Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
Іспыт
выпрабаванне адэпта перад цырымоніяй пасвячэння ў выглядзе адказаў на пытанні. Па яго выніках прымаецца рашэнне пра гатоўнасць брата да пасвячэння.
Календар
вольныя муляры дадаюць да існуючага года 4000 (паводле Бібліі, 4000 г. да н.э. быў створаны сусвет). Напр., 2004+4000=6004 “год ісціннага святла”, звязаны з г.зв. “масонскай эрай”.
Камень
сімвал душы чалавека; апрацоўваць камень значыць займацца самаўдасканаленнем. Краевугольны камень сімвалізуе братэрскую любоў.
Канвент
Генеральная асамблея масонскай федзрацыі або штогадовы сход дэпутатаў ложаў масонскай федэрацыі для падвядзення вынікаў, абмеркавання важных пытанняў. Звычайна адбываецца ўвосень.
Кандыдат
прафан, які звярнуўся да ложы з просьбай аб пасвячэнні. Ён павінен быць “вольным чалавекам добрага нораву”, веруючым у Бога, старэйшым за 21 год ды інш.
Капітул (капітулярная
адміністратыўны орган, у які ўваходзяць браты высокіх ступеняў. На землях Беларусі капітулы былі ў Нясвіжы
260
Слоўнік абраных тэрмінаў, паняццяў і сімвалаў...
ложа)
Каралеўскае майстэрства
(“Святыня Спакою”, 1821) і Менску (“Гара Табар”, 1821). сінонім тэрміна “масонства”, які быў узяты ў “аперагыўных” вольных муляраў, якія лічыліся “падмуркам” каралеўскага трону. Каралі часцяком з’яўляліся апекунамі і наваг сімвалічнымі кіраўнікамі арганізацый вольных муляраў.
Катэхізіс асновы масонскай навукі ў выглядзе пытанняў і адказаў, вольнамулярскі распрацаваныя для розных ступеняў пасвячэння.
Квадрат
геаметрычная фігура. Адлюстраванне суразмернага з чалавекам космаса. Сімвал камбінацыі чатырох элементаў паветра, вады, полымя і зямлі. Адпавядае сімвалізму лічбы “4”. Азначае стабільнасць і надзейнасць.
Кельма
сімвал братэрскай любові ўсіх масонаў, цярпімасці і дабразычлівасці.
Ключ
Клятва
сімвал таямніцы
прыносіцца прафанам пры пасвячэнні ў вучні, а братамі пры павышэнні ў ступенях або пры абранні на пасаду. Звычайна гэта абяцанне верыць у Бога, быць адданым дзяржаве, любіць братоў, падпарадкоўвацца рэгламенту і распараджэнням кіраўніцтва, захоўваць таямніцу, выконваць свае абавязкі. У канцы прагаворваецца пакаранне за парушэннеклятвы.
Кніга дойлідсіва Кніга руплівасці Кола
збор пратаколаў ложы, якія вядзе Сакратар. Падпісваецца Сакратаром і Вялебным пасля адабрэння ложы.
рэестр з паметкамі наведвання братамі ложы. Апошняе ўваходзіць у кола асноўных абавязкаў масона.
фігура без пачатку і канца, бязконцасць з указаннем на Вялікага Будаўніка сусвету. Яго малявалі крэйдай на падлозе перад пачаткам ложы.
Кропкі
звычайна тры кропкі (д), якія нагадваюць трохвугольнік, пазначаюць масонскае братэрства, адэптаў якога іншым разам называюць “людзьмі трох кропак”. Кропка ў крузе азначае кантроль над уласнымі паводзінамі, узор правільнага жыцця.
Крыж
важны культавы прадмет у хрысціянстве. У масонаў сімвал Храма, Космаса. Выкарыстоўваецца ў ложах, дзе браты маюць высокія ступені. Крыж з’яўляецца знакам вярхоўных кіраўнікоў.
Куб
1.	Сімвал завершанасці і бязконцасці, аднаўлення і спрадвечнасці, зямнога і нябеснага;
2.	Знак чалядніка.
Культ працы
1.	Важная складовая масонства;
2.	Напамін пра паходжанне ад муляраў, а таксама пра сур’ёзнасць працы ў ложах.
Лад з хаоса
Ordo in Chao
дэвіз Старажытнага і прынятага шатландскага рытуала, які заклікае братоў да нястомнай працы па прыкладу Вялікага Будаўніка сусвету над пабудовай сімвалічнага Храма шляхам удасканалення міжчалавечых адносінаў.
Ландмаркі
непарушныя прынцыпы масонства. Да агульнапрынятых (апроч адэптаў Вялікага ўсходу) належаць вера ў Бога, у бессмяротнасць душы, выкарыстанне Бібліі пад час працы ў ложах. Паводле Макея існуюць 25 ландмарак, а паводле Аб’яднанай Вялікай ложы Англіі 8. (Да трох названых трэба дадаць забарону пасвячэння жанчын, абмеркавання палітычных і рэлігійных пытанняў, важнасць захавання ландмарак, суверэнітэт і незалежнасць Вялікіх ложаў ад іншых цэнтраў, самастойнасць Вялікіх ложаў у адносінах з Вярхоўнымі Радамі альбо іншымі федэрацыямі, якія кіруюць аб’яднаннямі вольных муляраў высокіх ступеняў пасвячэння.
Ложа (майстэрня, варштат)
1.	Памяшканне, у якім праходзяць паседжанні братоў (ад англійскага lodge);
2.	Арганізацыя вольных муляраў. Ствараецца пры наяўнасці 7 масонаў у ступені майстра, абавязкова з дазволу масонскіх уладаў, якія прысвойваюць ёй парадкавы нумар, зацвярджаюць назву і арганізуюць цырымонію адкрыцця (інсталяцыю). Звычайная ложа аб’ядноўвае масонаў усіх ступеняў ад 1 ° да вышэйшых. Аднак існуюць ложы, якія працуюць толькі ў першых градусах. Масоны ступенях вышэй 3° аб’ядноўваюцца ў вышэйшыя ложы. У сімвалічным значэнні ложы дзеляцца на “блакітныя” (браты першых трох градусаў) і “ложы ўдасканалення” (пачынаючы ад 4° і вышэй).
Мазаічная падлога Майстар (магістр)
1.	Сімвал чарадавання белага і чорнага, дабра і зла;
2.	Важны элемент інтэр’ера масонскага храма.
трэцяя (апошняя) ступень (3°) абстрактнага або сімвалічнага масонства; азначае спадчынніка Хірама; адкрывае шлях да атрымання вышэйшых ступеняў шатландскай сістэмы. Майстар носіць нашыйную ленту, квадратны белы фартух з

адпаведнай сімволікай і белыя пальчагкі. Слова “майстар” разам з тытуламі ўваходзіць у назву шэрагу высокіх ступеняў.
Масоназнаўства навуковая дысцыпліна, якая вывучае дзейнасць Ордэна

вольных муляраў практычна ва ўсіх яго праявах. У некаторых еўрапейскіх краінах выкладаецца ў універсітэтах. Замежная бібліятэка масоназнаўства налічвае дзесяткі тысяч тамоў. У Беларусі яно знаходзіцца на стадыі станаўлення. Большасць сучасных беларускіх даследчыкаў цікавяцца пераважна гісторыяй вольных муляраў і імкнуцца да яе навуковага асвятлення. У той жа час мае месца і антымасонская прапаганда, прыкладам якой з’яўляецца кніга УБегуна Рассказыо “детях вдовы ” (Мінск, 1986).
Масонскі пацалунак Масонства аператыўнае
трохразовы пацалунак братоў; сімвал даверу і гатоўнасці дапамаічы.
сярэднявечныя цэхі муляраў, якія імкнуліся захаваць таямніцу будаўніцтва і збіраліся на абмеркаванне іірафесійных праблемаў у спецыяльных зачыненых памяшканнях ложах.
Масонства спекулятыўнае
пачалося 24 чэрвеня 1717 г., заснаваннем Вялікай ложы Англіі. Сучасны Ордэн вольных муляраў з’яўляецца філасофска-этычным аб’яднаннем, якое грунтуецца на сукупнасці пэўных прынцыпаў і ўяўляе сабой канфэдэрацыю саюзаў без адзінага цэнтра.
Мацярынская ложа
для кожнага масона гэта ложа, у якой адбыўся абрад пасвячэння. Для ўсіх Вялікіх ложаў свету Мацярынскімі з’яўляюцца Вялікія ложы Англіі і Шатландыі.
Маштаб (мера, памер) Малаток
час і тэрмін чалавечага жыцця, якое трэба выкарыстаць з карысцю.
адзін з галоўных інструментаў Вялебнага, увасабляючы яго ўладу над братамі ложы. Рабіўся з цвёрдых пародаў дрэва. Малаток мелі таксама абодва Дазорцы ложы.
Меч
Неба
Нерэгулярная (дзікая) масонская ложа
сімвал справядлівасці і непазбежнасці пакарання.
сімвал бясконцасці; памяшканне ложы мае зоркавы звод.
1.	Арганізацыя, якая лічыць сябе масонскай, але створаная без дазволу Вялікай ложы;
2.	Ложа, створаная ў адпаведнасці з масонскімі правіламі, якая працуе пасля прыпынення дзейнасці яе хартыі;
3.	Ложа, якая працуе, нягледзячы на ўсведамленне яе сябрамі незаконнасці сваіх дзеянняў.
Ордэн
сукупнасць масонства ў сімвалічным і арганізованым сэнсе; аб’яднанне пасвечаных вольных муляраў.
Павязка
апранаецца на вочы прафана перад абрадам пасвячэння і здымаецца пасля завяршэння цырымоніі. Гэтым падкрэсліваецца важнасць атрымання святла. У англійскай сістэме павязка выкарыстоўваецца таксама пры цырымоніях прыняцця ў 2 і 3 ступені.
Падсвечнік
з трымя свечкамі увасабляе 3 дабрадзейнасці: Мудрасць, Моц і Прыгажосць.
Пакой роздуму
памяшканне, у якім прафан перад пасвячэннем застаецца сам на сам і прымае канчатковае рашэнне наконт далучэння да масонства, піша філасоўскі запавет. У пакоі прысутнічае наступная сімволіка: чэрап і бярцовыя косці (непазбежнасць смерці чалавека), графін з вадою (крыніца жыцця), пясочны гадзіннік і каса (хуткабежнасць жыцця), хлеб (ежа людзей), соль (гасціннасць) ды інш.
Пальчаткі
элемент вопраткі масонаў першых трох ступеняў. Белы колер сімвалізуе чысціню рук і думак. Пасля смерці брата іх кладуць у труну. Пальчаткі ў высокіх ступенях чырвонага і жоўтага колеру. Магчыма спалучэнне белага колеру з іншымі.
Пелікан
1.	Сімвал разэнкрэйцэрства;
2.	Птушка, якая карміла птушанят уласным цэлам, сімвалізуе Хрыста, што выратоўваў чалавечы род ахвяруючы ўласным жыццём.
Піраміда
геаметрычная фігура, аснова якой можа быць трохвугольнай, чатырохвугольнай або сямівугольнай. У масонстве сімвалізуе духоўную магутнасць і дасканаласць, увасабляе пошукі чалавекам ісціны і святла.
Полымя
адзін з асноўных элементаў ачышчэння адэпта перад “вандроўкаю” ў цырымоніі атрымання ступені чалядніка.
Поўдзень
час, які лічыцца найбольш спрыяльным для пачатку працы вольных муляраў, бо сонца дасылае максімум святла.
Поўнач
час абсалютная цемры; час, калі завяршаюцца працы вольных муляраў у ложах.
Прамоўца
афіцэр ложы, які павінен сачыць за выкананнем Канстытуцыі і агульных правілаў.
Прастол
Прафаны
Праца
Пячаткі
Разэнкрэйцэры
Ружа
Рыіуалы
крэсла Вялебнага. Яно нагадвае пра прастол іўдзейскага цара Саламона.
людзі, якія не належаць да Ордэна. Супольнасць такіх людзей называецца прафанскай або свецкай.
дзейнасць масонаў, галоўны сродак выхавання братоў. Адбываецца на паседжаннях ложы, напр., вывучэнне рэгламенту, выхаванне дысцыплінаванасці ў жыццёвым і філасоўскім сэнсе, авалоданне метадамі дзеянняў дзе.ія дабра людзей і прагрэса. Масоны шмат увагі звяртаюць на дабрачыннасць, правядзенне мерапрыемстваў у свецкім грамадстве па пытаннях міра, дэмакратыі, аховы наваколля, правоў чалавека.
служаць для зацвярджэння дакументаў ложы. Звычайна круглыя па форме, уірымліваюць назву ложы і яе эмблему, сімволіку ордэна. Знаходзяцца ў распараджэнні кіраўніцтва. Ахоўваюцца спецыяльнай асобай Захавальнікам пячаткі.
сябры патаемнага містычнага “Ордэна Ружы і Крыжа” (Германія, пачатак XVII ст.). Верагодна, гэта было таварыства філосафаў і літаратараў, у якое ўваходзілі Р.Дэкарт н Ф.Бэкан. Найважнейшы дакумент Fama Fraternitatis (Слава Братэрства, 1614). Разэнкрэйцэры спалучылі сярэднявечную алхімію і эзатэрычныя пошукі ісціны. На чале стаіць Вышэйшы магістр. Масоны высокіх градусаў (ступеняў) без перашкодаў могуць уступаць у ордэн разэнкрэйцэраў і займацца там акультнымі навукамі, у т.л. алхіміяй.