Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
У справе чыноў ТЛРЗ завязала кантакты з апошнім старшынёй Нацыянальнага ўрада А. Чартарыскім, які ўпаўнаважыў генерала Яна Умінскага да ўрэгулявання гэтай справы. Менавіта з ім ТЛРЗ кантактавала наконт усіх звязаных з чынамі пытанняў і з яго дапамогай імкнулася зацвердзіць чыны ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў. Ген. Умінскі прыхільна ставіўся да дзейнасці ТЛРЗ, абяцаючы дэлегацыі, высланай да яго, сваю поўную дапамогу. Ён нават выказаў жаданне ўступіць у склад таварыства [148, к. 46],
Апрача ўрэгулявання спраў вайсковых чыноў ТЛРЗ актыўна займалася пошукам магчымасцяў для маладых эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў распачаць вучобу ці працягнуць яе ў Францыі. Да такой дзейнасці на карысць акадэмікаў таварыства пабуджалася самімі эмігрантамі. Напрыклад, 7 сакавіка 1832 г. таварыству быў дасланы ліст ад некалькіх ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў, якія ў той час знаходзіліся ў Страсбургу і выказвалі сваю думку наконт іх імкненняў у эміграцыі. Адзін з пунктаў гэтага ліста заклікаў сяброў Таварыства звярнуць асаблівую ўвагу на лёс былых студэнтаў і паклапаціцца, каб эліта айчыннаіі моладзі не гінула марна, дамагчыся праз свае ўплывы дазволу заканчэння навучання ў французскіх універсітэтах ці памяшчэння ў Палітэхнічнай школе, дзе яны маглі б быць выхаваны добрымі і карыснымі для радзімы афіцэрамі і грамадзянамі [150, к. 11-12],
Дзейнічаючы ў гэтым накірунку, ТЛРЗ намагалася рэалізаваць некалькі Malay Па-першае, яно імкнулася выкарыстаць магчымасці атрымання ўраджэнцамі беларуска-літоўскіх губерняў адукацыі ў лепшых навучальных установах Еўропы, што было амаль недаступна для іх землякоў, якія засталіся на радзіме. Таму як галоўнай мэтай усіх эмігрантаў было вяртанне на радзіму і аднаўленне яе незалежнасці, то набытыя ў час эміграцыі веды павінны былі выкарыстоўвацца
ў час будучай барацьбы. Іншымі словамі, ТЛРЗ імкнулася да павелічэння патэнцыялу ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчай барацьбы, што ў перспектыве азначала павышэннс шанцаў на перамогу ў ёй. У сваім праскце рэарганізацыі ТЛРЗ I. Дамейка пра карысць навучання ў Францыі пісаў наступнае: У нас mym ёсць свабода друку, дастаткова часу, сканцэнтраванне рук / сіл столькіх прыдатных і адукаваных Эмігрантаў кожны з якіхужо падаў доказы энтузіязму і самаахвяравання для Польшчы, мы жывем сярод мільёнаў кніг, для нас адчынены ўсе слаўныя і знакамітыя школы і ўстановы. Было б марнатраўствам гэтыя скарбы... не выкарыстоўваць [148, к. 148; 424, s. 73].
Па-другое, вучоба эмігрантаў у навучальных установах палепшыла б іх матэрыяльную сітуацыю і сацыяльны прэстыж [гл. раздзел 2.2], Таму адукацыя была прыцягальнай для эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў, і ТЛРЗ не магло не звярнуць на гэта ўвагу.
Асобнае месца ў гісторыі ТЛРЗ займаюць яго адносіны з выхадцамі з Каралеўства Польскага, т. зв. караняжамі (пол. — Koroniarze), якія мелі неадназначны характар.
Амаль з самага пачатку заснавання да ТЛРЗ даходзілі звесткі пра супярэчнасці ў эміграцыі паміж ураджэнцамі зямель былога ВКЛ (ліцвінамі) і ўраджэнцамі Каралеўства Польскага. У лісце ад 20 лютага 1832 г. да палкоўніка Казіміра Патуліцкага, пазнейшага сябра ТЛРЗ, які ў той час жыў у Авіньёне, ТЛРЗ пісала: 3 болем Таварыства даведалася пра крыўды, якія афіцэры з Каралеўства наносяць Ліцвінам. Што ж гэта за від адрознення, якая прычына непаразумення паміж тымі, што з аднолькавым самаахвяраваннем, аднолькавай любоўю да АІічыны, аднолькава мужна змагаліся за яе незалежнасць [ 148, к. 71; 208, t. 3, s. 38], На пасяджэнні ТЛРЗ 29 сакавіка 1832 г. К. Залескі, які пэўны час быў карэспандэнтам ТЛРЗ у Страсбургу, даносіў, што Палякі з Кароны з недастаткова братэрскім сэрцам адносяі/ца даЛііівінаў [129, s. 58; 148, s. 96].
Супярэчнасці паміж былымі паўстанцамі на глебе паходжання пачаліся з моманту іх выезду з радзімы. Яшчэ ў Прусіі, дзе апынулася значная колькасць паўстанцаў, паміж ліцвінамі і караняжамі адбываліся частыя паядынкі. I. Дамейка ў сваім дзённіку іх прычынай называў фаталыіы правінцыяналізм [194, t. l,s. 84-85],
Наяўнасць падзелу паміж жыхарамі зямсль былой Рэчы Паспалітай, што апынуліся ў складзе розных дзяржаваў, адзначае таксама Ф. Уратноўскі. У творы Агульны нарыс Паўстання Літвы ён пісаў на пачатку 1833 г.: Для чаго ж таіць перад сабой? Сорак гадоў падзелу мелі свой вынік, браты, аддадзеныя пад рознае ярмо, пачыналі забывацца адныя пра другіх. Здзіўляецца палякз-над берагоў Варты і Віслы, чуючы родную мову над Віліяй і Невяддзю [467, s. 15].
Міхал Ходзька, ураджэнец Вілейскага пав., у далейшым — вядомы літаратар у эміграцыі [гл. раздзел 6], пісаў 10 сакавіка 1832 г. з Безансона да свайго стрыечнага брата Леанарда Ходзькі ў Парыж: Дастаткова быць Ліцвінам, каб мець
тысячы непрыяііеляў у нашых земляках Паляках, ці Варшавянах; я не ведаю, чаго гэтыя людзі хочуць ад нас, у чым мы правініліся перад імі; аднак мы не апускаем рук, трымаемся разам, не абражаем нікога і сябе абражаць не дазваляем. Неяк мы сталі адной сям ’ёй, ілёс аднаго з ’яўляецра лёсам усіх Ліцвінаў [154, к. 124],
Хаця ні з аднаго афіцыйнага дакумента ТЛРЗ не вынікае, што падобныя супярэчнасці сталі прычынай яго ўтварэння, але з упэўненасцю можна сцвярджаць, што менавіта яны ў значнай ступені паўплывалі на ўзнікненне ТЛРЗ. На гэта ўказваюць словы аднаго з сяброў ТЛРЗ Пятра Капчынскага1 (пазней — вядомага хіміка), запісаныя ў яго дзённіку: Бачачы, як Варшавяне любяць свае ўчынкі, шануюць толькі сваю самаадданасйь, пра Літву і Валынь мала хочуць ведаць, мы прынялі рашэнне заснавання Літаратурнага таварыства Рускіх зямель... Варта паказаць, шторобяць і зрабілі тыя, што... ўзнялі сцяг волі без падтрымкірэгулярнага войска [158, s. 166], Прыкладна падобны тон мае і ліст Ф. Уратноўскага да I. Дамейкі ад 25 красавіка 1832 г.: У Безансоне і Авіньёне героі саксонскаіі плошчы апанавалі ўсё, павыбіралі рады з сябе, падзялілі агул на касты ў адпаведнасці з гадамі службы, маладых узялі пад строгі нагляд, загадалі здымаць шапкі на вуліцах, тых, хто ўпіраўся, пачапі судзіць і караііь. Натуральна, што нашыя ліі]віны. хаця і пераважалі лічбай, але альбо без намінацый, альбо нізкіх чыноў, цярпелі найбольш. Усё больш шматлікія і вартыя плачу скаргі прыходзілі ў Парыж. Гэта дало першую нагоду заснавання Літоўскага таварыства ў згодзе і дамове з цэнтральным [Польскім Нацыянальным — аўт. ] камітэтам, таму як частка тых жа самых сябраў уваходзіць у склад абодвух гэтых згуртаванняў. Аднак, ад гэтага пачаліся новыя сваркі. Крыкачы адразу пачалі крычаііь пра адкол і нават публічна забараняць Ліцвінам імя Палякаў [394].
Можна назваць некалькі прычын супярэчнасцяў на глебе паходжання паміж прадстаўнікамі розных частак былой Рэчы Паспалітай. Само ТЛРЗ звяртала ўвагу на гэтае пытанне і шукала адказ на яго. На пасяджэнні 24 траўня 1832 г. Я. Янушкевіч, які незадоўга да таго вярнуўся з паездкі ў калоніі ў Люнэль і Авіньён, выказаў меркаванне, што гэтыя непаразуменні не з’яўляюцца вынікам выключна эміграцыйных спрэчак. Ён бачыў прычыну ў пазіцыі прадстаўнікоў арыстакратыі (арыстакратычнага лагера), якая, на яго думку, адрозніла інтарэсы Літвы і нават сёння, як здаецца, падтрымлівае гэтую справу. 3 гэтай нагоды Янушкевіч апасаўся, што ліцвіны могуць правесці ў эміграцыі больш часу, чым караняжы [129, s. 58; 148, k. 119], А. Глушневіч на гэтым жа пасяджэнні абвінаваціў генерала Ю. Бэма ў падтрыманні супярэчнасцяў паміж эмігрантамі, а галоўнай іх прычынай назваў вайсковыя чыны, ад якіх, на яго думку, былыя паўстанцы павінны былі адмовіцца для дасягнення ўсеагульнай роўнасці і згоды [148, s. 119]. 1 адно, і другое меркаванне мелі пад сабой падставы.
1 П. Капчынскі не належаў да заснавальнікаў ТЛРЗ, ён быў прыняты ў яго склад праз два месяцы пасля яго заснавання 12 лютага 1832 г. [BN. Rkps 11.7871. К. 64],
Пра слушнасць меркавання Я. Янушкевіча наконт каранёў супярэчнасцяў паміж паўстанцамі гаворыць частая крытыка эмігрантамі з беларуска-літоўскіх губерняў варшаўскага ўрада і польскага рэгулярнага войска. Як правіла, яна гучала на публічных мерапрысмствах. На ўрачыстым пасяджэнні ТЛРЗ 25 сакавіка 1832 г. У. Плятэр моцна крытыкаваў дыктатара паўстання Юзафа Хлапіцкага: Дыктатар, імправізаваны жаўнер у Варшаве, вёў закулісныя перамовы замест таго, каб дзешіічаць, шукаў канчапіковага поспеху ў дыплсшатыі, замест таго, каб дамагчыся яго лязом шаблі. Ён асуджаў таксама дзейнасць кіраўніцтва польскіх рэгулярных войскаў на беларуска-літоўскіх землях за тое, што ...іх прысутнасць прывяла толькі да звужэння паўстання без яго ўзмацнення [316, р. 43, 44].
Сябра ТЛРЗ Міхал Падчашынскі ў адным са сваіх лістоў пісаў: ...усеўрады ў Варшаве грэбавалі Літвой, ашуканыя ці нейкімі пачуццямі Мазавейкага патрыятызму, ці палітычнымі поглядамі іншых краін [150, к. 4],
Падобныя словы прагучалі крыху пазней з вуснаў К. Залескага. На пасяджэнні 12 лістапада 1832 г. ён не толькі абвінаваціў камандаванне польскага рэгулярнага войска ў няўмелым кіраўніцтве, але нават саму яго прысутнасць на беларуска-літоўскіх землях назваў галоўнай прычынай паражэння паўстання на гэтых тэрыторыях: Сумны вопыт пераканаў, што калі і дзе-небудзь рэгулярнае войска паказалася і сутыкнулася з паўстанііамі, паўсюль сапраўдная рэвалюцыйная справа згасла, а паўстанцам забаранялася дзейнічаць і нішчыліся іх моцныя намаганні па падаўленні і выгнанні захопнійкіх ворагаў... Мы пацярпелі паражэнне не з-за нас саміх, але з-заўплыву тых, у кім мы павінны былі знайсці сапраудную дапамогу і вызваленне [148, s. 168; 171, s. 154-155],
Падобная крытыка гучала не толькі ў сталіцы Францыі, але і ў правінцыі. У некаторых выпадках ураджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў сваю барацьбу выстаўлялі як найлепшы прыклад мужнасці і самаадданасці радзіме. На адным са сходаў калоніі ў г. Безансон Караль Гяцэвіч, эмігрант з Вількамірскага пав. [167, t. 2, s. 71], абвінаваціў ураджэнцаў Каралеўства Польскага ў зайздрасці да ліцвінаў і выставіў іх галоўнымі віноўнікамі паражэння паўстання ў землях былога ВКЛ. Ён казаў: ...пакуль ліпюўскія паўстанцы самі вялі вайну з Маскалямі, з кулакамі ці каламі ў руцэ яны былі здольны здабыць сабе зброю ад Маскалёў, білі іх паўсюль і нават дастаткова значны атрад выгналі ў Прусію, што бачачы, Палякі, нібыта дзеля помсты за маскоўскую знявагу і пакарання гераічнай Літвы, выслалі ў Літву сваё войска, каб раззброійь мужнае паўстанне яе сыноў, і чаго Масква не змагла дамагчыся ў Літве, у тым Палякі дапамаглі ёй [422, t. 1, s. 107], Геранім Кайсевіч, ураджэнец Аўгустоўскага ваяводства, землі якога часткова ўваходзілі ў склад ВКЛ [208, t. 2, s. 238], у адным са сваіх вершаў сцвярджаў: Калі брат Лях ад гарматы засланяўся гарматай / Ліцвін цела і косткі выстаўляў супраць ядраў [471, s. 26],