Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
7. АМНІСТЫЯ 1 ВЯРТАННЕ ЭМІГРАНТАЎ НА РАДЗІМУ
Адной з характэрных рыс эміграцыі ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. з’яўляецца сталае імкненне некаторых яе прадстаўнікоў вярнуцца на радзіму. Для гэтага існавала два шляхі:
1) выехаць на радзіму ў якасці эмісара якой-небудзь эміграцыйнай арганізацыі з мэтай удзелу ў вызваленчым руху, як, напрыклад, гэта было зроблсна ў 1833 г. удзельнікамі Экспедыііыі Заліўскага',
2) дамагчыся атрымання царскай амністыі і вярнуцца легальна.
Выразна пераважаў другі шлях, які даваў пэўныя гарантыі бяспекі для тых, хто прыбываў на радзіму, і менавіта ён будзе разгледжаны ніжэй.
3 1831 г. назіралася масавае вяртанне на радзіму паўстанцаў, якія пасля паражэння апынуліся ў Прусіі і Аўстрыі. У адносінах да гэтай групы людзей будзе недакладным ужываць тэрмін эмігранты. Найбольш удалая намінацыя ў гэтым выпадку — інтэрніраваныя паўстанцы. Як ужо было адзначана вышэй, выданне амністыі 1 лістапада 1831 г. паўстанцам, якія паходзілі з Каралеўства Польскага, дало падставы прускім і аўстрыйскім уладам узмацніць ціск на іх з мэтай прымусіць вярнуцца пад расійскае панаванне. Выключэннс з гэтай амністыі паўстанцаў з беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх зямель не гарантавала ім вольнага вяртання на радзіму. Тым не менш з 1832 г. асобныя ўдзельнікі паўстання пачынаюць падаваць на імя Мікалая 1 прашэнні дазволіць ім вярнуцца без ужывання ў адносінах да іх якіх-небудзь рэпрэсіўных захадаў. Кожная падобная просьба адсылался ў губернскія следчыя камісіі з пытаннем, якія звесткі маюцца ў іх пра ўдзел у паўстанні яе аўтара. Як правіла, у сваіх лістах з Прусіі і Аўстрыі паўстанцы сцвярджалі, што далучыліся да паўстання толькі пад пагрозамі іншых ці спакушаныя паўстанцкімі эмісарамі і не прымалі актыўнага ўдзелу ў ваенных дзеяннях супраць расійскіх войскаў. Прычым падобныя заявы гучалі таксама ад некаторых арганізатараў паўстання ў Беларусі. Напрыклад, арганізатар паўстання ў Мазырскім пав. Фелікс Кяневіч 2 ліпеня 1832 г. напісаў прашэнне, у якім свой удзел у паўстанні выстаўляў пасіўным, а галоўным віноўнікам свайго далучэння да яго называў эмісара паўстанцаў Напалеона Навіцкага. Гэта, аднак, яму не дапамагло. Яшчэ раней, 21 снежня 1831 г. рашэннем МГСК ён быў аднесены да 2-га разраду злачынцаў [33, арк. 3-3 адв.]. Падобны ж лёс спасцігнуў многіх іншых кіраўнікоў паўстання, якія ў далейшым апынуліся ў эміграцыі: Стэфана Незабітоўскага, Мікалая Мераеўскага, Караля Нямцэвіча і інш. [88, арк. 106],
Хаця залічэнне паўстанцаў следчымі камісіямі да другога разраду павінна было суправаджацца абавязковай аддачай іх пад суд пасля вяртання і канфіскацыяй
Матвейчык Д. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцын з Беларусі і Літвы маёмасці, усё ж на практыцы гэта не пазбаўляла канчаткова магчымасці легальна прыбыць з-за мяжы на радзіму ў 1832-1833 гг. Як сведчаць матэрыялы Гродзенскай губернскай следчай камісіі, некалькі дзясяткаў паўстанцаў з Гродзенскай губ., якія рашэннем былі аднесены да 2-га разраду дзяржаўных злачынцаў, атрымалі ўсяміласцівейшае дараванне і вярнуліся на месца іх ранейшага жыхарства. Сярод іх быў і вядомы ў далейшым мастак Вінцэнт Дмахоўскі [23]. Апрача таго, тым паўстанцам, якім дазвалялася вярнуцца на радзіму ў 1832-1833 гг., у якасці асаблівай імператарскай міласці маглі таксама вяртацца канфіскаваныя маёнткі. Так, міністр унутраных спраў звяртаўся ў Камітэт заходніх губерняў з прапановай вярнуць маёмасць некалькім паўстанцам з Гродзенскай губ., якія прыехалі з Прусіі на радзіму ў ліпені-жніўні 1833 г. і аднавілі прысягу на вернасць цару [2, с. 121-122].
Такім чынам, у 1831-1834 гг. каля 40 тыс. з ліку тых прыкладна 50 тыс. удзельнікаў паўстання, якія перайшлі ў Прусію і Аўстрыйскую імперыю, вярнуліся назад.
Працэс масавага вяртання ўдзельнікаў паўстання спыніўся пасля выдання ўказа ад 4 кастрычніка 1834 г. [гл.: 2.1], Аднак прашэнні аб амністыі працягвалі прыходзіць і далей. 3 гэтага часу, аднак, не назіралася масавага імкнення атрымаць царскую амністыю. У 1834 г. скончылася выдаленне паўстанцаў з Прусіі і Аўстрыі. Усе тыя з іх, хто не жадаў вяртацца пад панаванне расійскага імператара, выехалі ў іншыя краіны Заходняй Еўропы. 3 гэтага моманту ў адносінах да іх карэктна ўжываць тэрмін эмігранты. Падача прашэнняў аб дазволе на вяртанне адбывалася ў гэты перыяд асобнымі эмігрантамі альбо іх сваякамі. I толькі некаторым з іх удалося атрымаць магчымасць прыбыць на радзіму легальна.
У 1834 г. быў амніставаны ўраджэнец Вілейскага пав., сын буйных землеўладальнікаў Аляксандр Валадковіч. Але магчымасць вярнуцца ў Расійскую імперыю яму дазвалялася толькі пры ўмове службы на Каўказе ў шэрагах расійскага войска ў чыне радавога, дзе ён павінен быў верыць у невычарпальную міласць імператара. А. Валадковіч не згадзіўся з падобнымі ўмовамі і выказаў расійскаму паслу ў Францыі сваё жаданне чакаць у Парыжы дапаўнення міласці імператара [244], Сярод эмігрантаў назіраліся і адваротнае стаўленне да прыняцця амністыі. Напрыклад, буйны памешчык Гродзенскай губ. Фелікс Пуслоўскі, у якога за ўдзел у паўстанні былі канфіскаваны 3 маёнткі ў Гродзенскім, Пружанскім і Кобрынскім паветах, таксама атрымаў амністыю каля 1834 г. з умовай прыняцця ваеннай службы на Каўказе ў чыне радавога. Ён згадзіўся на гэта і ў 1835 г. вярнуўся на радзіму. Праз некалькі месяцаў былы памешчык быў адпраўлены на Каўказ, дзе служыў да выхаду ў адстаўку ў 1841 г. у чыне падпаручніка [94, арк. 170 адв.-173]. Аднак яго маёмасць заставалася ў казне, у 1856 г. Пуслоўскі хадатайнічаў аб яе вяртанні [104],
Атрыманне амністыі і магчымасці вяртацца на радзіму, не апасаючыся ўжывання рэпрэсій, заставалася ў гэты перыяд прыцягальным для некаторых
эмігрантаў. Гэты фактар выкарыстоўвала расійская амбасада ў Парыжы, якая ўжывала абяцанне амністыі ў якасці сродку прыцягнуць жадаючых вярнуцца да супрацоўніцтва і атрымаць звссткі пра эміграцыю, фактычна — для шпіянажу. У 1838 г. эмігрантамі ў Лондане было выкрыта трое шпегаў, двое з якіх супрацоўнічалі з расійскай амбасадай (ураджэнец Вількамірскага пав. Канстанцін Кумпіксвіч і эмігрант з Ваўкавыскага пав. Тэафіл Петрашэўскі) і адзін — з аўстрыйскай (галічанін Ян Дыдынскі). Як яны апраўдваліся перад суайчыннікамі, платай за іх дзейнасць павінна была стаць амністыя [391; 481, s. 71],
Некаторым эмігрантам усё ж удалося атрымаць амністыю за супрацоўніцтва з расійскімі ўладамі. Ураджэнец Расіенскага пав. Зянон Вішнеўскі з 1840 г. падтрымліваў кантакты з сакратаром расійскай амбасады ў Парыжы. За гэта яму была дадзена амністыя і ў 1841 г. ён вярнуўся на радзіму. Пасля вяртання Вішнеўскі служыў асэсарам ва Упіцкім пав. Віленскай губ. [165; 449, s. 746].
Нягледзячы на абяцанні расійскіх уладаў неўжывання рэпрэсій, што і назіралася ў некаторых выпадках, лёс тых эмігрантаў, якія вырашылі вярнуцца на радзіму, заставаўся няпэўным. Паказальны ў гэтым планс выпадак з князем Габрыэлем Агінскім. У паўстанні ён уваходзіў у склад Цэнтральнага Літоўскага ўрада ў якасці намесніка старшыні. Апынуўшыся ў эміграцыі, ён заснаваў майстэрню па пераплёту кніг і ўвайшоў у блізкія адносіны з каралём Францыі Людовікам Філіпам. Дзякуючы заступніцтву французскага манарха, Г. Агінскі змог у 1839 г. атрымаць амністыю. Пасля вяртання на радзіму ў 1840 г. разам з жонкай яму быў всрнуты канфіскаваны маёнтак Стравенікі. Аднак у 1841 г. ён быў арыштаваны і каля года правёў у зняволенні. Пасля вызвалсння ён у хуткім часе памер [64; 167, t. 3, s. 222-223; 421, t. 23, s. 602],
Падача прашэння аб амністыі ў гэты перыяд не гарантавала яе атрымання нават пры ўмове прыняцця ваеннай службы на Каўказе. Напрыклад, у 1838 г. не ўдалося дачакацца амністыі эмігранту з Віленскай губ. ІІІыману Андрушкевічу [167, t. 1, s. 145]. У 1842 г. бацька эмігранта з Магілёўскай губ. Францішка Комара Станіслаў падаў прашэнне намесніку Каралеўства Польскага аб хадатайніцтвс ім перад імператарам для надання амністыі яго сыну. Аднак у сваім адказе намеснік адзначыў, што не можа гэтага зрабіць, бо Ф. Комар залічаны судом да выгнаннікаў, і гэта рашэнне канфірмавана імператарам [57],
У 1844 г. назіраецца павелічэнне хвалі падачы прашэнняў і атрымання амністый. Гэта звязана з прыбыццём імператара Мікалая I з візітам у Лондан. Некаторыя мясцовыя эмігранты выкарысталі гэты момант для таго, каб падаць прашэнні. У той час атрымалі амністыю вышэйзгаданыя К. Кумпікевіч, Т. Петрашэўскі, а таксама Міхал Петрашэўскі (з Мінскай губ.) і Станіслаў Камінскі (з Шавельскага пав.) [202], Аднак і ў гэты раз, нягледзячы на супрацоўніцтва К. Кумпікевіча і Т. Петрашэўскага з расійскай амбасадай, вяртанне эмігрантам было дазволена толькі з той умовай, што яны накіруюцца
МатвейчыкД. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская зміграцыя з Беларусі і Літвы ў Коўна, дзе будуць аддадзены пад следства, у выніку чаго свабоду яны змогуць атрымаць толькі ў тым выпадку, калі суд не знойдзе доказаў іх дачынення да якога-небудзь іншага злачынства, апрача ўдзелу ў паўстанні [65, 201]. Таму з чатырох згаданых эмігрантаў трое не вярнуліся, а звесткі пра С. Камінскага з 1844 г. губляюцца. У гэтым жа годзе з Францыі прашэнне аб амністыі падаў ураджэнец Давыд-Гарадка Станіслаў Аткевіч, але не атрымаў адказу, што вымусіла яго ў 1846 г. паўтарыць сваё прашэнне [338].
3 1844 г. пытанню амністыі і вяртання на радзіму пачынае ўдзяляць вялікую ўвагу эміграцыйная прэса. У прыватнасці, на старонках Нацыянальнай газеты рэгулярна з’яўляліся спісы тых эмігрантаў, якія атрымалі памілаванне ці падалі прашэнне, і артыкулы на гэтую тэму. Характэрным для іх з’яўляецца негатыўнае стаўленне да працэсу вяртання пад панаванне расійскага імператара. Варта звярнуць увагу на рыторыку прэсы — працэс вяртання на радзіму шляхам прыняцця амністыі называўся ўцёкамі з эміграцыі, а тыя, хто вяртаўся —уйекачамі ці здраднікамі [196].
У адказ на згоду некаторых эмігрантаў вярнуцца назад, асобныя прадстаўнікі польскага каталіцкага духавенства ў свае прамовы пачалі ўключаць крытыку падобных паводзінаў. Напрыклад, ксёндз Геранім Кайсевіч у сваім казанні 30 чэрвсня 1844 г. у касцёле Святога Роха ў Парыжы псрасцерагаў вернікаў ад прыняцця амністыі [200].