Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
С. 50. (Мікалай Бажэнаў (1857-1923) псіхіатр, прафесар. Напачатку 1906 г. старшыня маскоўскага Літаратурна-мастацкага гуртка. Ініцыяваны ў 1884 г. у ложы “Les Amis Reunis” у Францыі).
1 Аврех А. Масоны н революцня. С. 184.
5 Hass L. Rosyjskie wolnomularstwo... S. 152.
6 Аляксандр Калюбакін (1868-1915) сябра партыі кадэтаў, дэпутатШ Дзяржаўнай думы. Сакрагар Вярхоўнай рады Вялікага ўсходу народаў Расеі (1912-1915). Загінуў на фронце. Мікалай Някрасаў (1879-1940) інжынер-чыгуначнік, дэпутат III і IV Дзяржаўных дум. У 1915-1916 гг. в.а. Сакратара Вярхоўнай рады Вялікага ўсходу народаў Расеі. Міністр шляхоў зносінаў у Часовым урадзе. Застаўся ў савецкай Расеі, у 1928-1930 гг. працаваў на Беламорска-Балтыйскім канале.
стойна вырашаць уласны лёс. У выніку амаль усе ложы афіцыйна “заснулі”. Аднак на самой справе гэта быў толькі спектакль арганізаваны “рэфарматарамі” дзеля таго, каб пазбыцца ненадзейных “братоў” і тых, чыім ідэалам заставалася філасофска-этычнае масонства7. Па падліках гісторыка В.Старцава, у ложы новай масонскай арганізацыі, якая ў 1912 г. атрымала назву “Вялікі ўсход народаў Расеі”, з расейскіх ложаў “Вялікага ўсходу Францыі” перайшло толькі 34 чал.8 Затое ў новыя арганізацыі вольных муляраў Расеі хутка ўлілася “свежая кроў”. Шэрагі “братоў” папаўняліся галоўным чынам левымі кадэтамі, меньшавікамі і эсэрамі.
Гісторыкі згодны, што новыя масоны пераследавалі чыста палітычныя мэты. Галоўнай з іх была замена самаўладдзя парламенцкім ладам. Традыцыйныя маральна-этычныя нормы масонскай ідэалогіі былі падпарадкаваныя прынцыпам расейскага лібералізму. Праўда, у прынятым на II канвенце (Санкт-Пецярбург, 1913) статуце Вялікага ўсходу народаў Расеі гэта не знайшло свайго адлюстравання. Галоўнай мэтай вольных муляраў Расеі абвяшчаўся пошук ісціны і дасягненне маральнай дасканаласці чалавецтва шляхам аб’яднання людзей на пачатках братэрскай любові, узаемадапамогі, талеранцыі і поўнай свабоды сумлення’.
Трэба заўважыць, што ўсе гэтыя перамены адбываліся без санкцыі Вялікага ўсходу Францыі. У выніку расейскае масонства не мела шансаў стаць часткай сусветнага вольнамулярства. Яно лічылася “нерэгулярнай” арганізацыяй. Шанс атрымаць прызнанне можна было шукаць на шляху паразумення з французскімі “братамі”, але расейскія кіраўнікі не ішлі на гэтыя кантакты. Л.Хас лічыць, што яны былі ўпэўненыя ў пранікненні агентаў расейскай паліцыі ў структуры Вялікага ўсходу Францыі10.
У гэты ж час натэрыторыі Расейскай імперыі з’явіліся ложы, незалежныя ад Масквы і Санкг-Пецярбурга. У чэрвені 1910 г. у Варшаве была створана ложа “Вызваленне” (Вялебны або Майстар кафедры Рафал Радзівіловіч), якая належала да “Вялікага ўсходу Францыі”11. Адроджаная польскае вольнае мулярства не адразу звярнула ўвагу на беларускія і літоўскія землі. Амаль да сярэдзіны 1913 г. ложы на гэтых землях былі звязаныя выключна з расейскімі масонамі.
Якраз прадстаўнікі расейскага палітычнага масонства ініцыявалі ўтварэнне ложаў на беларускіх і літоўскіх землях". У 1910 г. па іх ініцыятыве
7 Серков А. Нсторня русского масонства. 1845-1945. Спб., 1997. С. 105.
8 Старцев В.Н. Русское полнтнческое масонство начала XX в. Спб., 1990. С. 23-24.
9 Старцев В.Н. Русское полшвческое масонство... С. 124.
10 Hass L. Dni Wielkosci...
11 Hass L. Masoneria Polska XX w. Losy, lozy, ludzi. Warszawa, 1993. S. 44.
” Знойдзеныя крыніцы дазваляюць сцвярджаць памылковасць тэзіса Людвіка Хаса, які лічыць віленскую ложу “Літва” часткай сістэмы адроджанага польскага вольнамулярства (Hass L. Dni WielkoSci...).
была створаная ложа ў Менску. На жаль, звесткі пра яе склад носяць фрагментарны і гіпатэтычны характар. Людвік Хас згадаў толькі двух менскіх масонаў лекара Тэадора Кодзіса12, які раней быў звязаны з партыяй “Пралетарыят”, а таксама юрыста і палітычнага дзеяча Казіміра Петрусевіча’3. Апошні ў 1898 г. удзельнічаў у працы I з’езда РСДРП у Менску як прадстаўнік сацыял-дэмакратычнай арганізацыі Екацерынаслава. Пазней пасяліўсяў Менску. На момант утварэння ложы быў прыхільнікам ліберальнай ідэалогіі. Паводле даследчыка Андрэя Сяркова, Казімір Петрусевіч у 1911 1912 гг. быў прысяжным павераным, а пазней (1914-1917 г.) працаваў у земскім Саюзе дапамогі ахвярам вайны14. Людвік Хас назваў таксама імёны Э.івашкевіча і лекара Яна Офенберга, як верагодных братоў менскай ложы15.
Пра ўдзел Тэадора Кодзіса ў масонскай арганізацыі паведаміла ў сваіх успамінах Зофія Кодзіс-Фрэйерова. Паводле яе меркавання, да менскай ложы належалі пераважна юрысты і лекары, людзі з рознымі палітычнымі перакананнямі16. Міхал Ромэр ва ўласным дзённіку, распавядаючы пра паездку ў Менск у верасні 1911 г. віленскіх краёўцаў і масонаў Браніслава Крыжаноўскага і Вітальда Абрамовіча, згадаў імёны Эдмунда Івашкевіча, Канстанціна Дземідзецкага-Дземідовіча, Казіміра Петрусевіча і Загорскага17. Мэтаю паездкі быў пошук верагодных аўтараў для газеты краёўцаў “Пшэглёнда віленьскага”. Цалкам магчыма, што сустрэча з вышэйназванымі менскімі юрыстамі была вынікам ранейшых масонскіх кантактаў. Таксама варта адзначыць, што Ежы Асмалоўскі, які ў 1912 1914 іт. быў сябрам варшаўскай ложы “Вызваленне” (“Wyzwolenie”), у 1915 г. у Менску часта наведваў дом адваката Эдмунда Івашкевіча. Яго звычайнымі суразмоўцамі пад час гэтых візітаў былі Казімір Петрусевіч, Канстанцін Дземідзецкі-Дземідовіч і Ігнацы Віткевіч'8. Верагодна якраз гэтыя асобы і складалі “ядро” менскай ложы.
Крыніцы захавалі значна болын інфармацыі пра дзейнасць віленскіх вольных муляраў. Найбольшай увагі заслугоўвае дзённік Міхала Ромэра (1880-
12 Hass L. Masoneria Polska XX w. Losy, lozy, ludzi. S. 222.
13 Тамсама. S. 271.
14 Серков A.H. Русское масонство. 1731 2000. Энцнклопеднческмй словарь. Москва: Росспзм, 2001. С. 641.
15 Hass L. Dni Wielkosci... // www.wlnp.pl/Arsregia.htm (Паводле інфармацыі Дарыуша Тарасюка, Ян Офенберг з’яўляўся адным з кіраўнікоў польскай “Асвяты” на Меншчыне і меў непасрэднае дачыненне да стварэння тайных польскіх школ. Эдмунд Івашкевіч у 1916 г. актыўна працаваў у Польскім таварыстве дапамогі ахвярам вайны (Tarasiuk D. Dzialalnosc kulturalno-oswiatowa Polak6w w Minsku w latach 1905-1914 H Ha шляхах да ўзаемаразумення: навуковы зборнік. Мінск, 2000).
'‘DzialrQkopisdw Biblioteki Narodowej (BN). Ake 11258. Z.Kodis-Freyerowa Z. Wspomnienia. S. 20-21.
17 Аддзел рукаііісаў Цзнтральнай бібліятэкі AH Літвы (АР ЦБАНЛ). Дзённік Міхала Ромэра. Т. 2. S. 35. Запіс ад 20.09. (3.10). 1911 г.
18 Dzial r^kopis6w BN. Rkps. 6792a. J.Osmolowski. Wspomnienia z lat 1914-1921. S. 13.
1945). Гэты вядомы юрыст, навуковец, публіцыст і палітычны дзеяч Літвы (як “гістарычнай”, так і “этнаграфічнай”) пакінуў амаль 40 тамоў штодзённых запісаў. ГІершы зіх быўзроблены 1 студзеня 1911 г., аапошні18 лютага 1945 г., за некалькі дзён да смерці. Дзённік з’яўляецца надзвычай цікавай і каштоўнай крыніцай па гісторыі грамадскага, палітычнаіа і кулыурнаг а жыцця Беларуска-Літоўскага краю пачатку XX ст. Трыццаць чатыры тамы захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН Літвы (АР ЦБАНЛ), астатнія у аддзеле рукапісаў бібліятэкі Віленскага універсітэту (АР БВУ). Дзённік стаў даступным для даследчыкаў адносна нядаўна. Міхал Ромэр дазволіў карыстацца запісамі толькі па прашэсцю 40 гадоў пасля яго смерці. Першымі заняліся вывучэннем дзённіка даследчыкі Літвы і Польшчы Генрык Лаўмяньскі, Вінцас Марцінкенс, Рымантас Мікніс, Ян Савіцкі, Браніслаў Макоўскі, Збігнеў Соляк ды інш. Міхал Ромэр быў прыкметнай постаццю ў мясцовай масонскай іерархіі, і гэты бок яго жыцця і дзейнасці таксама знайшоў адлюстраванне ў запісах. Фрагмент дзённіка, уякімраскрываюцца абставіны ўзнікнення і мэты дзейнасці масонскіх ложаў у 1910 1915 гг., друкуецца цалкам уДадатку.
Напрыканцы 1910 г. у Вільні ўзнікла ложа “Еднасць”' (“Jednosc”). Ролю арганізатара адыграў удзельнік першых з’ездаў Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі Ежы Ром. Менавіта ён разам з братам Эльяшам, паводле сведчанняў Антона Луцкевіча, ужо ў 1908 або 1909 г. меў размову з Іванам Луцкевічам, з якой апошні даведаўся пра масонскія арганізацыі ў Расеі19. Дарэчы, паводле М.Ромэра, спачатку масоны звярнуліся да Т.Урублеўскага. Але вядомы адвакат і прыхільнік краёвай ідэалогіі адмовіўся ад супрацоўніцтва20.
Ежы Ром быў добра вядомы ў колах грамадска-палітычных дзеячоў Віленшчыны. У перыяд рэвалюцыі 1905 1907 іт. ён актыўна працаваў у яўрэйскіх арганізацыях Вільні, быў упаўнаважаным па арганізацыі камітэтаў партыі кадэтаў у Віленскай, Ковенскай, Гарадзенскай і Менскай губ., ствараў Віленскую арганізацыю гэтай партыі, рэгулярна ўдзельнічаў у паседжаннях ЦК партыі з прадстаўнікамі губернскіх камітэтаў21. Сярод заснавальнікаў быў таксама ягоны брат Эльяш. Э.Ром дзеяч дэмакратычнага “лагеру”, прыхільнік * У ранейшых публікацыях на беларускай мове гэтая ложа звычайна называлася “Лучнасць”. Аднак польскамоўнай назве “Jedno^i”, як падаецца, больш адпавядае беларускае слова “еднасць”, якое ў Тлумачальным слоўніку беларускай мовы тлумачыцца, як “1. Адзінства, згуртаванасць... 2. Агульнасць, суіюльнасць...” (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Мн.: Беларуская шцыклапедыя, 1996. С. 196.
18 Сташкевіч М. Гістарычны выбар напачатку XX ст. II Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.
Пад рэд. А.П.Вайтовіча ды інш. Мн., 2000. С. 106-107.
20 АР ЦБАНЛ. Дзённік Міхала Роміра. Т. 4. S. 403. Запіс ад 3 (16). 03. 1915 г.
21 Протоколы ЦК м загранмчных групп Конствтуцнонно-демокраімческой партнн. 1905 середнна 1930-х г. В 6 т. Том 1. Протоколы ЦК констнтуцнонно-демократвческой партнн. 1905-1911. Москва, 1994. С. 57, 82, 95, 102-103, 205-206 н др.
Старонка дзённіка М.Ромэра з інфармацыяй пра паседжанне ложы “Літва”. Запіс ад 13 (26) снежня 1912 г.
“краёвай ідэалогіі”*, публіцыст. У 1906 г. актыўна супрацоўнічаў з ‘Тазетай Віленьскай”, якую выдаваў і рэдагаваў Міхал Ромэр. Газета з’яўлялася цэнтрам групоўкі краёўцаў ліберальна-дэмакратычнага накірунку. Памёр у 1912 г. Старонкі дзённіка М.Ромэра захавалі партрэт гэтага чалавека. Аўтар дзённіка характарызаваў Э.Рома як “ідэаліста ў самым добрым значэнні гэтага слова”, як “аднаго з тых яўрэяў, якія не займаліся выключна яўрэйскімі праблемамі і выдатна разумелі сувязь паміж эмансіпацыяй яўрэяў і агульным станам дэмакратыі ў краіне. Ён быў шчырым яўрэйскім патрыётам і адначасна змагаўся супраць яўрэйскага нацыяналізму <...> Быў адным з тых вешматлікіх яўрэяў, якія разумелі асаблівасці нашага краю і ў хрысціянскай супольнасці бачылі не нейкую дзяржаўна-расейскую масу, а літоўцаў, беларусаў ды іншыя народы. Адным словам, гэта быў сапраўдны грамадзянін краю, сын не толькі яўрэйскага народу, але і Літвы-Айчыны, якую разумеў як адзіны сацыяльны арганізм, інтарэсы якога дамінуюць над усімі нацыянальнымі імкненнямі”22.