Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
Артыкул 18
Вялікі ўсход можа быць сабраны Вялікім майстрам нечаргова, але не па пытаннях, што датычаць заканадаўства.
Раздзел IV. Вялікі майстар і яго Вялікая рада.
Артыкул 19
Вялікі майстар з’яўляецца кіраўніком Ордэна. Ён жа кіруе працамі Вялікага ўсходу, Вялікай Найвышэйшай рады, Найвышэйшай капітулы, сябрам якой становіцца шляхам выбараў, Вялікага варштату і ўсіх Камісій. Асоба Вялікага майстра святая, і калі хто-небудзь адмовіць шанаваць тыя правы, якія належаць Вялікаму майстру, будзе аддадзены пад суд па ініцыятыве Вялікага прамоўцы. Усе дакументы Вялікага ўсходу і Варштату Вялікіх афіцэраў, а таксама ўсе дзеянні ложаў, будуць пачынацца згадкай пра кіраванне Вялікага майстра. Калі працамі кіруе сам Вялікі майстар, то ягонага подпісу і подпісу Сакратара дастаткова, каб лічыць кожны дакумент сапраўдным. У адсутнасць Вялікага майстра дакументы павінны падпісваць той, хто трымае ў руцэ малаток, і абодва Дазорцы. Вялікі майстар прадастаўляе мажлівасць выступлення на ўсіх паседжаннях, дзе ён трымае малаток, але таксама мае права ўдарам малатка спыніць выступ, калі хто-небудзь злоўжывае правам на выступ. Нікому нельга адмовіць у выступе па адной тэме. Ад яго залежыць прадастаўленне мажлівасці выступіць яшчэ раз. Калі нейкая прапанова будзе выказана адпаведным спосабам, Вялікі майстар павінен адразу ж пасля разгляду прапановы прыступіць да галасавання; яно не адбудзецца толькі, калі ён палічыць патрэбным закрыць ложу.
Артыкул 20
Вялікі майстар мае права прызначэння на пасады, пералічаныя ў Артыкуле 12. Прызначае кіраўнікоў усіх камісій, а таксама часовых намеснікаў Вялікіх афіцэраў, калі смерць або адстаўка прымусіць іх пакінуць пасады.
Артыкул 21
Вялікі майстар мае права зменшыць пакаранне ложы альбо муляра, за выключэннем выгнання брата з Таварыства альбо закрыцця ложы назаўсёды.
Артыкул 22
Вялікі майстар па просьбе ложы мае права дадаць годы, патрэбныя альбо да ўступлення ў Ордэн, альбо для атрымання першых трох ступеняў.
Артыкул 23
Вялікі майстар мае права прыпыніць выкананне пасадаў Вялікімі афіцэрамі і Афіцэрамі да першага сходу Вялікага ўсходу, на якім павінен паведаміць пра прычыны такога рашэння.
Артыкул 24
Прадметам дзеянняў Вялікіх саноўнікаў, якія складаюць Раду Вялікага
майстра, з’яўляецца дапамога Вялікаму майстру ў выкананні ўсіх абавязкаў, якія ён выконвае як кіраўнік Ордэна.
Артыкул 25
Першы з шэрагу Вялікіх саноўнікаў замяняе Вялікага майстра ў кіраўніцтве ўсімі працамі.
Артыкул 26
Каб першы з шэрагу саноўнікаў мог карыстацца прэрагатывамі Вялікага майстра, згаданымі ў артыкулах 19, 21,22, 23 і 24, неабходны дазвол, выданы Вялікім майстрам.
Артыкул 27
У выпадку адсутнасці Вялікага майстра на Усходзе Варшавы болей, чым на 3 месяцы, альбо ў выпадку ягонага выезду з краіны, пра што Рада Вялікага майстра павінна паведаміць Вялікі варштат, усе атрыбуты Вялікага майстра (апроч згадкі ягонага імя ў дакументах вольных муляраў) пераходзяць да першага з шэрагу Вялікага саноўніка, які прысутнічае на Вялікім усходзе Варшавы. А ў выпадку смерці абавязкі Вялікага майстра пераходзяць да Рады саноўнікаў, і толькі ў дадзенай сітуацыі ўсе дакументы Рады выходзяць з дадаткам sede vacante.
Артыкул 28
Вялікія саноўнікі пад час выканання сваіх абавязкаў не маюць права займаць пасады ні ў Вялікім усходзе, ні ў асобных ложах.
Артыкул 29
Адносіны з краёвым урадам і іншымі Усходамі належаць да кампетэнцыі Вялікага майстра і ягонай Рады.
Раздзел V. Найвышэйшая капітула
Артыкул 30
Прадметам абмеркавання Найвышэйшай капітулы ў яе ўласным складзе з’яўляецца нагляд за даі матычнымі працамі ў ложах і ўсе дзеянні, якія датычаць навукі Ордэна.
Артыкул 31
Найвышэйшая капітула складаецца з 27 сяброў, у т.л. Вялікіх саноўнікаў.
Артыкул 32
Кожны сябра Найвышэйшай капітулы, калі не з’яўляецца афіцэрам на Вялікім усходзе альбо ІІаўнамоцным прадстаўніком якой-небудзь ложы, на паседжанні Вялікага ўсходу будзе мець права выстуііу па кожнай праблеме.
Раздзел VI. Паўнамоцныя.
Артыкул 33
Прадстаўнікі Правінцыяльных ложаў і ложаў св. Яна, будуць абірацца штогод з ліку братоў гэтых ложаў, якія па меншай меры маюць ступень Майстра і болып 30 гадоў узросту. Кожная ложа св. Яна, якая працуе на іншым Усходзе апрача Варшавы, будзе абіраць Прадстаўніка або з ліку сваіх сяброў, або з сяброў іншых ложаў, якія жывуць на Усходзе Варшавы.
Артыкул 34
Прадстаўнікі Капітулярных ложаў будуць абірацца ў Капітулярных ложах штогод з ліку братоў вышэйшых ступеняў, якія належаць да вольнага мулярства Польскага. Абраны Прадстаўнік павінен мець як мінімум найвышэйшую ступень, у якой працуе тая Капітулярная ложа.
Артыкул 35
Ніхто не можа быць Паўнамоцным прадстаўніком болей чым адной ложы і не можа займаць ніякай пасады ў Вялікім усходзе.
Артыкул 36
Кожная Капітулярная і Сімвалічная ложа праз свайго Прадстаўніка вядзе непасрэдную карэспандэнцыю з Найвышэйшай капітулай і Вялікім варштатам.
Артыкул 37
Кожны Прадстаўнік мае права прысутнічаць на паседжанні Вялікага варштату столькі разоў, колькі будзе трэба дзеля інтарэсаў яго ложы. Вялікі варштат абавязаны выклікаць Прадстаўніка на свае паседжанні кожны раз, калі там будуць разглядацца пытанні, якія будуць датычыць ягонай ложы.
Артыкул 38
Спіс кандыдатаў на пасады Вялікіх афіцэраў і афіцэраў Вялікага ўсходу складаюць Прадстаўнікі братоў рэгулярных масонаў, якія па меншай меры маюць трэцюю ступень, узрост больш за 30 гадоў і калісьці займалі пасады ў ложы, падпарадкаванай Вялікаму ўсходу.
Кожны Прадстаўнік мае права назваць двух кандыдатаў. У выпадку яго адсутнасці адзін з прысутаых Прадстаўнікоў шляхам жрэбія вызначае ягонага намесніка з ліку двух кандыдатаў.
Раздзел VII. Вялікі варштат
Артыкул 39
Вялікі варштат Вялікіх афіцэраў складаецца з 13 Вялікіх афіцэраў з рашаючым голасам і афіцэраў з голасам дарадчым. Прадметам дзеянняў гэтага Варштату з’яўляецца:
а,	Выкананне законаў.
b,	Стварэнне сімвалічных ложаў.
с,	Нагляд над працамі сімвалічных ложаў.
d,	Абмеркаванне і падрыхтоўка праектаў законаў.
е,	Падрыхтоўка адміністрацыйных рашэнняў <...>
f,	Суд паводле Артыкула 8.
g,	Выданне зваротаў, інструкцый і рэзалюцый, якія датычаць выканання працы.
Раздзел VIII. Пра галасаванне
Артыкул 40
Пры выбарах Вялікіх саноўнікаў і Вялікіх афіцэраў галасаюць толькі Паўнамоцныя.
Артыкул 41
Вялікія саноўнікі разам з Паўнамопнымі прадстаўнікамі галасуюць па справах Вялікага ўсходу як апошняя інстанцыя, за выключэннем справаў супраць Прадстаўнікоў.
Артыкул 42
Наймагутны Вялікі майстар будзе мець два галасы, як пад час паседжанняў, так і пры выбарах. Тое ж будзе мець той, хто замяняе Вялікага майстра пад час ягонай адсутнасці.
Артыкул 43
Па ўсіх пытаннях, не ахопленых гэтымі артыкуламі, права голасу належыць усім сябрам Вялікага ўсходу.
Артыкул 44
Калі хто-небудзь з прадстаўнікоў-дэпутатаў выкажа жаданне, каб прапанова галасавалася тайна, Вялікі майстар павінен падтрымаць гэтую прапанову, за выключэннем пытанняў заканадаўства і суда.
Раздзел IX. Тэрмін кіравання
Артыкул 45
Вялікі майстар і Вялікія саноўнікі абіраюцца штогод.
Артыкул 46
Штогод адзін з шасці Вялікіх саноўнікаў павінен скласці паўнамоцтвы, а яго месца запоўняць Прадстаўнікі, якія зробяць новы выбар. У выпадку смерці або адстаўкі, абраны на вакантнае месца новы саноўнік выконвае абавязкі на тэрмін, які заставаўся ягонаму папярэдніку, і ў ніякім выпадку не займае месца перад старымі саноўнікамі.
Артыкул 47
Саноўнікі, якіх прызначае Вялікі майстар, займаюць пасады на працягу аднаго года.
Раздзел X. Спосаб абрання
Артыкул 48
Вялікі майстар будзе абірацца большасцю галасоў поўнага складу Вялікага ўсходу паводле артыкула 9 дадзенага Статугу з ліку братоў, што належаць да вольнага мулярства Польскага, пачынаючы з 3-й ступені. Калі ніводны з братоў не атрымае большасці, паўторныя выбары адбываюцца з двух або болей братоў, якія атрымалі найбольшую падтрымку. Пры паўторным галасаванні зноў вырашае большасць, а вынікі залежаць ад адзінства меркаванняў.
Артыкул 49
Найвышэйшая капітула дзеля выбару сваіх сяброў складае спіс кандыдатаў, якія маюць вышэйшую ступень пасвячэння, і колькасць якіх у тры разы перавышае патрэбную лічбу. 3 гэтага спісу Прадстаўнікі абяруць аднаго, які будзе адпавядаць наступным патрабаванням:
a,	Mae больш за 36 гадоў.
b,	Mae найвышэйшую ступень.
с,	Mae вопыт кіравання або як Майстар кафедры, або як яе Прадстаўнік, або на якой-небудзь іншай пасадзе Вялікага ўсходу.
Артыкул 50
Вялікія саноўнікі будуць абірацца Прадстаўнікамі Капітулярных і Сімвалічных ложаў з ліку сяброў Найвышэйшай капітулы.
Артыкул 51
У выпадку смерці або адстаўкі з пасады Вялікага майстра Вялікі ўсход на першым жа сваім паседжанні прызначае дату выбараў.
Артыкул 52
У выпадку смерці або адстаўкі аднаго з Вялікіх саноўнікаў або аднаго з Вялікіх афіцэраў Паўнамоцныя прадстаўнікі праводзяць абранне на самым першым квартальным паседжанні Вялікага ўсходу, паводле палажэнняў дадзенага Статуту, што, аднак, не змяншае значэння звычайных выбараў.
Раздзел XI. Законнасць пастановаў Вялікага ўсходу
Артыкул 53
Усе рашэнні Вялікага ўсходу прымаюцца большасцю галасоў.
Артыкул 54
Той, хто трымае першы малаток, мае рашаючае слова ў выпадку роўнасці меркаванняў і вырашае спрэчныя моманты па ўсіх пытаннях і на ўсіх паседжаннях, апроч выпадкаў, звязаных з Судом, калі роўнасць галасоў вядзе альбо да апраўдання, альбо да змяншэння пакарання.
Артыкул 55
Для прызнання законнасці пастановаў патрэбная колькасць сяброў
1.	У Вялікім усходзе:
2/3 Паўнамоцных прадстаўнікоў, два Саноўнікі і 7 Вялікіх афіцэраў.
2.	У Вялікім варштаце:
Вялікіх саноўнікаў 7, з якіх не больш трох могуць быць замененыя саноўнікамі.
Раздзел XII. Парадак прыняцця законаў
Артыкул 56
У сваіх прынцыпах Канстытуцыйны Статут з’яўляецца нязменным. Аднак праз кожныя 9 гадоў мажлівы перагляд і папраўка асобных артыкулаў па ініцыятыве асобных ложаў, калі практыка ўказвае на гэтую неабходнасць.
Артыкул 57
Законы, прынятыя на Вялікім усходзе, не могуць быць адмененыя paHeft, чым праз 3 гады пасля прыняцця.
Артыкул 58
Кожны законапраект або праект папраўкі дадзенай Канстьпуцыі з улікам вышэйазначанага тэрміну, падаецца непасрэдна ложай або яе Прадстаўніком у Раду Вялікага майстра. Гэты праект Рада Вялікага майстра або перадае Вялікаму варштату або паведамляе прычыны яго непрыняцця. Аднак пасля аднадушнага рашэння Прадстаўнікоў Рада Вялікага майстра павінна будзе пададзены праект адаслаць на разгляд Вялікаму варштату.