Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
актыўнай дзейнасці таварыства ў 1833 г. [453; 454; 455], А. Вярніцкі звярнуў увагу на таварыства ў кантэксце дзейнасці ў яго складзе аднаго з найбольш актыўных яго сяброў — Леанарда Ходзькі [456], Артыкулы У. Клышэўскага амаль цалкам прысвечаны гісторыі гравіроўкі мсдаля ў памяць пра паўстанне на землях Беларусі, Літвы і Украіны, у прыватнасці, паказаны мэты і асноўныя ідэйныя падставы гэтай акцыі [270, 271 ]. Б. Ліманоўскі прасачыў удзел у працы ТЛРЗ вядомага ў будучым эміграцыйнага дэмакрата С. Ворцэля [371, s. 72-75], У. Міцксвіч пэўную ўвагу надаў ТЛРЗ як арганізацыі, звязанай з яго знакамітым бацькам Адамам [385, t. 2, s. 228-230], Ананімны аўтар1 прасачыў дзейнасць у складзе ТЛРЗ аднаго з яго заснавальнікаў — Уладзіслава Плятэра. [461], У цэлым для гэтага этапу характэрна канцэнтрацыя ўвагі на адной арганізацыі (ТЛРЗ), вузкае кола ўжытых крыніц, аналіз дзейнасці ў складзс ТЛРЗ асобных дзсячаў (С. Ворцэля, А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, У. Плятэра), а таксама адсутнасць аналітычнасці, публіцыстычны стыль прац. Затым надыходзіць псрапынак у некалькі дзясяткаў гадоў, калі даследаванні па названай праблеме не вяліся.
Наступны этап пачынаецца з выхаду ў 1967 г. артыкула А. Баршчэўскай, які да гэтага часу з’яўлясцца адной з найбольш грунтоўных прац, у якой прасочана дзейнасць ТЛРЗ [129; 130], 3 гэтага часу названая арганізацыя трапляе ў поле ўвагі і іншых гісторыкаў Вялікай эміграцыі — Д. Рэдэровай, якую цікавіў уклад ТЛРЗ у навуковыя дасягенні ў эміграцыі [424], М. Страшэўскай, якая даслсдавала ролю ТЛРЗ у літаратурнай творчасці эмігрантаў [441, s. 91-93, 95-101], А. Новака, аб’ектам аналіза якога ТЛРЗ стала ў кантэксцс разлажэння «перадсучаснай» найыі Рэчы Паспалітай [405], У гэты ж час пачынаюцца даследаванні іншай арганізацыі — Таварыства Братэрскага Аб’яднання [405, s. 214], Варта таксама згадаць працу расійскага гісторыка М. Міцінай, якая на падставе звсстак, сабраных пад кіраўніцтвам віленскага ваеннага, гродзснскага, мінскага, бсластоцкага губсрнатара М. Далгарукава і адасланых ім у Санкт-Псцярбург, паспрабавала высветліць колькасць удзсльнікаў паўстання, у тым ліку і з Бсларусі і Літвы, якія пасля яго паражэння эмігрыравалі ці схаваліся ад рэпрэсій [29], У згаданых працах пададзены грунтоўны спіс выкарыстаных крыніц, для іх характэрны глыбокі навуковы падыход да вырашэння абранай праблемы.
3 90-х гг. XX ст. тэматыка Вялікай эміграцыі пачынае распрацоўвацца і ў бсларускай гістарыяграфіі. Ёй прысвячаюць свае працы В. Гарбачова [4; 5; 9; 10; 13; 16; 18; 20], В. Швсд [124] і інш. Біяграмы найбольш вядомых эмігрантаў і некаторыя іншыя артыкулы па тэме Вялікай эміграцыі прадстаўлены таксама ўЭнцыклапедыігісторыіБеларусі [6; 7; 8; 11; 12; 15; 26; 27; 123]2.
1 Магчыма, гэта быў сам У. Плятэр.
2. Больш падрабязна пра праблематыку і гістарыяграфію даследаванняў дзейнасці ўраджэнцаў Беларусі і Літвы ў Вялікай э.чіграііыі гл.: Матвейчык Д.Ч.. Філатава А.М. Палітыка царскага ўрада ў час наўстання 1830-1831 гг. Эміграцыя з беларускіх зямель...
Нягледзячы на шматлікія дасягненні навукоўцаў, да сённяшняга дня шмат аспектаў з гісторыі Вялікаіі эміграцыі, асабліва ў дачыненні да эміграцыі з беларуска-літоўскіх губсрняў, засталіся спрэчнымі альбо слаба асветленымі. Менавіта на вырашэнне гэтых праблем было накіравана дадзенае манаграфічнае даследаванне.
1.2. Крыніцы
Даследаванне гісторыі эміграцыі з беларуска-літоўскіх губерняў патрабуе як выкарыстання ўжо вядомых, так і ўвядзення ў навуковы ўжытак новых крыніц. Гэта дазволіць запоўніць існуючыя прабелы ў даследаваннях і ўдакладніць спрэчныя моманты. Наяўныя крыніцы можна ўмоўна падзяліць на апублікаваныя і рукапісныя (неапублікаваныя).
Апублікаваныя крыніцы магчыма падзяліць на некалькі груп. У першую групы неабходна аднесці матэрыялы з эміграцыйнай перыёдыкі. У перыяд з 1831 па 1863 гг. эмігрантамі выпускалася больш за 100 перыядычных выданняў. Яны даюць багаты матэрыял для даследавання, асабліва для асвятлення палітычных дыскусій. Сярод гэтай групы крыніц варта найбольшую ўвагу звярнуць на выданні, шчыльна звязаныя з ТЛРЗ — газеты Pielgrzym Polski (Польскі Пілігрым) і Pami^tnik Emigracji (Дзённік Эміграцыі), якія былі заснаваны яго сябрамі [409; 413; 418]. Таксама варта звярнуць увагу на перыядычныя выданні, якія друкавалі на сваіх старонках звароты эмігрантаў адзін да аднаго і кароткія нататкі пра смерць эмігрантаў [191; 196; 388; 445], Да гэтай групы шчыльна прымыкаюць іншыя публіцыстычныя матэрыялы эміграцыі — разнастайныя адозвы, тэксты публічных прамоў, палемічныя брашуры і г. д. Яны выйшлі ў свет як у часы эміграцыі, так і апублікаваны даследчыкамі ў больш позні час [13; 314; 316; 379; 407].
Наступную групу апублікаваных крыніц прадстаўляюць дзённікі і ўспаміны, аўтарамі якіх былі эмігранты. Як правіла, яны змяшчаюць вялікую колькасць інфармацыі пра штодзённае жыццё былых паўстанцаў у заходнееўрапейскіх краінах, у тым ліку і пра супярэчнасці паміж ліцвінамі і караняжамі [133; 287; 422], а таксама пра перыпетыі дыпламатычных узаемаадносінаў з урадамі розных краін і да т. п. [194; 313; 399], Блізка да мемуарных твораў эмігрантаў прымыкае іх апублікаваная эпісталярная спадчына [193; 252; 312; 404]. Выкарыстанне гэтай групы крыніц абумоўлена наяўнасцю ў іх вялікай колькасці інфармацыі суб’ектыўнага характару, карыснай для высвятлення прычын эміграцыі, маральнага і матэрыяльнага стану эмігрантаў, іх адносінаў да дзеянняў сваіх суайчыннікаў у Заходняй Еўропе і на радзіме, намераў і планаў у эміграцыі і г. д.
Для даследавання пісьменніцкага здабытку эмігрантаў найбольш каштоўнымі з’яўляюцца іх творы. Напісаныя рознымі асобамі і ў розны час, яны
МатвейчыкД. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская зміграцыя з Беларусі і Літвы не складаюць суцэльнага комплексу і ўяўляюць сабой самую шматколькасную групу апублікаваных крыніц.
У асобную групу апублікаваных крыніц варта вынесці заканадаўчыя акты Расійскай імпсрыі, змешчаныя ў Поўным зборы законаў Расійскай імперыі [105], Яны хаця і не асвятляюць эміграцыйнае жыццё, але вызначаюць статус удзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. пасля яго падаўлення і з’яўляюцца падставай для даследавання прычын эміграцыі. Немалую каштоўнасць уяўляюць таксама апублікаваныя матэрыялы следчых спраў якія тычацца ўдзельнікаў Экспедыцыі Заліўскага і Справы Шымана Канарскага [290; 435; 437].
Апублікаваныя матэрыялы не даюць магчымасці праліць святло на многія бакі дзейнасці ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў. Дапоўніць іх дазваляюць неапублікаваныя крыніцы. У Беларусі матэрыялы па праблеме эміграцыі ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. знаходзяцца ў двух нацыянальных гістарычных архівах — у Гродне і Мінску, а ў Літве — у Літоўскім Дзяржаўным гістарычным архіве ў Вільні.
У гэтых архіўных сховішчах захоўваюцца матэрыялы следчых камісій па справах аб паўстанцах 1830-1831 гг. — Віленскай, Гродзенскай і Мінскай. Віленскія матэрыялы налічваюць каля 2 тыс. спраў [359]; у Гродне захавалася каля 450 спраў [86], у Мінску — толькі 5 [30], Апрача дакументаў, якія тычацца ўдзелу ў паўстанні, у іх можна знайсці некаторыя звесткі пра жыццё паўстанцаў у эміграцыі, копіі іх лістоў да сваякоў на радзіме і г. д. У фондах гэтых камісій захаваліся таксама матэрыялы, якія асвятляюць пераход паўстанцаў з тэрыторыі Расійскай імперыі ў Прусію [362; 363; 364; 365; 366; 367], пераезд некаторых у Францыю ў 1832 г. [90; 361], адпраўку паўстанцаў з Прусіі ў Амерыку [51; 59; 95; 368; 369],
Найбольш прадстаўнічую групу крыніц з беларускіх архіваў складаюць матэрыялы, якія асвятляюць працэс канфіскацыі рухомай і нерухомай маёмасці паўстанцаў, якія пакінулі радзіму, а таксама ліквідацыю іх даўгоў. У Гродне захаваўся асобны фонд Гродзенскай губернскай ліквідацыйнай камісіі, якая займалася справамі маёмасці паўстанцаў [96], Справы аб канфіскацыі маёмасці знаходзяцца таксама ў вялікай колькасці ў фондах літоўскага і беларускага генерал-губернатараў, грамадзянскіх губернатараў, губернскіх праўленняў і казённых палат [31; 32; 34; 35; 36; 37; 38; 46; 47; 48; 53; 54; 55; 56; 60; 62; 63; 79; 80; 81; 83; 84; 85; 91; 97; 98; 99; 100; 101; 102; 103],
Да асобнай групы неабходна аднесці матэрыялы, якія асвятляюць партызанскую экспедыцыю 1833 г. пад кіраўніцтвам Ю. Заліўскага, у прыватнасці яе разгортванне на Беларусі. I ў гродзенскім, і ў мінскім, і ў віленскім гістарычных архівах захавалася нямала матэрыялаў, якія паказваюць як дзеянні партызанаў і падпольшчыкаў, так і дзейнасць дзяржаўных органаў [49; 50; 58; 75; 335; 337],
Самымі цікавымі матэрыяламі з’яўляюцца крыніцы, якія асвятляюць працэс вяртання эмігрантаў на радзіму. Матэрыялы з беларускіх архіваў найбольш
поўна адлюстроўваюць вяртанне ў пачатковы пасляпаўстанцкі перыяд [33; 71; 72; 89; 92; 93], Да 1856 г. прысланыя прашэнні аб дараванні за рэдкім выключэннем заставаліся без станоўчага вырашэння [52; 57; 64]. Масавая падача прашэнняў аб вяртанні пачалася ў 1856 г., калі была выдадзена амністыя ўсім палітычным эмігрантам і ссыльным. Матэрыялы, якія асвятляюць гэты працэс, можна падзяліць на дзве групы.
Да першай групы адносяцца справы пра наданне дазволу вярнуцца на радзіму таму ці іншаму эмігранту. Найбольш шматлікімі і інфармацыйнымі ў гэтым плане з’яўляюцца матэрыялы віленскага архіва, дзе ў фондзе канцылярыі віленскага генерал-губернатара захоўваюцца справы больш чым 150 эмігрантаў, якія ў 1856-1863 гг. змаглі атрымаць дазвол на вяртанне на радзіму [341; 342; 343; 344; 345; 346; 347; 348; 351; 352; 355 і інш.]. Аналагічныя матэрыялы з гродзенскага і мінскага архіваў значна саступаюць віленскім па колькасці [40; 68; 76]. Да гэтай жа групы прымыкаюць справы з імяннымі спісамі асоб, якія ў 1857-1862 гг. знаходзіліся пад наглядам паліцыі, што было абавязковым пасля вяртання эмігрантаў на радзіму [39; 353; 354],
Другую групу складаюць дакументы пра матэрыяльную дапамогу тым эмігрантам, якія вярнуліся назад. У сваю чаргу матэрыялы гэтай групы можна падзяліць на 2 падгрупы.
Першая з іх уключае дакументы аб аказанні дзяржавай матэрыяльнай дапамогі эмігрантам. Падача просьбы аб аказанні грашовай дапамогі суправаджалася завядзсннем у канцылярыі віленскага генерал-губернатара асобнай справы. У выніку ў віленскім архіве захоўваецца каля ста падобных спраў [318; 319; 320; 321; 322; 323; 324; 325; 326; 327; 328; 329; 330; 331; 332; 333; 334; 335 і інш.]. Падобныя матэрыялы знаходзяцца таксама ў гродзенскім і мінскім архівах, але яны фрагментарныя і не дазваляюць ацаніць масавасць працэсу [39; 40; 68; 76],