Вольныя муляры ў беларускай гісторыі
Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Памер: 280с.
Вільня 2005
У ліку заснавальнікаў “Еднасці” былі таксама браты Луцкевічы, літоўскі дзеяч Данатас Маліноўскас, прадстаўнік левіцы польскіх нацыянальных дэмакратаў доктар Людвік Чаркоўскі. У сакавіку 1911 г. у ложу быў прыняты Міхал Ромэр, які хутка стаў адным з лідэраў віленскага масонства. Трэба адзначыць, што афіцыйнае загірашэнне ён атрымаў ад Івана Луцкевіча, што адлюстравалася ў дзённікавым запісу23.
У 1915 г. М.Ромэр даверыў свайму дзённіку не толькі таямніцу існавання арганізацый масонаў. Ён досыць падрабязна спыніўся на ідэалогіі, якой прытрымліваліся віленскія “браты”. “Нашая задача, пісаў палітык і публіцыст, не знішчаць, не ламаць, не разбураць, а ствараць і ўдасканальваць. <.„> Нашым падмуркам з’яўляюцца ідэі братэрства, любові і свабоды чалавсчага духу. Нашае брацтва гэта Саюз гуманізму ў шляхетным і адначасова дзейсным значэнні гэтага слова. Мы імкнемся, каб нашыя лозунгі не сталі
' Г.зв. “краёвая ідэалогія” грунтавалася на прыярытэйе інтарэсаў Беларуска-Літоўскаі a краю. Нацыянальныя імкненні яго народаў успрымаліся як другасныя. Краёўцы фактычна выступалі нрыхільнікамі фарміравання нацыі грамадзянскага (палітычнага) тыпу. У адпаведнасці з гэтай ідэалогіяй кожны, хто адчуваў сябе грамадзянінам краю і ўспрымаў гістарычную Літву як сваю Радзіму належаў да “нацыі ліцьвінаў” незалежна ад этнічнай прыналежнасці і кулыурных сімпатый. Будучыню гістарычнай Літвы краёўцы першапачаткова звязвалі з дасягненнем аўтаноміі ў межах Расеі. Налрыканцы першай сусветнай вайны яны ператварыліся ў прыхільнікаў незалежнай дзяржавы ў межах былога ВКЛ. Галоўнымі ідэолагамі краёвасці былі Міхал Ромэр (ліберальна-дэмакратычны накірунак) і Раман Скірмунт (ліберальна-кансерватыўны). Таксама трэба назваць імёны Баляслава Ялавецкага, Канстанцыі Скірмунт, Аляксандра Лядніцкага, Тадэвуша Урублеўскага і Альбіна Гербачэўскага.
22 АР ЦБАНЛ. Дзённік Міхала Ромэра. Т. 2. S. 317. Запіс ад 28.06. (11.07). 1912 г.
23 Тамсама. Т. 1. S. 66. Запіс ад 7(20).03.1911 г.
звычайнай фармальнасцю <...> Мы імкнемся зрабіць іх рэальнасцю сумлення, дзеянняў і дачыненняў у чалавечым сужыцці; каб яны пранізалі адносіны як паміж асобнымі людзьмі, так і паміж усялякімі групамі, нацыямі і, нарэшце, сталі здабыткам усяго чалавецтва Закранаючы палітычны аспект масонскай дзейнасці, М.Ромэр падкрэсліў, што “брацтва” не з’яўляецца ні палітычным аб’яднаннем, ні партыяй. Аднак ва ўмовах расейскай дзяржавы арганізацыя, якая абвяшчае сваёй мэтай дасягненне свабоды чалавечага духа, непазбежна будзе займаць антыўрадавую палітычную пазіцыю. “Прычына ў тым, сцвярджаў М.Ромэр, што гэтая дзяржаўная арганізацыя <„.> і сама расейская дзяржаўнасць як канкрэтны гістарычны феномен ёсць найвялікшая перашкода для рэалізацыі нашых прынцыпаў”24.
Міхал Ромэр паслядоўна адстойваў асноўныя прынцыпы краёвасці. Менавіта краёвасць для яго з’яўлялася найбольш адэкватнай формай існавання і рэалізацыі масонскіх лозунгаў на тэрыторыі гістарычнай Літвы. У вялікай ступені якраз намаганнямі М.Ромэра віленскія ложы сталі моцнымі цэнтрамі прапаганды краёвай ідэалогіі, якая супрацьстаяла ідэалогіі нацыянальнага шавінізму. Пры гэтым краёвасць зусім не перашкаджала сваім адэптам актыўна працаваць у рэчышчы ўласных нацыянальных рухаў.
Трэба заўважыць, што Міхал Ромэр успрымаў грамадства БеларускаЛітоўскага краю як адзінае і непадзельнае, прасякнугае пачуццём краёвай грамадзянскасці і незалежнае ад падзелу на асобныя этнасы25. У грамадска-палітычнай дзейнасці ён імкнуўся да пабудовы “адзінага грамадскага будынку, a не шэрагу этнічных хатаў”26. Падмуркам гэтага адзінага краёвага будынку аўтар дзённіка лічыў дэмакратычны лад жыцця. На яго думку, толькі ў гэтым выпадку будуць створаныя адпаведныя ўмовы для ажыццяўлення патрабаванняў кожнага этнасу краю. Гэтае разуменне краёвасці істотна адрознівалася ад таго, якога прытрымліваліся яго калегі па групоўцы краёўцаў ліберальна-дэмакратычнай плыні. Напрыклад, Людвік Абрамовіч разумеў краёвае грамадства як свайго роду канфедэрацыю самастойных і роўных этнічных супольнасцяў, кожная з якіх мела поўнае права на ўласнае нацыянальна-культурнае развіццё. Пры такім разуменні галоўным у краёвасці станавілася магчымасць абароны інтарэсаў уласнай этнічнай супольнасці. Падобным чынам разумелі краёвую ідэю беларускія дзеячы (браты Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Іван Краскоўскі) сябры масонскіх арганізацый. Адпаведна можна было весці гаворку пра польскіх і беларускіх краёўцаў. Аднак існаванне апошніх стала відавочным толькі пасля з’яўлення такіх органаў друку як “Вечерняя газета” (1911) і “Кур’ер краёвы” (1912).
24 Тамсама. Т. 4. S. 403. Запіс ад 3 (16). 03.1915 г.
25 Тамсама. Т. 2. S. 252. Запіс ад 24.04. (7.05). 1912 г.
26 Тамсама. Т. 2. S. 89. Запіс ад 13 (26). 11. 1911 г.
Між тым у 1913 г. “Вялікі ўсход народаў Расіі” аб’ядноўваў ужо каля 40 ложаў27. Сярод іх былі дзве віленскія і адна менская. У 1911 г. з “Еднасці” вылучылася ложа “Літва”, якую ўзначаліў Міхал Ромэр. На момант падзелу ў склад “Еднасці” ўваходзілі Ежы Ром як Вялебны (Venerable), Людвік Чаркоўскі, Іван ды Антон Луцкевічы, Эльяш Ром, дзеячы польскага руху Вітальд Абрамовіч, Браніслаў Крыжаноўскі і Зыгмунт Нагродскі, Іван Прозараў як прадстаўнік рускай грамадскасці, беларускі палітык Іван Краскоўскі*, Майсей Брамсон, Ян Багушэўскі, а таксама дзеячы літоўскага руху Міколас Сляжэвічус і Міколас Біржышка28.
У ложу “Літва” апроч Вялебнага М.Ромэраўвайшлі таксама Б.Крыжаноўскі, З.Нагродскі, М.Сляжэвічус, І.Прозараў І.Краскоўскі, АЛуцкевіч, Э.Ром і М.Брамсон. Пазней у ложу былі прынятыя дзеячы літоўскага руху Вацловас Біржышка, Вацловас Бельскіс, Пеліксас Бугайлішкіс, Андрус Булёта, Юргіс Шаўлюс, Ёнас Вілейшыс, публіцыстка Феліцыя Барткевічэне-Повіцкайтэ**, нрадстаўнікі віленскай польскай грамадскасці Казімір Астахевіч, Эдвард Сакалоўскі і Уладзіслаў Асмалоўскі, а таксама беларускі дзеяч Вацлаў Ластоўскі (1912). Апроч іх з ложы “Еднасць” перайшлі ў “Літву” А.Заштаўг і М.Біржышка29.
Людвік Хас сцвердзіў прыналежнасць да ложы “Літва” яшчэ аднаго беларускага палітыка Дамініка Семашкі30. Аднак М.Ромэр не згадаў яго імя ў сваім дзённіку. Тое ж самае датычыць Тадэвуша Урублеўскага. Л.Хас назваў яго сярод “братоў” “Літвы”31. Прыналежнасць віленскага адваката да масонства пацвердзіў Браніслаў Тарашкевіч на старонках аўтабіяграфіі, напісанай у 1933 г.32 Аднак сведчанні М.Ромэра абвяргаюць тэзіс пра ўдзел Т.Урублеўскага ў “братэрстве”. Магчыма чуткі пра масонства Т.Урублеўскага, якія распаўсюдзіліся ў Вільні з часоў адраджэння ім Таварыства шубраўцаў, увялі ў зман беларускага дзеяча і польскага даследчыка. Нельга пагадзіцца і са сцвярджэннем Паўліны Мядзёлкі пра дачыненне да ложаў пачатку XX ст. Браніслава Тарашкевіча33. Матэрыялы дзённіка таксама не дазваляюць прыняць
27 Hass L. Rosyjskie wolnomularstwo... S. 166.
' Польскі даследчык Збігнеў Соляк лічыў І.Краскоўскага іірадстаўніком рускай грамадскасці (SolakZ. Michal Romer і masoneria wilehska (1911-1915) //Lietuvin Atgimimo istorijos studijos. 1996. T. 13. S. 36). Да рускіх адносіў І.Краскоўскага ў 1911 г. і М.Ромэр (Дзённік Міхала Ромэра. Т. 2. S. 82. Запіс ад 6 (19). 11. 1911 г.). Цалкам верагодна, што І.Краскоўскі ў гэты час належаў да той каіэгорыі дзеячоў нацыянальна-культурнага паўзмежжа, якія яшчэ вагаліся ў нацыянальным самавызначэнні.
21 АР ЦБАНЛ. Дзённік Міхала Ромэра. Т. 4. S. 404. Заліс ад 4( 17).03.1915 г.
" Гэта была адзіная жанчына ў ложах Беларусі і Літвы.
29 АР ЦБАНЛ. Дзённік Міхала Ромэра. Т. 4. S. 404. Запіс ад 4(17).03.1915 г.
30 Hass L. Masoneria Polska XX w. Losy, lozy, ludzi. S. 293.
31 Тамсама. S. 303.
32 Аўтабіяграфія Браніслава Адамавіча Тарашкевіча Н Спадчына. 1996. № 4. С. 116.
33 Мядзёлка П. Сцежкамі жыцця // Полымя. 1993 № 2. С. 187.
меркаванне М.Сташкевіча, нібыта, кіруючая роля ў ложы “Літва” належала Вацлаву Ластоўскаму34. Масонская дзейнасць апошняга не была прыкметнай.
Актыўная грамадска-палітычная і кулыурная дзейнасць сяброў віленскіх ложаў спрыяла пашырэнню краёвай ідэі ў яе ліберальна-дэмакрагычнай форме. Амаль усе яны былі аўгарытэтнымі дзеячамі розных нацыянальных рухаў і мелі магчымасць уплываць на іх ідэалогію, асабліва ў галіне міжнацыянальных адносінаў. Гэта адлюстравалася ў шматлікіх публікацыях вольных муляраў на старонках такіх віленскіх выданняў, як Наша Ніва, Lietuvos zinios, Lietuvos ukininkas, Przeglqd Wilenski, Kurier Krajowy i Вечерняя газета. Краёўцы-масоны ўваходзілі ў склад кіраўніцтва многіх культурных таварыстваў і гаспадарчых арганізацый, дзейнасць якіх выходзіла далёка за межы Віленшчыны. Варта назваць Таварыства сяброў навук у Вільне, Аргыстычнае таварыства, Віленскае таварыства падтрымкі хатняга рамяства і народнага мастацтва, Таварыства падтрымкі кааперацыі ды інш.
М.Ромэр пазней адзначаў: “Як уласна масонская арганізацыя мы не дзейнічаем, але ў многіх справах менавіта сярод нас выпрацоўваюцца дырэктывы і нараджаюцца ініцыятывы. Нашыя ложы маюць вялікі ўплыў на ўмацаванне ў свядомасці братоў краёвай пазіцыі”35. На думку гісторыка Збігнева Соляка, менавіта на масонскіх паседжаннях было прынятае рашэнне пра выдвіжэнне кандыдатуры Браніслава Крыжаноўскага на выбарах у IV Думу36. Ложы прычыніліся таксама да выдання Пшэглёнда віленьскага і Кур 'ера краёвага, які стаў штодзённай польскамоўнай газетай краёвага і дэмакратычнага накірунку. Дарэчы, гісторыя арганізацыі абедзьвюх газетаў паказала адсутнасць адзінства ў асяроддзі краёўцаў. Рознае разуменне краёвасці і нацыянальных інтарэсаў стала падмуркам таго крызісу, які напаткаў віленскае масонстваў 1913 г.
Асобна трэба адзначыць актыўнасць беларускіх дзеячоў, а менавіта Антона ды Івана Луцкевічаў у прапагандзе краёвай ідэі. Верагодна, беларусы спадзяваліся, што яе пашырэнне ўзмоцніць сацыяльную базу беларускагаруху і паспрыяе яго падтрымцы дэмакратычнымі элементамі іншых рухаў. Якраз таму яны і распачалі выданне польскамоўнагаАўр ’ера краёвага (1912). Пры гэтым удзел беларусаў у выданні заставаўся таямніцай для віленскай грамадскасці. На падобных пазіцыях знаходзілася рускамоўная Вячэрняя газета, выданнем якой таксама кіравалі беларусы.
Увесну 1913 г. у Вільні з ’явіліся прадстаўнікі варшаўскіх масонаў Станіслаў Патэк і Вацлаў Макоўскі. Як ужо адзначалася, варшаўская ложа “Выз-