Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Падчас знаходжання Валовіча ў Аскеркі ён наладзіў сувязь з аканомам фальварка Яловікі, што належаў маёнтку Парэчча. Міхалам Песакоўскім. былым прыгонным яго бацькі. які быў адпушчаны на волю, і перабраўся да яго. мяркуючы адтуль вербаваць людзей у свой атрад. Напачатку яго дзейнасць была спынена з-за моцнай хваробы — на яго здароўі негатыўна адбілася доўгае блуканне па лясах ранняй вясной. He маючы магчымасці атрымаць мсдыцынскую дапамогу ў М. Песакоўскага, ён перабраўся да Ф. Шабанскага. Той паслаў у Ваўкавыск па доктара Ізыдара Нагумовіча, які спачуваў патрыятычным сілам у краіне, і менавіта ён аказваў дапамогу Валовічу падчас яго хваробы [432, s. 37],
Пасля выздараўлення эмісар пачаў вербаваць людзей для свайго атрада. Галоўным аб'ектам яго ўвагі стаў маёнтак Парэчча. Вялікую дапамогу яму аказваў аканом Песакоўскі. Менавіта ён наладзіў сустрэчу з лясніком вёскі Парэчча Лявонам Панасюком. Спачатку той адмовіўся супрацоўнічаць з Валовічам, але пасля другой сустрэчы застаўся з ім [290, s. 8]. У хуткім часе да Валовіча далучыліся сяляне з Парэчча Васіль Алізар, Мікалай Фяратка, Фёдар Сяйчук, Ян Мартынкевіч, а таксама браты Лявона Панасюка Ян і Васіль (Васіль Панасюк хаваўся ад рэкруцкага набору і лічыўся дэзерцірам) [74, арк. 237]. Такім чынам. разам з самім Валовічам і Юзафам Яцкевічам колькасць атрада дасягнула дзевяці чалавек. 3 мэтай забеспячэння свайго атрада матэрыяльнымі сродкамі М. Валовіч прымае рашэнне напасці на паштовую брычку, на якой перавозіліся дзяржаўныя грошы. Першыя дзве спробы былі зроблены ім ля в. Навіны Наваградскага павета, але яны аказаліся няўдалымі з прычыны адсутнасці ў Валовіча дакладных звестак пра рух пошты [290, s. 9],
Каб наладзіць сувязь з кіраўніцтвам і ўзгадніць дзеянні з іншымі партызанскімі атрадамі, 18 красавіка Валовіч паслаў у Вільню Ю. Яцкевіча. Аднак праз некалькі дзён, калі праязджаў праз мястэчка Воранава, той быў западозраны ключвойтам яўрэем Мойшам Алькеніцкім і схоплены расійскімі ўладамі [74, арк. 197].
He дачакаўшыся звестак ад Яцкевіча і не ведаючы пра яго лёс, Валовіч вырашыў дзейнічаць самастойна. Ён зрабіў яшчэ адну спробу напасці на паштовую брычку, на гэты раз у Слонімскім пав., якая ехала з Брэста ў Вільню. 26 сакавіка ён і яшчэ 5 чалавек з яго атрада схаваліся ў засадзе ў 15 мілях ад Слоніма і ў 4 мілях ад паштовай станцыі Задвор’е і, калі брычка параўналася з імі, выскачылі з засады і паспрабавалі спыніць яе. У брычцы ў гэты час знаходзіліся: фурман Пётр Мялешка, паштальён Антон Гарныш і ўзяты пасажырам яўрэй Аўсей Міхелеовіч. Пры нападзе А. Гарныш загадаў гнаць коней як мага хутчэй, і такім чынам брычцы ўдалося вырвацца з засады. Да таго ж быў збіты коньмі Васіль Алізар, які атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і ў хуткім часе памер [74, арк. 165-166].
Гэты няўдалы напад прыцягнуў да атрада Валовіча ўвагу ўладаў. Слонімскаму земскаму ўрадніку Курбацкаму было загадана як мага хутчэй правесці
МатвейчыкД. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паспялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы расследаванне гэтай справы і знайсці злачынцаў (тады яшчэ не было вядома, што напад быў здзейснсны атрадам Валовіча). Курбацкі сам асабіста выехаў на месца злачынства і правёў аблогі ў навакольных лясах, аднак нікога не змог знайсці. У навакольных вёсках ён даведаўся, што сярод тутэйшых сялянаў ходзяць чуткі пра тое, што вярнуўся М. Валовіч і збірае атрад. Усе гэтыя звесткі ён тэрмінова паведаміў Мураўёву [74, арк. 19-19 адв.].
Колькасць атрада Валовіча працягвала павялічвацца. Да яго далучыўся Тамаш Васіліцкі — селянін, які ўдзельнічаў у паўстанні 1830-1831 гг., пасля паражэння якога апынуўся ў Прусіі, затым атрымаў дазвол на вяртанне, вярнуўся і пасяліўся на ранейшым месцы жыхарства [74, арк. 237], 1 траўня Валовіч наведаўся да памешчыка Слонімскага павета адстаўнога капітана польскіх войскаў Яна Валовіча — свайго цёзкі па прозвішчы, які служыў у яго бацькі аканомам, — спадзеючыся атрымаць у яго дапамогу людзьмі і зброяй. Ян Валовіч адмовіўся яму дапамагаць, відавочна, баючыся суровага пакарання, якое было абвешчана Мураўёвым за ўсялякую сувязь і дапамогу паўстанцам і за неданясенне пра іх. Тым не менш Валовічу ўдалося ўгаварыць двух яго сялянаў — Аляксандра Лапко і Сцяпана Сідаркевіча — далучыцца да яго атрада [74, арк. 13 адв.].
На наступны дзень, 2 траўня, Ян Валовіч з’явіўся ў Слонім да маёра Галянкоўскага, які быў прызначаны асабіста Мураўёвым на дапамогу Курбацкаму. Ён паведаміў, што напярэдадні да яго прыходзіў М. Валовіч з некалькімі людзьмі і прасіў дапамогі. Па загадзе маёра Галянкоўскага адразу ж былі наладжаны аблогі ў накірунку, паказаным Я. Валовічам. У хуткім часе быў злоўлены першы чалавек з атрада Валовіча — Лявон Панасюк, які з-за хваробы не мог ісці далей з атрадам і быў пакінуты ў лесе. Ён паказаў на допытах пра сувязь атрада з М. Песакоўскім, уніяцкім святаром в. Парэчча Марцінам Якутовічам, а таксама з памешчыкамі Д. Аскеркам і Ф. Шабанскім. У хуткім часе ўсе яны былі арыштаваны [74, арк. 52-53 адв.]. 3 мэтай не дапусціць Валовіча на тэрыторыю іншых паветаў Мураўёвым было загадана на мяжы Слонімскага пав. паставіць каравулы і заставы. Аблогі для пошуку яго і іншых эмісараў Заліўскага, якіх чакала кіраўніцтва Гродзенскай губерні, праводзіліся ў Лідскім, Гродзенскім, Ваўкавыскім, Пружанскім пав., а таксама каля Беластока [74, арк. 24], На рацэ Шчары былі знішчаны ўсе лодкі, каб Валовіч са сваім атрадам не змог пераправіцца.
Аблогі, што праводзіліся ў Слонімскім павеце, давалі свае вынікі. Нягледзячы на добрае веданне Валовічам мясцовасці і ўмелае манеўраванне, яго людзі адзін за адным траплялі ў рукі маёра Галянкоўскага і ўрадніка Курбацкага. Урэшце 11 траўня быў схоплены Тамаш Васіліцкі, які паказаў, што з Валовічам заставаліся толькі тры чалавекі [74, арк. 115],
13 траўня аблога натрапіла на след Валовіча ля в. Парэчча. Акружаны з усіх бакоў у балоцістым месцы, ён быў схоплены з трыма людзьмі, што заставаліся
з ім. Пры гэтым ён цяжка параніў чыноўніка 14-га класа Караля Календу і лёгка — селяніна Паўла Булгака і хацеў скончыць жыццё самагубствам, аднак гэта яму зрабіць не далі. Пасля арышту Валовіч захварэў, і таму некалькі дзён ўтрымоўваўся ў Слонімскай турме, чакаючы пераводу ў Гродна. На допытах ён нічога не адкрываў [74. арк. 148-148 адв.; 290, s. 9],
Спачатку пасля перавозкі ў Гродна маёрам Галянкоўскім Валовіч адмаўляў палітычную накіраванасць сваёй дзейнасці, сцвярджаючы, што вярнуўся на радзіму, бо не мог больш заставацца па-за яе межамі, каб правесці жыццё сваё ў тутэйшых лясах і памерці тут, і што свой атрад ён сабраў толькі для ўласнай бяспекі [290, s. 8],
Усе матэрыялы справы Валовіча і звязаных з ім асоб былі перададзены Мураўёвым у Камісію ваеннага суда для разгляду і вынясення прысуду. Камісія прысудзіла Валовіча і ўсіх людзей з яго атрада да смяротнага пакарання, як і М. Песакоўскага: М. Валовіча і М. Песакоўскага — чвартаваць, Л. Панасюка, Т. Васіліцкага, Я. Мартынкевіча, Ф. Сяйчука, Я. Панасюка — павесіць, М. Фяратку і В. Панасюка — калясаваць, С. Сідаркевіча і А. Лапко — пазбавіць жыцця (лйшйть жйвота) [290, s. 25-28], Прысуд быў значна палегчаны Далгарукавым і зацверджаны ім у наступным варыянце: Валовіч прысуджаўся да павешання, Л. Панасюк — да 35 удараў бізуном і ссылкі ў Сібір на катаргу, Ф. Сяйчук, Я. Мартынкевіч і Я. Панасюк — да 20 удараў бізуном і ссылкі ў Сібір на катаргу, Т. Васіліцкі — да 15 удараў бізуном і ссылкі ў Сібір на катаргу, М. Фяратка — да 500 удараў шпіцрутэнамі па два разы і высылкі ў арыштанцкія роты ў Бабруйскую крэпасць. С. Сідаркевіч і А. Лапко — першы да 1500, другі да 1000 удараў шпіцрутэнамі і ссылкі ў Сібір на пасяленне [472]1. Ф. Шабанскі быў прысуджаны да высылкі ў радавыя салдаты Асобнага Каўказскага корпуса. Прабыўшы там каля года, ён у лістападзе 1834 г. атрымаў дазвол вярнуцца на ранейшае месца жыхарства пад нагляд паліцыі. I. Нагумовіч за лячэнне мяцежніка Валовіча і неданясенне пра яго намеры быў прысуджаны Камісіяй Ваеннага суда да смяротнага пакарання, але прысуд яму быў палегчаны і замснены на высылку ў Вяцкую губ. з паніжэннем у званні да фсльчара. Д. Аскерка пачаткова таксама быў прысуджаны да пакарання смерцю, але Далгарукаў палегчыў яму пакаранне і прысудзіў да адказнасці на падставе агульных паліцэйскіх пастаноў аб ператры.мальніцтве валацугаў і беспашпартных, з яго належала таксама спагнаць усе выдаткі, што былі затрачаны на пошук і паланенне атрада Валовіча — 4 329 руб. 86 кап. асігнацыямі [74, арк. 309-310, 382, 414. 422, 437], Юзаф Яцкевіч пачаткова, як і ўсе асобы, асуджаныя ваенным судом па справе Валовіча, быў прысуджаны да пакарання смерцю, але прысуд быў палегчаны і заменены на пазбаўленне правоў шляхецтва і высылку на цяжкія працы ў Сібір [432, s. 61-62],
1 Пра лёсы людзей з атрада М. Валовіча гл.: Sliwowska W. Zeslancy polscy w Imperium Rossyjskim w pierwszej polowie XIX wieku. Warszawa, 1998. S. 161. 344. 442. 544. 545, 635.
Разам з пакараннем удзельнікаў атрада Валовіча і тых, хто супрацоўнічаў з ім, адбывалася ўзнагароджванне асоб, якія вылучыліся пры яго паланенні. Першым атрымаў узнагароду Ян Валовіч — 1000 руб. за тое, што першы даў ведаць пра з’яўленне злачынцы Валовіча і па сваіх паказаннях садзейнічаў адкрыццю яго хавальнііітва і ператрымальнікаў. Маёр Галянкоўскі быў узнагароджаны ордэнам Святой Ганны II ступені. Караль Календа атрымаў 500 руб. і медаль на стужцы Св. Уладзіміра з надпісам Заусердйе. Медаль яму быў уручаны ў Гродне ў прысутнасці чыноўнікаў, гродзенскіх дваранаў і гарадскіх вярхоў. Па 150 руб. атрымалі Павел Булгак і воранаўскі ключвойт Мойша Алькеніцкі [74, арк. 341, 360, 379],
Міхал Валовіч быў павешаны на плошчы ў Гродне 21 ліпеня / 2 жінўня 1833 г. у прысутнасці вялікай колькасці жыхароў горада [74, s. 358].
& & &
Апрача Міхала Валовіча, у Гродзенскай губ. дзейнічаў таксама эмісар Марцэлі Шыманскі — асоба, адначасова падобная да М. Валовіча ў актыўнасці дзеянняў і цалкам яму супрацьлеглая ва ўзаемаадносінах з расійскім ўладамі пасля арышту.
М. Шыманскі нарадзіўся каля 1810 г. і быў сынам Тамаша (былога вучня Брэсцкага базыльянскага калегіума, затым — чыноўніка Гродзенскай казённай палаты; пам. 11.11.1830 у Гродне) і Тэклі. У 1829 г. ён скончыў вучобу ў гімназіі і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Падчас вучобы ён выклікаў у сваіх суайчыннікаў добрае ўражанне. Вось як яго апісваў кіраўнік аднае з кафедраў універсітэта Дамінік Раўкоўскі: хуткага розуму, імпульсіўны, гарачы патрыёт, не пазбаўлены знешняй прьігажосці, музычны, нядрэнна граў на фартэпіяна, бягла валодаў нямецкай мовай [239, s. 295],.