Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
Падобныя дэмакратычныя дэкларацыі не раз выказваліся А. Чартырыскім у 1848 г. у публічных прамовах і дакументах. У адозве Да землякоў на радзіме, выпушчанай 24 сакавіка 1848 г., ён заклікаў зямельных уладальнікаў: Першай вашаіі думкай няхай будзе знішчэнне згубнай рэшты ранейшых усталяванняў, якія не могуць застацца — знішчэнне, і неадкладнае, паншчыны [207, s. 250]. Падчас свайго праезду праз германскія дзяржавы ў Берлін увесну 1848 г. на мітынгу ў Кёльне ён заявіў, што прагне Польшчы вольнай, без прывілеяў Польшчы дэмакратычнай [434, s. 449],
Варта таксама звярнуць увагу на рыторыку Акта заснавання. У ім прысутнічаюць характэрныя для кансерватыўнага лагера абвінавачанні эміграцыі ў нязгодзе, непаразуменнях, уласных нараканнях, маральным аслабленні, расколе, дэкларацыі аб імкненні вынішчаць згубную анархію, аддаць... належнае ўшанаванне старэчаму вопыту і г. д.
Адразу ў Акце заснавання стваральнікі Літоўска-Рускага Клуба выказалі ідэю адзінства ўсіх частак былой Рэчы Паспалітай. Магчыма, гэта было зроблена для таго, каб пазбавіць караняжаў магчымасці абвінаваціць Клуб у адрыве ад агульнай справы эмігрантаў, як гэта было ў выпадку з ТЛРЗ і ТБА. У Акце сцвярджалася пра непарыўныя сувязі Літвы, Русі і Польшчы ў выглядзе вечнай уніі Літвы з Польшчай альбо адзінай Полыйчы цэлай, вольнай, незалежнай. Пры гэтым палажэнне першага артыкула Статута Клуба — няма Полыйчы без Літвы з Руссю, няма Літвы з Руссю без Польшчы — практычна даслоўна паўтарыла аналагічны пастулат, сфармуляваны ў адозве ТЛРЗ ад 20 жніўня 1832 г. ўняма Польшчы безЛітвы і Русі, Русь і Літва з’яўляюцца Польшчай [408, s. 14-15]).
Як вядома, на землях Літвы, Беларусі і Украіны. якія знаходзіліся на той час у складзе Расійскай імперыі, грамадска-палітычны рух 1846-1848 гг. так і не змог перарасці ва ўзброеную барацьбу. Аднак тут дзейнічалі агенты як дэмакратычнага, так і кансерватыўнага лагера. Напрыклад, у Гродна ў 1846— 1847 гг. працаваў агент А. Чартарыскага Эстэргазэ, які збіраў грошы сярод мясцовых памешчыкаў і перасылаў іх у Атэль Лямбэр. У красавіку 1848 г. ва Усходнюю Прусію ўякасці агента А. Чартарыскага выехаў палкоўнік Рымкевіч, які з Круляўца завязваў кантакты са Жмуддзю [207, s. 249, 380], Таму магчыма выказаць меркаванне, што асобным зваротам да ліцвінаў і русінаў лагер
А. Чартарыскага імкнуўся павялічыць свой уплыў на тых тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай, якія яшчэ не былі ахоплены паўстаннем.
Заснавальнікі клуба хацелі паказаць сваю ідэйную сувязь з ТЛРЗ. Пра гэта сведчыць той факт, што ў сваёй карэспандэнцыі яны карысталіся пячаткай ТЛРЗ, як гэта відаць на двух лістах з запрашэннем да ўдзелу ў пасяджэннях, высланых ураджэнцу Віленскай губ. Казіміру Ленартовічу [149, к. 10], Адсутнасць дакументаў не дазваляе прасачыць далейшы лёс гэтай арганізацыі.
& & &
Такім чынам, наяўнасць шэрагу прычын абумовіла стварэнне ўраджэнцамі беларуска-літоўскіх губерняў у эміграцыі некалькіх арганізацый, што стала працягам традыцыі, вынесенай з паўстанцкіх часоў. Яны вымушаны былі займацца рознымі накірункамі дзейнасці, чаго патрабавалі эміграцыйныя абставіны. Дзякуючы ТЛРЗ, у радах якога аб’ядналася значная частка прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты, што апынуліся па-за межамі свайго краю, быў створаны найбольшы комплекс мемуарных крыніц. якія тычыліся паўстання 1830— 1831 гг. на Беларусі, Літве і Украіне, а таксама выгравіраваны медаль у памяць пра подзвіг паўстанцаў. Стварэнне ТБА сведчыць пра невыпадковасць і заканамернасць гуртавання эмігрантаў з Беларусі, Літвы і Украіны, а падабенства яго мэтаў да мэтаў ТЛРЗ указвае на шэраг неразвязаных праблем у пачатковы перыяд эміграцыі. Менавіта гэтымі дзвюма арганізацыямі было пастаўлена ў эміграцыі пытанне пра адзінства і раўнапраўнасць прадстаўнікоў усіх частак былой Рэчы Паспалітай і прыкладзена шмат намаганняў для вырашэння супярэчнасцяў паміж выхадцамі з іх. 1 менавіта імі, асабліва ТЛРЗ, было зроблена нямала для прапаганды сваёй радзімы ў Заходняй Еўропе. Урэгуляванне некаторых праблем жыцця эмігрантаў, што прывяло да пэўнай стабілізацыі ў іх становішчы, а таксама недастатковасць сіл саміх арганізацый выклікалі іх заняпад. Аднак з чарговай хваляй рэвалюцыйных падзей у Еўропе, калі сярод іншых ізноў паўстала пытанне пра лёс зямель Беларусі, Літвы і Украіны, традыцыя гуртавання ліцвінаў і русінаў у эміграцыі ўзнавілася — быў створаны Літоўска-Рускі Клуб, які, аднак, не разгарнуў у эміграцыі актыўнай дзейнасці.
4.	САМАСВЯДОМАСЦЬ I САМАВЫЗНАЧЭННЕ ЭМІГРАНТАЎ 3 БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ
ГУБЕРНЯЎ
На ўяўленні Мійкевіча моцна ўздзейнічае літоўская прадузятасйь супрайь Короны, Мазовіі; гаворыць. што Лійвіны любяць Мазураў, любяйь іх мову, што маюць вялікае ўяўленне пра іх мужнасць, хіба шпю не ўшаноўваюць іх, але тысячы заганаў ён прыкмячае ў нас.
Генрык Накваскі пра Адама Міцкевіча 3 лістапада 1838 г. [цыт. паводле: 442, s. 446],
Эміграцыйныя творы ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў 30-40-х гг. XIX ст. дазваляюць прасачыць узровень іх самасвядомасці і вызначыць узаемазалежнасць тэрмінаў ліцвін і паляк, якія выкарыстоўваліся эмігрантамі для самаакрэслення ці ідэнтыфікацыі сваіх землякоў, а таксама высветліць, які тэрмін і ў якой сітуацыі ўжываўся.
Варта звярнуць увагу на існаванне некалькіх узроўняў самасвядомасці эмігрантаў з беларуска-літоўскіх зямель. На кожным з іх эмігранты атаясамлівалі сябе з акрэсленай групай, а сваё паходжанне — з пэўнай тэрыторыяй.
На першым узроўні такія эмігранты лічылі сябе еўрапейцамі. Хаця гэта катэгорыя не праяўлялася выразна, але аналіз дакументаў дазваляе вылучыць яе. Падобнае еўрапейскае самавызначэнне выводзілася з уяўленняў эмігрантаў пра сваю радзіму як пра фарпост на ўсходняй мяжы Еўропы, які заўжды абараняў яе ад азіяцкіх ордаў. У адозве ПНК Да рускіх, аўтарам якой быў Іаахім Лялевель і якая была скіравана ў першую чаргу да еўрапейскай грамадскай думкі, было напісана: Сапраудны паляк, калі падзе, загіне з той радасцю ў сэрцы, што калі нябёсы не дазволілі яму выратаваць уласную волю і айчыну, то смяротнай барацьбой ён засланіў прынамсі на хвіліну свабоды еўрапейскіх народаў [314, s. 219; 407, s. 229], Пра гэта ж 1. Лялевель пісаў у сваёй шматтомнай гістарычнай працы Полыйча, яе гісторыя і справы (Polska, jej dzieje і rzeczy): Польшча засланіла Еўропу ад печанегаў, манголаў, туркаў і маскалёў і абараніла Хрысціянства, Цывілізацыю і Свабоду [459, s. 50]. Падобныя матывы гучалі на ўрачыстасці ТЛРЗ 25 сакавіка 1832 г. Францішак Шэмёт, актыўны ўдзельнік паўстання на тэрыторыі сённяшняй Літвы, сказаў у сваёй прамове: Цывілізаваная Еўропа не забылася, што менавіта дзеля яе мы прынеслі сябе ў ахвяру, што калісьці мы выратавалі яе ад ярма туркаў, што
МатвейчыкД. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы сёння мы выратавалі яе ад ярма башкіраў і калмыкаў [316, р. 41], Эмігранты супрацьпастаўлялі лібсральную палітычную сістэму, якая ў той час панавала ў Заходняй Еўропе, усходняму дэспатызму, а расійскага цара называлі паўночным дэспатам [316, р. 41 ].
Выстаўленне сябе еўрапейцамі павінна было спрыяць закліку да еўрапейскіх народаў пра дапамогу ў вызваленні Польшчы. Адам Міцксвіч у сваіх Кнігах польскіх пілігрымаў (Ksi^gach pielgrzymstwa polskiego) прыводзіў карціну пажару дэспатызму, які пагражае агульнаму дому — Еўропе, і палякаў, якія першыя ўзняліся тушыць той пажар. У гэтым Міцксвіч бачыў місію Польшчы ў адносінах да Еўропы [380, s. 27-28].
У параўнанні з іншымі ўзроўнямі самасвядомасці эмігрантаў першы з іх быў выражаны найбольш слаба.
На наступным узроўні эмігранты з беларуска-літоўскіх губсрняў лічылі сябс палякамі. Гэтае атаясамлснне вынікала з паходжання з тэрыторый, што калісьці былі часткай Рэчы Паспалітай, якую часта называлі проста Польшча. Менавіта з існаваннсм гэтай дзяржавы, якая вызначалася як польская, эмігранты звязвалі наяўнасць польскага народа (фр. — nation). Таму тэрмін паляк у тым сэнсе, у якім ён выкарыстоўваўся эмігрантамі, з’яўляецца палітонімам. нсідэнтычным сённяшняму этноніму паляк. Палітонім паляк быў распаўсюджаны сярод усіх жыхароў былой дзяржавы. I. Лялевель у сваіх працах абараняў гэты пункт гледжання. Ён прызнаваў палякамі ўсіх жыхароў Рэчы Паспалітай, усс яны маюць роўныя правы. 3 іншага боку ён падкрэсліваў розніцу ў мове і веравызнанні [314, s. 75; 459, s. 44-46], Свае погляды ён прадстаўляў таксама і на палітычнай арэне. У лісце да французскага міністра Адольфа Цьсра Лялевель, пратэстуючы супраць намсраў разглядаць эмігрантаў паводлс іх паходжання і аддзяліць жыхароў Княства Пазнанскага, Кракава і Галіцыі ад астатніх, пісаў: Ці ў Каралеўстве, вызначаным Венскім кангрэсам, ді ў яго рэштках, названых Кпясіпвам Вартаўскім, кракавяне ііі галіііыяне, пазнаньшчыкі ці лііівіны — гэта заўжды былі палякі і кожны з іх лічыўся ў Каралеўстве грамадзянінам краіны, карыстаючыся таксама правамі грамадзянства [312, t. 5, s. 14], Крыху пазней у адозве Да польскага пароду (1844 г.) Лялевель пералічвае ўсіх тых, хто, на яго думку, складаў катэгорыю палякаў: Народ былоіі Польшчы, нашай улюбёнай Айчыны. вельмі шматлікі. Ліі/він, кракавяк, русін, мазур, жмудзін, кашуб, прус, украінец, вялікапалянін, гэта ўсё — палякі [459, s. 44], А таму Польшча лічылася вялікаіі айчынай для ўсіх народаў, якія жылі на яс тэрыторыі. I. Лялевель залічваў да гэтай катэгорыі таксама яўрэяў і татараў. Як прыклад ужывання тэрміна паляк не толькі у адносінах да жыхароў Каралеўства Польскага, можна прывесці наступны факт. У чарнавым варыянце аднаго з праектаў, дасланых ТЛРЗ эмігрантамі са Страсбурга, сустракаецца выраз: ...сумеснага іўзгодненага дзеяння зпалякамі. Затым словы з палякамі былі перапраўлены на
з нашымі братамі з Кароны, і ў такім выглядзе дакумент быў адасланы ў ТЛРЗ [150, к. 10; 164, к. 19-22].
Наступны ўзровень самасвядомасці эмігрантаў з зямель былога ВКЛ — гэта самаідэнтыфікацыя як ліцвінаў. Часта ўжываемы эмігрантамі тэрмін — Litwin (фр. — Lithuanieri) — выкарыстоўваўся для акрэслення паходжання з Літвы (у сэнсе — Вялікага княства Літоўскага), для атаясамлення з яе насельніцтвам. На ўрачыстасці 25 сакавіка 1832 г. кожны прамоўца, які паходзіў з Літвы (Цэзар і Уладзіслаў Плятэры, Леанард Ходзька, Францішак Шэмёт), у той ці іншай форме (часта выкарыстоўвалася формал/ьг —ліцвіньі) ужываў гэтае самавызначэнне [316, р. 29-31, 36-50], Таксама гэта знайшло сваё адлюстраванне ў эпісталярнай і мемуарнай спадчыне. Уладзімір Дмахоўскі, ураджэнец в. Нагародавічы Слонімскага пав., у сваім лісце да I. Дамейкі ад 13 студзеня 1857 г. называў сябе Ліцвін са Слонімшчыны [394], У сваіх эміграцыйных творах ліцвінамі сябе называлі 1. Дамейка [194, t. 1, s. 78, 86], А. Міцкевіч [378, t, 15, cz. 2, s. 391], Юзаф Патрыкоўскі [422, t. 1, s. 97], Геранім Кайсевіч [471, s. 26], Станіслаў Ходзька [394], Антоні Гарэцкі [141, s. 34-35; 230],