Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
Навуковасць нс засталася адзінай мэтай таварыства. Яно не магло абмінуць факту цяжкага матэрыяльнага стану студэнцкай моладзі і паўстанцаў з ніжэйшымі вайсковымі чынамі. Таму яшчэ адной мэтай ТБА была дапамога эмігрантам у паляпшэнні матэрыяльнай сітуацыі. Гэтая мэта таксама падобна да адной з мэт ТЛРЗ. ТБА у лісце да Рады эмігрантаў у Безансоне рэкамендавала маёру Ліпскаму, якога яно мела намер выслаць у Парыж, каб ён пажадаў актыўна заняіціа лёсам цалкам пакінутых Урадам маладых падхаружых і студэнтаў, якія павінны мець неаспрэчнае першае права наўсе пабочныя рэсурсы [136, к. 413], Таксама з мэтай паляпшэння лёсу студэнтаў Е. Булгарын 14 траўня 1832 г. пісаў да ТЛРЗ, перасылаючы спіс студэнтаў і вучняў з Безансона, якія жадалі працягваць сваё навучанне ў Францыі [150, к. 18],
Наконт мэтаў ТБА сярод яго сяброў меліся таксама і іншыя погляды. Напрыклад, на чацвёртым пасяджэнні таварыства 4 траўня 1832 г. адзін з яго сяброў прапанаваў разумсць яго мэты значна шырэй. У якасці галоўнай з іх прапаноўвалася наступнае: дабіііііа ўзмацнення і заііверджання радзімы, у якасці прынцыпаў дзейнасці — бескарыслівасць і праўда, а ў якасці сродкаў — стараннасць і сумесная праца [136, к. 490], Г. Калусоўскі ў сваім лісце да ТБА ад 11 лістапада 1832 г. яго мэтамі называў згоду, адзінства, узаемную дапамогу і навуку [151, к. 28]. У лісце ТБА да недалёкіх ад Безансона калоній у Лён-лёСаньс і Салсн, рэдактарам якога быў М. Ходзька, галоўнай мэтай таварыства называецца збор звестак, якія тычацца Літоўскага паўстання, звяртаючы асаблівую ўвагу на цяперашнія акалічнасці, на сумесныя намаганніў далейшых падзеях, сумесную навуку і, нарэшйе, на падтрымку братоў, якія пазбаўлены ўсялякіх рэсурсаў і дапамогі [ 136, к. 512],
У першы перыяд сваёй дзейнасці ТБА было шчыльна звязана з ТЛРЗ. 1х сувязі не абмяжоўваліся толькі заснаваннем Братэрскага Аб’яднання сябрамі ТЛРЗ і падабенствам іх галоўных мэтаў. ТБА працягвала ў Безансоне рэалізацыю прынцыпаў, абвсшчаных ТЛРЗ у Парыжы. Менавіта пра гэта пісаў
Е. Булгарын у вышэйзгаданым лісце да ТЛРЗ, у прыватнасці, называючы ТБА пэўным адгалінаваннем ТЛРЗ у Безансоне, і казаў, што іх статуты амаль аднолькавыя, [150, к. 18], Апрача гэтага, ТБА таксама мела намер святкаваць дату пачатку паўстання ў землях былога ВКЛ 25 сакавіка. Е. Булгарын на першым пасяджэнні ТБА 25 красавіка прапанаваў святкаваць штомесяц 25-ты дзень як напамін пра гэтую падзею і нават дзень заснавання таварыства звязваў з днём паўстання ў Літве [136, к. 477-480]. М. Ходзька на другім пасяджэнні ТБА казаў, што мы [сябры ТБА — аўт.] будзем святкаваір усе святыя дніў Літве ў часяе паўстання [136, к. 484],
Заснаванне ТБА было падтрымана сябрамі ТЛРЗ. I. Лялевель у сваім лісце да Е. Булгарына ад 22 чэрвеня 1832 г. станоўча выказваўся пра яго імкненні адхіліць сум ад моладзевага веку і пра карысць абраных для гэтага сродкаў [312, t. l,s. 64],
Як і ТЛРЗ, ТБА ад самага свайго стварэння вымушана было абараняцца ад абвінавачанняў у літоўскім сепаратызме і аддзяленні ад агульнай справы. Першым, хто заклікаў сяброў ТБА, каб таварыства, створанае з Лііівінаў не аддзялялася ад Братоў Палякаў, быў эмігрант з беларуска-літоўскіх губерняў, ураджэнец Расіенскага пав. маёр Станіслаў Мацэвіч. У сваім лісце да ТБА ад 3 траўня 1832 г. ён заклікаў: He аддзяляйце лёсу Літвы ад лёсу Польшчы [ 151, к. 5], У адказе, адрэдагаваным Фердынандам Мірскім, ТБА пісала, што яно утворана з выключна навуковымі намерамі, мае мэтай выключна згоду, еднасць / выхаванне розуму... Ніхто з нас не хоча адрозніць справы Літвы і Кароны, тамуяк адно без другога існаваць не можа [136, к. 517; 151, к. 6], Падобным чынам гучаў адказ Е. Булгарына ад імя ўсяго таварыства на пытанне безансонскай Рады, ці з’яўлясцца гэтае таварыства правінцыйным: Гэтае таварыства не правінйыйнае / нават ніколі не магло быі/ь такім. Мы б сышлі з дарогі абавязку Паляка, з дарогі еднасці / нашых сумесных намаганняў [ 151, k. 17, 19].
У сваім лісце да ТЛРЗ Е. Булгарын тлумачыў прычыну, паводле якой ТБА было заснавана ў якасці асобнай арганізацыі, а не як рэгіянальнае аддзяленне ТЛРЗ. На яго думку, мы [сябры ТБА — аўт.] таму далі асобную назву нашаму таварыству, што не хацелі даць нагоду Караняжам да болыйай непрыязні да нас [Ліцвінаў — аўт.], якая і так з’яўляецца вялікай [151, к. 18],
У сваёй дзейнасці ТБА выйшла за межы Безансона. На пяты дзень пасля заснавання яно выслала ў суседнія эміграцыйныя калоніі ў Сален і Лён-лё-Санье паручніка Ксаверыя Сырэвіча з лістом, у якім заклікала да супрацоўніцтва і ўступлення ў таварыства. Шэсць ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў даслалі праз К. Сырэвіча дэкларацыю ўступлення і на шостым пасяджэнні былі прыняты ў яго склад [136, к. 500, 511-512, 520].
На чацвёрым сходзе ТБА 12 траўня 1832 г. К. Башчэвіч у вуснай форме, а на пятым (19 траўня) — у пісьмовай, прапанаваў праект падзелу навуковых прац таварыства на аддзелы: ваіісковасці, да якога павінна было адносіцца вывучэнне
МатвейчыкД. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы вайсковых спраў; літаратуры, дзе павінны былі збіраццаўсе паэпіычныя плады (арыгіналыіыя ці перакладныя); і палітыкі, дзе павінны былі збіраццаўсе думкі Народаў, якія мелі дачыненне да Палякаў і іх Айчыны [136,.к. 488; 151, к. 2123]. Праскт Башчэвіча хаця і быў прыняты, але не быў рэалізаваны. і падобнае пытанне больш не падымалася ў таварыстве.
У хуткім часе пасля свайго заснавання ТБА апынулася ў стане крызісу. Верагодна, прычынай гэтага стала невыразнасць яго мэтаў. Яно не выйшла за межы выкарыстання абстрактных паняццяў: братэрства, згода, еднасць і да т. п. У першы перыяд свайго існавання ТБА не прыняло ніводнай канкрэтнай праграмы дзейнасці ці хаця б правядзення якога-небудзь культурнага мерапрыемства. Такая нявызначанасць выклікала адыход некаторых сапраўдных сяброў ад выканання сваіх абавязкаў. Ужо на шостым пасяджэнні ТБА было вымушана звярнуць увагу некаторых сяброў на іх адсутнасць на сходах і паставіць пытанне, ці намсрваюцца яны ў далейшым выконваць узятыя на сябе абавязкі [136, к. 521; 151, к. 24],
Падобная нявызначаная праграма дзейнасці была ў пэўнай ступені вынікам адсутнасці ў ТБА фінансавых сродкаў. Таварыства яднала пераважна моладзь і эмігрантаў з ніжэйшымі вайсковымі чынамі, сродкам да жыцця якіх была выключна дапамога ад французскага ўрада і ад нассльніцтва Францыі. чаго часта не хапала на задавальненне нават самых пільных патрэбаў. Таму фінансаванне дзейнасці ТБА з гэтай крыніцы было немагчымым. Нават для вядзення карэспандэнцыі таварыства заклікала афіцэраў, дапамога якім з боку ўрада была крыху вышэйшай, да адмысловай складкі [136, к. 526], 3 іншых паступленняў у ТБА вядома ахвяраваннс ад капітана Эдмунда Карабевіча, які падараваў каня для правядзення латарэі на карысць таварыства, і аднаго з братоў Клотаў, які выдзеліў 77 франкаў для студэнтаў [136, к. 488].
Усё гэта стала прычынай спынення дзейнасці таварыства. Яго сходы былі прыпынсны на восьмым пасяджэнні 27 чэрвеня 1832 г. — крыху больш чым праз два месяцы пасля заснавання. Афіцыйна абвешчаная прычына — гэта адсутнасць належнага месца для правядзення пасяджэнняў. Тады ж было пастаноўлена, што кожны сапраўдны сябра павінен узяць дзесяць ганаровых накшталт кліентаў, з якімі ён быў абавязаны ўзаемна дзяліцца ведамі [136, к. 501]. На гэтым заканчваецца першы псрыяд існавання ТБА.
Праз чатыры з паловай месяцы з дня прыпынення дзейнасці таварыства група яго сяброў зрабіла спробу ўзнавіць ТБА. 10 лістапада 1832 г. было праведзена дзевятае пасяджэннс. Яно пачалося з прыняцця новых сяброў — палкоўніка Вінцэнта Матушэвіча, паручніка Напалсона Графа, падпаручнікаў Яна Дварэцкага і Людвіка Навіцкага [136, к. 502], У час бяздзейнасці таварыства з Безансона выехала болынасць яго заснавальнікаў. П. Семяненка ўвосень 1832 г. быў пераведзены ў калонію ў дэп. Эндр і паселены там у Леўру [421, t. 36, s. 22], М. Ходзька прыняў удзел у экспедыііыі Заліўскага і пакінуў Безан-
сон [167, t. 1, s. 296]. Е. Булгарын таксама займаўся падрыхтоўкай экспедыцыі Заліўскага, у ліпсні 1832 г. ён выехаў у Парыж, а ўвосень 1832 г. пакінуў Францыю і прыбыў у Галіцыю [167, t. 1, s. 270; 421, t. 3, s. 131-132], Апрача гэтага, увосень з Бсзансона была пераведзена ў Шатару вялікая група студэнтаў і грамадзянскіх асобаў. Замест сапраўдных сяброў, якія выехалі з Безансона, было пастаноўлена абраць новых і аднавіць дзейнасць таварыства.
На наступным пасяджэнні 12 лістапада 1832 г. былі праведзены новыя выбары. Старшынсй ТБА быў абраны палкоўнік В. Матушэвіч — адзін з камандзіраў паўстанцкіх атрадаў у Віленскай губ. У сапраўднае кола былі ўведзены: капітан Станіслаў Кільвэйн, прыняты ў склад ТБА на гэтым жа сходзе, падпаручнік Бенедыкт Ходзька, Фелікс Гяцэвіч, Караль Яўтак, Генрык Крыўкоўскі, Юзаф Міцюта. Намеснікамі былі абраны Агатон Стачкоўскі і Караль Песляк. Сакратаром гэтага складу Сапраўднага кола стаў Ю. Міцюта [136, к. 503], Такім чынам, склад кіраўніцтва быў значна зменшаны, што тлумачыцца змяншэннем колькасці сяброў ТБА, якія заставаліся ў Безансоне.
Аднаўленне дзейнасці ТБА было адзначана невялікім скандалам. Адзін з двух заснавальнікаў таварыства, якія яшчэ заставаліся ў Безансоне, Г. Калусоўскі (раней выконваў абавязкі сакратара) на пасяджэнні 10 лістапада 1832 г. быў абвінавачаны Агатонам Стракоўскім у дрэнным вядзенні спраў і недастаткова належных адносінах да таварыства. Г. Калусоўскі адчуў сябе абражаным і 11 лістапада напісаў да ТБА ліст, у якім абвяшчаў аб сваім выхадзе з яго складу. Аднак, каб залагодзіць скандал, на наступным пасяджэнні таварыства абвясціла, што захоўвае да Спадара Калусоўскага адназначную павагу, і ўключыла яго ў склад камісіі, утворанай на гэтым жа сходзе для ўпарадкавання ўжо існуючых і напісання новых статутных дакументаў ТБА [136, к. 503; 151, к. 28-29],
На гэтым жа пасяджэнні ТБА Караль Песляк выступіў з прапановай выслаць адрас I. Лялсвелю з заклікам не адыходзіць ад дзейнасці ў створаным ім Польскім Нацыянальным Камітэце. Прапанова была ўхвалена таварыствам, але нічога невядома пра яе здзяйсненне [ 136, к. 503],