Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Нарэшце, мы верым, што Вышэйшая сіла не кідае на прастору сусвету ніводную істоту без надання ёй якой-небудзь місіі — яна дадзена кожнаму чалавеку; таму тым больш выразную і тым больш узнёслую павінен мець кожны народ, кожная нацыя. Мінуўшчына Літвы, звязанай вузлом братэрства з Руссю і Польшчай, яскрава паказвае, якое яе прызванне сярод самых раззлаваных на яе, сярод самых зайздрослівых славянскіх пакаленняў1. Яна іх гневаў і спрэчак, з-за свайго геаграфічнага знаходжання з’яўляецца натуральным арбітрам і несумненна галоўным звяном іх вялікага ў мінуўшчыне саюзу, пра які да сённяшняга дня не выпрацавана паняцце, прадчуванне не дазваляе сумнявацца, што менавіта ў ім сапраўды заквітнее і разрасцецца так доўга, з такой нецярплівасцю чакаемая хрысціянская вольнасць, роўнасць і братэрства.
Такімі разлікамі, такім пачуццём і перакананнем кіруемы Літоўска-Рускі Клуб, для надання моцы і поспеху сваім працам і прадпрыемствам, ухваляе сабе наступныя правілы, якія лічыць неад’емнай часткай акту заснавання.
Магчыма, памылка; павінна быць «плямёнаў»
СТАТУТ КЛУБА
Артыкул 1. Літоўска-Рускі Клуб лічыць непарушным правам і неад’емным правілам сваёй палітычнай дзейнасці заўжды разумець Айчыну ў непадзельнай еднасці пад адвечным штандарам Арла і Пагоні, гэта значыць, хацець і верыць, што няма Польшчы без Літвы з Руссю, няма Літвы з Руссю без Польшчы.
Артыкул 2. Літоўска-Рускі Клуб складаецца з неабмежаванай колькасці сябраў.
Артыкул 3. Кожны Ліцвін і Русін, які не мае абвінавачанняў супраць сваіх паводзінаў і сваёй сумленнасці, мае права належаць да Клубу.
Артыкул 4. Пра сапраўднасць зробленага каму-небудзь абвінавачання вырашае большасць згуртавання.
Артыкул 5. Каб стаць сябрам Клубу, трэба быць прадстаўленым на пасяджэнні двума яго сябрамі.
Артыкул 6. Сябрам Клубу прызнасцца кожны, хто падпісаў акт заснавання разам з гэтым статутам, а таксама прыняў братэрскі поціск рукі Старшыні ў знак гармоніі думкі і згоды ў дзеянні.
Артыкул 7. Абавязкам Сябра ёсць рэгулярна бываць на пасяджэннях Клубу, а таксама падначальвацца ўхвалам, выдадзеным паводле права.
Артыкул 8. Усе ўхвалы толькі тады маюць абавязковую моц, калі з’яўляюцца вынікам публічнага сходу і прыняты большасцю галасоў, а таксама зацверджаны подпісам кіраўніцтва.
Артыкул 9. Чыноўнікамі Клубу з’яўляюцца: а) Старшыня; б) двое віцэстаршыняў; в) двое сакратароў; г) двое камісараў, і д) адзін скарбнік. Усе яны разам складаюць бюро клубу. Іх абранне, як і адхіленне ад пасады, здзяйсняецца большасцю галасоў.
Артыкул 10. Старшыня кіруе пасяджэннямі — толькі ён адзін тым, хто жадае дае, тым, хто адыходзіць у бок ад абмяркоўваемай тэмы, перарывае, у тых, хто ўпадае ў непрыстойнасць, адбірае голас. Яму таксама належыць падпісанне разам з сакратаром пратаколаў і іншых твораў, якія ўхвалены агулам і выходзяць з Клубу.
Артыкул 11. Абавязкам віцэ-старшыняў з’яўляецца замяшчаць старшыню падчас яго адсутнасці.
Артыкул 12. 3 двух сакратароў аднаму прызначана ўтрымліваць пратакол, другому ж захоўваць цэласнаць архіва.
Артыкул 13. Камісарам належыць ахоўваць парадак падчас сходу.
Артыкул 14. Скарбнік займаецца касай Клубу. Яго абавязак — штомесяц пратакулярна даць ведаць агулу пра стан прыходаў і разыходаў. Неўпаўнаважаны бонамі, падпісанымі Старшынёй клубу, не мас права рабіць якія-небудзь выдаткі.
Артыкул 15. Каса клубу папаўняецца добраахвотнымі ахвярамі сябраў і нясябраў клубу. Аднак, дзеля парадку і надзейнасці ў выдатках, кожны сябра сам азначыць велічыню складкі, якую ён будзе ўносіць штомесяц.
Артыкул 16. Пасяджэнні клубу падзяляюцца на звычайныя і надзвычайныя. Першыя адбываюцца рэгулярна два разы на тыдзень, гэта значыць, у панядзелак і чацвер а 7май гадзіне вечара, другія ж у выпадку патрэбы склікае старшыня, вызначаючы разам час і месца сходу.
Артыкул 17. Уваход на пасяджэнні клубу дазволены толькі пасля паказу спецыяльна для гэтага прызначанай карткі.
Артыкул 18. Нясябру, які знаходзіцца на пасяджэнні клубу, старшыня, паводле сваёй волі, можа даць голас, але галасавання не дазволіць нікому чужому.
Артыкул 19. Гэтыя правілы могуць змяняцца і дадавацца, але не раней, чым пасля правядзення 12ці звычайных пасяджэнняў. Непастаўленыя пад пытанне ў гэты тэрмін, дзейнічаюць у сваёй моцы на працягу 12ці наступных пасяджэнняў, і гэтак далей. Гэтае ж правіла павінна ўжывацца пры змснс часткі ці поўнага складу бюро.
Артыкул 20. Клуб прызнаецца існуючым і законна аформленым, калі яго бюро будзе абрана з колькасці сябраў, якая перавышае прынамсі ў тры разы колькасць асобаў, якія павінны ўвайсці ў склад кіраўніцтва.
Адбылося ў Парыжы дня 15 чэрвеня 1848 года
Заснавальнікі клубу: Сабалеўскі Міхал Альфонс Патрыкоўскі Францішак Патрыкоўскі Марцэлі Пранеўскі Фларыян Доўгірд Ленартовіч Казімір Станіслаў Каліноўскі Баркоўскі Ян Юзаф Сырэвіч палкоўнік Матушэвіч падпалкоўнік
Леанард Ходзька
Юзаф Урбановіч маёр
Рамуальд Букаты
Яністоўскі Казімір
Прыалгоўскі Андрэй
Тамкевіч Казімір
Хатомскі Фердынанд палкоўнік
Ян Кульчыцкі
Рафал Яленскі
Юр’евіч (Ян)
СПІС ІЛЮСТРАЦЫЙ
1. Антоні Гарэцкі. Гравюра на дрэве сяр. XIX ст. (Tyrowicz М. Towarzystwo Demokratyczne Polskie 1832-1863. Przywddcy i kadry czlonkowskie. Przewodnik bio-bibliograficzny. Warszawa, 1964. S. 161).
2. Віктар Гэльтман. Малюнак пад крыптонімам S. М. 1864 г. (Tyrowicz М. Towarzystwo Demokratyczne Polskie 1832-1863. Przywddcy i kadry czlonkowskie. Przewodnik biobibliograficzny. Warszawa, 1964. S. 224).
3. Генрык Дмахоўскі. Гравюра на дрэве сяр. XIX ст, (Tyrowicz М. Towarzystwo Demokratyczne Polskie 1832-1863. Przywddcy i kadry czlonkowskie. Przewodnik bio-bibliograficzny. Warszawa, 1964. S. 112).
4. Генрык Калусоўскі. Фота з алейнага партрэта невядомага мастака. (Tyrowicz М. Towarzystwo Demokratyczne Polskie 1832-1863. Przywddcy i kadry czlonkowskie. Przewodnik bio-bibliograficzny. Warszawa, 1964. S. 241).
5. Казімір Швыкоўскі. Алейны партрэт Андрэя Мнішка. (Tyrowicz М. Towarzystwo Demokratyczne Polskie 1832-1863. Przywddcy i kadry czlonkowskie. Przewodnik biobibliograficzny. Warszawa, 1964. S. 624).
6. Кунегунда Белапятровіч з Гедройцяў. (Kraushar A. Kunegunda z ksiqzat Giedroycidw Bialopiotrowiczowa: sylwetkaz r. 1831. Warszawa, 1909. S. 7).
7. Леанард Ходзька. Гравюра Джэймса Гопвуда паводле малюнка Юзафа Куроўскага. Парыж, 1840. (Ostrowski A. Ten biedny Mickiewicz: Zapiski z poczqtkdw Towianszczyzny / Wyd. Z. Wichrowska. Gdansk: Slowo/Obraz Terytoria, 2006. S. 255).
8. Міхал Валовіч i Леан Працлаўскі. Літаграфія Франсуа лё Вілена. Парыж, 1832 г. (Straszewicz J. Les Polonais et les Polonaises de la revolution du 29 november 1830, ou portraits des personnes qui ont figure dans la derniere guerre de I 'independense polonaise, accompagnes d’une biographic pour chaque portrait. Paris, 1832).
9. Цэзар Плятэр. Літаграфія Франсуа лё Вілена паводле малюнку Леклера. 1832 г. (Ostrowski A. Ten biedny Mickiewicz: Zapiski z poczqtkdw Towianszczyzny / Wyd. Z. Wichrowska. Gdansk: Slowo/Obraz Terytoria, 2006. S. 245).
10. Яўстах Янушкевіч. Малюнак невядомага мастака. 1851 г. (Ostrowski A. Ten biedny Mickiewicz: Zapiski z poczqtkdw Towianszczyzny / Wyd. Z. Wichrowska. Gdansk: Slowo/ Obraz Terytoria, 2006. S. 179).
11. Шыман Канарскі. Літаграфія. Парыж, 1866 г. (Daszyhski I. Szymon Konarski: w 60 tq rocznicq stracenia. Lwdw, 1902).
12. Напалеон Орда. Літаграфія Максіміліяна Фаянса. Каля 1875 г. (Orda N. Album widokdw gubernii grodziehskiej, wilehskiej, minskiej, kowienskiej, wolyhskiej, podolskiej i kijowskiej... Ser. I. Warszawa, 1875).
13. ігнат Дамейка. Літаграфія паводле акварэльнага партрэта Юзафа Куроўскага. 1832 г. (Ostrowski A. Ten biedny Mickiewicz: Zapiski z poczqtkow Towianszczyzny / Wyd. Z. Wichrowska. Gdansk: Slowo/Obraz Terytoria, 2006. S. 124).
14. Факультэт медыцыны ў Манпэлье. Галоўны ўваход. Фотаздымак. {Konarska В. Polskie drogi emigracyjne. Emigranci polscy na studiach we Francji. Warszawa: PWN, 1986. S. 210).
15. Польская Бібліятэка ў Парыжы. Малюнак К. Брандэля. (Konarska В. Polskie drogi emigracyjne. Emigrancipolscy na studiach we Francji. Warszawa: PWN, 1986. S. 210).
16. Акты Версальска-Віленскай бібліятэкі. Тытульны аркуш. 1841 г. (Ostrowski A. Ten biedny Mickiewicz: Zapiski z poczqtkdw Towianszczyzny / Wyd. Z. Wichrowska. Gdansk: Slowo/Obraz Terytoria, 2006. S. 221).
17. Замак y Раперсвілі. Фотаздымак. (Muzeum Narodowe Polskie w Rapperswilu. Krakow, 1906. S. 21).
18. Уладзіслаў Плятэр. Фотаздымак позняга перыяду жыцця.
19. Авэрс і рэверс медаля ТЛРЗ з праспекта аб яго выбіцці. 1833 г. (Biblioteka Narodowa. Rkps. 11.6594. К. 8).
20. Юзаф Заліўскі. Літаграфія. (Chodzko М. Dziesi^c obrazow z wyprawy do Polski 1833 r. 1834-1835. Poema z muzykq do dwoch piesni, i czterema portretami. Paryz: w drukarni i litograjji Matilde i Renoti, 1841).
21. Іаахім Лялевель. Літаграфія Франсуа лё Вілена паводле малюнка Л. Ходзькі. б/д. (Straszewicz М. Zycie literackie Wielkiej Emigracji we Francji (1831-1840). Warszawa, 1971. S. 112-113).
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ I ЛІТАРАТУРЫ
1. Аляксандр Рыпінскі (1811 ці 1812-1886)//Пачынальнікі: 3 гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. /Укладальнік Г. В. Кісялёў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — С. 174-184.
2. Белоруссня в эпоху феодалнзма. Сборннк документов н матерналов. — Т. 4. — Мннск: Наука н техннка, 1979.
3. Берг Н. В. Запнскм о польскнх заговорах н возстаннях. — М., 1873.
4. Гарбачова В. В. Архіўная спадчына Ігнація Клюкоўскага // Беларускі археаграфічны штогоднік. — Вып. 9. — Мінск: БелНДІДАС, 2008. — С. 314-321.
5. Гарбачова В. В. Беларусь і «Вялікая эміграцыя» II Працы гістарычнага факультэта БДУ. — Вып. 2. — Мінск: БДУ, 2007. — С. 106-109.
6. Гарбачова В. В. Валадковіч Аляксандр II Энцыклапедыя гісторыі Беларусі (ЭГБ). — Т. 6. — Ч. 2. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С. 352.
7. Гарбачова В. В. Версальска-Віленская бібліятэка IIЭГБ. — Т. 6. — Ч. 2. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя. 2003. — С. 355.
8. Гарбачова В. В. «Вялікая эміграцыя» П ЭГБ. — Т. 6. — Ч. 2. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С. 360.
9. Гарбачова В. В. Дзейнасць Ігнація Дамейкі ў Таварыстве навуковай дапамогі ў Францыі Н Архіварыус. — Вып. 7. — Мінск: БелНДІДАС, 2009. — С. 27-39.