Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
3 пачатку 1834 г. частка ўдзельнікаў франкфурцкай экспедыцыі вярталася ў Францыю. У большасці гэта былі асобы, якія падалі пстыцыю каралю
Францыі з просьбай аб дазволе на вяртанне і якія не ўдзельнічалі ў савойскай экспедыцыі. Працэс іх прыезду, распачаты ў канцы 1833 г., адбываўся на працягу ўсяго 1834 г. Частка эмігрантаў засталася ў Швейцарыі [261. s. 165],
Адначасова з гэтым прыбывалі новыя эмігранты. У 1834 г. гэта адбывалася пераважна марскім шляхам. 17 лістапада 1833 г. з Прусіі ў Амерыку адплылі караблі Union і Marianne з 445 былымі паўстанцамі на борце. 25 лістапада адправіўся карабель Wrouw Elisabethe са 152 пасажырамі. Пасажырамі Union і Wrouw Elisabethe былі пераважна ўраджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў. У час падарожжа па Балтыйскаму мору караблі атрымалі пашкоджанні і былі вымушаны зайсці ў парты Францыі і Англіі для рамонту. Былыя паўстанцы выкарысталі гэта для таго, каб застацца ў гэтых краінах. Эмігранты, якія на Wrouw Elisabethe прыбылі ў Гаўр у студзені 1834 г., атрымалі дазвол застацца ў Францыі [422, t. 1, s. 255]. Каля ста з іх паходзілі з беларуска-літоўскіх губерняў [315].
Карабель Union прыбыў у англійскі порт Гарвіч. Яго пасажырам не ўдалося застацца ў Англіі. Пад пагрозай далейшага падарожжа ў Паўночную Амерыку яны згадзіліся завербавацца ў Іншаземны легіён у Алжыры. 27 красавіка 1834 г. 219 чал. сышлі на бераг Афрыкі ў г. Аран і практычна ўсе былі прыняты на службу [166, s. 17; 412, s. 177; 436, s. 40-41], Колькасць ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў сярод іх складала не менш за 162 чал. Гэта тры чвэрці ўсіх ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў, якія прынялі службу ў Іншаземным легіёне ў першыя некалькі дзесяцігоддзяў яго існавання.
Апрача гэтага, пэўныя вынікі мела таксама агітацыя А. Чартарыскага сярод эмігрантаў за ўступленне ў легіён. Вядома, што як мінімум 7 ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў добраахвотна паступілі на службу ў 1834 г.
3 канца 1833 г. пачалося высяленне эмігрантаў з тэрыторыі Аўстрыйскай імпсрыі, а пазней — з Кракава. Праз Трыест высяленне працягвалася да 1837 г. Эмігранты высылаліся ў Францыю і іншыя краіны (ЗША, Алжыр). Такім чынам былі высланы 130 чал. Сярод іх меліся і ўраджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў, напрыклад, Нарцыз Капярніцкі, Ануфры Гарадэцкі, Антоні Станіслаў Прускі, Ян Дамінік Прагалінскі і інш.
Як мінімум 10 эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў памерлі ў 1834 г.
117 выхадцаў з Беларусі і Літвы прыбыло ў гэтым годзе ў Францыю, што крыху павялічыла іх шэрагі ў гэтай краіне. Амаль усе яны былі пасажырамі Wrouw Elisabeth.
У 1837 г. Францыя прыняла чарговую хвалю эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў. Пераважную большасць з іх складалі жаўнеры Іншаземнага легіёна. У 1834-1835 гг. яны праходзілі службу ў Афрыцы. Некаторыя з іх загінулі ці памерлі ў гэты час (Ян Буткевіч, Францішак Вялічка, Юзаф Камблевіч і інш.). У ліпені 1835 г. Іншаземны легіён быў пераведзсны на службу Іспаніі,
дзе прымаў удзел у грамадзянскай вайне на баку каралевы Ізабэлы. Там пасажыры Union заставаліся да 1837 г., калі скончыўся трохгадовы тэрмін іх службы. Некаторыя за гэты час загінулі ў баях, памерлі ад ран ці хваробаў альбо зніклі без звестак. Тыя, хто дажыў да вясны 1837 г., былі масава звольнсны са службы, пераведзены ў Францыю і расселены ў французскіх правінцыях [166, s. 7, 17, 103, 196]. Гэта выклікала моцнае павелічэнне ў 1837 г. колькасці ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў у наступных гарадах: Ангулем дэп. Уаз — 21 (для параўнання, у 1835 г. іх было 4), Бавэ дэп. Шарант — 17 (1835 г. — 3), Арлеан — 14 (3) і Тур дэп. Эндр-э-Люар — 24 (4). Як мінімум 128 эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў прыбылі ў гэтым годзе ў Францыю, памерла не менш за 15.
У 1838-1839 гг. у колькасці і размяшчэнні эміграцыі ў Францыі не адбылося істотных зменаў. Такім чынам, напрыканцы 1839 г. у Францыі знаходзілася 1007 ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў, з якіх каля 80 чал. жылі ў Парыжы.
9 чэрвеня 1839 г. французскі ўрад выдаў пастанову, паводле якой усім эмігрантам, якія жылі ў Францыі 5 гадоў, дазвалялася свабодна абіраць месца жыхарства на яе тэрыторыі [424, s. 24]. 3 гэтага часу пачынаецца настолькі шырокае рассяленне эмігрантаў па Францыі, што прасачыць яго становіцца немагчыма. Да таго ж менавіта 30-мі гг. XIX ст. абмяжоўваецца перыяд прыбыцця ў Заходнюю Еўропу ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. Штогод у Францыі знаходзілася як мінімум 829 чал. (у 1833 г.), як правіла, іх колькасць вагалася ад 950 да 1000 чал. 3 1833 г. самым буйным цэнтрам эміграцыі становіцца Парыж.
Варта таксама ўзгадаць пра памерлых эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў у Францыі ў 30-х гг. Маюцца звесткі пра 77 з іх, што складае 5,6% ад іх агульнай колькасці. Да гэтай лічбы варта дадаць 14 памерлых ці загінулых на службе ў Іншазсмным легіснс.
Застаюцца складанасці з вызначэннем колькасці прадстаўнікоў сямей (жонак, дзяцей) паўстанцаў, якія таксама адправіліся ў эміграцыю ўслед за сваімі бацькамі ці мужамі. Гэта вызначана тым фактам, што ў крыніцах яны, як правіла, не фіксаваліся, а ў выпадку фіксацыі не запісваліся асобна, а проста ўказваліся пры главах сваіх сем’яў. Тут жа варта адзначыць, што пераезд сем’яў былых паўстанцаў з беларуска-літоўскіх губерняў у эміграцыю не набыў масавага характару, вядомыя выпадкі можна характарызаваць як адзінкавыя. Як адзначае С. Калембка, у 1839 г. у Францыі на 5472 эмігранта з зямель былой Рэчы Паспалітай прыпадала менш за 200 полек [261, s. 248],
Найбольшая пасля Францыі група эмігрантаў апынулася на тэрыторыі Вялікабрытаніі. У 1836-1838 гг. тут стала ці часова жылі каля 800 эмігрантаў з зямель былой Рэчы Паспалітай [261, s. 64], Яны пачалі сюды прыбываць у 1831 г. Адным з першых ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў у Лондан прыбыў
вядомы літаратар Юльян Урсын-Нямцэвіч, які быў высланы сюды ў якасці прадстаўніка паўстанцкага ўрада з мэтай пераканаць англійскі ўрад адкрыта дапамагчы паўстанцам. Пасля паражэння паўстання ён застаўся ў эміграцыі і першыя некалькі гадоўправёўменавітаў Лондане [399,t. 1].Тутжаў 1831 г. пэўны час знаходзіўся і актыўна супрацоўнічаў з Ю. Нямцэвічам іншы прадстаўнік паўстанцкага ўрада — Л. Ельскі [399, t. 1; 421, t. 11, s. 156-159]. У 1832-1833 гг. па розных гарадах Вялікабрытаніі праехаў У. Плятэр з мэтай папулярызацыі дзейнасці эмігрантаў і пошуку сродкаў для дапамогі ім [421, t. 26, s. 686; 13— A, с. 30]. У 1833 г. у Лондан прыбыў Леан Леапольд Савашкевіч, у далейшым актыўны дзеяч дэмакратычнага руху ў эміграцыі і паплечнік I. Лялевеля [165; 449, s. 603-604].
Да 1834 г. прыбыццё эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў у Вялікабрытанію было нячастым. У 1834 г. сюды прыбылі некалькі значных груп былых паўстанцаў. У студзені 1834 г. у англійскі горад Портсмут прычаліў карабель Marianne, які вымушаны быў зайсці туды для рамонту. 212 яго пасажыраў выкарысталі гэта для таго, каб застацца ў Вялікабрытаніі. Ім гэта ўдалося, 14 лютага яны сышлі з карабля і былі паселены ў гэтым горадзе [166, s. 16-17; 261, s. 64], У гэтай групе знаходзілася 34 ураджэнцы беларускалітоўскіх губерняў, пераважна ў чыне радавых [374]. На працягу 30-40-х гг. 8 з іх памерла ў Портсмуце.
У 1834 г. у Англію пачалі прыбываць таксама эмігранты са Швейцарыі. Гэта былі ўдзельнікі савойскай экспедыцыі, якіх швейцарскія ўлады выдалялі са сваёй тэрыторыі, а французскія не прымалі да сябе. У выніку частка іх выбрала для сябе жыццё ў Англіі. Вядомы прозвішчы 13-ці з іх, якія паходзілі з беларускалітоўскіх губерняў, напрыклад, Ян Грабоўскі, Напалеон Граф, Юзаф і Юльян Каменскія, Фелікс Пуслоўскі і інш. [167, t. 2, s. Ill, 115, 244-245; t. 3, s. 354, i інш.]. Эмігранты з гэтай групы затрымаліся ў Англіі часова і на працягу пэўнага часу выязджалі ў іншыя краіны, як правіла, вярталіся ў Францыю. Часам перыяд знаходжання ў Англіі быў вельмі кароткім. Напрыклад, Фартунат Падбярэскі прабыў там усяго каля 1 месяца [167, t. 3, s. 309], Частка гэтай групы засталася жыць у Англіі да канца жыцця, напрыклад, Міхал Кярсноўскі, Тадэвуш Лянкевіч, Карнэль Пятроўскі [167, t. 2, s. 270; t. 3, s. 29,296],
Пэўная частка эмігрантаў асела ў Бельгіі, куды яны пачалі прыбываць таксама з 1831 г. 1х колькасць у гэтай краіне ніколі не перавышала некалькіх соцень чал. I хаця эмігранты тут пасяляліся ў некалькіх мясцовасцях, галоўным і найбольш шматлікім цэнтрам заставаўся Брусэль. Безумоўна, найбольш вядомым эмігрантам, які жыў тут стала, быў I. Лялевель. Вакол яго заўжды гуртавалася пэўная частка эмігрантаў з памяркоўна-дэмакратычнымі поглядамі [261, s. 57]. У 1832 г. у Брусэлі знаходзіўся дэпутат на сейм ад Вількамірскага пав. Людвік Пяткевіч [165]. У розны час тут жылі такія паплечнікі I. Лялевеля, як Л. Савашкевіч і Канстанцін Залескі [449, s. 603-604, 790-791], У 1834 г.
МатвейчыкД. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы сюды прыбыло таксама нскалькі ўдзельнікаў савойскай экспедыцыі, якія абралі Бельгію як месца пасялення пасля іх выдалення са Швейцарыі. У іх ліку былі такія вядомыя дзеячы, як Генрык Калусоўскі і Фелікс Ястрэмбскі [167, t. 2, s. 208, 241; 449, s. 260, 274-275],
У 1832 г. распачалася вярбоўка ў бельгійскае войска. Нягледзячы на пачатковыя намеры бельгійскага караля Леапольда I прыняць на службу 2500-4000 былых паўстанцаў, яму з-за апасенняў дыпламатычных складанасцяў да канца года ўдалося наняць толькі 34-х афіцэраў. Сярод іх былі і сямёра ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губсрняў: Фслікс Прот Прушынскі, Адольф Дэмбінскі, Аляксандр Валадковіч, Маўрыцы Грабоўскі, Юзаф Забела, Юзаф Пужыцкі, Отан Жавускі [310, р. 197-198], На працягу 30-50-х гг. XIX ст. знаходжанне былых паўстанцаў на службе Бельгіі было галоўнай перашкодай для ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж Белыіяй і Расіяй. Яны былі завязаны толькі пасля адпраўкі на пенсію ў 1853 г. апошніх польскіх афіцэраў [310, р. 216-228],
Наступнай краінай, дзе знаходзіліся эмігранты, была Швейцарыя. Іх масавае прыбыццё сюды адбылося ў 1833 г., звязана яно з франкфурцкай экспедыцыяй. Эмігрантамі была ўтворана Рада, выдадзены адозвы з просьбамі аб матэрыяльнай дапамозе.