Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
Апрача таго, трэба мець на ўвазе той факт, што самаакрэсленне і самасвядомасць, а значыць, і супрацьпастаўленне сябе іншым, стварае патэнцыяльную глебу для з’яўлення супярэчнасцяў паміж рознымі групамі эмігрантаў. У дадзеным выпадку ўзніклі супярэчнасці паводле прынцыпу рэгіянальнага паходжання, а ўзаемадзеянне падобнага фактара з сацыяльнымі праблемамі можа выклікаць самыя розныя формы праяўлення. Наяўнасць разыходжання ў поглядах паміж ураджэнцамі зямель былога ВКЛ (ліцвінамі) з аднаго боку
і выхадцамі з Каралеўства Польскага (караняжамі) з другога не раз адзначалася гісторыкамі эміграцыі, алс іх прычыны да гэтага часу заставаліся ў значнай ступені нераскрытымі. А гэта тым больш важна, што яны аказалі немалы ўплыў-на стварэннс эмігрантамі з беларуска-літоўскіх губерняў некалькіх асобных арганізацый.
Адной з яскравых праяваў дзейнасці эмігрантаў з Беларусі і Літвы з’яўляюцца заснаваныя імі арганізацыі, праз якія яны намагаліся вырашаць свае праблемы і дасягаць сваіх мэтаў. Таварыства Літоўскае і Рускіх Зямель і створаны пры ім Літоўскі Вайсковы Камітэт, Таварыства Братэрскага Аб’яднання і Літоўска-Рускі Клуб — гэта тыя спробы арганізацыйнага афармлення ліцвінаў і русінаў, якія былі здзейснены імі ў паслялістападаўскай эміграцыі. Кожная з гэтых арганізацый займае сваё месца ў гісторыі Вялікаіі эміграцыі і ўнесла той ці іншы ўклад у яе дасягненні ці паражэнні, аднак як яны самі, так і мноства пытанняў, звязаных з іх дзейнасцю, працяглы час заставаліся невядомымі айчыннаму гісторыку.
Палітычная эміграцыя — гэта ні ў якім разе не бязмэтавае пражыванне на тэрыторыі іншых дзяржаў у чаканні лепшага лёсу і не свядомае жаданне ўліцца ў іншае грамадства, што характэрна, напрыклад, для эканамічнай эміграцыі. Мэтай прадстаўнікоў ВялікаІі эміграцыі быў працяг палітычнай барацьбы, у тым ліку праз узнаўленне ўзброенага паўстання, вынікам чаго павінна стаць вызваленне айчыны і адраджэнне Рэчы Паспалітай. У сувязі з гэтым адна з найбольш важных задач эмігрантаў — данесці сваё слова да радзімы, занятай ворагам, каб перадаць звесткі пра сябе і аказаць ёй дапамогу ў арганізацыі барацьбы. 3 гэтай прычыны набывае немалую важнасць праблема ўплыву эміграцыі на грамадска-палітычны рух на радзіме і ацэнка ступені гэтага ўплыву.
Як вядома, пісьменніцкая і публіцыстычная дзейнасць з’яўлялася адным з асноўных відаў прапаганды і агітацыі, а значыць, і ідэалагічнай барацьбы ў цэлым. Для палітычнай эміграцыі якой бы то ні было хвалі гэта характэрна яшчэ ў большай ступені. Удзельнікі пацярпелай паражэнне барацьбы атрымалі значную колькасць часу і сіл, што ў сукупнасці са свежымі моцнымі ўражаннямі і эмоцыямі становіцца штуршком да актыўнай творчасці. Вялікая эміграііыя ў цэлым, і ўраджэнцы Бсларусі і Літвы як яе частка, з’яўляецца хіба што не найбольш яскравым прыкладам гэтага. Паслялістападаўскімі эмігрантамі на працягу ўсяго часу іх жыцця па-за межамі радзімы было заснавана больш за 100 перыядычных выданняў, выдадзены тысячы кніг, брашур, улётак і да т. п., галоўнай мэтай якіх, проста ці ўскосна, было імкненне да гуртавання сіл дзеля вызвалсння радзімы. I хаця многія творы далёкія ад эстэтычнай прыгажосці ці высокай якасці, але кожны з іх варты быць зразуметым у тым кантэксце, у якім ён з’яўляўся і функцыянаваў.
Нягледзячы на прыкладзеныя намаганні і шчырасць імкненняў, эміграцыі не ўдалося дасягнуць сваёй галоўнай мэты — хуткага ўзнаўлення паўстання на радзіме. Храналагічна блізкія рэвалюцыйныя падзеі на землях былой Рэчы Паспалітай адбыліся толькі падчас Вясны Народаў — у 1846-1849 гг., — ды і тыя былі падаўлены дзяржавамі, што здзейснілі яе разбор. Менавіта ў кантэксце такой вялікай працягласці эміграцыі, а таксама малой паспяховасці намаганняў падчас яе і неабходна разумець факт прыняцця некаторымі эмігрантамі палітычнай амністыі ад расійскіх уладаў, а яшчэ больш канкрэтна-— ад расійскага імператара (Мікалая I ці Аляксандра II), які асабіста даваў рэзалюцыю наконт кожнага падобнага прашэння. Даследаванне гэтай асаблівасці эміграцыі яшчэ практычна не праводзілася, аднак гэта тым больш важна, што амністыю выкарысталі некаторыя вядомыя дзеячы культуры Беларусі — Напалеон Орда, Аляксандр Рыпінскі і інш.
Усё вышэйсказанае пераконвае, што даследаванне жыцця і дзейнасці ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. у Заходняй Еўропе з’яўляецца неабходным для айчыннай гістарыяграфіі і выступае перспектыўным накірункам навуковых распрацовак.
Гэтая манаграфія базуецца на дысертацыі на атрыманне ступені кандыдата гістарычных навук, абароненай аўтарам 15 красавіка 2008 г. у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ніжняя храналагічная мяжа эміграцыі — дата яе пачатку — 1831 год. Вызначэнне верхняй мяжы выклікае большую складанасць. Пры абсалютызацыі гэтага крытэрыя яна можа быць вызначана як дата смерці апошняга з эмігрантаў (паводле наяўных звестак, гэта 1909 г.), аднак падобны падыход будзе з’яўляцца некарэктным. У гэтай манаграфіі верхняя храналагічная мяжа — 70-я гг. XIX ст., калі скончылася пісьменніцкая дзейнасць часткі эмігрантаў, якія дажылі да таго часу.
Для адбору асобаў, дзейнасць якіх даследавана ў манаграфіі, ужываліся тры крытэрыі:
1)	нараджэнне асобы на тэрыторыі адной з пяці заходніх губерняў Расійскай імперыі: (Віленская, Гродзенская, Мінская, Віцебская, Магілёўская);
2)	удзел у паўстанні 1830-1831 гг. на землях былой Рэчы Паспалітай;
3)	пераход асобы пасля паражэння паўстання ў краіны Заходняй Еўропы ў 30-х гг. XIX ст.
Іншыя крытэрыі (этнічнае ці сацыяльнае паходжанне, веравызнанне, прафесійныя заняткі і да т. п.) не ўжываліся.
У сувязі з абранымі крытэрыямі ў манаграфіі не аналізуецца дзейнасць тых асобаў, якія паходзілі з беларуска-літоўскіх губерняў і знаходзіліся ў эміграцыі, але не прымалі ўдзел у паўстанні 1830-1831 гг. (Адам Міцкевіч, Валенты Ваньковіч, Леанард Ходзька і інш.). Аднак некаторыя з іх згадваюцца ў кантэксце даследавання эміграцыйнага жыцця.
Мэтазгодна прывесці тлумачэнні некаторых ужытых у манаграфіі тэрмінаў.
У псршую чаргу варта падаць дэфініцыю тэрміна эміграцыя. Пад гэтым тэрмінам разумеецца псрасяленне са сваёй айчыны ў іншыя краіны па эканамічных. палітычных, рэлігійных і іншых прычынах. У гэтай манаграфіі вядзецца размова пра эміграцыю па палітычных матывах. Тэрмін паслялістападаўская эміграцыя ўспрыняты з польскай гістарыяграфіі. Ён ужываецца ў адносінах да той хвалі эміграцыі, пачатак якой дало паражэнне паўстання 1830-1831 гг. — лістападаўскага.
Пад тэрмінам беларуска-ліпюўскія губерні разумсюцца адміністрацыйнатэрытарыяльныя адзінкі (губерні), у адносінах да якіх у 1831 г. ужываліся тапонімы Беларусь і Літва\ Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская і Мінская губерні. Галоўнай прычынай злучанага ўжывання гэтага тэрміна (беларуска-літоўскія), а не асобнага (беларускія ілітоўскія), з’яўлясцца адсутнасць у 1831 г. дакладна акрэслснай мяжы паміж геаграфічнымі абшарамі Беларусь і Літва.
Выказваю падзяку Нацыянальнаму гістарычнаму архіву Беларусі і асобна яго дырэктару Алс Купрыянаўне Галубовіч за нададзеныя матэрыялы, Варшаўскаму ўніверсітэту і асобна Інстытуту інтэрдысцыплінарных даслсдаванняў і Інстытуту Усходняй Еўропы пры ім, Польскай бібліятэцы ў Парыжы, прафесару, доктару габілітаванаму Анджэю Новаку, прафесару, доктару габілітаванаму Юрасю Гарбінскаму, кандыдату гістарычных навук, дацэнту Вользе Гарбачовай, кандыдату філалагічных навук Аляксандру Фядуце, а таксама шаноўным рэцэнзснтам і ўсім установам і людзям, дзякуючы дапамозе якіх напісанне і выданне гэтай манаграфіі стала магчымым.
1.	ГІСТАРЫЯГРАФІЯ IКРЫНІЦЫ: КАРОТКІАГЛЯД
1.1.	Гістарыяграфія
Даследаванне дзейнасці эмігрантаў з зямель былой Рэчы Паспалітай у Заходняй Еўропе пасля паўстання 1830-1831 гг., што адбылося на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны, было пачата яшчэ самімі эмігрантамі. У 30-40-я гг. у Парыжы выйшла некалькі выданняў імяннога спісу эмігрантаў [307; 308]. Крыху пазней, у 1865 і 1866 гг. у Лейпцыгу былі надрукаваны працы па гісторыі эміграцыі аўтарства ўраджэнца Брэсцкага пав. В. Гэльтмана [240; 241], У 60-х гг. XIX ст. польская эміграцыя стала аб’ектам даследавання расійскага гісторыка В. Ратча, які прысвяціў гэтай тэме асобную манаграфію, а таксама главу ў адной са сваіх прац [111; 112], Для першых даследаванняў эміграцыі характэрна моцная палітычная заангажаванасць іх аўтараў. Ва ўсіх названых працах навукоўцы не толькі паказваюць гістарычныя падзеі, але вялікую ўвагу ўдзяляюць крытыцы поглядаў і дзеянняў сваіх палітычных апанентаў.
На сённяшні дзснь бібліяграфія прац (манаграфій і артыкулаў), якія закранаюць тыя ці іншыя аспекты Вялікай эміграцыі, налічвае тысячы пазіцый. Сярод іх — некалькі фундаментальных прац. Першая з іх, аўтарства Л. Гадона, была выпушчана ў трох тамах у 1902-1903 гг. у Кракаве. У ёй была зроблена спроба ахапіць усе эміграцыйныя падзеі 1831-1835 гг. Тут скрупулёзна прааналізаваны шматлікія бакі жыцця і дзейнасці на чужыне былых паўстанцаў у пачатковы перыяд эміграцыі [208], Пазней гэтая праца была перавыдадзена [209], Несумненна большым навуковым узроўнем вылучаецца даследаванне С. Калембкі, якое выйшла ў свет у 1971 г. і асвятляла эміграцыю з зямель былой Рэчы Паспалітай з 1831 па 1862 гг. Новым у гэтай працы з’яўляецца аналіз дзейнасці ўсіх асноўных арганізацый эмігрантаў розных палітычных накірункаў за названы псрыяд, паказ адносінаў палітычных лагераў эміграцыі да падзей на радзіме і ў Еўропе з пункту гледжання іх карысці для нацыянальнавызваленчай барацьбы. Тут жа нададзена ўвага маральнаму стану эмігрантаў і штодзённым падзеям іх жыцця [260], Гэтая праца таксама была перавыдадзена, ужо з выпраўленнямі і дапаўненнямі [261],
Даследаванні эміграцыі з беларуска-літоўскіх губерняў можна падзяліць на шэраг этапаў. Першы з іх пачаўся з канца XIX ст. і працягваўся да 30-х гг. XX ст. У гэты час з’явіўся шэраг артыкулаў і раздзелаў манаграфій, прысвечаных некаторым бакам дзейнасці Таварыства Літоўскага і Рускіх Зямель (далей — ТЛРЗ). 3. Васілеўскі падрабязна прасачыў удзел двух знакамітых паэтаў у працы ТЛРЗ — А. Міцкевіча і Ю. Славацкага, пачынаючы ад заснавання і да заканчэння