Вольныя муляры ў беларускай гісторыі
Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Памер: 280с.
Вільня 2005
I нарэшце, усе гэтыя запаветы вы абавязаныя выконваць, таксама як і іншыя законы, даведзеныя вам тым самым парадкам; вы павінны песціць у сэрцах братэрскую любоў аснову і вянец, які звязвае цэмент і славу гэтага Старажытнага Братэрства. Пазбягаючы ўсіх і ўсялякіх сварак і спрэчак, паклёпу і нагавору, не дазваляць іншым паклёпнічаць на годнага брата, але адстойваць яго гонар і аказываць яму добрыя паслугі настолькі, наколькі дазваляе ваша ўласнае сумленне і бяспека, але не больш таго. I калі нехта з братоў прычыніць вам шкоду, належыць у адпаведнасці з годным старажытным звычаям звярнуцца ў сваю альбо яго ложу, а адтуль вы можаце апеляваць да ўлады Вялікай ложы на штоквартальным яе сходзе, а адтуль да ўлады штогадавой Асамблеі Вялікай ложы. Аднак да гэтага сродка трэба звяртацца толькі ў тым выпадку, калі справу немагчыма вырашыць іншым чынам, цярпліва і ўважліва выслухаўшы рады Майстра і братоў ложы, якія могуць дапамагчы вам пазбегнуць звароту да немулярскага закону альбо ж наадварот будуць спрыяць хуткаму вырашэнню ўсіх вашых справаў у судзе з усёй магчымай справядлівасцю і на вашую карысць, але пры поўнай павазе да братоў. Майстар і браты самі павінны прапанаваць свае паслугі ў якасці пасрэднікаў, a браты, якія вядуць цяжбу павінны з удзячнасцю прыняць такую прапанову; a ў тых выпадках, калі такое пасрэдніцтва не прынясе вялікай карысці справе, ім належыць усё ж працягваць цяжбу ці судовы працэс, аднак без гневу і злапамятнасці (па меньшай меры, не ў агульнапрынятым сэнсе гэтых словаў), не робячы і не гаворачы нічога, што можа пагражаць братэрскай любові. Добрыя адносіны паміж братамі трэба аднаўляць і падтрымліваць, каб для ўсіх быў відавочным спрыяльны ўплыў вольнага мулярства на грамадства і людзей. Так усе вольныя муляры паступалі ад пачатку свету, і так яны будуць паступаць да яго канца.
Амен, да будзе так.
Пераклад і падрыхтоўка да друку Марыяны Сакаловай і Алеся Смаленчука
Ландмаркі. 1889 г.
Ландмаркамі звычайна лічаць асноўныя законы жыцця “рэгулярных” вольных мумраў і галоўныя прынцыпы іх дзейнасці, якія не падлягаюць змяненням. Паводле КарлаХ. Клаўдзі, аўтара Кнігі Вялебнагамайстра, змешчанай на сайце Вялікай ложы Расеі’, Ландмаркі суадносяцца з масонскім заканадаўствам, як Magna Charta з сучасным канстытуцыйным правам. Падобна таму, як Хартыя вольнасці ўгрымлівае пералік асноўных прыроджаных правоў чалавека, якія павінны ўлічвацца ў кожным заканадаўстве, так і Ландмаркі з’яўляюцца падмуркам вольнага мулярства, без якога яно не мапіо б існаваць.
Ландмаркі доўгі час існавалі ў якасці непісанага закону. Пазней з’явіліся апублікаваныя варыянты Ландмарак, якія, аднак, розніліся паміж сабой. Сёння адсутнічае адзінае меркаванне пра колькасць і нават сутнасць Ландмарак. Найчасцей у якасці традыцыйных называюць 25 Ландмарак Альберта Макея2. Якраз яны выкарыстаныя для дадзенай публікацыі. На беларускай мове Ландмаркі публікуюцца ўпершыню. Некаторыя з іх суправаджаюцца каментарамі К.Клаўдзі з Кнігі Вялебнага майстра.
1. Існаванне сакрэтных знакаў для прызнання Братоў.
2. Падзел сімвалічнага масонства на тры ступені.
3. ЛегендапраХірама(легендаЗ°).
4. Братэрствам кіруе афіцэр ложы, якога называюць Вялікім майстрам3.
5. Вялікі майстар мае права кіраваць любым паседжаннем Братэрства, калі б і дзе б яно не адбывалася.
6. Вялікі майстар мае права прысвячаць у новыя ступені.
7. Вялікі майстар мае права даваць дазвол на адкрыццё ложы і правядзенне працаў.
8. Вялікі майстар мае права праводзіць пасвячэнне без выканання звычайнай працэдуры.
9. Масоны павінны збірацца ў ложах4.
1 http://freemasonry.ru
2 Mackey A. Text Book of Mason Jurisprudence. London. 1889. P. 17-39.
3 К.Клаўдзі: “Кіраванне Братэрствам ажыццяўляецца афіцэрам-старшынёю, якога называюць Вялікім майстрам і абіраюць з ліку брагоў. Многія лічаць, што выбары Вялікага майстра вызначаюцца законам або пастановамі Вялікай ложы. Гэта не так. Сама пасада абавязаная сваім існаваннем Ландмарке. Вялікія майстры або афіцэры, якія выконвалі іх функцыі пад рознымі тытуламі, фігуруюць у памятных кнігах Братэрства задоўга да ўтварэння Вялікіх ложаў, і калі б сучасная сістэма кіравання праз Вялікія ложы была б зліквідаваная, Вялікі майстар усё рсўна бы застаўся”.
4 К.Клаўдзі: “Неабходнасць для масонаў збірацца ў ложах яшчэ адна Ландмарка. He трэба думаць, шго якая-небудзь старажытаая Ландмарка робіць абавязковым інстытут падпарадкаваных ложаў, які з’яўляецца асаблівасцю сучаснай масонскай сістэмы. Ландмаркі заўсёды абавязвалі масонаў збірацца разам для правядзення аператыўных або спекулятыўных працаў прычым такія сходы называліся “ложамі”. Спачатку гэта былі імправізаваныя сустрэчы, якія склікаліся з адмысловай мэтай. Пасля чаго браты разыходзі-
10. Калі браты збіраюцца ў ложы, імі павінен кіраваць Майстар і два Дазорцы5.
11. У час схода ложа павінна належным чынам ахоўвацца6.
12. Кожны масон мае права прадстаўляць ложу на ўсіх агульных сходах Братэрства і адпаведным чынам інструктаваць іншых прадстаўнікоў.
13. Кожны масон мае права падаваць апеляцыю нарашэнне братоўу Вялікую ложу або ва Усеагульную Асамблею франкмасонства.
14. Кожны масон мае права наведваць ложы і прысутнічаць на сходах любой рэгулярнай ложы.
15. Ніякі невядомы наведвальнік не мае права ўваходзіць у ложу, пакуль не адбудзецца допыт у адпаведнасці са старажытнымі традыцыямі.
16. Ніякая ложа не мае права ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншай ложы ці прысвойваць ступені сябрам іншых ложаў.
17. Кожны вольны муляр абавязаны падпарадкоўваццазаконам і прынцьшам масонскай юрысдыкцыі7.
18. Існуюць патрабаванні да кандыдатаў.
19. Вера ў існаванне Бога як Вялікага Будаўніка сусвету8.
20. Вера ў адраджэнне да новага жыцця.
21. “Кніга закона” (адпаведна рэлігіі той краіны, дзе існуе ложа) з’яўляецца незаменнай часткай інтэр’ера кожнай ложы9.
ліся, каб сустрэцца ў іншы час у іншым месцы, зыходзячы з неабходнасці або абставінаў. Унутраны рэгламент ложы, пастановы, пастаянныя афіцэры і ўлік штогадавых недапрацовак гэта сучасныя новаўвядзенні, якія ніякім чынам не выцякаюць з Ландмарак і вызначаюцца асобнымі ўказамі адносна пазнейшага часу”.
5 К.Клаўдзі: “Кіраванне братамі ў ложы ажыццяўляецца Майстрам і двумя Дазорцамі. Сход масонаў пад кіраўніцтвам кагосьці іншага <...> не лічыцца ложай. Наяўнасць Майстра і двух Дазорцаў у такой самай ступені неабходна для нармальнага функцыянавання ложы, як наяўнасць гаранта канстытуцыі ў нашыя дні. Безумоўна, назвы пасадаў розняцца на розных мовах, але іх лік, паўнамоцгвы і абавязкі паўсюль тыя ж самыя”.
6 К.Клаўдзі: “Кожная ложа пасля таго, як усе збяруцца, павінна быць зачынена гэта важная Ландмарка Братэрства, якую нелыа ігнараваць. Неабходнасць гэтай Ландмаркі выцякае з эзатэрычнага характара масонства. Абавязак ахоўваць дзверы, палохаючы шпіёнаў і выведнікаў, існуе здаўна <...>”
7 К.Клаўдзі: “Ландмарка заключаецца ў тым, што кожны франкмасон адказны перад законамі і пастановамі масонскай юрысдыкцыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі яго пражывання, хоць ён можа і не ўваходзіць у ложу. Няўдзел у ложы, сам па сабе зняважлівы для іншых вольных муляраў, не пазбаўляе ад падпарадкавання масонскай юрысдыкцыі”.
8 К.Клаўдзі: “Вера ў існаванне Бога як Вялікага Будаўніка сусвету з’яўляецца адной з важнейшых Ландмарак ордэна. Заўсёды разумелася, што адмаўленне Вярхоўнай Улады катэгарычна пазбаўляе права на пасвячэнне. У гісторыі ордэна ніколі не было, і не можа быць прыкладу, каб атэіст быў пасвечаны ў масоны. Падобнае забараняецца. Яно немажлівае ўжо ў моц самой цырымоніі ініцыяцыі ў 1°”.
9 К.Клаўдзі: “<...> Кніга закона” з’яўляецца незаменнай часткай інтэр’ера кожнай ложы. Я знарок кажу “Кніга закона”, бо агульнае выкарыстанне Старога і Новага запаветаў не
22. Роўнасць масонаў10.
23. Таямніцаарганізацыі’1.
24. Заснаванне Спекулятыўнай навукі на аператыўных (дзейсных) пачатках і сімвалічнае выкарыстанне і тлумачэнне тэрмінаў дадзенага рамяства для мэтаў рэлігійнага і маральнага выхавання.
25. Гэтыя Ландмаркінязменныя.
Пераклад і падрыхтоўка да друку
Марыяны Сакаловай і Алеся Смаленчука
з’яўляецца абсалютным патрабаваннем. “Кніга закона” гэта тое, што, як лічыцца ў адпаведнасці з рэлігіяй краіны, утрымлівае ў сабе волю Вялікага Будаўніка сусвету. Такім чынам, ва ўсіх ложах хрысціянскіх краінаў “Кніга закона” складаецца са Старога і Новага запаветаў; у краінах, дзе пануе іўдаізм дастаткова толькі Старога запавета; у мусульманскіх краінах і сярод масонаў-мусульманаў выкарыстоўваецца Каран. Масонства не імкнецца ўплываць на рэлігійныя перакананні сваіх адэптаў. Яно абмяжоўваецца верай ў існаванне Бога і таго, што з гэтага непазбежна вынікае. “Кніга закона” для спекулятыўнага масона гэта ягоны духоўны trestle-board. Без яе ён не можа працаваць”.
10 К.Клаўдзі: “Роўнасць зусім не адвяргае таго сацыяльнага статуса, які ўзаконены звычаямі краіны. Манарх, дваранін або джэнтльмен маюць права аказваць уплыў і карыстацца павагай адпаведна свайму стану. Дакірына масонскай роўнасці азначае, што масоны, як дзеці аднаго Вялікага Бацькі, сустракаюцца ў ложы ў якасці падарожнікаў, што рухаюцца да адзінага перадвызначанага фінала, і што ў ложы агульныя заслугі годныя большай павагі, чым вялізарная ўласнасць, і павінны быць ушанаваныя і ўзнагароджаныя пэўным службовым ростам. Пасля заканчэння працаў у ложы браты пакідаюць мірную адасобленасць, каб ізноў далучыцца да свету. Кожны з іх ізноў займае сацыяльнае становішча і карыстаецца прывілеямі статуса, на якія ён мае права паводле звычаяў грамадства”.
11 К.Клаўдзі: “Таямніца наступная найважнейшая Лавдмарка і неад’емны атрыбут ордэна, які суправаджае яго ад самога нараджэння <...> Страціўшы таямніцу, ордэн згубіць сваю ісціннасць, і вольнае мулярства перастане існаваць. Якраз таму, як бы не нападалі на ордэн за яго сакрэтнасць і як бы не цягнула нявопытных братоў у час выпрабавання дзеля ўласнай карысці адмовіцца ад таямніцы, гэтага ніколі не будзе <...>, бо такія змены азначалі б сацыяльнае самазабойства. Услед за легалізацыяй ордэна наступіць ягоная смерць. Вольнае мулярства як тайны саюз стагоддзямі заставалася нязменным, як адкрытая абшчына яно столькі не пратрымаецца”.