Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
Хочам і пастанаўляем: наш сход з гэтага часу і назаўсёды з’яўляецца сродкам адзінства муляраў у нашым краю, сумай імкненняў асобных ложаў, майстэрняй або мейсцам, дзе іх выяўленыя і выказаныя патрэбы будуць улічаныя і ператворацца ва ўсеагульнае імкненне, якое тым самым стане законам, абвешчаным і да ведама сапраўдных ложаў даведзеным.
Ніякі новы закон і ніякая перамена для згаданага сходу Вялікага ўсходу не будзе ўведзеная пакуль праект змяненняў не будзе абмеркаваны ў Варшаве нашымі Вялікімі афіцэрамі, а адтуль перададзены нашым упаўнаважаным Дэпутатам дзеля перадачы асобным ложам, якія павінны яго абмеркаваць і даць сваім Упаўнаважаным адпаведныя інструкцыі на бліжэйшы сход Вялікага ўсходу. А калі б здарылася, што некаторыя ложы альбо праз маруднасць, альбо па іншай прычыне спазніліся з разглядам праекту і з паведамленнем Упаўнаважаным пра сваё рашэнне; а з іншага боку, калі б узнікшая затрымка
несла шкоду Таварыству, стрымліваючы дзейнасць заканадаўчай улады, пастанаўляем: што дадзены праект, калі ён быў перасланы ложам або перададзены іх Упаўнаважаным за шэсць тыдняў да агульнага Сходу Вялікага ўсходу, a Упаўнаважаныя за гэты час не атрымалі адпаведных інструкцый ад ложаў, то маўчанне апошніх будзе азначаць, што ложа цалкам давярае свайму Упаўнаважанаму і даручае яму прыняцце рашэння адпаведна ягонаму сумленню і розуму.
Артыкул 2. Выканаўчае права
Хочам і пастанаўляем: сход Вялікага ўсходу мае не толькі права прымаць законы, абавязковыя для ўсіх рэгулярных ложаў Каралеўства і Вялікага Княства, але таксама мае права іх ажыццяўлення і выкарыстання дзеля гэтага ўсіх дазволеных сродкаў.
Артыкул 3. Права заснавання і прыняцця ложаў
Хочам і пастанаўляем: аніводная ложа, заснаваная парашэнню нашых чатырох Шатландскіх ложаў, не будзе лічыцца рэгулярнай, калі яе Дыплом, пацверджаны Урачыстым актам, не будзе запісаны ў архіў Вялікага ўсходу на працягу трох месяцаў ад даты яго надання. Таму ж Вялікаму ўсходу надаем права прымаць у супольнасць ужо існуючыя ложы, якія захочуць далучыцца да Вялікага ўсходу, і права выключаць з сапраўднаі а вольнамулярства кожную ложу або кожнага яе сябра за ўчынак, здзейснены супраць Таварыства.
Артыкул 4. Права суда
Хочам і пастанаўляем: Вялікі ўсход з’яўляецца судом ultima Jnstantiae у справах пра парушэнне правоў і пастановаў паміж сябрамі ложаў, паміж сябрам і ложай, таксама паміж самымі ложамі. Толькі ён мае канчагковае права тлумачэння законаў, бо з’яўляецца іх стваральнікам.
Артыкул 5. Права перамоваў
Хочам і пастанаўляем: толькі Вялікі Нацыянальны ўсход можа весці перамовы з замежнымі Усходамі, заключыць з імі саюзы і падпісваць дагаворы як агульныя, там і спецыяльныя; не прызнаючы законнымі ніводны з аналагічных дагавораў, падпісаны адной з нашых ложаў з замежнай ложай без ведання і пасрэдніцтва Вялікага ўсходу. Аднак пакідаем нашым ложам права вядзення сяброўскай і братэрскай карэспандэнцыі з іншымі ложамі, як у крае, так і за яго межамі.
Артыкул 6. Права ўтварэння Варштатаў
Каб Вялікі ўсход мог эфектыўна карыстацца тымі правамі і той уладай, якой мы яго надзялілі, хочам і пастанаўляем: Вялікі ўсход мае права ўтвараць Дэпартаменты і Варштаты альбо Палаты з ліку сваіх сяброў дзеля ажыццяўлення ўласных інтарэсаў; утвараць часовыя альбо пастаянныя камісіі; нарэш-
це, мае найвышэйшую ўладу як заканадаўчую, так і выканаўчую і судовую, таксама права весці перамовы з замежнымі Усходамі ў той форме або тымі сродкамі, якія будзе лічыць аптымальнымі і прыстойнымі дзеля ажыццяўлення сваіх мэтаў.
Артыкул 7. Межы яго ўлады
Вялікі ўсход не мае права ўмешвацца ў справы Найвышэйшай капітулы, да якой exlusive належыць Містычнае і Духоўнае кіраванне Таварыствам.
Артыкул 9. Упаўнаважаныя дэпутаты
Упаўнаважаныя дэпутаты ложаў Каралеўства і Вялікага Княства з’яўляюцца паўнапраўнымі і актыўнымі сябрамі Вялікага ўсходу. Іх воля вызначае большасцю галасоў агульную волю і закон.
Упаўнаважаныя абіраюцца большасцю галасоў кожнай ложы напярэдадні 1 сакавікатэрмінам на адзін год. Кожны муляр, сябрарэгулярнай ложы можа быць абраным Упаўнаважаным дэпутатам пры ўмове, што з’яўляецца Майстрам і абязуецца ўдзельнічаць у сходах Вялікага ўсходу.
<.„> Кожны Упаўнаважаны ў Вялікім усходзе дае наступную прысягу:
“Я N. у прысутнасці Вялікага Будаўніка сусвету абяцаю, што буду працавіта і рупліва адстойваць інтарэсы справядлівай і дасканалай ложы, якія яна мне даверыла; што я буду ва ўсім звяртацца да інструкцый, якія атрымаў; што буду іх саблюдаць ad literam у кожным выпадку, дзе гэта будзе мажліва, і захаваю іх сэнс, калі непрадбачаныя абставіны зробяць іх недастатковымі. Няхай мне дапамажа ў гэтым Бог”.
Абавязкі Упаўнаважаных дэпутатаў наступныя:
1.	Знаёміць Вялікі ўсход з воляй і пажаданнямі сваёй ложы ў справах, паякіх будуць атрыманыя інструкцыі;
2.	У непрадбачаных справах альбо, калі ложа надзяляе дэпутата поўным даверам, выказваць меркаванне, якое павінна адпавядаць намерам Таварыства, інтарэсам сваёй ложы і агульнаму духу інструкцый.
3.	Уся карэспандэнцыя паміж Вялікім усходам і ложай будзе весціся праз яе прадстаўніка. Ён абавязаны паведамляць сваю ложу пра ўсе выпадкі, якія яе і ўсё Таварыства датычаць. Ён абавязаны адпраўляць у ложу агульны ліст пасля кожнага сходу Вялікага ўсходу, каб паведаміць пра яго працу; з іншага боку ён павінен ад імя сваёй ложы штогод перад 1 сакавіка перадаць у Вялікі ўсход апісанне сваёй ложы, адпаведна схемы, якая будзе распрацаваная.
4.	Калі б у яго ложы ўзнікла нейкая складаная праблема, якую немагчыма было б вырашыць у ложы і прыйшлося знаёміць з ёй і чакаць рашэння Вялікага ўсходу, то Упаўнаважаны павінен прадаставіць інфармацыю і бараніць пазіцыю, якая перамагла ў ложы.
Артыкул 10. Вялікія кіраўнікі
Праца Вялікага ўсходу будзе ажыццяўляцца і кантралявацца наступнымі Вялікімі кіраўнікамі
1.	Найвыдатнейшы і Наймагутнейшы Вялікі майстар
2.	Найслаўнейшы Намеснік Вялікага майстра ў Вялікапольскай правінцыі
3.	Найслаўнейшы Намеснік Вялікага майстра ў Літоўскай правінцыі
4.	Найслаўнейшы Намеснік Вялікага майстра ў Малапольскай правінцыі
5.	Прывялебны Першы Вялікі дазорац
6.	Прывялебны Другі Вялікі дазорац
7.	Найпаважнейшы Вялікі прамоўца
8.	Найпаважнейшы Прамоўца
9.	Найпаважнейшы Вялікі сакратар
10.	Найпаважнейшы Сакратар
11.	Найпаважнейшы Вялікі скарбнік
12.	Найпаважнейшы Вялікі Майстар абрадаў
13.	Найпаважнейшы Майстар абрадаў
14.	Найпаважнейшы Вялікі суддзя
15.	Найпаважнейшы Вялікі ялмужнік
16.	Найпаважнейшы Вялікі захавальнік пячаткі
17.	Найпаважнейшы Вялікі архівіст
18.	Найпаважнейшы Вялікі мечнік
19.	Найпаважнейшы Вялікі будаўнічы рахмістр
20.	Найпаважнейшы Вялікі сцюарт
21.	Найпаважнейшы Гасцёўнік
22.	Найпаважнейшы Сцюарт
Артыкул 11. Пра Вялікага майстра
Вялікі майстар гэта галава Таварыства; ягоны тытул Найвыдатнейшы і Наймагутнейшы. Штогод будзе абірацца ў Вялікім усходзе пад час свята святаго Яна большасцю тайных рысак ад лічбы дасканалых муляраў, адзначаных высокімі тытуламі, нараджэннем, годнасцю, а таксама вядомых сваімі цывільнымі і вайсковымі пасадамі.
Яго пацвярджэнне можа адбывацца столькі, колькі ён будзе падабацца Таварыству; аднак як і пацвярджэнне, так і элекцыя адбываецца пры дапамозе тайных рысак шляхам, апісаным у раздзеле пра элекцыі.
Вялікі майстар з’яўляецца Прэзідэнтам Вялікага ўсходу, а таксама Дэпартаментаў і Варштатаў, створаных дзеля дасягнення акрэсленых мэтаў.
Майстар кафедры кожнай рэгулярнай ложы будзе адкрываць яе пасяджэнні наступным спосабам: У імя Вялікага Будаўніка сусвету і пад кіраўніцтвам Найвыдатнейшага і Наймагутнейшага Вялікага майстра N. адкрываю і г.д., і г.д., і г.д.
Асоба Вялікага майстра з’яўляецца святой, а калі хто-небудзь прынізіць яго годнасць або адмовіць у паслухмянстве, будзе адразу аддадзены пад суд па ініцыятыве Вялікага прамоўцы.
Усе акты Вялікага ўсходу і Варштатаў Вялікіх кіраўнікоў будуць пачынацца наступным чынам: У імя Вялікага Будаўніка сусвету і пад кіраўніцтвам Найвыдатнейшага і Наймагутнейшага Вялікага майстра N. адкрываю і г.д., і г.д., і г.д.
Калі Вялікі майстар непасрэдна кіруе працай, то ягонага подпісу і подпісу Вялікага сакратара дастаткова для законнасці кожнага акта; пры адсутнасці Вялікага майстра падпісваць павінен той, хто трымаў малаток, і два Вялікіядазорцы.
Вялікі майстар прадастаўляе слова на ўсіх сходах, на якіх трымае малаток, але таксама мае права ўдарам малатка ўстанавіць маўчанне, калі хтонебудзь будзе злоўжываць правам выступу.
Вялікі майстар нікому не можа адмовіць у праве на выступ па адной тэме; толькі ад яго залежыць прадастаўленне паўторнай мажлівасці выступу.
Калі нейкая прапанова адпаведным спосабам будзе выдвінута, павінен адразу прыступіць да яе разгляду і паставіць на галасаванне. Адмова яе разгляду можа быць апраўдана толькі тым, што Вялікі майстар палічыў неабходным закрыццё ложы альбо адзін з сяброў Вялікага ўсходу дамовіцца пра спецыяльны разгляд справы (дэліберацыю), усе абставіны якой Вялікія кіраўнікі не маюць права рабіць таямніцай апроч тых пытанняў, якія належаць толькі да іх кампетэнцыі. Дэліберацыя пры разглядзе пэўнай праблемы мажлівая толькі аднойчы.
Прызначае на пасады Прамоўцы і Сакратара, Майстра абрадаў, Гасцёўніка і Сцюарта, а таксама Намеснікаў неабраных кіраўнікоў.
Будзе прызначаць склад усіх часовых камісій, дэпуіацый і г.д., якія будуць зацверджаныя рашэннем Вялікага ўсходу.
Можа змякчыць пакаранне, накладзенае Вялікім усходам на ложу або на муляра.
Можа дадаваць гады дзеля атрымання новых мулярскіх ступеняў.
Будзе склікаць надзвычайны сход Вялікага ўсходу.
Будзе мець права прыпыняць Activitaten аднаго з кіраўнікоў Вялікага ўсходу аж да бліжэйшага сходу, на якім павінен распавесці пра прычыны яго пакарання. Аднак не можа ўжываць гэтага права ў дачыненні да Упаўнаважаных дэпутатаў, якія маюць прывілеі і могуць быць асуджаныя толькі на Надзвычайным сходзе Вялікага ўсходу.
He будзе мець права прызначэння сябра на месца непрысутнага Упаўнаважанага прадстаўніка ложы, які сам <„.> мае права прызначаць свайго Намесніка. Ніводны Упаўнаважаны прадстаўнік і ніводны кіраўнік падчас звычайных сходаў Вялікага ўсходу не маюць права аддаляцца, не папярэдзіў-