Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Большасць эмігрантаў, якія апынуліся ў Швсйцарыі, падала прашэнні да французскіх уладаў з просьбай аб дазволе вярнуцца ў Францыю. Швейцарскія ўлады таксама намагаліся выдаліць са сваёй тэрыторыі палітычна актыўных эмігрантаў. У выніку ўдзельнікі франкфурцкай экспедыцыі, за выключэннсм часткі ўдзельнікаў савойскай экспсдыцыі, атрымалі дазвол на вяртанне ў Францыю. У 1833-1834 гг. яны вярталіся і рассяляліся ў правінцыйных французскіх дэпартаментах. Частка эмігрантаў выехала ў Бельгію і Вялікабрытанію [260, s. 150-151], У адзінкавых выпадках эмігранты заставаліся ў Швейцарыі надоўга. Напрыклад, ураджэнцы Віленскай губ. Эдвард Мількевіч і Ян Клот засталіся тут і сумесна заснавалі майстэрню па вытворчасці гадзіннікаў. У далейшым яны прымалі ўдзел у польскіх эміграцыйных арганізацыях і да самай смерці жылі ў Швейцарыі [167, t. 2, s. 287; t. 3, s. 149],
Часова пэўная колькасць эмігрантаў размяшчалася на тэрыторыі Іспаніі. Гэта былі жаўнеры, якія знаходзіліся на службс ў Іншаземным легіёне [гл. вышэй]. Да іх варта дадаць пэўную колькасць эмігрантаў, якія паступілі на службу ў сфарміраваны на базе часткі легіёна полк польскіх уланаў. Ён быў створаны ў 1836 г. і ўзмоцнсны некаторымі добраахвотнікамі, якія прыбылі з Францыі. Сярод іх былі такія ўраджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў, як Валеры Бялінскі, Антэнор Лабаноўскі, Казімір Чарнецкі і інш. [165; 167, t. 1, s. 197, t. 3, s. 57], Вядома пра смерць пяці ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў у час вайны ў Іспаніі — А. Лабаноўскага, Павела Шатравіча, Юзафа Урублеўскага, Яна Хлябзевіча, Міхала Юхновіча [166, s. 105, 174, 341, 383; 167, t. 3, s. 57], Пасля заканчэння службы эмігранты псраводзіліся ў Францыю. Толькі ў рэдкіх
выпадках яны затрымліваліся на працяглы час. Напрыклад, ураджэнец Віленскай губ. Валеры Бялінскі пасля службы ў Іншаземным легіёне перайшоў у іспанскае войска [166, s. 84],
У германскіх дзяржавах значная колькасць эмігрантаў знаходзілася толькі ў першыя гады пасля паўстання. Важны іх асяродак склаўся ў Дрэздэне — сталіцы Саксоніі. Як правіла, былыя паўстанцы затрымліваліся тут па дарозе ў Францыю. У гэтым горадзе яны карысталіся прыхільным стаўленнем мясцовага насельніцтва. У Дрэздэне затрымліваліся А. Міцкевіч, I. Дамейка і многія іншыя вядомыя эмігранты. У ліпені 1832 г. пад уціскам расійскага і прускага ўрадаў урад Саксоніі вымушаны быў выдаць пастанову, якая абавязвала ўсіх ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. пакінуць яе тэрыторыю. Адзінкавыя эмігранты жылі ў многіх германскіх дзяржавах. Як правіла, яны адносіліся да арыстакратычных колаў [261, s. 56-57], Напрыклад, у Вялікапольшчы, якая належала Прусіі, застаўся жыць Францішак Міцкевіч, брат Адама, а ў 1842 г. тут набыў сабе маёнтак Цэзар Плятэр [167, t. 3, s. 135, 302],
Некалькі дзясяткаў былых паўстанцаў прынялі ўдзел у грамадзянскай вайне ў Партугаліі. Нягледзячы на няўдачу ген. Ю. Бэма ў стварэнні асобнага легіёна з эмігрантаў, пэўная іх колькасць змагла прабрацца ў Партугалію і паступіць тут на службу ў войска Дона Пэдра. Галоўным чынам гэта былі кавалерысты [261, s. 66], Колькасць ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў у гэтай групе невядомая.
Няшмат эмігрантаў знаходзілася таксама ў Італіі. У Рыме размяшчалася прадстаўніцтва А. Чартарыскага пры двары папы. Яго мэтай з’яўлялася схіліць папу выказаць сваё негатыўнае стаўленне да царскага ўрада і яго адносінаў да каталіцкага касцёла ў землях былой Рэчы Паспалітай, якія адышлі да Расіі. Напрыклад, у 1838-1840 гг. у якасці прадстаўніка А. Чартарыскага тут знаходзіўся Ц. Плятэр [421, t, 26, s. 650; 505, s. 124], Таксама ў Рыме жылі пэўны час прадстаўнікі заснаванага польскімі эмігрантамі каталіцкага ордэна ўваскрэшанцаў (пол. —zmartwychwstancow) [261, s. 273-274], Да канца 40-х гг. колькасць эмігрантаў у Італіі была нязначнай. Найбольш эмігрантаў знаходзілася тут падчас рэвалюцыйнага ўздыму ў Еўропе ў 1848-1849 гг. (т. зв. Вясны Народаў). У гэты час А. Міцкевіч займаўся ў Італіі фарміраваннем т. зв. Польскага легіёна, які павінен быў удзельнічаць у ваенных дзеяннях у італьянскіх дзяржавах на баку рэвалюцыянераў і стаць правобразам будучага польскага войска, якое адродзіць Рэч Паспалітую. А. Міцкевічу ўдалося прыцягнуць да супрацоўніцтва асобных эмігрантаў, некаторыя з якіх прыбылі ў Італію, напрыклад, Міхал Ходзька, Аляксандр Бергель, Фердынанд Карвоўскі, Люцыян Стыпулкоўскі і інш. Разам са спадам гэтай рэвалюцыйнай хвалі легіён быў распушчаны [267],
Адзінкавыя эмігранты з беларуска-літоўскіх губерняў знаходзіліся ў Італіі і пасля Вясны Народаў. Караль Леанард Бразевіч напачатку 60-х гг. выкладаў у Польскай Вайсковай школе ў Генуі, дзе ў 1862 г. выдаў Правілы для пешых
стралкоў [421, t. 2, s. 421 ]. 3 канца 50-х гг. у Італіі жыў таксама Віктар Зянковіч, які заснаваў у Мілане завод па вытворчасці паліва для цягнікоў [286, s. 449], Аляксандр Ізэншмідт-дэ-Мільбітц з 1862 г. служыў генерал-маёрам у італьянскім войску [167, t. 2, s. 177],
Невялікія групы па некалькі чалавек альбо адзінкавыя эмігранты трапілі амаль ва ўсе іншыя краіны Заходняй Еўропы. Як правіла, яны не вылучаліся актыўнай дзейнасцю і не аказвалі вялікага ўплыву на жыццё эміграцыі.
Такім чынам, у эміграцыі апынулася каля 9 тыс. удзельнікаў паўстання 1830-1831 гг., з якіх 1500-1700 чал. паходзілі з беларуска-літоўскіх губсрняў. Для апошняй групы характэрны ўсе тыя тэндэнцыі ў рассяленні, якія тычыліся эмігрантаў з іншых частак былой Рэчы Паспалітай. На іх размяшчэнне і рассяленне па розных краінах Заходняй Еўропы ўплывалі шматлікія фактары, спалучэнне якіх вызначыла прыбыццё большай часткі эмігрантаў у Францыю, урад якой аказаў эмігрантам арганізацыйную і матэрыяльную дапамогу. 3 паводзінамі французскага ўрада моцна кантраставала стаўлснне да эмігрантаў з боку іншых еўрапейскіх урадаў. Яны неахвотна і не ў такой ступені давалі эмігрантам дазвол на пасяленне на сваіх тэрыторыях. У выніку гэта прывяло да таго, што колькасць эмігрантаў па-за Францыяй была нашмат меншай, чым на яс тэрыторыі.
Варта звярнуць увагу на пэўную свосасаблівасць у прыбыцці ў Заходнюю Еўропу эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў. Па-першае, пераважная іх большасць прыбыла праз Прусію. На тэрыторыі гэтай дзяржавы апынулася значная колькасць паўстанцаў з Літвы і Беларусі, выцсснсная туды разам з корпусам А. Гелгуда. Часта яны з’яўляліся грамадзянскімі асобамі. Праз тэрыторыю Аўстрыі ў эміграцыю прыбывалі ў асноўным тыя, хто на момант паўстання знаходзіўся ў радах польскага рэгулярнага войска. Па-другос, значная частка эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў трапіла ў Заходнюю Еўропу марскім шляхам: у жніўні 1832 г. у эміграцыю прыбылі з Прусіі пасажыры караблёў Lach і Vigilante, у 1834 г. — караблёў Union, Wrouw Elisabeth і Marianne. 3 Прусіі на бартах караблёў было выпраўлена больш за 450 ураджэнцаў Беларусі і Літвы. Да гэтай лічбы неабходна дадаць невялікую групу эмігрантаў, якія прыбылі з Аўстрыі, высланыя на захад праз порт Трыест.
Шматлікія фактары паўплывалі на тое, што эмігранты, якія апынуліся ў Францыі, на працягу 1830-х гг. шырока рассяліліся па яе тэрыторыі, няглсдзячы на пачатковыя імкненні размясціць іх вялікімі кампактнымі групамі ў правінцыі. Знаходжаннс ў некаторых месцах значнай колькасці ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў стварала перадумовы да іх гуртавання.
3. ГУРТАВАННЕ ЎРАДЖЭНЦАЎ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ ГУБЕРНЯЎ
У ЭМІГРАЦЫІ
3.1. Арганізацыі і палітычныя плыні Вялікай эміграцыі: агульны агляд
3 самага пачатку эміграцыі сярод былых паўстанцаў адбыўся раскол паводле прыкметы палітычных схільнасцяў. Гэты падзел быў закладзены яшчэ ў час паўстання, але не мог быць канчаткова аформлены з-за неабходнасці сумеснага вядзення барацьбы супраць расійскіх уладаў. У эміграцыі ж нішто не перашкаджала выкрышталізацыі супярэчнасцяў паміж асобамі з рознымі палітычнымі поглядамі. У выніку сярод эмігрантаў утварыліся два вялікія лагеры: дэмакратычны і кансерватыўны (арыстакратычны, манархічны, Атэль Лямбэр). Прадстаўнікі кожнага з іх вінавацілі сваіх апанентаў у паражэнні паўстання, вялі актыўную прапаганду, арганізоўвалі выпуск псрыядычнай прэсы з мэтай аказаць як мага большы ўплыў на сваіх суайчыннікаў і такім чынам павялічыць свой патэнцыял. Ураджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў у эміграцыі знаходзіліся сярод прыхільнікаў усіх палітычных лагераў і ўваходзілі ў склад усіх эміграцыйных арганізацый. Таму для аналізу дзейнасці арганізацый, утвораных ураджэнцамі беларуска-літоўскіх губерняў, неабходна падаць агульны нарыс афармлсння кожнага з эміграцыйных палітычных лагераў.
Дэмакратычны лагер ніколі не быў аднастайным і не меў адзінага лідара. Найбольш уплывовым прадстаўніком дэмакратычнага лагера было Польскае Дэмакратычнае Таварыства (ПДТ). Яно было ўтворана 17 сакавіка 1832 г. у Парыжы адной з самых радыкальных апазіцыйных груп дзеячаў Польскага Нацыянальнага Камітэта. Сваёй мэтай яно паставіла дзейнасць у польскай найыянальнай справе ў духу прынцыпаў выключна філасофска-дэмакратычных. Кіраўнічым выбарным органам ПДТ была Цэнтралізацыя, якая складалася з 5-9 (у розны час колькасць сяброў Цэнтралізацыі нязначна змянялася) найбольш знакамітых дэмакратычных дзсячаў эміграцыі. Выбары ў яе адбываліся раз на 1-2 гады. Упершыню Цэнтралізацыя сабралася 30 студзеня 1836 г. [261, s. 101117, 176-198, 323-238]. Галоўным праграмным дакументам ПДТ з’яўляецца т. зв. Вялікі маніфест, прыняты ў 1836 г. [376], Асноўным друкаваным органам ПДТ стала газета Польскі дэмакрат (Demokrata Polski) [191]. ПДТ займалася высылкай эмісараў на радзіму з мэтай разведкі гатоўнасці насельніцтва да новага ўзброенага выступлення і яго падрыхтоўкі. Праіснавала гэтае таварыства да 1863 г., калі з пачаткам паўстання ў землях былой Рэчы Паспалітай яно самараспусцілася. Гэта была самая шматлікая арганізацыя, створаная былымі
ўдзельнікамі паўстання 1830-1831 гг. у эміграцыі. За ўвесь час яго існавання праз ПДТ прайшло каля 4 тыс. эмігрантаў, а ў пік яго дзейнасці — у 1848 г. — яно налічвала ў сваім складзе больш за 2 тыс. чал. [259; 305; 449].
Больш радыкальнай арганізацыяй, створанай у эміграцыі, быў Польскі Народ (Lud Polski). Яна была ўтворана ў 1835 г. групай з некалькіх эмігрантаў-радыкалаў, якія жылі ў Англіі. Пад іх уплыў трапіла пэўная колькасць эмігрантаў у Вялікабрытаніі, найбольшая група якіх была паселена ў г. Портсмут і ўваходзіла ў склад ПДТ. Кірунак новай арганізацыі вызначаецца як утапічны сацыялізм. Структурна яна падзялялася на секцыі, якія называліся грамадамі. Польскі Народ ніколі не быў шматлікай і ўплывовай арганізацыяй. У яе складзе пабывала каля 130 чал. У к. 1830-х гг. яна ўвайшла ў фазу застою, аў 1846 г. самараспусцілася [172; 261, s. 164-176].