Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
-	заснаванне ложы “Уладзіслаў Ягайла” (Слуцк).
1818-1819 гг. у Вільні працавалі Правінцыяльная ложа “Дасканалая еднасць” і сімвалічныя ложы “Руплівы ліцьвін”, “Храм мудрасці”, “Добры пастыр”, “Школа Сакрата” і “Славянскі арол”.
1819 г. заснаванне ложы “Святыня спакою” (Нясвіж). Праца ложаў “Святасць змовы”, “Святыня поўначы” (усе ў Менску), “Саюз справядлівасці і дасканаласці” (Шклоў) і капітулярнай ложы “Гара Табар” (Менск).
1820 г., 3 траўня прыняцце Канстытуцыйнага Статуту вольнага мулярства Польскага.
1822 г., 1 жніўня Указ Аляксандра I пра забарону масонскіх ложаў на ўсёй тэрыторыі Расейскай імперыі.
1825 г. антымасонская була папы Льва XII Qui garaviora.
1829 г. папа Пій VII выдаў антымасонскую булу Traditti.
1832 г. папа Рыгор XVI выдаў антымасонскую булу Mirari.
1838 г. заснаванне новага рытуала “Мемфіс”.
1839 г. вольны муляр Джэймс Холівэл знайшоў у сховішчах Брытанскага музея манускрыпт Regius, які сталі лічыць найбольш старажытнай часткай масонскіх канстытуцый, напісанай каля 1390 г. Арыгінальная назва дакумента “Паэма аб маральных абавязках”.
1841 г. у масонскую ложу Франкфурта ўступіў Ферэнц Ліст.
1842 г. заснаванне першай ложы ў Новай Зеландыі.
1845 г. Карнэліус Мур выдаў першы нумар Masonic Review. Выданне выходзіла на працягу 50 гадоў;
-	Альберт Макей выдаў Lexicon of Freemasonry.
1846 г. папа Пій IX выдаў антымасонскую булу Qui Fluribus.
1849 г. папа Пій IX выдаў антымасонскую булу Quibis quantisque Malis.
1850 г. Вялікая ложа Шатландыі заснавала ложу ў Аравіі.
1852 г. Каралева Брытаніі Вікторыя стала патранэсай масонскай школы для хлопчыкаў.
1855 г. Робэрт Морыс пачаў друкаванне 30 тамоў Універсальнаймасонскай бібліятэкі.
1856 г. Альберт Макей выдаў кнігу Прынцыпы масонскага права, якая вытрымала шмат выданняў. Кніга вядома таксама пад назвай Масонская юрыспрудэнцыя.
1860 г. першая публікацыя рытуала “Усходняй зоркі”.
1864 г. -Джузэпе Гарыбальдзі аб’яднаў масонскія ложы Італіі;
-	папа Пій IX выдаў антымасонскую булу Quanta Cura.
1865 r. папа Пій IX выдаў антымасонскую булу Multiplices Intern.
1866 г. Вялікая ложа Англіі заснавала ложу ў Японіі.
1867 г. заснаванне Вялікага ўсходу Грэцыі.
1869 г. папа Пій IX выдаў антымасонскую булу Apostolicae Sedis.
1873 r. Папа Пій IX выдаў чарговую антымасонскую булу Et si Multw, заснаваны Вялікі ўсход Італіі.
1877 г. Вялікі ўсход Францыі выкрэсліў з Канстытуцыі тэзіс пра веру ў Вялікага Будаўніка сусвету. Большасць ложаў адмовілася прызнаваць Вялікі ўсход Францыі;
-	Сесіл Родс стаў сябрам Універсітэцкай ложы № 357 (Оксфард).
1878 г. Вялікая ложа Англіі прыняла чатыры рэзалюцыі, у адпаведнасці з якімі вера ў Вялікага Будаўніка сусвету з’яўляецца найважнейшай ландмаркай.
1880 г. апублікаваная Гісторыя франкмасонства Гулда, якая з’яўляецца адным з найбольш грунтоўных даследаванняў мінулага вольных муляраў.
1884 г. антымасонская була папы Льва XIII Humanum Genus.
1885 г. заснаванне Вялікага ўсхода Іспаніі;
-	журналіст Г.А.Жоган-Пажэ (Лео Таксіль) (1854 -1907) абвясціў масонаў слугамі д’ябла. Праз 12 гадоў (19 красавіка 1897 г.) ён публічна прызнаў, што ягоныя антымасонскія працы з’яўляюцца містыфікацыяй.
1886 г. Рэдзьярд Кіплінг стаў сябрам масонскай ложы “Надзея і стойкасць” у Лахоры (Індыя).
1888 г. заснаванне Ордэна марціністаў.
1889 г. масонскі канвент у Парыжы.
1892 г. заснаванне Вялікай ложы Нарвегіі.
1893 г. -масонскі канвенту Чыкага. У Францыіўзніклаложа“Правычалавека”, сябрамі якой маглі быць жанчыны.
1897 г. абат Жюль Трамантэн стварыў у Парыжы Антымасонскую лігу.
1898 г. заснаванне ў Францыі намаганнямі вольных муляраў Лігі правоў чалавека.
1900 г. масонскі канвент у Парыжы.
1901 г. -ТэадорРузвельтпрайшоўабрадініцыяцыіўаднойзложаўНью-Ёрка.
1902 г. -УінстанЧэрчыльпрайшоўабрадініцыяцыіўаднойзложаўЛондана.
1906 г. адраджэнне вольнага мулярства ў Расеі. Заснаванне ў Маскве ложы “Адраджэнне” (“Возрожденне”). Вялебны Мікалай Бажэнаў;
-	выйшаў першы нумар галандскага масонскага журнала De Wijmetselaar (выдаваўся да 1940 г.).
1909 г. да вольных муляраў далучыліся Уільм Тафт і Гары Трумэн.
1910 г. адраджэнне вольнага мулярства на беларускіх і літоўскіх землях. Заснаванне ложы ў Менску (назва невядомая) і ложы “Еднасць” у Вільні
(Вялебны Ежы Ром). Ініцыятарамі выступалі расейскія масоны. Сярод сяброў-заснавальнікаў ложы былі браты Луцкевічы;
-	адраджэнне вольнага мулярства ў Польшчы. Заснаванне ў Варшаве ложы “Вызваленне” (“Wyzwolenie”). Вялебны Рафал Радзівіловіч.
1911 г. заснаванне ложы “Літва” (Вільня). Вялебны Міхал Ромэр;
-	абрад ініцыяцыі ў адной з ложаў ЗША прайшоў Франклін Рузвельт.
1912 г. утварэнне Вялікага ўсходу Расеі, з 1913 г.Вялікага ўсходу народаў Расеі. Арганізацыя лічылася нерэгулярнай, бо не была прызнаная масонскімі цэнтрамі.
1913 г. заснаванне віленскай ложы “Верны ліцьвін”, якая падпарадкоўвалася Варшаве.
1914 г. заснаванне ложы ў Віцебску (назва невядомая) і ложы “Беларусь” (Вільня).
1915 г. браты ложаў “Еднасць”, “Літва” і “Беларусь”, якія засталіся ў Вільні пасля адступлення расейскіх войскаў, заснавалі ложу “Вялікі ўсход Літвы” (або “Вялікі ўсход Літвы і Беларусі”). Вялебны Юргіс Шаўлюс. Існавала да 1916 г.
1919 г. заснаванне Вялікай Ложы сербаў, харватаў і славенцаў.
1920 г. абрад ініцыяцыі ў варшаўскай ложы “Праўда” прайшоў Браніслаў Тарашкевіч. У далейшым (да 1925 г.) ён належаў таксама да віленскай ложы “Тамаш Зан”;
-	у Каўнасе аднавіла працы ложа “Літва”, сябрам якой па некаторых дадзеных быў Дамінік Семашка.
1921 г. заснаванне Вялікай Нацыянальнай ложы Польшчы;
-	кангрэс Вярхоўнай Рады шатландскага рытуала ў Лазане (Швейцарыя);
-	аднаўленне працы масонскай ложы ў Вільні. Паводле інфармацыі М.Рыбко, была адноўленая дзейнасць Вялікага ўсходу Літвы, якая працавала пад кіраўніцтвам Івана Краскоўскага;
-	паводле ўзора масонскіх арганізацый у Каўнасе ўзнікла нелегальнае “Беларускае брацтва”.
1923 г. заснаванне Вялікай Нацыянальнай ложы Чэхаславакіі.
1925 г. забарона вольных муляраў у Італіі;
-	заснаванне Вялікай ложы Фінляндыі;
-	заснаванне Вялікага ўсходу Румыніі.
1927 г. канвент Сусветнай масонскай лігі ў Базеле (Швейцарыя).
1930 г. заснаванне сімвалічнай Вялікай ложы Германіі;
-	канвент Сусветнай масонскай лігі ў Жэневе (Швейцарыя).
1931 г. канвент Сусветнай масонскай лігі ў Парыжы.
Крыніцы:
1.	Гардзееў Ю. 3 гісторыі гарадзенскіх масонаў // Гістарычны альманах. 2001. -Т. 5.
2.	Добрянскнй С.Ф. Очеркн нз нсторнн масонства в Лнтве // Запнскн Северо-Западного отдела ймператорского Русского географнческого обіцества. Кн. 4. Внльна, 1914.
3.	Карпачев С.П. Путеводнтель по масонскнм тайнам. Москва, 2003.
4.	Рыбко М. Масонства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн.: БелЭн, 1999.
5.	Рыбчонак С. Менскія варштаты ў 1-й чвэрці 19 стагоддзя (Нарысы з гісторыі вольнамулярскага руху на Беларусі) // Годнасць. 1994. № 1(2).
6.	Серков А.й. Русское масонство. 1731-2000. Энцнклопеднческнй словарь. Москва: Росснйская полнтнческая энцнклопедня, 2001.
7.	Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацьіянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864-люты 1917 г. 2-е выд. СПб.: Неўскі прасцяг, 2004.
8.	Соколовская Т. Матерналы по нсторнн русского масонства XVI1I-XIX вв. Москва, 2000.
9.	Старцев В.й. Русское полнтнческое масонство начала XX в. СПб., 1996.
10.	Швед В. Паміж Полыпчай і Расіяй: грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863). Гродна, 2001.
11.	Hass L. Ambicje, rachuby, rzeczywistosc. Wolnomularstwo w Europie Srodkowo-Wschodniej. 1905 1928. Warszawa, 1984.
12.	Hass L. Loza i polityka: masoneria rosyjska 1822 1995. W 2 t. T. 1. Wolnomularstwo rosyjskie w podziemiu. 1822-1921; T. 2. Wolnomularstwo rosyjskie na obczyznie i powrot w strone rodzinne. Warszawa, 1996-1998.
13.	Hass L. Wolnomularstwo w Europie ^rodkowo-Wschodniej w XVIII i XIX w.
Wroclaw: Zaklad Narodowy im. Ossolinskich, 1982.
14.	Lennhoff E., Posner O. Internationales Freimaurerlexikon. Zurich-LeipzigWien: Amathea Verlag, 1932.
15.	Nasierowski T. Wolnomularstwo bez tajemnic. Warszawa, 1996.
Складальнікі Алесь Смалянчук (Гародня), Марыяна Сакалова (Менск)
Слоўнік абраных тэрмінаў, паняццяў і сімвалаў вольных муляраў
Абрады
да асноўных належаць адкрыццё і закрыццё працаў у ложы, пасвячэнне (ініцыяцыя), перавод у наступны градус. Адкрыццё і закрыццё працаў абмяжоўваецца вымаўленнем Вялебным, а таксама Першым і Другім дазорцамі рытуальных словаў і ударамі малатка. Найбольш складаны абрад пасвячэння (ініцыяцыі). Ён пачынаецца з чытання і спальвання запавета пасвячаемага. Потым яго ўводзяць у ложу з завязанымі вачыма, аголенай груддзю і каленам. Адбываюцца сімвалічныя вандроўкі, ачышчэнне вадой і полымем. Пасля вандровак здымаецца павязка з вачэй. Пасвячаемы прыносіць клятву на вернасць Братэрству, атрымлівае масонскае імя і займае сваё месца на лаве вучняў. Перавод з градуса ў градус звычайна абмяжоўваецца ўрачыстым словам Вялебнага і прынясеннем клятаы.
Абуджэнне
аднаўленне дзейнасці братоў і ложаў пасля іх часовага “ўсыплення”.
Агапа
абрадавае ўжыванне ежы першымі хрысціянамі; у вольных муляраў банкет, якім завяршаюцца паседжанні ложы. Падчас агапы браты абменьваюцца думкамі па розных пытаннях.
Адстаўка
права кожнага вольнага муляра пакінуць Братэрства масонаў пры ўмове выплаты сяброўскіх складак. Заява пры гэтым падаецца на імя Вялебнага.
Адэпт
Акацыя
вольны муляр, сябра ложы.
дрэва, якое адыгрывае сімвалічную ролю ў легендзе пра Хірама (ягоная галінка была пасаджаная на месцы пахавання забітага будаўніка храма Саламона); абавязковы атрыбут інтэр’ера ложы.
Алтар
трохвугольны столік каля месца, дзе знаходзіцца Вялебны, з трыма сімвалічнымі прадметамі бібліяй, цыркулем, вугольнікам.
Арол
элемент масонскай геральдыкі; эмблема Старажытнага і Шатаандскагарытуалаў; сустракаеццаў назвах ложаў, напр., ложа “Двух арлоў” (Магілёў, 1776).
Арэапаг
варштат, дзе збіраюцца браты з розных ложаў, якія маюць болейза 15°.
254
Слоўнік абраных тэрмінаў, паняццяў / сімвалаў...
Архівы
дакументы справаводства ложаў (за іх адказваў архівіст) і прыватныя паперы братоў. Рэшткі архіваў ложаў Беларусі і Літвы захаваліся ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ) у Гародні і Менску, Літоўскім Дзяржаўным гістарычным архіве (LVIA) (Вільня), Архіве старажытных актаў(АОАВ) (Варшава).