Вольныя муляры ў беларускай гісторыі Канец XVIII — пачатак XX ст. Алесь Смалянчук

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі

Канец XVIII — пачатак XX ст.
Алесь Смалянчук
Выдавец:
Памер: 280с.
Вільня 2005
75.94 МБ
12)	Архівіст вёў архіў і ўсялякія рэестры. Гэтую пасаду займалі сакратар Гарадзенскага губернскага праўлення Казімір Сядлецкі (1819) і судовы рэгентЯн Нелюбовіч (1821).
13)	Будаўнічы рахмістр правяраў усе спісы (1819 г. Антоні Жышкевіч, 1821 г. былы палкоўнік войска Каралеўства Польскага Ян Згурскі)48.
Агульная колькасць сяброў ложы перавышала 150 чал ,ад Раз на год складалася справаздача, якая высылалася сімвалічнай ложы. Ложа мела ўласны суд. Парушэнне масонскага стагута вяло да спагнання з сяброў грашовай кары, якая папаўняла дабрачынную касу.
Гарадзенскія масоны праводзілі паседжанні ў “гмаху масонскай ложы”, размешчанай ва ўсходняй частцы Гародні. Пазней гэты будынак быў перададзены гарадскому Таварыству дабрачыннасці50. Сустрэчы адбываліся таксама ў палацы маёнтка Бобры мясцовага губернатара Анджэйковіча, збудаванага ў 1818 г. Паасобныя элементы маёнтка (“святы вяз” з унутранай капліцай, лямус, які не функцыянаваў як гаспадарчы аб’екг) з’яўляліся месцамі пэўных рытуалаў51. Нешмаглікія актавыя матэрыялы дазваляюць сцвярджаць, што Будаўнічыя кнігі і іншыя дакументы складаліся па-польску і па-нямецку52.
Дзейнасць
У этычна-маральны кодэкс сяброў сімвалічных ложаў былі залічаныя наступныя якасці: давер, шчырасць, міласэрнасць, паслухмянасць, рахманасць, адвага і маўчанне. На кожным паседжанні шмат часу прысвячалася пытанню фінансавых выдаткаў на дабрачынныя мерапрыемствы. Таму з дзейнасцю масонаў можна звязваць некаторыя філантрапійныя акцыі пачатку XIX ст., звяртаючы асаблівую ўвагу на асобу гарадзенскага губернатара Міхала Бутаўта Анджэйковіча і іншых актыўных вольных муляраў.
Масоны напэўна прычыніліся да заснавання ў Г ародні 12 снежня 1820 г. Таварыстаа дабрачыннасці. Гарадзенскі грамадзянскі губернатар М.Анджэйковіч, які, як вядома, быў майстрам ложы “Сябры чалавецтва”, загадаў размясціць Таварыства ў будынку бьшога шпіталя св. Духа на Дамініканскай (былой Віленскай) вуліцы53. У 1824 г. у адпаведнасці з распараджэннем Анджэй-
48 Malachowski-Lempicki S. Wolnomularstwo na ziemiach... S. 54; AP БВУ. F 4, A 458.
Арк.24 адв.
45 Zaleski Z. O masonii w Polsce od roku 1738... S. 204-210; Malachowski-Lempicki S. Wykaz... S. 112-430; AP БВУ. F 4 A, 458. Apx.24 V-28 адв.
50 Літоўскі Дзяржаўны гістарычны архіў (далей ЛДГА). Ф. 1135, воп. 12, ад.з. 283.
51 Maroszek J. Bobra Wielka. Dzieje dworu i parku // Rocznik Bialostocki. 1991. S. 285.
52 AP ЦБАН Літвы. F 75-134. Nr 9-11.
53 Dzieje DobroczynnoSci. Wilno, 1820. Nr 1. S. 37; Шпііаль св. Духа быў заснаваны ў сярэдзіне XVI ст. каралевай Бонай. Нягледзячы на тое, што ў другой палове XVIII ст. будынак знаходзіўся ў пашкоджаным стане, асяродак працягваў сваю працу. Напачатку XIX ст. у ім пасяліліся марыявіткі, якія падтрымлівалі даўнія дабрачынпыя традыцыі.
ковіча быў складзены праекг перабуцовы часткова знішчанага шпітальнага будынку, прызначанага пад Дом дабрачыннасці. Напярэдадні рамонтных працаў архітэктар Юзаф Міхаэліс павінен быў праверыць тэхнічны стан гмаху54.
Гарадзенскія масоны ахвяравалі і збіралі дабрачынныя фундушы. У 1820 г. Анджэйковіч ахвяраваў на часопіс Dzieje Dobroczynnosci 100 руб. Фінансавую падтрымку гэтаму выданню аказалі таксама такія вядомыя гарадзенскія масоны як Ігнацы Ляхніцкі і Юзаф Бжазіна. У 1818 г. прэзідэнт Гародні Казімір Крэйбіх для тых жа мэтаў сабраў даволі значную суму 509,2 злотых і 130 руб. асігнацыямі. Здаралася, што масоны былі пасрэднікамі ў справе выдаткавання сродкаў на дабрачынныя мерапрыемствы. Такім чынам былі выдаткаваныя 200 руб. асігнацыямі, прысланыя жыхаркай Гародні Хацішэўскай на імя гарадзенскага пракурора Юзафа Гарыгляда55.
Масоны прымалі ўдзел у працы кіраўнічага органа гарадзенскага Таварыства дабрачыннасці. У 1820 г. сярод 13 вылучаных кандыдатаў на кіруючыя пасады 6 належала да ложы “Сябры чалавецтва”. На пасаду прэзідэнта таварыства ўласную кандыдатуру прапанаваў губернатар Анджэйковіч, сяброў чыноўнікі губернскіх установаў Юзаф Гарыгляд, Антоні Елец, Дамінік і Міхал Вітаноўскія і Казімір Крейбіх56.
У дабрачынных акцыях прымалі ўдзел не толькі самі вольныя муляры, але таксама іх сваякі. Тагачасная прэса інфармавала пра дабрачынны канцэрт 11-гадовай дачкі губернатара Анджэйковіча Меланіі, які адбыўся ў доме яе бацькі. Меланія “...у час цяперашняга карнавала і шляхецкіх выбараў дала фартэпіянны канцэрт, з прымеркаваннем даходу на гарадзенскі Дом дабрачыннасці...”57 Пасля канцэрту было сабрана 57 чырвоных злотых, 232 руб. і 10 кап. срэбрам, 195 руб. асігнацыямі.
Гарадзенскія масоны і рэформа Якуба Шымкевіча
Крызіс і закрыццё ложаў
У 1816 г. Вялікі ўсход працаваў над рэформай канстытуцыі 1784 г. Аднак разнастайныя падыходы і меркаванні прычыніліся да таго, што рэформа расцягнулася на чатыры гады. Асабліва гэта тычылася Літоўскай правінцыі. Рэфарматараў тут узначальваў Якуб Шымкевіч, які прадставіў салідную праграму ператварэння ложаў у навукова-дабрачынныя таварыствы58. Ста-
54 НГАБ у Гародні. Ф.1, воп.1, ад.з. 1342. Арк. 249; Ф. 259, воп. 2, ад.з. 32. Арк. 6; Квшннцкая Е. Особенностн средневековых храмов Белорусснм // Архнтекгурное наследство. 1975.-№23.-С. 80.
55 Dzieje Dobroczynnosci. — 1820. Nr 1. — S. 37; НГАБ y Гародні. Ф. 6, воп. 1, ад.з. 198.
56 Ibidem. 1820. Nr 1. S. 39.
57 Ibidem. 1821. Nr 15. S. 307-308.
58 Siewierski J. Dzieci... S. 35.
Ігнацы Ляхніцкі, адзін з заснавальнікаў ложы "Сябры чалавецтва".
новішча масонскіх стуктураў значна ўскладнілася 16 сакавіка 1818 г. У гэты дзень на паседжанні віленскай ложы “Руплівы ліцьвін” Я.Шымкевіч паведаміў прысутным, што Літоўская правінцыя налічвае 10ложаў(дакладнаіх было 12), а колькасць сяброў дасягае лічбы 700. Я.Шымкевіч прапанаваў радыкальным чынам змяніць механізмы функцыянавання масонскай арганізацыі. Згодна яго меркаванню, канспірацыя ўскладняе далейшае існаванне і прыносіць празмерную шкоду масонству, якое не можа разлічваць на падтрымку як народу, так і ўраду. Якуб Шымкевіч прапанаваў ператварыць ложы ў незалежныя таварыствы без абавязковых сяброўскіх складак, выдаткаванне якіх у масонаў не кантра-
лявалася. Ложы павінны былі функцыянаваць легальна, а кожная з іх мець асобны статус і самастойна праводзіць грамадскую дзейнасць, якая падлягала справаздачы. Дазвалялася братам з іншых ложаў прымаць удзел у паседжаннях кожнай ложы, але толькі ў якасці гасцей59.
Майстар гарадзенскай лоджы “Сябры чалавецтва” М.Анджэйковіч ацаніў праект Я.Шымкевіча як малазначны і нерэальны. На яго думку, старая арганізацыйная структура павінна была быць захаваная. Дзеля ўзмацнення сваіх пазіцый праціўнікі Я.Шымкевіча 23 сакавіка 1818 г. стварылі Раду, на паседжанні якой былі выпрацаваныя накірункі далейшых дзеянняў і складзены ліст антырэфарматарскага зместу. Канстытуцыя, ухваленая 31 сакавіка 1820 г., у значнай ступені супярэчыла ідэям Я.Шымкевіча. Паводле яе, уводзілася цэнтралізацыя ў выглядзе сэмптэвірата на чале з Вялікім майстрам. Правы правінцыяльных і 5’ Добрянскнй С. Масонскне ложн... С. 237; ён жа. Очеркн... С. 117-120; “Traktat Jakuba Szymkiewicza о znaczeniu towarzystwa wolnomularzy i obowi^zkach czlonkbw tego towarzystwa” сведчыў пра супярэчнасці паміж намерамі рэфарматарскага крыла і Вялікім усходам: “Dopraszamy si? reformy dla tego azeby byio zniesione wyznanie tajemnictwa wolnomularskiego <...> Cele wolnomularstwa w oiwieceniu dobroczynnosci poczytujemy za bardzo chwalebne i swietne, zatem chcemy zostac w dqzeniu do tych ze cel6w przez zwi^zek wolnomularski beztajernniczy. Gdy zas takowa reforma wymaga odmiany ustaw przeto w tym celu zyczymy aby wolno bylo kazdemu podawac projekty i uwagi podlug wewn?trznego najszczerszego przekonania <.„> bo za najpierwszy sobie obowiijzek cudze przekonanie szanowac i nie gniewac si?, ze kto inszy czuje, pojmuje i my$li...” (AP ЦБАН Літвы. F 17/237/2. Арк.4, 41).
сімвалічных ложаў абмяжоўваліся. Аднак 21 сімвалічная ложа, у тым ліку і гарадзенская, не прынялі канстытуцыі60.
Хваля пашыранага масонскага руху выклікала занепакоеннасць расейскага імператара Аляксандра I і ягоным указам ад 1 жніўня 1821 г. ложы былі зачыненыя61. 30 лістапада гэтага ж году віленскі генерал-губернатар Андрэй Рымскі-Корсакаў выдаў падобнае распараджэнне ў падначаленых яму губернях. 25 верасня 1822 г. Найвышэйшы сход масонаў у Варшаве атрымаў ад князя-намесніка ліст, у якім адзначалася: “...тайныя сходы могуць узбуджаць падазронасць нават тады, калі яны маюць на мэце найлепшыя намеры. Па гэтай прычыне прапаноўваем Найвышэйшаму сходу франкмасонаў у Польшчы і загадваем спыніць працу ва ўсіх іншых ложах на неакрэслены час...”62 28 верасня таго ж года Найвышэйшы сход пастанавіў схаваць у бяспечным месцы свае архівы і рэгаліі. Адказнымі за выкананне пастановы былі прызначаныя Станіслаў Класоўскі, Фрыдрык Пласт і Карл Гофман.
5	верасня 1822 г. гарадзенскі губернатар Анджэйковіч атрымаў распараджэнне пра закрыццё ложаў у губерні. Згодна лісту кіраўніка Міністэрства ўнутраных справаў графа Качубея загадвалася “закрыць усе ложы і іншыя тайныя таварыствы, а іх заснаванне адгэтуль не дазваляць <...> абвясціць пра гэта ўсім сябрам таварыстваў і абавязаць іх да падпісання абяцання не прымаць удзелу ў іншых таварыствах вольных муляраў”. Чыноўнікі былі змушаныя падпісваць абавязацельствы наступнага зместу: “Я, ніжэйпадпісаны, будучы сябрам таварыства былой масонскай ложы NN гэтым абвяшчаю, што ад гэтага часу ні ў якім выпадку не буду сябрам ні масонскіх, ні якіх-небудзь тайных таварыстваў, арганізаваных з якімі-небудзь высакароднымі намерамі”63. Падобныя абавязацельствы ў Гародні склалі каля 30 чыноўнікаў.
3	ліста тайнага дарадцы Навасільцава да губернатара Анджэйковіча, датаванага 24 траўня 1823 г., вынікае, што нягледзячы на шматлікія забароны масонскія ложы працягвалі свае працы яшчэ ў 1823 г. У тым жа месяцы, на масонаў абрынуўся апошні ўдар. 25 траўня ў Вільні былі спаленыя масонскія дэкарацыі і абрадавыя прадметы (зоркі, чарапы, падсвечнікі). 29 траўня прэзідэнт Гародні Казімір Крэйбіх атрымаў аналагічнае распараджэнне і рэшткі атрыбутаў масонскіх арганізацый таксама былі спаленыя. Архіўныя дакументы вольных муляраў XIX ст. напаткаў той жа лёс, што і архівы XVIII ст.м