Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
Артыкул 59
Вялікі варштат займаецца разглядам і рэдагаваннем законапраектаў, прысланых з Рады Вялікага майстра. Такі падрыхтаваны праект за подпісам Вялікага майстра Вялікі варштат перасылае ложам, а потым прапануе сходу Вялікага ўсходу.
Артыкул 60
Пры абмеркаванні законапраектаў Вялікім усходам, ніводны Паўнамоцны прадстаўнік не можа быць заменены. Таксама не можа быць тайнага гала-
савання.
Артыкул 61
Пакуль не пройдзе 12 тыдняў з дня уручэння Паўнамоцным прадстаўнікам ложаў законапраекгу, ён не можа быць унесены на разгляд Вялікага ўсходу.
Артыкул 62
Такім самым спосабам будзе ўведзены Скарбавы Статут.
Артыкул 63
Адносна адміністрацыйных палажэнняў, якія будуць прынятыя Вялікім варштатам саноўнікаў, Вялікі варштат павінен звярнуцца да Рады Вялікага майстра з запытаннем, ці не пярэчаць гэтыя Палажэнні дадзенаму Канстытуцыйнаму Статуту? Калі Рада Вялікага майстра прызнае іх адпаведнымі Статуту, тады адміністрацыйны Статут стане абавязковым для першага квартальнага паседжання Вялікага ўсходу, на якім ён будзе прадстаўлены для зацвярджэння Паўнамоцным прадстаўнікам.
Артыкул 64
У выпадку смерці Вялікага майстра або ягонаму зыходу з пасады перш, чым наступіць абранне новага Вялікага майстра, аніводны законапраект не можа быць прынятым.
Раздзел ХШ. Пра Адапцыйныя ложы
Артыкул 65
Стварэнне Адапцыйных ложаў з’яўляецца атрыбутам Вялікага ўсходу.
Загаловак XIV. Фонды вольных муляраў
Артыкул 66
Усе фонды ложаў з’яўляюцца іх уласнасцю.
Артыкул 67
Патрэбы Вялікага ўсходу будуць вызначаныя Паўнамоцнымі прадстаўнікамі на Вялікім усходзе па прадстаўленню Вялікага варштату ў форме гадавой выплаты, таксама адносна надзвычайных патрэбаў, і будуць забяспечаныя з фондаў ложаў.
Раздзел XV. Адказнасць
Артыкул 68
Вялікі майстар як кіраўнік Ордэну і Вялікія саноўнікі як яго Рада адказныя за дакладнае выкананне Канстытуцыйнага статуту; яны маюць права нагляду, каб усе ўлады, што належаць да структуры Вялікага ўсходу, а таксама Капітулярныя, Правінцыяльныя і Сімвалічныя ложы, падпарадкаваныя Вялікаму ўсходу Польскаму, цалкам прыстасоўваліся да Канстытуцыйнага статуту.
Артыкул 69
Вялікі ўсход Польскі ў межах Каралеўства не прызнае ніводнай ложы, якая б залежала ад чужой Улады вольнамулярскай альбо не прызнала абавязковасць выканання гэтага Статута.
Часовыя распараджэнні
I.	Гэты Статут з’яўляецца абавязковым і замяняе Статут 5783 г. Аднак тыя артыкулы згаданага Статуту, якія датычаць правілаў падтрымання ладу, захаваюць сваю моц пакуль не будуць замененыя новым арганізацыйным правам.
II.	У адпаведнасці з гэтым Канстытуцыйным статутам Вялікі майстар будзе абраны ўсім складам Вялікага ўсходу паводле артыкула 9. Шэсць Вялікіх саноўнікаў толькі ў гэты раз будуць абраныя Вялікім майстрам з шэрагу кандыдатаў, прадстаўленых у трохкратнай колькасці, з сяброў Найвышэйшай капітулы паводле артыкула 50 гэтага Статуту; таксама 13 Вялікіх афіцэраў Усходу будуць абраныя самімі Прадстаўнікамі. У выбарах могуць удзельнічаць толькі тыя сябры Вялікага ўсходу, якія падпісалі Канстытуцыйны статуг.
III.	Паколькі патрэба арганізацыйнага права і ўвядзення аднастайнасці працаў патрабуе хуткай выпрацоўкі ўсяго таго, што адносіцца да нармальнай арганізацыі кожнай улады, таму, не чакаючы тэрміна ўвядзення ў жыццё правоў, запісаных у Канстытуцыі, пастанаўляем:
каб такое арганізацыйнае права як мага хутчэй было выпрацавана і Вялікаму ўсходу прадстаўлена на яго надзвычайнае паседжанне для разшяду і зацвярджэння.
Мы, Старшыя кіраўнікі Ордэну, сябры Найвышэйшай капітулы, пад Малатком магістральным сабраныя, праект гэтага Канстытуцыйнага статуту вольнага мулярства Польскага прызнаём добрым і карысным для Ордэну, у доказ прыняцця яго ўласнымі рукамі падпісваем.
Адбывалася дня 6 месяца III года ісціннага 5820 або эры звычайнай 1820 г. 6 траўня ў Даліне Варшавы.
Подпісы:
Ражнецкі
Брат Вінцэнт Аксамітоўскі
Аўгустын Глінскі
Фрыдэрык Пфаф
Ян Караль Вільман
Станіслаў Класоўскі
Караль Гофман
Ян Залускі
Станіслаў Навакоўскі
Францішак Дорнфельд
Ян Вэнглінскі
Асінскі
Вэнгжэцкі
Віктар Шолдрскі
Эліаш Алой
Станіслаў Патоцкі Вялікі майстар, Прэзідэнт Найвышэйшай капітулы
(L.S.)
Мы, ніжэйпадпісаўшыеся Прадстаўнікі ложаў, усведамляючы, што далейшае спазненне паправак старой Канстытуцыі нашай, можа прынесці шкоду вольнамулярскаму Ордзну, таксама як відавочнай небяспекай для яго была бы замена ягоных старых прынцыпаў, усведамляючы таксама, што дадзены праекг, прыняты ад Найвышэйшай капітулы, гэтага не дапускае, згаджаемся і дазваляем, каб ён быў абвешчаны ў якасці Канстытуцыі Ордэна вольнага мулярства Польскага.
Адбывалася пад Усходам Варшавы дня 16 месяца III ісціннага года 5820 альбо эры звычайнай дня 16 траўня 1820.
Подпісы:
Як прадстаўнік Вышэйшай капітулы пад асобнай назвай “Братоў, аб’яднаных пад паўночнай зоркай”. Падпісваю Ражнецкі.
Як прадстаўнік Надзвычайнай ложы Ніжэйшай капітулы пад асобнай назвай “Святыня спакою”. Падпісваю Караль Гофман.
Як прадстаўнік Слаўнай і Дасканалай ложы Св. Яна пад асобнай назвай “Паўночная паходня”. Падпісваю Якуб Фрыдэрык Гофман.
Як прадстаўнік Слаўнай і Дасканалай ложы “Братоў палякаў, аб’яднаных на Усходзе Варшавы”. Падпісваю Аўгустын Глінскі, Майстар кафедры.
Як прадстаўнік Слаўнай і Дасканалай ложы Св. Яна пад асобнай назвай “Еднасйь”, якая працуе на Усходзе Замосця. Падпісваю брат Францішак Дорнфельд.
Як прадстаўнік Надзвычайнай ложы Ніжэйшай капітулы пад асобнай назвай ‘Тара Вавель у Даліне Кракава”. Падпісваю брат Ян Караль Вільман.
Як прадстаўнік Надзвычайнай ложы Ніжэйшай капітулы пад асобнай назвай “Сапраўдная еднасць”, якая працуе на Усходзе Любліна. Падпісваю брат Міхал Пётроўскі.
Як прадстаўнік Слаўнай і Дасканалай ложы Св. Яна пад асобнай назвай “Вузел еднасці”, якая працуе на Усходзе Наваградка. Падпісваю брат Станіслаў Навакоўскі.
Як прадстаўнік Слаўнай і Дасканалай ложы Св. Яна пад асобнай назвай “Славянская еднасць на Усходзе Варшавы”. Падпісваю Антоні Гужкоўскі.
Як прадстаўнік Вышэйшай капітулы Віленскай. Падпісваю Станіслаў Вэнгжэцкі.
Як прадстаўнік Ніжэйшай капітулы пад асобнай назвай “Святая Феміда”. Падпісваю брат Станіслаў Малахоўскі.
Па выразнаму загаду маёй ложы падпісваю Багуміл Святаполк-Мірскі* , Прадстаўнік і Намеснік ложы “Мінерва на Усходзе Варшавы”.
Як прадстаўнік ложы Св. Яна на Усходзе Дубна, якая працуе пад назвай “Усходняя зара”. Падпісваю Якуб Панкрацы Сажаньскі.
Як прадстаўнік ложы Св. Яна Віленскі “Славянскі арол”. Падпісваю Кэмпен.
Піўніцкі s. а. ложы К.П.
Такарскі s. а. ложы “Плоцкі трохвугольнік”.
Тэадор Ноэль s. а. ложы "Всрнутая вольнасць на Усходзе Любліна”.
Эліаш Алой прадстаўнік ложы Св. Яна на Усходзе Вроцлаўка.
Зачытана на паседжанні Вялікага ўсходу дня 3 траўня ісціннага года 5820.
Станіслаў Патоцкі, Вялікі майстар
Павінна быць апублікавана
С.Патоцкі, В.М.
Па загаду Надзвычайнага і
Наймагутнага Вялікага
майстра Вялікага ўсходу
за Брата Вялікага сакратара
падпісваю брат Фелікс Павел Сжэдзінскі,
Сакратар Вялікага варштату.
Падрыхтоўка да друку, пераклад і каментар
Алеся Смаленчука
* У тэксце Swatopelk Mirski.
Статут Вялікага ўсходу народаў Расеі. 1912 г.
Адраджэнне вольнага мулярства на тэрыторыі Расейскай імперыі распачалося ў перыяд рэвалюцыі 1905 1907 іт. Ролю каталізатара адыграў “Вялікі ўсход Францыі”, эмісары якога стаялі ў вытокаў арганізацыйнага афармлення расейскіх масонскіх ложаў. 15 (28) лістапада 1906 г. у Маскве была заснаваная ложа “Адраджэнне”. A праз тры гады колькасць вольных муляраў дасягнула амаль 350 чал.1
Хуткае развіццё руху адэптаў “каралеўскага майстэрства”, а таксама празмерная палітызаванасць многіх братоў прывялі да канфлікту паміж прыхільнікамі разумення вольнага мулярства як філасофска-этычнага руху і тымі братамі, якія бачылі ў масонстве выключна сродак палітычнай барацьбы супраць самаўладдзя. Урэшце рэшт перамаглі апошнія. Вынікам іх перамогі стала рэарганізацыя расейскага масонства і стварэнне ў 1912 г. нерэгулярнай арганізацыі, якая атрымала назву “Вялікі ўсход народаў Расеі”. Традыцыйныя маральна-этычныя нормы масонскай ідэалогіі былі падпарадкаваныя прынцыпам расейскага лібералізму.
Паводле расейскага даследчыка І.Сучкова, праект Статуту быў распрацаваны ўзімку 1912 1913 гг.2 Пасля абмеркавання ў ложах ён быў зацверджаны на II Канвенце, які адбыўся летам 1913 г. у Санкт-Пецярбургу. Канвент таксама даручыў Вярхоўнай радзе знайсці магчымасць ягонага канспіратыўнага выдання. У тым жа годзе Статут быў надрукаваны як гістарычны дакумент у якасці дадатку да кнігі Е.Сідарэнкі (верагодна псеўданім), прысвечанай італьянскім карбанарыям 20-30-х гг. XIX ст.3 Гэтая публікацыя дазволіла братам легальна захоўваць Статут, не прыцягваючы ўвагі паліцыі.
Пазней Статут быў надрукаваны на старонках часопіса Нсторйя СССР (1989. № 6. С. 129-134), потым перадрукоўваўся ў выданні Масоны й масонство. (Сборннк статей. Выпуск 1 / Ред. С.Н.Варнов, С.П.Карпачев. Москва: Эра, 1994. — С. 111 117). Публікацыя была падрыхтаваная І.Сучковым. Менавіта яна стала падставай для падрыхтоўкі да друку дадзенага тэксту.
Статут масонской арганнзацнн “Велнкнй Восток народов Росснн”.
Вторая половвна 1912 г.
1.	Задачв в целв ордена
Созданне связанного моральной обіцностью н взанмным довернем братского ордена; братья сохраняют свободу полнтнческого действня, но стремятся к утвержденню н заіцнте прав человека н гражданнна.
Обязанностн братьев нзложены в формуле обеіцання, даваемого прн посвяіценнн.
1 Аврех А. Масоны н революцня. М., 1990. С. 184.
2 Сучков Н. Усгавы вольных каменіцнков Росснм конца XVIII начала XX веков // Масоны н масонство. Сборнмк стагей Выпуск 1 / Ред. С.Й.Варнов, С.П.Карпачев. Москва: Эра, 1994. С. 92.
3 Смдоренко Е. Нтальянскне уголыцнкм. Спб., 1913.
2.	Состав ордена
Орден состолт лз братьев л сестёр, посвяіцённых одной лз лож ллл делегацлей Верховного совета.
3.	Орденскне степенн
Орден лмеет две степенл: ученлка л мастера.
Братья посвяіцаются первоначально в степень ученлка. Братья, доказавшле на деле свою преданность ордену, усволвшме его традлцлл л пронлкшлеся его духом, могут быть впоследствлл посвяіцены в степень мастера.