Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Валерыян Пяткевіч, ураджэнец Мінскай губ., да паўстання быў выкладчыкам рымскага права ў Віленскім універсітэце, а падчас яго — сакратаром Віленскага Цэнтральнага Паўстанцкага Камітэта, камандзірам атрада віленскай студэнцкай моладзі і дэпутатам на Сейм ад Слуцкага пав. Ён таксама быў знаёмы з Заліўскім і падтрымліваў I. Лялевеля яшчэ з часоў паўстання. У эміграцыі ён з’яўляўся адным з заснавальнікаў ПНК (стаў яго сакратаром) і ТЛРЗ. Заліўскі даручыў яму падрыхтоўку ўступлення атрадаў з тэрыторыі Галіцыі і з гэтай мэтай выслаў яго туды яшчэ ў верасні 1832 г. Прыбыўшы на месца ў лістападзе, Пяткевіч разгарнуў даручаную яму дзейнасць, але не дасягнуў, нягледзячы на пэўныя станоўчыя вынікі, значных поспехаў. Тым не менш у Парыж Лялевелю
1 Гл. раздзел 6.
ён пісаў дастаткова аптымістычныя справаздачы. чым дэзынфармаваў Заліўскага і выклікаў у яго ўпэўненасць у паспяховасці акцыі. Доўга Пяткевіч у Галіцыі не знаходзіўся, ужо ў студзені 1833 г. ён быў у Дрэздэне, адкуль затым вярнуўся ў Парыж. Пасля заканчэння экспедыцыі ён быў моцна раскрытыкаваны і за недастатковую падрыхтоўку, якая стала адной з прычын яе паражэння, і за свае аптымістычныя лісты [360, арк. 55; 421, t. 28, s. 158-159; 435]1.
У сваіх паказаннях пасля арышту Ю. Заліўскі называў яшчэ некалькі ўраджэнцаў Беларусі і Літвы, якія, паводле яго, былі прызначаны ім камандзірамі акруг. Напрыклад, Леана Працлаўскага ён называў камандзірам брэсцка-кобрынскай акругі, Калікста Сузіна — бабруйска-ігуменскай, Людвіка Арліцкага — рэчыцка-мазырскай, Францішка Шэмёта — цельшаўска-шавельскай, Аляксандра Зброжака — невельска-себежскай, Ігната Хадкевіча — беліцкарагачоўскай і г. д. [435, s. 391-392], Цяжка казаць, ці з’яўляюцца праўдзівымі падобныя паказанні, бо Заліўскі шмат хлусіў на допытах, і наколькі актыўнымі былі дзеянні згаданых эмігрантаў у падрыхтоўцы экспедыцыі, бо практычна ўсе яны засталіся на тэрыторыі Францыі. Аднак вядома, што прынамсі некаторыя з іх сапраўды на пэўным этапе супрацоўнічалі з Заліўскім, напрыклад, К. Сузін і Л. Працлаўскі [165; 167, t. 3, s. 371],
У цэлым Экспедыцыя Заліўскага скончылася поўным паражэннем. Ніводнаму атраду не ўдалося разгарнуць шырокамасштабную дзейнасць. Насельніцтва ў сваёй пераважнай большасці не падтрымала эмісараў — далі свой вынік стомленасць нядаўнім паўстаннем і жорсткія метады царскіх уладаў у адносінах да яго ўдзельнікаў і тых, хто ім дапамагаў. Застаючыся малаколькаснымі, атрады вымушаны былі дзейнічаць у складаных умовах: абыякавасць, а часам нават варожасць насельніцтва, няспынныя аблогі і пагоні расійскіх войскаў, нястача зброі і харчавання і да т. п. Удзельнікі экспедыцыі былі схоплены альбо выцеснены за межы Расійскай імперыі. 18 чалавек былі пакараны смерцю, яшчэ большая колькасць была выслана на катаргу ў Сібір альбо ўключана ў расійскія войскі. Экспедыцыя паказала немагчымасць хуткага ўзнаўлення паўстання, на што спадзяваліся эміграцыйныя дэмакраты.
5.2. Дзейнасць Шымана Канарскага
Нягледзячы на катастрофу экспедыцыі Заліўскага, у асяроддзі 1. Лялевеля імкненні да ўзнаўлення паўстання на радзіме не зніклі. Чарговым эмігрантам, які ўзяў на сябе ролю эмісара і згадзіўся выехаць на радзіму дзеля дасягнення гэтай мэты, стаў Шыман Канарскі. Ён нарадзіўся 5 сакавіка 1808 г.
1 Следству па справе Ю. Заліўскага ў Галіцыі было вядома пра дзейнасць В. Пяткевіча па падрыхтоўцы экспедыцыі, у сувязі з чым Ю. Заліўскі адмаўляў якую б ні было прыналежнасць да яе, сцвярджаючы, што В. Пяткевіч прыбыў у Галіцыю шукаць бацьку Г Дмахоўскага дзеля атрымання ад таго грошай для сына. Сам жа Г. Дмахоўскі сцвярджаў, што ўвогуле не ведае пра мэту падарожжа Пяткевіча [гл.: Spoleczenstwo polskie іproby wznoyvienia walki zbrojnej... s. 360. 495)
у в. Добкішкі Кальварыйскага пав. тагачаснага Ломжынскага дэпартамента Княства Варшаўскага і быў сынам Ежы Стэфана і Паўліны Вішнеўскай. Яго пачатковым выхаваннсм займалася пераважна маці, затым ён вучыўся ў школах у Сейнах і Ломжы. У 1825 г. Канарскі паступіў на службу ў войска Каралеўства Польскага. Падчас паўстання ён прымаў удзел у бітвах пад Ваверам, Грохавам і інш., а таксама ў экспедыцыі ген. Д. Хлапоўскага ў землі былога ВКЛ. На працягу яе ўдзельнічаў у бітвах за Вільню, Паневеж і Шаўлі, 1 ліпеня 1831 г. атрымаў чын паручніка, a 15 ліпеня разам з корпусам А. Гелгуда перайшоў у Прусію [131, s. 12; 167, t. 2, s. 307],
3 Прусіі ў лютым 1832 г. Канарскі прыбыў у Францыю і быў паселены ў калоніі ў Безансоне, дзе ўступіў у масонскую ложу Стойкасць-Надзея і звязаўся з карбанарскімі арганізацыямі. Падчас падрыхтоўкі экспедыцыі Заліўскага ён згадзіўся прыняць на сябе ролю акруговага камандзіра Марыямпольскага і Кальварыйскага пав. Аўгустоўскага ваяв. 3 Францыі ён перабраўся ў Прусію, але прыбыць на месца дзеяння яму не ўдалося. У Прусіі ён быў арыштаваны і 4 месяцы правёў у зняволенні ў Эльблёнгу1. Пасля вызвалення Канарскі быў высланы з Прусіі і прыбыў у Бельгію, зарабляў на жыццё ў складзе вандроўнага аркестра, граючы на флейце. У лістападзе 1833 г. ён перабраўся ў Швейцарыю, дзе ўдзельнічаў у савойскай экспедыцыі, а затым працаваў на фабрыцы гадзіннікаў. У верасні 1834 г. Канарскі вярнуўся ў Францыю, пасяліўся ў Парыжы, дзе са студзеня 1835 г. выдаваў радыкальную газету Поўнач (Рдіпосў за што ў траўні гэтага ж года быў выдалены з краіны і перабраўся ў Лондан [131; 266, s. 108; 287].
Частыя пераезды і рэчаіснасць выклікалі ў ім расчараванне ў эміграцыі, і Канарскі прыняў рашэнне вярнуцца на радзіму ў якасці эмісара. Вялікую падтрымку ў сваіх намерах ён атрымаў ад I. Лялевеля і яго атачэння. У канцы чэрвеня 1835 г. пад імем Букгарта Сіверса ён прыбыў у Кракаў. На працягу некалькіх месяцаў эмісар займаўся падрыхтоўкай уваходжання на тэрыторыю Расійскай імперыі, пасля чаго перанес сваю дзейнасць на Валынь.
Канарскі з’яўляўся глыбока перакананым дэмакратам і звязваў пачатак паўстання за незалежнасць Рэчы Паспалітай з сацыяльнай рэвалюцыяй, якая прывядзе да вызвалення сялянства, ліквідацыі прывілеяванага саслоўя і ўсталявання раўнапраўя. Аднак ён быў праціўнікам хуткага ўзнаўлення ўзброенай барацьбы, лічачы, што ей павінна папярэднічаць працяглая арганізацыйная і ідэалагічная праца. Таксама Канарскі выступаў супраць поглядаў эміграцыйных кансерватараў аб неабходнасці дапамогі будучым паўстанцам з боку еўрапейскіх манархій. Ён пісаў: Сорамна казайь пра пабочную чужую сілу, прасіць яе, станавіцца залежным ад яе тады, калі мы маем уласную сілу. Гэтая сіла
1 У сваім дзённіку за 1831-1834 гг. Ш. Канарскі нічога не піша пра экспедыцыю Заліўскага
і яе мэты, верагодна, лічачы. што канспірацыя не дазваляе яму што-небудзь згадваць пра яе нават у асабістых нататках [гл.: Konarski S. Dziennikz lat 1831-1834...].
змяшчаецйа ў найбольш шматлікім, найбяднейшым саслоўі. Гэтая сіла — гэтыя нашыя сяляне [цыт. паводле: 131, s. 193].
На працягу ўсяго 1836 і пачатку 1837 г. Канарскі наладжваў сетку карэспандэнтаў і праводзіў зандаж мясцовай сітуацыі з мэтай аб’яднання ўсіх патрыятычных сілаў у рэгіёне. Увесну 1837 г. падчас кіеўскіх кантрактаў, куды з’язджалася вялікая колькасць украінскай шляхты, ён правёў папярэднія перамовы з найбольш палітычна актыўнымі асобамі, каб схіліць іх да падтрымкі сваёй акцыі. Атрыманыя вынікі далі яму магчымасць 3 чэрвеня 1837 г. правесці ў Бярдычаве ў ходзе кірмашу, што дазваляла не трапіць у поле ўвагі паліцыі, арганізацыйны сход, на якім была створана арганізацыя Згуртаванне Польскага Народа. Кіраўніком згуртавання стаў сам Канарскі, яго намеснікам — Каспер Машкоўскі. Арганізацыя структурна падзялялася на губернскія і павятовыя ячэйкі, на чале якіх стаялі сакратары. Менавіта на іх ускладалася найбольш важная частка арганізацыйнай і прапагандысцкай працы: вярбоўка новых сяброў, прыняцце іх прысягі, збор сродкаў, падрыхтоўка сустрэч і сходаў, распаўсюджванне забароненай літаратуры, падтрымка сувязі з паралельнымі, вышэйшымі і ніжэйшымі структурнымі адзінкамі і інш. Пазней Канарскі распрацаваў адмысловую інструкцыю для сакратароў, у якой значылася, што ў іх абавязкі ўваходзіў таксама збор зброі, тапаграфічных і стратэгічных планаў, наладжванне кантактаў з вайскоўцамі расійскай арміі. На Беларусі функцыі сакратароў выконвалі: Антоні Ажэшка ў Пінскім пав., Людвік Орда — у Кобрынскім, Ян Яленскі — у Мазырскім, Тамаш Булгак — у Навагрудскім, Ежы Брынк — у Слуцкім [ 131, s. 154-155].
1837 год стаў перыядам актыўнай арганізацыйнай і прапагандысцкай дзейнасці Згуртавання. Колькасць яго сяброў няспынна павялічвалася, пашыралася геаграфія яго ўплыву. Надзвычай вялікую падтрымку яно знайшло ў студэнцкіх колах Медыка-Хірургічнай Акадэміі ў Вільні, універсітэта Св. Уладзіміра ў Кіеве і Дэрпцкага ўніверсітэта. Увосень 1837 г. пры пасрэдніцтве свайго даўняга паплсчніка Ігната Радзевіча Канарскі сустрэўся з кіраўніком патаемнага студэнцкага таварыства ў Вільні Францішкам Савічам. Тады ж Савіч заявіў Канарскаму, што студэнты аддаюць сябе ў яго распараджэнне. Падобным жа чынам выказала сваё падпарадкаванне Канарскаму група студэнтаў Кіеўскага ўнівсрсітэта ў колькасці каля 30 чал. на чале з Уладзіславам Гардонам. Ян Юшкевіч, іівёрды ліцвін, цалкам адданы Канарскаму, вёў улік усіх, хто далучаўся да патаемнай арганізацыі, запісваючы іх прозвішчы. У студзені 1838 г. у яго спісе налічвалася каля 3000 змоўшчыкаў [ 131, s. 161-162].
Дзякуючы сваім здольнасцям, Канарскаму ўдалося арганізацыйна згуртаваць разнастайныя самастойныя да таго часу гурткі і патрыятычныя саюзы. Аднак аддаленыя тэрытарыяльна і парозненыя ідэйна яны аб’ядналіся пад агульнай назвай Згуртавання Польскага Народа выключна за кошт шматбаковага кампрамісу. Сацыяльных поглядаў Канарскага не падзяляла вялікая колькасць ранейшых шляхецкіх гурткоў. У хуткім часе ў Згуртаванні пачаў
5. Уплыў эміграцыі на грамадска-палітычны рух на радзіме выразна праяўляцца падзел на дзве плыні — шляхецкую-памяркоўную, адным з галоўных прыхільнікаў якой быў Мышкоўскі, і дэмакратычную, якую рэпрэзентаваў сам Канарскі. Тым не менш цалкам аформіцца гэты падзел не паспеў, а Канарскі 8 студзеня 1838 г. даносіў Лялевелю, што радзіма пачынае дзейнічаць па сваёй волі і ў гэты момант арганізуейца для яшчэ большай дзейнасці [131, s. 164-170],