Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
Такім чынам, на працягу 30-40-х гг. асноўнай формай уплыву эміграцыі на развіццё грамадска-палітычнага руху ў беларуска-літоўскіх губернях была прысылка эмісараў з мэтай правядзення разведкі ці для непасрэднага фарміравання паўстанцкіх атрадаў альбо канспірацыйных арганізацый. Большая частка эмісараў так і не змагла распачаць актыўных дзеянняў з-за пільнасці расійскай паліцыі. Тыя ж, каму ўдалося дасягнуць пэўных арганізацыйных поспехаў, з цягам часу былі арыштаваны і прысуджаны да суровых пакаранняў, некалькі з іх былі пакараны смерцю. Паражэнне рэвалюцыйных падзей Вясны Народаў прывяло да дэмаралізацыі ўсіх лагераў эміграцыі, якая прыняла ў гэтых падзеях самы актыўны ўдзел. 3-за названых падзей, а таксама з прычыны адсутнасці істотных вынікаў падобнай тактыкі, у 50-х гг. XIX ст. накіраванне эмісараў на радзіму спынілася.
6.	ПІСЬМЕННІЦКАЯ IВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У ЭМІГРАЦЫІЎРАДЖЭНЦАЎ
БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ ГУБЕРНЯЎ:
АГУЛЬНЫ АГЛЯД
3 самага пачатку жыцця і дзейнасці па-за межамі радзімы сярод эмігрантаў была шырока распаўсюджана пісьменніцкая дзейнасць. Для гэтага меўся шэраг перадумоў:
1)	наяўнасць сярод эмігрантаў вялікай колькасці добра адукаваных асоб; варта паўтарыцца, у іх ліку апынулася значная колькасць былых студэнтаў Віленскага ўніверсітэта, вучняў гімназій і іншых навучальных устаноў якія да пачатку паўстання альбо ўжо скончылі сваё навучанне, альбо яшчэ працягвалі яго;
2)	адсутнасць у Францыі, Англіі і іншых заходнееўрапейскіх краінах жорсткай палітычнай цэнзуры, што дазваляла эмігрантам свабодна публікаваць свае творы, якія ў значнай ступені былі накіраваны супраць Расійскай імперыі і заклікалі да адраджэння Рэчы Паспалітай.
Паражэнне Экспедыі/ыі Заліўскага, Справы Шымана Канарскага і іншых канспірацыйных акцый 30—40-х гг. паказала, што эміграцыйныя сродкі ўплыву на грамадска-палітычны рух на радзіме шляхам прысылкі эмісараў не могуць даць значнага плёну з-за рэпрэсіўнай дзейнасці расійскіх уладаў. Таму вялікая ўвага эмігрантаў з 30-х гадоў была скіравана на стварэнне і выданне за мяжой твораў, што ні ў якім разе не змаглі б убачыць свет на землях былой Рэчы Паспалітай, якія адышлі да Расіі, і адпраўкі іх на радзіму.
Ступень важнасці для эміграцыі пісьменніцкай дзейнасці адзначалася яшчэ самімі эмігрантамі. Нацыянальная Газета У. Плятэра пісала ў артыкуле Маральная барайьба. — Нашыя майстры слова у нумары ад 26 верасня 1846 г.: He маючы ні мяча, ні войскаў, ні правадыроў мы не можам весці бітваў для вызвалення сябе з-пад палітычнага ярма; але мы маем маральную зброю, маем маральных жаўнераў і правадыроў, якія, ведучы духоўную барацьбу з ворагамі, могуць захаваць нацыянальны дух ад паланення: а калі ён будзе вольным, надыдзе палітычная воля. Гэтым нашым маральным мячом ёсць слова, войскам і правадырамі ёсць людзі слова [451, s. 1141],
Пісьменніцкая і выдавецкая дзейнасць эмігрантаў мела шэраг мэтаў:
1)	перамога ў ідэалагічнай барацьбе супраць Расійскай імперыі: прапаганда сваёй справы ў Еўропе, адабрэнне еўрапейскай грамадскай думкай пазіцыі былых паўстанцаў і да т. п.;
2)	павышэнне свайго ўласнага матэрыяльнага стану і сацыяльнага прэстыжу.
Пры напісанні твораў ураджэнцамі беларуска-літоўскіх губерняў у эміграцыі шчыльна перапляліся дзве тэндэнцыі — уласна літаратура і палітычная прапаганда. Інакш кажучы, назіралася імкненне аўтараў да эстэтычнай прыгажосці сваіх твораў і імкненне да распаўсюджвання сваіх палітычных поглядаў.
На працягу ўсяго часу эміграцыі сярод былых удзельнікаў паўстання з беларуска-літоўскіх губерняў адным з найлепей развітых з’яўляўся такі від літаратуры, як мемуарыстыка. Пры гэтым вялікая яе тэматычная частка прысвечана падзеям паўстання 1830-1831 гг. Найбольшы ўклад у гэта ўнесла, безумоўна, ТЛРЗ [гл. вышэй], аднак і па-за яго межамі таксама быў напісаны і выдадзены шэраг твораў.
Найболыл было ўспамінаў пра паўстанне ў Белавежскай пушчы. Першым напісаў і выдаў у 1832 г. у г. Безансон свае мемуары пад назвай Успаміны пра паўстанне ў БелавежскаІі пушчы ўраджэнец Гродзенскай губ. Ігнат Крываблоцкі [309], У 1839 г. у Парыжы выйшлі невялікай брашурай Успаміны пра белавежскае паўстанне Тамаша Краскоўскага — аднаго з кіраўнікоў белавежскіх паўстанцаў. У сваіх мемуарах ён не толькі апісвае дзейнасць паўстанцаў, але і моцна крытыкуе паводзіны іншых паўстанцкіх камандзіраў у пушчы — Караля Нямцэвіча, Яна Жылінскага і Яўгена дэ Ронкі — за нерашучасць і няўзгодненасць у дзеяннях [303].
Праз працяглы час—у 1863 г.—у Парыжы выдаў свае Успаміны за 1831 год Караль Нямцэвіч (1797-03.02.1867). Гэты твор, як піша сам аўтар, быў пачаты яшчэ ў 1832 г. і скончаны ў 1835 г. у Гамбургу. Успаміны пачынаюцца з падзей задоўга да паўстання 1830-1831 гг. — з абрання яго брэсцкім маршалкам у 1826 г., а заканчваюцца яго злучэннем з корпусам М. Рыбінскага ў ліпені 1831 г. [400],
Храналагічна адным з першых быў выдадзены ў Парыжы ў 1831 г. Леанардам Ходзькам твор ураджэнкі Навагрудскага пав. Кунегунды Гедройць1 (179324.04.1883) Польскія нарысы ііі асобныя фрагменты і асаблівасці, якія павінны служыць да гісторыі цяперашняй рэвалюцыі Польшчы, дзе апісваюцца некаторыя падзеі паўстання, сведкам якіх К. Гедройць з’яўлялася [134], Нарысы напісаны на французскай мове і выдадзены ў той час, калі паўстанне яшчэ не было падаўлена канчаткова. Твор быў скіраваны да еўрапейскай грамадскасці з мэтай атрымання ад яе падтрымкі нацыянальна-вызваленчага руху на землях былой Рэчы Паспалітай, які цярпеў паражэнне. Каб не прыцягваць да К. Гедройць увагу расійскай паліцыі, твор выйшаў ананімна. Л. Ходзька ў прадмове назваў аўтара так: Адна польская дама высокага становішча (Une dame polonaise dune haute position) [134, p. V], Нашмат пазней выйшла яшчэ адна публікацыя К. Гед-
1 Кунегунда Гедройць яшчэ да паўстання выйшла замуж за Ежы Белапятровіча, і таму яе імя ў Польскім біяграфічным слоўніку і каталогах рукапісаў (Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве
і Музей літаратуры імя Адама Міцкевіча ў Варшаве) пазначана як Кунегунда Белапятровіч
з Гедройцаў. Аднак у эміграцыі яна працягвала карыстацца сваім дзявочым прозвішчам, пра што сведчыць яе карэспандэнцыя за 60-я гг. XIX ст. [BN. Rkps. 2952. К. 45-54; ML AM Rkps. 92. Т. 1. К. 4: Rkps. 102. К. 3-5],
ройць пра паўстанне 1830-1831 гг. Гэта быў яе дзённік, які з’явіўся таксама ананімна ў 1879 г. яшчэ пры яе жыцці ў пазнанскай газеце Лех (Lech) пад назвай Успаміны княжны Г за 1830 і 1831 гады [135]. 3 дастаткова значнымі прабеламі (напрыклад, за прамежак з 8 траўня да 23 ліпеня 1831 г. няма ніводнага запісу), ён ахоплівае падзеі з кастрычніка 1830 г. да 7 жніўня 1831 г., якія адбываліся пераважна ў Варшаве, дзе К. Гедройць жыла з дапаўстанцкіх часоў.
У 1834 г. выйшлі ў свет успаміны ўраджэнца Расіенскага пав. капітана Вінцэнта Нешакоця (21.01.1792-1876) пад назвай Школа бамбардзіраўуночы 29лістапада, ці адказ В. Н„ капітана артылерыі польскіх войскаў, на абвінавачанні, выказаныя яму ў гісторыі Спазера пра польскую рэвалюцыю [403], В. Нешакоць быў актыўным удзельнікам падзей Лістападаўскай Ночы ў Варшаве (29 лістапада 1830 г.) і ва ўспамінах апісаў сваю дзейнасць, у т. л. камандаванне Школай бамбардзіраў, і сваё паланенне. Будучы прафесійным вайскоўцам (служыў артылерыстам у войску Княства Варшаўскага, а затым Каралеўства Польскага з 1813 г.), ён у эміграцыі пакінуў пасля сябе яшчэ некалькі твораў, у якіх закранаюцца некаторыя бакі навукі вядзення ваенных дзеянняў. Паселены французскімі ўладамі ў 1833 г. у мясцовасці Мон-дэ-Марсан дэп. Лянд, ён у 1834-1835 іт. чытаў там для эмігрантаў лекцыі па вайсковай навуцы. Магчыма, у сувязі з гэтым там у 1835 г. быў выдадзены яго псраклад твора Аналітычны вобраз самых перадавых камбінацый вайны, напісаны генералам Яміні [402], У 1836 г. пасля прыезду ў Парыж ён выдаў таксама невялікую брашуру Пра сістэму партызанскай вайны, якая з ’явілася сярод эміграцыі, у якой выказваўся за партызанскую вайну толькі ў якасці дапаможнага элемента рэгулярным войскам, без якіх немагчыма, на яго думку, вызваленне айчыны [401],
Блізка да мемуараў пра паўстанне 1830-1831 гг. знаходзяцца гістарычныя творы, якія апісвалі яго. Некаторыя з іх, напісаныя ў першыя гады пасля паражэння, характарызуюцца значнай суб’ектыўнасцю ў апісанні і аналізе падзей. Менавіта такім з’яўляецца твор Міхала Пяткевіча1 (1803-22.09.1834) Літеа і яе апошяе паўстанне, які выйшаў у Брусэлі ў 1832 г. [415], У ім М. Пяткевіч не толькі апісвае найбольш значныя падзеі паўстання на беларуска-літоўскіх землях, але і менш важныя, сведкам якіх ён сам з'яўляўся, напрыклад, сустрэчу з эмісарамі да Нацыянальнага ўрада Леанам Працлаўскім і Міхалам Валовічам (с. 128-129). Выданне яго на французскай мове выразна ўказвае на адрасаванасць твора еўрапейскай грамадскасці і ставіць яго ў шэраг іншых франкамоўных твораў пра тыя ці іншыя падзеі паўстання [441, s. 397], Тут жа неабходна згадаць Юзафа Заліўскага і яго твор Польская рэвалюцыя 29 лістапада 1830 года, што з’явіўся ў Парыжы ў 1832 г. [478].
Да ліку актыўных папулярызатараў польскай справы ў Еўропе належыць ураджэнец Свянцянскага пав. Юзаф Страшэвіч (7—05.05.1838). У 1832 г. ён
1 М. Страшэўская памылкова прыпісвае гэтую працу ўраджэнцу г. Мінска Мэдарду Пяткевічу [Straszewska М. Zycie literackie Wielkiej Emigracji... S. 397],
выступіў адным з ініцыятараў выдання, а таксама сакратаром рэдакцыі газеты Успаміны пра Польшчу (Souvenirs de la Pologne), якая стала першай франкамоўнай газетай эміграцыі ў Парыжы [441, s. 273; 443, s. 74-80], У гэтым жа годзе ён выдаў вялікую паводле аб’ёму (каля 1 тыс. старонак дастаткова шырокага фармату, якасныя папера і друк) франкамоўную працу Палякі і Полькі рэвалюцыі 29 лістапада 1830 года, якая ўяўляе сабой першы біяграфічны слоўнік удзельнікаў паўстання [440], У ёй пададзены біяграмы найбольш актыўных і вядомых паўстанцаў аб’ёмам ад паасобных да некалькіх дзясяткаў старонак кожная. Пры гэтым усе біяграмы (за некалькімі выключэннямі) суправаджаюцца партрэтнай выявай (літаграфіяй) апісваемай асобы і яе ўласным подпісамаўтографам. Сярод іх ёсць і больш за 10 ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў, у т. л. камандзіры паўстанцкіх атрадаў Юльюш Гружэўскі, Вінцэнт Матушэвіч, Якуб Шрэтэр, Юзаф Кашыц, Юзаф Зянковіч і інш. Самой эміграцыяй зборнік быў прыняты неадназначна. Неглядзячы на тое, што ў цэлым ацэнка была станоўчая, Ю. Страшэвіча крытыкавалі як эміграцыйныя кансерватары, да кола якіх ён належаў, так і дэмакраты. I адныя, і другія ставілі яму ў віну размяшчэнне ў зборніку біяграм некаторых асобаў, якія не былі таго вартыя ў параўнанні з іншымі [441, s. 284-285], Тым не менш у 30-х гг. гэтая праца была перакладзена на некалькі іншых еўрапейскіх моў: італьянскую, нямецкую, англійскую.