Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
34 Сташкевіч М. Гістарычны выбар... С. 107.
35 АР ЦБАНЛ. Дзённік Міхала Ромэра. Т.4. S. 404. Запіс ад 4 (17). 03. 1915 г.
36 Solak Z. Michal Romer і masoneria wilenska (1911-1915) // Lietuvin Atgimimo istorijos studijos. Vilnius, 1996. S. 39.
валенне” была створаная яшчэ ў 1910 г. і належала да “Вялікага ўсхода Францыі”. Яна не залежыла ад расейскіх цэнграў і з’яўлялася “рэгулярнай” масонскай арганізацыяй. Прыезд варшаўскіх місіянераў справакаваў крызіс у асяроддзі віленскага масонства. Вітальд Абрамовіч, Браніслаў Крыжаноўскі, Ян Пілсудскі, Зыгмунт Нагродскі і Станіслаў Будны выйшлі са склада “Еднасці” і “Літвы” і ўтварылі польскую масонскую ложу, арганізацыйна звязаную з Варшавай. Даследчык Людвік Хайн лічыць, што яна мела назву “Верны ліцьвін” (“Wiemy litwin”)37.
Раскол у асяроддзі віленскага масонства верагодна быў звязаны яшчэ і з тым, што вышэйназваныя “браты” адмовіліся ад аўтанамісцкай канцэпцыі гістарычнай Літвы і сталі прыхільнікамі
Браты Антон і Іван Луцкевічы і Аляксандр Уласаў. Фотаздымак. Пачатак XX ст.
незалежнасці, якая лічылася маі чы-
май толькі ў саюзе з Польшчай. Варшаўскія вольныя муляры прытрымлівался незалежніцкай арыентацыі. Менавіта гэтую пазіцыю адстойвала штодзённая віленская газета Наш край (Nasz Kraj) (рэдактар Бенедыкт Хэрц), якая, паводле М.Ромэра, выдавалася сябрамі ложы “Верны ліцьвін”38. Пад час расейскага наступлення ў Галіцыі аўтары артыкулаў, у прыватнасці, выказвалі занепакоенасць лёсам мясцовай польскай дыяспары, якая, як вядома, пры аўстра-венгерскіх уладах мела выдатныя магчымасці для развіцця ўласнай культуры39.
Пэўную ролю адыграла і тое, што паступова ўзніклі складанасці ў адносінах віленскіх ложаў з масонамі з Масквы і Пецярбурга. На думку З.Соляка, пагаршэнне адносінаў адчувалася ўжо на масонскім канвенце, які адбыўся ў студзені 1913 г. “Вялікі ўсход народаў Расеі” павінен быў прапагандаваць ідэю свабоднай федэрацыі ўсіх народаў імперыі. Аднак на самой справе было відавочным імкненне маскоўска-пецярбургскага кіраўніцтва навязаць ложам вялікадзяржаўную пазіцыю40. Магчыма на паводзіны “раскольнікаў” паўплывалі таксама вынікі выбараў у Дзяржаўную думу, якія абярнуліся сапраўдным
37 Chajn L. Polskie wolnomularstwo 1920-1938. — Warszawa 1984. S. 105.
38 AP ЦБАНЛ. Дзённік Міхала Ромэра. T. 28. S. 138. Запіс ад 17. 11. 1920 г.
35 Sawicki J. “Przegl^d Wilenski” w latach 1911-1915 (czqsc I) // Zapiski Historyczne. T. LIX.
Rok 1994. Zeszyt 4. S. 52-53.
40 Solak Z. Michal Romer ... S. 40.
правалам для краёўцаў прыхільнікаў аўтаноміі. Дзённікавыя запісы Міхала Ромэра засведчылі таксама расчараванне часткі польскіх краёўцаў вынікамі супрацоўніцтва з дэмакратычнымі элементамі іншых народаў краю. Менавіта пра гэта ішла гаворка на сходзе 11 траўня 1913 г. на кватэры З.Нагродскага. Апроч названых “раскольнікаў” у размове ўдзельнічаў А.Заштаўт, які адзін быў супраць выхаду з віленскіх ложаў41.
На дзейнасць віленскіх масонаў моцны ўплыў аказала першая сусветная вайна. Рост вялікадзяржаўных шавіністычных настрояў адбіўся на пазіцыі кіраўніцтва “Вялікага ўсхода народаў Расеі”. Вольныя муляры з Вільні выразна адчулі гэта падчас кастрычніцкага (1914 г.) канвента ў Петраградзе. У працы канвента ўдзельнічала болей за 30 дэлегатаў з усёй Расеі. Па сваіх палітычных сімпатыях яны належалі да партый і арганізацый, якія прадстаўлялі расейскі палітычны “спектр” у дыяпазоне ад канстытуцыйных дэмакратаў да “трудавікоў”. На канвенце прысутнічалі А.Луцкевіч і М.Ромэр. Разам з прадстаўнікамі Украіны яны ўтварылі пяціасабовую групу, якая пры абмеркаванні адносінаў да вайны выказалася за нейтральнае стаўленне да яе і за актывізацыю рэвалюцыйных дзеянняў, нават калі яны прывядуць да ваеннага паражэння і распаду дзяржавы. Большасць прысутных рэзка крытыкавала пазіцыю групы. Падаўляючай большасцю галасоў была прынятая рэзалюцыя за перамогу дзяржаваў Антанты. Дэлегаты з’ездатаксама не прынялі прапанаванай А.Луцкевічам і М.Ромэрам рэзалюцыі аб прызнанні прынцыпа аўтаноміі Літвы і Беларусі і ўключэнні яго ў праграму расейскага вызваленчага руху42. Міхал Ромэр пазней адзначыў “выразныя імперыялістычныя настроі сярод рускіх братоў” і “дзяржаўныя амбіцыі ў расейскім масонстве”43. Гэты “імперыялістычны” настрой цалкам падзяляў трэці прадстаўнік віленскіх муляраў Цэмах Шабад44.
Дыскусіі падчас канвента ды іншыя кантакты з расейскімн масонамі выразна паказалі ўсю падманлівасць ранейшых запэўненняў кіраўнікоў “Вялікага ўсхода народаў Расеі” ў магчымасць свабоднага (аўтаномнага) развіцця Беларуска-Літоўскага краю ў выпадку іх прыхода да ўлады. Віленскія масоны пачалі задумвацца пра неабходнасць утварэння ўласнай масонскай арганізацыі, якая б ахоплівала ўсе землі былога Вялікага Княства Літоўскага. Дзеля гэтага трэба было стварыць у Беларусі і Літве сем ложаў.
Актывізавалася арганізацыйная дзейнасць. Нарэшце быў пераадолены крызіс 1913 г. У склад ложаў былі прынятыя новыя сябры Ёнас Вілейшыс, Уладзіслаў Асмалоўскі (у 1908 г. ён быў адным з заснавальнікаў беларускага
41 АР ЦБАНЛ. Дзённік Міхала Ромэра. Т. 3. S. 136. Запіс ад 13 (26). 05. 1913 г.
42 Тамсама. Т. 4. -S. 300. Запіс ад 20. 11 (3.12). 1914 г.; тамсама. S. 301. Запіс ад 21. 11 (4.12). 1914 г.
43 Тамсама. Т. 4. -S. 404. Запіс ад 4 (17). 03. 1915 г.
44 Solak Z. Michal Romer ... S. 243.
выдавецтва “Наша Хата”45), Феліцыя Барткевічэне-Повіцкайтэ, Андрус Булёта, Казімір Астахевіч46. Малюнкі і запісы (у т.л. шыфраваныя) у дзённіку М.Ромэра сведчаць, што ў кастрычніку 1914 г. у Вільні з’явілася яшчэ адна ложа“Беларусь”47. Даяе належалі А.Луцкевіч, А.Булёга, П.Бугайлішкіс, М.Біржышка, А.Заштаўт і К.Астахевіч. Паседжанні “Беларусі” адбываліся разам з “Літвой”.
Яшчэ адна ложа была заснаваная напачатку вайны ў Віцебску. Аднак наўрад ці віленскія масоны мелі непасрэднае дачыненне да гэтага. Паводле інфармацыі расейскага пісьменіка і філосафа Дзмітрыя Галкоўскага, змешчанай на яго сайце ў Internet, заснавальнікам ложы быў вядомы дзеяч Партыі Народнай свабоды дэпутат III Думы Аляксандр Калюбакін. IІаводле той самай крыніцы, пры заснаванні ложы ў “брагэрства” былі прынятыя Рыгор Брук, Аляксей Валковіч, Сяргей Пісарэўскі, Вітольд Бамас і Вячаслаў Федаровіч. Падчас прыезду ў Віцебск Аляксандра Керанскага48 (1915 або 1916 г.) у ложу ўступіў Беніамін Гурэвіч. Восьмым сябром быў Аляксандр Цэйтлін. Віцебскія масоны таксама прадстаўлялі мясцовую інтэлігенцыю і прытрымлівалася ліберальнадэмакратычных поглядаў. В.Брачаў сярод сяброў віцебскай ложы назваў Марка Шагала, які прыцягнуў у ложу таксама Р.Арансона49. Упершыню пра гэта пісала яшчэ Ніна Берберава50.
Пэўныя біяграфічныя звесткі пра віцебскіх масонаў можна знайсці ў энцыклапедычным слоўніку А.Сяркова Рускае масонства. 1731 2000. Паводле слоўніка, В.Бамас (Бомас, Вомас) быў польскім прагрэсістам, які падтрымліваў кантакты з сацыялістамі. У 1911 — 1912 пг. ён працаваў прысяжным павераным у Віцебску51. Падобныя палітычныя погляды меў іншы прадстаўнік мясцовай польскай грамадскасці В.Федаровіч52. Рыгор (Гірша) Брук равін, доктар медыцыны, дэпутат I Дзяржаўнай думы (фракцыя кадэтаў), рэдакгар газеты “Внтебская жнзнь”53. Б.Гурэвіч у 1905 г. належаў да БУНДа, пазней выйшаў
45Беларускі Дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛІМ). Ф. 3, воп. 1, ад.з. 100. Арк. 32.
46 АР ЦБАНЛ. Дзённік М.Ромэра. Т. 4. S. 404. Запіс ад 4. (17). 03. 1915 г.
47 Тамсама. Т. 4. S. 257. Запіс ад 8. (21). 10. 1914 г.; тамсама. S. 259. Запіс ад 10 (23). 10. 1914 г.
48 Аляксавдр Керанскі (1881-1970) адвакат, дэпутат Дзяржаўнай думы, міністр юстыцыі ў Часовым урадзе, ваенны міністр, с гаршыня Часовага ўраду, Вярхоўны Галоўнакамавдуючы. Ініцыяваны ў 1912 г. у ложы “Малая Мядзведзіца”. У 1916 г. быў абраны Генеральным сакратаром Вярхоўнай рады Вялікага ўсходу народаў Расеі.
49 Брачев В.С. Русское масонство XX в. С. 71. (Рыгор Арансон (пам. 1968) меншавік, аўгар мемуараў, гісторык, публіцыст).
50 Берберова Н. Людн н ложл. Русскле масоны XX столетля. М., 1997. Бнографнческлй словарь.
51 Серков А,_ Русское масонство... С. 84.
52 Тамсама. С. 830.
53 Тамсама. С. 142.
з партыі і ўзначальваў Віцебскую агульнагарадскую шпітальную касу54. С.Пісарэўскі ў 1916 г. выехаў у Петраград, дзе гграцаваў памочнікам прысяжнага паверанага. Пасля лютага 1917 г. быў сакратаром калегіі губкома ў Віцебску55. А.Валковіч да 1906 г. займаў пасаду віцебскага гарадскога галавы, таксама быў дэпутатам I Думы ад Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі56. А.Цэйтлін быў вядомым мастаком, які вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Вене і Парыжы. Пасля пераезду ў Віцебск (1911 г.) працаваў у Мастацкай народнай школе57.
Напрыканцы 1914 г. на беларускіх і літоўскіх землях існавала шэсць ложаў. Аднак наўрад ці віцебскія “браты” імкнуліся адарвацца ад цэнтраў расейскага масонства. Гісторыя стварэння ложы ў Віцебску і сувязі мясцовых масонаў (у прыватнасці, візіт А.Керанскага) дазваляюць выказаць меркаванне пра адсутнасць імкнення да самастойнасці. Невядомай застаецца пазіцыя ложы ў Менску. Што датычыць ложы “Верны ліцьвін”, то яна была непарыўна звязана з варшаўскім масонствам і практычна не мела ніякіх адносінаў з іншымі ложамі ў Вільні. Такім чынам, з фармальнага пункту погляду не існавала падставы для арганізацыйнага разрыва віленскіх ложаў з “Вялікім усходам народаў Расеі”. Тым не менш розніца ў поглядах на будучыню Беларусі і Літвы непазбежна вяла да гэтага.
Апошнім актам супрацоўніцтва быў удзел дэлегатаў Вільні (Андруса Булёты і Аляксандра Заштаўта) у масонскім канвенце ў Петраградзе ў траўні 1915 г.5817 траўня 1915 г. М.Ромэр запісаў у Дзённіку: “На 24 і 25 траўня па старому стылю прызначаны масонскі канвент у Пецярбургу. У парадку дня канвента і ў прапанаваных праектах рэзалюцый цэнтральныя ўлады Саюза выявілі ўльтракадэцкія тэндэнцыі, падпарадкоўваючы масонскі рух імперыялістычным імкненням расейскага лібералізму. Будзе вострая барацьба <„.> Воду на кадэцкі млын ліць не можам і не хочам. Ад нашых двух віленскіх ложаў ад “Літвы” і “Белай Русі” накіроўваем Булёта і Заштаўта. Гэта два тараны радыкалізму для штурма кадэцкіх акопаў. Каго накіруе трэцяя віленская ложа не ведаем”59.