Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
Наш Саюз не палітычнае аб’яднанне. Нельга яго лічыць і партыяй. Толькі імкненне прытрымлівацца асноўных прынцыпаў чалавечнасці, прымушае нас (асабліва тут, у расейскай дзяржаве) займаць антыўрадавую палітычную пазіныю. Прычына ў тым, што гэтая дзяржаўная арганізацыя, а па майму меркаванню і сама расейская дзяржаўнасць як канкрэтны гістарычны феномен з’яўляецца найвялікшай перашкодай для рэалізацыі нашых прынцыпаў. Мы не змагаемся супраць палітычных партый, мы нікога не адрываем ад іх. Партыі маюць свае ўласныя задачы, вырашэнне якіх неабходна для прагрэсіўнага развіцця чалавецтва. Калі накірунак і дзейнасць партый не пярэчаць выразна нашым прынцыпам, то нам няма ніякай справы да партыйнай прыналежнасці нашых братоў. Мы называем сябе “братамі”, бо ва ўзаемаадносінах паміж сабой такімі і з’яўляемся ці, па меньшай меры, імкнемся быць. Уваходжанне ў нашыя ложы братоў рознай палітычнай арыентацыі нават пажадана, бо стварае магчымасць пэўнай каардынацыі дзейнасці розных партый. Нікога з братоў мы не падвяргаем прымусу, не дапускаем аніякаіа гвалту над пераканнямі і свабодай сумлення, таму што гэта пярэчыць нашым асноўным прынцыпам. Кожны брат і ў кожны момант можа пакінуць ложу і Саюз. Аднак ён павінен трымацца адной абавязковай ўмовы, а менавіта захоўваць у поўнай таямніцы сам факт існавання Вольных муляраў. Дзеля гэтага дазваляецца нават парушэнне судовай прысягі.
Фрагмент 3.
4 (17) сакавіка 1915 г. (Т. 4. С. 404)
Разлічваў, што маю яшчэ некалькі дзён для заканчэння дзённіка, але абставіны склаліся так, што вымушаны зрабіць апошні запіс ужо сёння. 3 Вільна да Вянзоўца я прыехаў уначы. Спадзяваўся правесці тут некалькі дзён, закончыць дзённік і пакінуць яго ў Эльвіры напярэдадні ад’езда. Апроч дамовы пра дэпаніраванне дзённіка я павінен быў яшчэ канчаткова дапрацаваць і падпісаць нашую з Эльвірай дамову пра супольнае валоданне Вянзоўцам.
Выехаць з Вянзоўца да Варшавы я планаваў у суботу дарогай на Менск і Берасце, каб у нядзелю прыняць удзел у польска-літоўскіх перагаворах. (Ініцыятарам гэтых перагавораў быў Незалежніцкі Саюз (BlokNiepodleglosciowy)5. Літоўскі бок у перагаворах будзе прадстаўлены толькі партыямі: ад Дэмакратычнай партыі прыедзе Сляжэвіч6, ад эсдэкаў Янулайціс7. Я быў запрошаны асабіста як знаўца літоўскай спуацыі. Рашэнне ехаць я прыняў толькі пераканаўшыся, што літоўцы не маюць нічога супраць майго ўдзелу.).
Дабраўшыся да Радашковіч, я даведаўся ад Яські Падольскага8, які прыехаў за мной на станцыю, што Эльвіры яшчэ няма і невядома, калі яна прыедзе. У Вянзоўцу адзін Стэфан’. Адсутнасць Эльвіры пазбаўляе сэнсу мой прыезд. Я ўсё роўна буду вымушаны прыехаць яшчэ раз. Адправіў тэлеграму Эльвіры ў Рабертаў з пытаннем, калі яна прыедзе. Калі адкажа, што прыедзе заўтра або ў пятніцу, то я паеду ў Вянзовец, калі адкажа, што прыедзе назней ці не адкажа да 7 гадзіны вечара, то буду вяртацца ў Вільню і ўжо з Вільні паеду ў суботу ў Варшаву. А пакуль сяджу ў карчме Гінзбурга, што пры чыгуначнай станцыі ў Радашковічах, і пішу дзённік. Амаль упэўнены, што звесткі пра заўтрашні прыезд Эльвіры не атрымаю. Але назад у Вільню дзённік я ўжо не павязу. Тут, у карчме як-небудзь яго запакую і перадам Ясю, каб адвез да Вянзоўца, сцярог як зрэнку вока і перадаў Эльвіры пасля яе прыезду.
Хачу дадаць яшчэ некалькі слоў да ўчарашняй інфармацыі пра нашае Вольнае мулярства. Наш Саюз ахоплівае ўсю расейскую дзяржаву. Ён узнік, як здаецца, у 1909 г. як адгалінаванне Вялікага ўсходу Францыі. Ініцыятарамі стварэння гэтай “плантацыі” былі расейскія палітыкі, пераважна кадэты. Ад пачатку свайго існавання Саюз насіў выразны палітычны характар. Узорам для яго з’яўлялася турэцкая арганізацыя вольных муляраў “Еднасць і прагрэс” (усё падкрэслена М.Р. -A. С.), што стаяла на чале дзяржаўнага перавароту 1909 г., у якім галоўную ролю адыгралі рэвалюцыйныя афіцэры змоўшчыкі. Праз 2 ці 3 гады расейскі Саюз вольных муляраў аддзяліўся ад Францыі і стварыў уласны Вялікі ўсход. Пазней на канвенце ў Маскве, калі не памыляюся, у студзені 1913 г. ён змяніў назву “Вялікі ўсход народаў Расеі”. Новая назва падкрэсліла ідэю вольнай федэрацыі народаў. (He магу сцвярджаць, што рускія браты шчыра прынялі гэтую ідэю, але кірунак нашай дзей-
5 Незалежніцкі Блок ці аб’яднанне незалежніцкіх арганізацый існаваў са жніўня ла лістапад 1914 г. і аб’ядноўваў шэраг партый і арганізацый незалежніцкага накірунку на чале з ППС.
6 Міколас Сляжэвічус (1882-1939) — палітык. Сябра Літоўскай Дэмакратычнай партыі. Кіраўнік ураду Літвы ў 1918-1919, 1926 гг.
’ Аўгусцінас Янулайціс (1878-1950) юрыст, гісторык. Сябра Літоўскай сацыялістычнай народна-дэмакратычнай партыі.
8 Ян Падольскі работнік маёнтка Вянзовец.
9 Стэфан Мячкоўскі муж Эльвіры.
насці менавіта такі. На апошнім кастрычніцкім канвенце ў Пецярбургу, на які ад нашай ложы быў дэлегаваны я, сярод рускіх брагоў выразна адчуваліся імперыялістычныя настроі, а тое, што пераважная большасць рускіх брагоў рэкругуецца з кадэтаў, спрыяе прысутнасці дзяржаўных амбіцый у расейскім масонсіве).
У Вільні першая ложа пад назваю “Еднасць” была заснавана ў канцы 1910 г. Я быў прыняты ў склад “Еднасці” ў сакавіку 1911 г. Звычайна, ложа павінна налічваць не менш 7 братоў і не больш 14. Калі набіраецца 14 братоў, ложа дзеліцца напалову і, такім чынам, узнікае яшчэ адна. “Еднасць” вылучыла з свайго складу новую ложу летам 1911 г. У той час у яе ўваходзілі: доктар Ежы Ром10 (брат Вялебны (Venerable) кіраўнік ложы, яўрэй), доктар Чаркоўскі’1 (брат Дазорца (Dozorca) і адначасова намеснік Венерабля, паляк, належаў да эндэцкай левіцы, блізкай па сваім сацыяльным попіядам да людоўцаў), Іван Луцкевіч (брат Прамоўца (Orator), захавальнік рытуала і статута, беларус), Эльяш Ром12 (брат Скарбнік (Skarbnik) і Сакратар, яўрэй, родны брат Венерабля), Вітольд Абрамовіч13, Браніслаў Крыжаноўскі1'1, Зыгмунт Нагродскі15, я (усе палякі), Прозараў16 і Краскоўскі” (усе рускія), Антон Луцкевіч (беларус), Міхал Сляжэвіч, Міхал Біржышка18 (літоўцы); ледзь не забыўся назваць імя яшчэ аднаго паляка-докгара Багушэўскага” і яўрэя Брамсона20. На самым пачатку ў ложу быў прыняты і літовец Данат Маліноўскі21. Ён быў у першай “сямёрцы”, досыць няўдала падабранай Ромамі і Луцкевічамі. Мы пазбавіліся ад Маліноўскага, бо ўсе новыя браты абураліся яго ўдзелам. Яны ведалі Маліноўскага як чалавека палітычна несумленнага, які дзеля
10 Ежы Ром кіраўнік кадэцкай арганізацыі ў Вільні, дзеяч яўрэйскага руху.
11 Людвік Чаркоўскі (1855-1928) лекар, грамадскі дзеяч, кіраўнік бібліятэкі Таварыства сяброў навукі ў Вільні.
12 Эльяш Ром публіцыст, дзеяч яўрэйскага руху.
13 Вітальд Абрамовіч (1874 каля 1940) адвакат. Адзін з арганізатараў ППС на Літве. Краёвец. У 1919 г. прэзідэнт Вільні. Удзельнік пахода Л.Жалігоўскага. Кіраўнік урада Сярэдняй Літвы. У 1939 г. вывезены ў СССР, дзе загінуў.
14 Браніслаў Крыжаноўскі (1876-1943) адвакац палітык і грамадскі дзеяч. Краёвец. У маладосці належаў да ППС, потым да Польскай народнай партыі “Вызваленне”. Сябра ўраду Сярздняй Літвы. Абараняў у судзе дзеячоў Беларускай сялянска-работніцкай Грамады.
15 Зыгмунт Нагродскі (1865-1937) гандляр, грамадскі дзеяч. Налачатку XX ст. быў адным з арганізатараў сістэмы польскіх тайных школаў у Беларусі і Літве. Краёвец. Выдаваў часопіс “Наш край”.
16 Іван Прозараў архітэктар, грамадскі дзеяч.
17 Іван Краскоўскі (1882-?) школьны інспектар, дзеяч беларускага руху. У 20-ыя гг. дырэктар беларускай гімназіі ў Дзвінску. Пасля пераезду ў Менск выкладаў у БДУ. Арыштаваны ў 1930 г.
11 Міколас Біржышка (1882-1962) гісторык літаратуры, палітык. Сябра Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Адзін з арганізатараў Тарыбы.
19 Ян Багушэўскі лекар, ірамадскі дзеяч. 3 1916 г. у легіёнах Юзафа Пілсудскага.
20 Майсей Брамсон гандляр, падтрымліваў сувязі з меныііавікамі.
21 Данатас Маліноўскас літоўскі палітык і публіцыст.
ажыццяўлення літоўскіх нацыяналістычных імкненняў ішоў нават на кантакты з урадам. Ложа, што выйшла з “Еднасці” ў 1911 г., атрымала назву “Літва”. У яе склад увайшлі: палякі я (Венерабле), Крыжаноўскі і Нагродскі, літовец Сляжэвіч (Скарбнік і Сакратар), рускія Прозараў і Краскоўскі (пазнейшы Венерабле), беларус Антон Луцкевіч (Прамоўца) і яўрэі Эльяш Ром (1-ы Дазорац) і Брамсон. ЭльяшРом у 1912 г. памёр. У 1913 г. забодвух віленскіх ложаў выйшаў цэлы шэраг братоў-палякаў: Крыжаноўскі і Нагродскі з “Літаы”, В. Абрамовіч, і прынятыя ўжо пасля раздзелу, Будны22 і Ян Пілсудскі23 з “Еднасці”. 3 1911 г. у нашую “Літву” былі прынятыя: літоўцы Вацлаў Біржышка24 (у 1911 г.), Бельскі25 (з Шаўляў, у 1911 або 1912), Бугайлішкіс26 (у 1911 або 1912 г. адначасовазБельскім), Булат27 (1913), Шаўлюс28 (1912), Ян Вілейшыс29 (1914), Феліцыя Бартеевічава30 (1915 г., першая жанчына ў віленскіх ложах); палякі Казімір Астахевіч31 (1913), Эдвард Сакалоўскі32 (1912) і Уладзіслаў Асмалоўскі33 (1913 або 1914), беларус Вацлаў Ластоўскі (1912). Акрамя іх да нас перайшлі з ложы “Еднасць” Аляксандр Заштаўт і Міхал Біржышка.
У кастрычніку 1914 г. з ложы “Літва” вылучылася новая ложа, ужо трэцяя ў Вільні. Яна атрымала назву “Беларусь”. Пакуль яе самастойнасць болып фармальная. Фактычна яна ўсё яшчэ ўтварае адно цэлае з “Літвой”, і канчаткова вылучыцца толькі ўвосень 1915 г. Да “Белай Русі” належаць А.Луцкевіч, Булат, Бугайлішкіс, М.Біржышка, Краскоўскі, Заштаўт і Астахевіч. На сённяшні дзень у нашым крае 5 ложаў: тры у Вільні і па адной у Менску і Віцебску. Мы заўсёды імкнуліся да стварэння аўтаномнай краёвай арганізацыі, для ўтварэння якой неабходна мець 7 ложаў.
22 Станіслаў Будны банкаўскі служачы. Краёвец. Сябра Віленскай гарадской рады.
23 Ян Пілсудскі (1876-1950) брат Юзафа, адвакат, грамадскі дзеяч. Краёвец. Міністр фінансаў Польшчы ў 1931-1932 гг. Арыштаваны бальшавікамі ў Вільні ў 1939 г. Пасля 1941 г. у эміграцыі ў Англіі.
24 Вацловас Біржышка (1884-1956) брат Міколаса, бібліограф і гісторык культуры.
25 Вацловас Бельскіс (1870-1938) публіцыст, грамадскі дзеяч і палітык. 3 1915 г. сябра партыі эсэраў.
26 Пеліксас Бугайлішкіс (1883-1965) юрыст, публіцыст, гісторык.
27 Андрюс Булёта (Булат) (1872-1941) адвакат, грамадскі дзеяч і палітык. Дэпутат II і III Дзяржаўнай думы ад Сувалкскай губ. Сябра партыі эсэраў. Пазней адзін з кіраўнікоў Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі.