Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
У эміграцыі ў 30-40-я гг. ураджэнцамі беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх зямель было створана некалькі асобных арганізацый: Таварыства Літоўскае і Рускіх Зямель, Таварыства Братэрскага Аб’яднання і Літоўска-Рускі Клуб. Намаганнямі ТЛРЗ узнік вялікі комплекс мемуарных крыніц, якія тычыліся паўстання 1830— 1831 гг. на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны, а таксама выбіты медаль у памяць пра подзвіг паўстанцаў. Стварэнне ТБА сведчыць пра заканамернасць гуртавання эмігрантаў з Беларусі, Літвы і Украіны і існаванне ў пачатковы перыяд эміграцыі шэрагу нявырашаных праблем ва ўзаеамаадносінах паміж ліцвінамі і русінамі з аднаго боку і караняжамі з другога. Менавіта гэтымі дзвюма арганізацыямі былі
прыкладзены асноўныя намаганні для іх вырашэння. Ім жа належыць асноўная заслуга ў папулярызацыі звестак пра свой родны край у Заходняй Еўропе. 3 чарговай хваляй рэвалюцыйных падзей у Еўропе (Вясна Народаў) ізноў паўстала пытанне пра лёс зямель Беларусі, Літвы і Украіны. Г эта выклікала ўзнаўленне традыцыі гуртавання ліцвінаў і русінаў і стварэнне Літоўска-Рускага Клуба.
Творы ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў у эміграцыі паказваюць, што самасвядомасць іх аўтараў вызначалася шматузроўневасцю. Яны называлі сябе і еўрапеййамі, і палякамі, і ліцвінамі ў залежнасці ад сітуацыі і кантэксту, у якіх выкарыстоўваліся гэтыя назвы.
На працягу 30-40-х гг. XIX ст. эмігрантамі неаднаразова рабіліся спробы ўзнавіць паўстанне на землях былой Рэчы Паспалітай. Пасля катастрафічнага заканчэння першых узброеных акцый, эміграцыйныя эмісары перайшлі да доўгатэрміновай агітацыйнай і арганізацыйнай працы. Аднак дасягнуць сваіх мэтаў ім не ўдалося. У большасці яны былі выцеснены з радзімы, некаторыя трапілі ў палон і былі прысуджаны да розных ступеняў пакарання. Пасля паражэння рэвалюцыйных падзей Вясны Народаў у Еўропе, высылка эмісараў з эміграцыі на радзіму спынілася.
Пісьменніцкая дзейнасць эмігрантаў мела некалькі мэтаў — перамога ў ідэалагічнай барацьбе супраць Расійскай імперыі і павышэнне матэрыяльнага і сацыяльнага стану аўтараў. Яна здзяйснялася ў розных формах і з’яўлялася важнай часткай жыцця былых паўстанцаў па-за межамі радзімы пасля паражэння паўстання. Менавіта дзякуючы эмігрантам у свет былі выпушчаны сотні твораў, якія не маглі б з’явіцца на радзіме з-за панавання жорсткай цэнзуры.
Для вяртання на радзіму эмігранты мелі два шляхі: тайнае вяртанне для ўдзелу ў вызваленчым руху і афіцыйнае — шляхам прыняцця царскай амністыі. Выразна пераважаў другі шлях, які даваў некаторыя гарантыі бяспекі. Вяртанне былых паўстанцаў на радзіму з амністыяй падзяляецца на тры перыяды. Асноўным крытэрыем для іх выдзялення з’яўляецца інтэнсіўнасць вяртання, якая ў сваю чаргу вызначалася царскімі ўказамі, і ў выніку — колькасцю тых, хто вярнуўся. У цэлым жаданне вярнуцца пад панаванне расійскіх уладаў было характэрна для пераважнай меншасці эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў. Адносіны эміграцыйных груп да амністыі таксама былі рознымі — ад станоўчага ўспрыняцця актаў амністыі да катэгарычнага адмаўлення ад яе і рэзкага асуджэння. Прыняцце амністыі стала прызнаннем эмігрантамі палітычнага паражэння, аднак некаторыя разглядалі гэты акт як здраду ідэям вызваленчага руху. Атрыманне амністыі не гарантавала вяртання, таму як існаваў шэраг перашкод для гэтага. У 1834-1855 гг. вярнуцца не дазваляла пагроза аддачы пад суд і вынясення прысуду аб зняволенні, у 1856-1862 гг. — адсутнасць у многіх эмігрантаў сродкаў на падарожжа. У выніку выкарыстаць амністыю змаглі не ўсе з тых, хто яе атрымаў. Вяртанне на радзіму часта суправаджалася неабходнасцю вырашаць іншыя праблемы, як правіла, матэрыяльнага характару. Паўстанне 1863-1864 гг. прымусіла некаторых з тых, хто ўжо вярнуўся на радзіму, ізноў выехаць у эміграцыю.
ДАДАТАК
I
ІМЯННЫ СПІС СЯБРАЎ
ТАВАРЫСТВА БРАТЭРСКАГА АБ’ЯДНАННЯ
Ніжэйпрыведзены спіс захоўваецца ў дакументах ТБА ў Бібліятэцы Чартарыскіх (Rkps. 5331). Ён уключае імёны ўсіх сяброў таварыства — тых, хто падпісаў яго акт заснавання на першым пасяджэнні (125 чал.), і тых, хто ўступіў у яго шэрагі на наступных 13-ці сесіях, — і з’яўляецца найбольш поўным з усіх вядомых. Прозвішчы пададзены ў такім парадку, у якім яны змешчаны ў арыгінале, а не ў алфавітным. Прозвішчы пад нумарамі 124-128 залітыя ў арыгінале чарнілам і не паддаюцца расчытанню. Яны ўзноўлены на падставе пратаколаў пасяджэнняў. Насупраць кожнага прозвішча ў арыгінальным польскамоўным варыянце праз слэш (/) пастаўлены беларускамоўны адпаведнік. Імёны, змешчаныя ў квадратных дужках, адсутнічаюць у арыгінале і ўзноўлены, калі гэта было магчыма, на падставе іншых крыніц.
В. Czart. — Rkps. 5331,—К. 493-497.
LISTAIM1ENNA / ІМЯННЫ СПІС
1. Bulharyn Jerzy / Булгарын Ежы
2. Kamienski Jozef I Каменскі Юзаф
3. Kalussowski Henryk / Калусоўскі Генрык
4. Semenenko Piotr / Семяненка Пётр
5. Konopacki Antoni I Канапацкі Антоні
6. Syrewicz Ksawery I Сырэвіч Ксаверы
7. Kiersnowski Michal / Кярсноўскі Міхал
8. Syrewicz Jozef/СырэвічЮзаф
9. Jawtok Karol I Яўтак Караль
10. Mierzwihski Stefan I Мярвінскі Стэфан
11. Giedgowd Kajetan I Гедгаўд Каетан
12. Rahoza Mikolaj / Рагоза Мікалай
13. Mirski Ferdynand / Мірскі Фердынанд
14. Pieslak Karol I Песляк Караль
15. Biergiell Zygmund / Бергель Зыгмунд
16. Potrykowski Alfons I Патрыкоўскі Альфонс
17. Gieczewicz Karol / Гячэвіч Караль
18. Kamienski Julian / Каменскі Юльян
19. X[iqdz] Jackowski Jozef I Ксёндз Яцкоўскі Юзаф
20. SiuciHo Tomasz / Сюціла Тамаш
21. Houwalt Kamill / Гоўвальт Каміл
22. Szacfajer Juliusz I Шацфаер Юльюш
23. Wierzbicki Wincenty I Вярбіцкі Вінцэнт
24. Towianski Karol I Тавянскі Караль
25. Murawski Julian / Мураўскі Юльян
26. Strokowski Agaton I Стракоўскі Агатон
27. Gierkowicz Aleksander I Гярковіч Аляксандр
28. Mickiewicz Rafal I Міцкевіч Рафал
29. Sliziewicz Jan / Слізевіч Ян
30. Zaleski Wincenty I Залескі Вінцэнт
31. Sawicki Szymon / Савіцкі Шыман
32. Klimowicz Jan I Клімовіч Ян
33. Korsak Jan / Корсак Ян
34. Hoppen Aleksander / Гопэн Аляксандр
35. Iwanowski Aloizy / Іваноўскі Алаізі
36. Lazowski Leonard I Лазоўскі Леанард
37. Karpowicz Andrzej I Карповіч Андрэй
38. Szalewicz Adolf / Шалевіч Адольф
39. Rechlewicz Leon I Рахлевіч Леан
40. Ciemnolonski Benedykt I Цемналонскі Бенядзікт
41. Andrzejkowicz Adam I Андрайковіч Адам
42. Szylanski Teodor I Шыланскі Тэадор
43. Lapinski Dominik I Лапінскі Дамінік
44. Swi^cicki Karol I Свянціцкі Караль
45. Dzwonkowski Walerian I Дзванкоўскі Валерыян
46. Nowicki Hilary / Навіцкі Гіляры
47. Downarowicz Apoloniusz / Даўнаровіч Апалоніуш
48. Puner Juliusz I Пунэр Юльюш
49. Hummel Jan I Гуммэль Ян
50. Dowbor Dominik I Доўбар Дамінік
51. Terlecki Jan / Тарлецкі Ян
52. Budrewicz Ignacy I Будрэвіч Ігнат
53. Mirski Mikolaj I Мірскі Мікалай
54. Klinibert Mikolaj I Клінібэрт Мікалай
55. Petrusewicz Franciszek / Петрусевіч Францішак
56. Babianski Wincenty / Бабянскі Вінцэнт
57. Karpowicz Jozef I Карповіч Юзаф
58. Migurski Wincenty I Мігурскі Вінцэнт
59. X[iqdz] Wingilewicz Skibinski Jozef I Ксёндз Вінгілевіч Скібінскі Юзаф
60. Korsak Joachim / Корсак Іаахім
61. Biergiell Wojciech I Бергель Вайцех
62. Lukaszewicz Wilhelm I Лукашэвіч Вільгельм
63. Makarski Jozef I Макарскі Юзаф
64. Sielen Herkules / Селень Геркулес
65. Ossochowski Ignacy I Асахоўскі Ігнат
66. Butkiewicz Stefan I Буткевіч Стэфан
67. Gieczewicz Dominik / Гячэвіч Дамінік
68. Iwaszkiewicz Jgnacy I Івашкевіч Ігнат
69. Sokolowski Piotr I Сакалоўскі Пётр
70. Hryniewicz Michal I Грыневіч Міхал
71. Szuszkiewicz Aleksander I Шушкевіч Аляксандр
72. Kolosowski Franciszek I Каласоўскі Францішак
73. Galiriski Franciszek I Галінскі Францішак
74. Bohdanowicz Aleksander I Багдановіч Аляксандр
75. Rudomina Tytus / Рудаміна Цітус
76. Hubarewicz Kazimierz I Губарэвіч Казімір
77. Michalowski Aloizy I Міхалоўскі Алаізі
78. Laskowski Antoni I Ляскоўскі Антоні
79. Krzywkowski Henryk I Крыўкоўскі Генрык
80. Lukowski Andrzej I Лукоўскі Андрэй
81. Straszewicz Aleksander I Страшэвіч Аляксандр
82. Niewiarowicz Ludwik I Невяровіч Людвік
83. Krasnicki Leonard I Красніцкі Леанард
84. Kuczyriski Leopold I Кучынскі Леапольд
85. Rutkowski Konstanty I Руткоўскі Канстанцін
86. Jurcewicz Edward I Юрцэвіч Эдвард
87. Michalowski Juliusz Cezary I Міхалоўскі Юльюш Цэзар
88. Dyrmont Konstanty I Дырмант Канстанцін
89. Milkiewicz Edward I Мількевіч Эдвард
90. Baszczewicz Kryspin / Башчэвіч Крыспін
91. Malicki Teodor / Маліцкі Тэадор
92. Bumejko Antoni I Бурнейка Антоні
93. Kolesiriski Benedykt I Калясінскі Бенядзікт
94. Jastrz^bski Felix / Ястрэмбскі Фелікс
95. Machwitz Adam I Махвіц Адам
96. Kildyszko Julian I Кільдышка Юльян
97. Wieszniewski Ludwik I Вяшнеўскі Людвік
98. Baniewicz Wladyslaw I Баневіч Уладзіслаў
99. Zambrzycki Jan I Замбрыцкі Ян
100. Walicki Walery / Валіцкі Валеры
101. Siemaszko Michal I Сямашка Міхал
102. Chodzko Benedykt / Ходзька Бенядзікт
103. Chomski AdolfI Хомскі Адольф
104. Martynowski Rola Hieronim I Мартыноўскі Роля Геранім
105. Gross Jozef / Грос Юзаф
106. Gross Julian I Грос Юльян
107. Gustowicz Konstanty I Густовіч Канстанцін
108. Sankowicz Franciszek I Саньковіч Францішак
109. Puslowski Felix I Пуслоўскі Фелікс
110. Laskowicz Wladyslaw I Лясковіч Уладзіслаў
111. Marcinowski Julian I Марціноўскі Юльян
112. Gieczewicz Felix / Гячэвіч Фелікс
113. Dobrzariski Jozef I Дабранскі Юзаф
114. Marcinowski Jan I Марціноўскі Ян
115. Rupejko Franciszek I Рупейка Францішак
116. Sokolowski Jozef / Сакалоўскі Юзаф
117. Miciuta Jozef/Міцюта Юзаф
118. Syrewicz Adam I Сырэвіч Адам
119. Koziell Adam I Козел Адам
120. Machwitz Konstanty / Махвіц Канстанцін
121. Jablocki Kazim ierz I Яблоцкі Казімір
122. Bulhak Aleksander I Булгак Аляксандр
123. B^dzkiewicz Onufry / Бандзкевіч Ануфры
124. Perzanowski Lubicz Michal I Пераноўскі Любіч Міхал
125. Jesman Ludwik / Есман Людвік
126. Drozdowski Stanislaw I Драздоўскі Станіслаў
127. Jazdowski Antoni I Яздоўскі Антоні
128. Czemiewski Antoni / Чарнеўскі Антоні
129. Kulinski Antoni I Кулінскі Антоні
130. Zylinski Ksawery / Жылінскі Ксаверы