). 05. 1915 г. (Т. 6. С. 26)
На 24 і 25 траўня старога стылю прызначаны масонскі канвент у Пецярбургу. У дзённым парадку працы канвента і ў прапанавых праектах рэзалюцый цэнтральныя ўлады Саюза ўяўнілі ультракадэцкія тэндэнцыі, падпарадкоўваючы масонскі рух імперыялістычным імкненням расейскага лібералізму. Будзе вострая барацьба. Мы выступаем з радыкальнай акцыяй. He выключаны патэнцыяльны раскол. Воду на кадэцкі млын ліць не можам і не хочам. Ад нашых двух віленскіх ложаў “Літвы” і “Белай Русі” накіроўваем Булата і Заштаўта. Г эта два тараны радыкалізму для штурму кадэцкіх акопаў. Каго накіруе трэцяя віленская ложа не ведаем.
Універсал Конфедэраціі Вялікаго Князьства Літоўскаго*
Лета 1915 мес. Грудня 10 дня члены Літоўскіх, Беларускіх, Польскіх і Жыдоускіх організаціі прыступілі да КОНФЕДЭРАЦП ВЯЛІКАГО КНЯЗЬСТВА ЛІТОУСКАГО, дабіваючыся супольнымі сіламі, абы Літоускіе і Беларускіе землі, каторые здауна прыналежылі да ВЯЛІКАГО КНЯЗЬСТВА ЛІТОУСКАГО, а цяпер апанаваны нямецкімі войскамі, станавілі пры новых варунках гісторычных нераздзельнае цела на фундамэнці НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ ЛІТВЫ I БЕЛАРУСІ, ЯК СУЦЭЛЬНАЙ ДЗЯРЖАВЫ, ЗАСЬЦЕРАГАЮЧЫ УСІМ НАЦЫЯМ У ЯЕ МЕЖАХ УСІПРАВЫ.
Дзеля гэтаго конфедэраты звертаюцца да усіх націй, да усіх станау, да усіх істнуючых організацій і да усіх ірамадзян Краю, клічучы, абы уважаючы на важнасць вялікаго гісторычнаго момэнту, забыушыся крыуд узаемных, свар і недавер’я, маючы на мэці адно карысць супольнае Бацькаушчыны, прылучыліся да КОНФЕДЭРАЦІІВЯЛІКАГО КНЯЗЬСТВА ЛІТОУСКАГО.
РАДАТЫМЧАСОВА
Конфедэраціі Вялікаго Князьства Літоускаго.
Спіс вольных муляраў у ложах Беларусі і Літвы. 1910-1915 гг.
1.	Абрамовіч Вітальд (1874-каля 1940) “Еднасць”, “Літва”, “Верны ліцьвін”.
2.	Арансон Рыгор ложа ў Віцебску (?).
3.	Асмалоўскі Уладзіслаў “Літва”, “Вялікі ўсход Літвы” (“Вялікі ўсход Літвы і Беларусі”).
4.	Астахевіч Казімір (1883-1952) “Літва”, “Беларусь”, “Вялікі ўсход Літвы” (“Вялікі ўсход Літвы і Беларусі”).
5.	Афенберг Ян ложа ў Менску (?).
6.	Багушэўскі Ян “Еднасць”.
7.	Бамас (Бомас, Вомас) Вітольд ложа ў Віцебску.
8.	Барткевічэне-Повіцкайтэ Феліцыя (1873-1945) “Літва”.
9.	Бельскіс Вацловас (1870-1938) “Літва”.
10.	Біржышка Міколас (1882-1962) “Еднасць”, “Літва”, “Беларусь”.
11.	Біржышка Вацловас (1884-1956) “Літва”.
12.	Брамсон Майсей “Еднасць”, “Літва”, “Вялікі ўсход Літвы” (“Вялікі ўсход Літвы і Беларусі”).
13.	Брук Рыгор ложа ў Віцебску.
14.	Бугайлішкіс Пеліксас (1883-1965) “Літва”, “Беларусь”.
15.	Будны Станіслаў “Еднасць”, “Верны ліцьвін”.
16.	Булёта Андрюс (1872-1941) “Літва”, “Беларусь”.
17.	Гурэвіч Беніамін ложа ў Віцебску.
18.	Валковіч Аляксей ложа ў Віцебску.
* Дакумент захоўваецца ў Літоўскім Дзяржаўным гістарычным архіве (Ф. 1135, воп. 23, ад.з. 7. Арк. 153). Пры публікацыі захаваныя ўсе моўныя асаблівасці арыгіналу.
19.	Вілейшыс Ёнас (1872-1942) “Літва”, “Вялікі ўсход Літвы” (“Вялікі ўсход Літвы і Беларусі”).
20.	Заштаўт Аляксандр “Еднасць”, “Літва”, “Беларусь”.
21.	Івашкевіч Эдмунд ложа ў Менску (?).
22.	Калюбакін Аляксандр ложа ў Віцебску.
23.	Кодзіс Тэадор ложа ў Менску.
24.	Краскоўскі Іван (1882-?) “Еднасць”, “Літва” (Вялебны), “Беларусь”.
25.	Крыжаноўскі Браніслаў (1876-1943) “Еднасць”, “Літва”, “Верны ліцьвін”.
26.	Ластоўскі Вацлаў (1883-1938) “Літва”.
27.	Луцкевіч Антон (1884-?) “Еднасць”, “Літва” (Прамоўца), “Беларусь”, “Вялікі ўсход Літвы” (“Вялікі ўсход Літвы і Беларусі”).
28.	Луцкевіч Іван (1881 -1919) “Еднасць” (Прамоўца), “Вялікі ўсход Літвы” (“Вялікі ўсход Літвы і Беларусі”).
29.	Маліноўскас Данатас “Еднасць”.
30.	Нагродскі Зыгмунт (1865-1937) “Еднасць”, “Літва”, “Верны ліцьвін”.
31.	Петрусевіч Казімір ложа ў Менску.
32.	Пілсудскі Ян (1876-1950) “Еднасць”, “Верны ліцьвін”.
33.	Пісарэўскі Сяргей ложа ў Віцебску.
34.	Прозараў Іван “Еднасць”, “Літва”.
35.	Ром Ежы “Еднасць” (Вялебны), “Вялікі ўсход Літвы” (“Вялікі ўсход Літвы і Беларусі”).
36.	Ром Эліяш “Еднасць” (Скарбнік, Сакратар), “Літва” (Першы дазорац).
37.	Ромэр Міхал “Еднасць”, “Літва” (Вялебны).
38.	Сакалоўскі Эдвард (1878-1932) “Літва”.
39.	Сляжэвічус Міколас (1882-1939) “Еднасць”, “Літва” (Скарбнік, Сакратар).
40.	Федаровіч Вячаслаў ложа ў Віцебску.
41.	Цэйтлін Аляксандр ложа ў Віцебску.
42.	Чаркоўскі Людвік (1855-1928) “Еднасць” (Дазорац).
43.	Шабад Цэмах ложа ў Вільні.
44.	Шагал Марк ложа ў Віцебску (?)
45.	Шаўлюс Юргіс (1879-1968) “Літва”, “Вялікі ўсход Літвы” (“Вялікі ўсход Літвы і Беларусі”) (Вялебны).
Дакументы і матэрыялы 					.	;			;	.......		
Канстытуцыі Андэрсана
альбо Старажытныя запаветы вольнага муляра. 1723 г.
У 1718 г. на адным з паседжанняў Вялікай ложы Антіі Вялікі майстар Джордж Пэйн рэкамендаваў братам збіраць усе старажытныя масонскія дакументы. Праз тры гады Вялікі майстар герцаг Мантэгю даручыў аўтару вельмі папулярнай у той час кнігі Каралеўская генеалогія або генеалагічныя табліцы імператараў каралей і князёў брату Джэймсу Андэрсану апрацаваць сабраныя дакументы і на іх падставе падрыхтаваць сучасны варыянт Стагута вольных муляраў. У канцы снежня 1721 г. Д.Андэрсан выканаў даручэнне. Рукапіс падрыхтаванай Д.Андэрсанам Кнігі Канстытуцый прайшоў рэдагаванне ў Вялікай ложы Англіі, пасля чаго быў сдадзены ў друк. У лютым 1723 г. газета Post Boy паведаміла, што Кніга Канстытуцый паступіла ў продаж.
Кніга складалася з прысвячэння герцагу Мантэгю, напісанага вядомым у Англіі навукоўцам і святаром Тэафілам Дэзагюлье (1683-1744); нарыса гісторыі масонства, які ахопліваў перыяд “ад Адама” да 1688 гг. (аўтар Джэймс Андэрсан); Старажытных запаветаў вольных і пасвечаных масонаў Old Charges of Free and Accepted Masons; 39 агульных правілаў, складзеных Дж.Пэйнам і перапрацаваных Дж.Андэрсанам; правілаў стварэння ложы, а таксама песен Майстра, Чалядніка, Вучня і Брамніка.
Уласна Канстытуцыямі з’яўляліся Старажытныязапаветы, якія пасённяшні дзень у вялікай ступені вызначаюць прынцыпы існавання арганізацый вольных муляраў. У перакладзе на беларускую мову друкуюцца ўпершыню.
Пераклад зроблены на падставе выдання Anderson s Constitutions of the Free Masons. Edition of 1723. (New York, 1905).
Канстытуцыі Андэрсана альбо Старажытныя запавеіы вольнага муляра і Старажытныя законы заморскіх ложаў, прызначаныя для чытання пры пасвячэнні новых братоў ці па загаду Майстра
1.	Пра Бога і рэлігію
Вольны муляр абавязаны падпарадкоўвацца маральнаму закону; і калі ён правільна разумее Каралеўскае майстэрства, то ніколі не будзе неразумным агэістам альбо неверуючым вольнадумцам. Аднак, калі ў старажытнасці вольныя муляры абавязаны былі ў кожнай краіне належаць да рэлігіі сваёй краіны і свайго народу, якой бы яна ні была, то сёння лічыцца больш разумным належаць толькі да той рэлігіі, у якой згодны паміж сабой усе людзі, дазволіўшы ім самім вызначаць свае рэлігійныя пераканні; гэта значыць [, што вольныя муляры павінны быць] людзьмі дабрадзейнымі, вернымі, іншымі словамі, людзьмі гонару, сумленнымі, незалежна ад асабістых перакананняў і канфесійнай прыналеж-
насці кожнага з іх. Адпаведна. Вольнае мулярства з’яўляецца цэнтрам паяднання і сродкам дасягнення сапраўднага сяброўства паміж людзьмі, якія, калі б яго не было, былі б падзеленыя непераадольнай безданню.
2.	Пра Уладу свецкую, Уладу выпіэйшую і Уладу прызначаную
Вольны муляр з’яўляецца лаяльным падданым свецкіх уладаў, дзе б ён ні жыў і ні працаваў. Ён не павінен удзельнічаць у змовах і тайных зламыснасцях супраць свету і дабрабыту народу. Таксама ён не павінен паводзіць сябе непатрэбным чынам у адносінах да прызначаных прадстаўнікоў улады; бо колькі б ні страдала мулярства ва ўсе часы ад войнаў. крывапраліццяў і замяшанняў, столькі ж былі схільныя старажытныя каралі і князі заўсёды аказваць майстрам дапамогу дзеля міралюбнасці і вернасці апошніх, заўсёды даваць годны адказ іх ворагам і садзейнічаць славе Братэрства, дзеля ягонага росквіту ва ўсе часы. Такім чынам, калі брат пойдзе супраць дзяржавы, яго не падтрымаюць у гэтым выступленні, але будуць шкадаваць аб ім, як аб кожным няшчасным. Калі яго асудзяць за гэта злачынства, Братэрства, лаяльнае па сваёй сутнасці, можа і павінна заявіць пра ўласны няўдзел у ягоным бунтарскім парыве, а таксама надалей не даваць падставы і не множыць варожасці да існуючых законных уладаў, Аднак арыштаваны брат не можа быць выключаны з ложы, і яго сувязі з ёй застануцца непарушнымі.