Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Ужо па дарозе ў Францыю Шыманскі напісаў прынамсі адну справаздачу, якая датычыла яго новай дзейнасці. 3 Гамбурга ён дакладваў, што не можа знайсці слядоў дзейнасці карбанарыяў з тае прычыны, што ііі змоўшчыкі змянілі карбанарскія знакі, ці таксама таму, што жыхары гэтага горада болый займаюцца прамысловасцю і, канешне, ні да якіх змоў не належаць. Затым ён паведамляў, што намсрваецца неадкладна выехаць праз Парыж у Лондан, дзс нібыта знаходзіўся I. Лялевсль і прасіў арганізацыйнай дапамогі для падарожжа [460, s. 396-397], Нічога іншага пра шпіянаж М. Шыманскага невядома.
У якасці падрыхтоўкі глебы да з’яўлення Шыманскага ў Парыжы яшчэ 9 чэрвеня 1834 г. у газеце Le Constitutionel быў выпушчаны ініцыяваны расійскім амбасадарам у Францыі артыкул, дзе апавядалася пра патрыятызм Шыманскага і яго ўдалыя ўцёкі з Санкт-Пецярбурга. Аднак сам Шыманскі, прыбыўшы ў Парыжы, адразу прызнаўся ў сваёй ролі ў Экспедыііыі Заліўскага на радзіме і ў місіі, з якой ён быў высланы ў Парыж, ген. Ю. Двярніцкаму і некалькім блізкім да яго асобам. Апрача таго, ён сцвярджаў, што ў Францыю высланы з Расійскай імперыі яшчэ некалькі шпегаў. Ён паабяцаў выкрыць іх прозвішчы і паведаміць пісьмова і падрабязна пра ўсё, што ведаў, пасля чаго разарваць адносіны з расійскай амбасадай і выехаць у Амерыку. Да прызнання Шыманскага эміграцыя аднеслася з вялікай насцярожанасцю і недаверам, але ген. Двярніцкі апублікаваў артыкул з заклікам да перасцярогі ў адносінах да шпегаў і правакатараў расійскіх уладаў. Сам жа Шыманскі не падаў абяцанай інфармацыі і знік. Пасля гэтага звесткі пра яго губляюцца [239, s. 332-333],
Пасля страты кантактаў з Шыманскім орган Камітэта Ю. Двярніцкага Тыднёвік Польскай Эміграцыі 31 ліпеня 1834 г. надрукаваў артыкул Пра Марцэлія Шыманскага. У ім да агульнага ведама эміграцыі была пададзена ўся гісторыя яго знаходжання ў Парыжы пасля прыбыцця з Расійскай імперыі, якая была вядома Двярніцкаму і яго атачэнню. Заканчваўся артыкул характарыстыкай Шыманскага — някчэмная істота [406],
Апрача Валовіча і Шыманскага, непасрэдныя спробы ўзняць паўстанне на землях былой Рэчы Паспалітай падчас Экспедыцыі Заліўскага зрабілі таксама такія ўраджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў, як Стэфан Гецальд і Генрык Дмахоўскі.
Стэфан Гецальд нарадзіўся ў 1803 г. у в. Лаўры Ваўкавыскага пав. Пачатковы перыяд жыцця быў для яго часам росту па кар’ернай лесвіцы. Скончыўшы гімназію ў Свіслачы, ён вывучаў права ў Віленскім універсітэце. Пасля навучання ў 1824 г. ён паступіў на службу чыноўнікам Гродзенскай казённай палаты, а ў 1827 г. вярнуўся ва ўніверсітэт у якасці канцылярскага служачага. За службу яму быў нададзены чын тытулярнага радцы. 3 пачаткам паўстання 29 красавіка 1831 г. Гецальд узяў адпачынак, выехаў у Ваўкавыскі пав. і ў хуткім часе далучыўся да паўстанцаў. Калі ў Беларусь увайшлі корпусы рэгулярных польскіх войскаў, ён прыпісаўся да 13 палка ўланаў з чынам харужага. Прыняўшы ўдзел у некалькіх бітвах і сутычках з расійскімі войскамі, у складзе корпуса ген. Г. Дэмбінскага ён адышоў у Варшаву, дзе, як і ўсе жаўнеры корпуса, атрымаў дыплом добрай службы Айчыне. 4 кастрычніка ён быў узведзены ў чын падпаручніка, але ўжо на наступны дзень пакінуў Каралеўства Польскае і ў складзе корпуса ген. М. Рыбінскага перайшоў у Прусію [17, с. 108; 167, t. 2, s. 72; 360, арк. 55].
У Прусіі С. Гецальд прабыў нядоўга. 22 снежня ён з некалькімі таварышамі выправіўся ў Францыю, куды прыбыў у студзені 1832 г. і быў паселены ў калоніі ў Авіньёне. Праз свайго сябра Эдварда Шпэка ў канцы 1832 г. ён звязаўся з Ю. Заліўскім, 15 снежня 1832 г. прыбыў у Парыж, дзе сустрэўся з ім і згадзіўся ўдзельнічаць у плануемай экспедыцыі. Для дзеянняў яму была вызначана ваўкавыска-пружанская акруга Гродзенскай губ. 22 студзеня 1833 г. С. Гецальд разам з Э. Шпэкам нелегальна пакінуў Францыю і праз Швейцарыю, Віртэмбэрг і Чэхію прыбыў у Галіцыю. Тут сябры злучыліся яшчэ з трыма ўдзельнікамі экспедыцыі, 24 сакавіка 1833 г. перайшлі мяжу Каралеўства Польскага і накіраваліся ў бок Любліна. Адным з людзей іх атрада быў Максім Гаўрыленка, ураджэнец Мінскага пав., уніят, які ў 1831 г. перайшоў на бок паўстанцаў і пасля паражэння знаходзіўся ў Галіцыі. Варта таксама заўважыць, што атрад С. Гецальда і Э. Шпэка быў адным з самых малаколькасных у экспедыцыі [435, s. 47, 294-297, 309, 391 і інш.].
Якіх-небудзь актыўных дзеянняў С. Гецальду распачаць не ўдалося. У хуткім часе пасля раздзялення атрада на 2 часткі, ён быў схоплены вясковай вартай ля в. Росаш Вішнеўскай гміны каля Седльцаў у Каралеўстве Польскім. Адбылося гэта 4 красавіка. М. Гаўрыленка таксама быў злоўлены і 13 красавіка выдадзены расійскім уладам у в. Вулька Плябанская мясцовым войтам. Яны абодва былі адасланы ў Варшаву, дзе над імі пачаліся следства і суд. Гецальд, нягледзячы на тое, што ў канцы допытаў даў шчырыя паказанні, быў прысуджаны да пакарання смерцю і 14/26 лістапада 1833 г. расстраляны ў Варшаве
за іерусалімскімі заставамі. М. Гаўрыленка, які ў сваіх паказаннях не выдаваў нікога, быў прысуджаны да больш чым 1000 удараў палкаІі і высланы ў Сібір на катаргу [73, арк. 32-32 адв.; 132, s. 255-257; 435, s. 47, 309].
Адным з самых адданых паплечнікаў Ю. Заліўскага ў экспедыцыі быў Генрык Дмахоўскі. Ён нарадзіўся 14 кастрычніка 1810 г. у Вільні альбо в. Забалаць Браслаўскага пав. Яго вучоба таксама праходзіла ў Віленскім універсітэце, які Дмахоўскі скончыў са ступенню магістра права. Падчас паўстання ён увайшоў у атрад віленскай студэнцкай моладзі на чале з Валерыянам Пяткевічам, у складзе якога пакінуў Вільню. Атрад пасля некалькіх сутычак з расійскімі войскамі злучыўся з партызанскім атрадам Заліўскага. Дмахоўскі таксама прыняў удзел у дзеяннях корпусаў рэгулярных войскаў на Беларусі і Літве, пасля чаго адышоў у Варшаву. Тут ён наблізіўся на палітычнай лявіцы да I. Лялевеля, з-за чаго пасля жнівеньскіх непарадкаў у сталіцы быў нават часова арыштаваны паўстанцкімі ўладамі [167, t. 1, s. 367-368; 421, t. 5, s. 206-207].
Пасля паражэння паўстання Г. Дмахоўскі апынуўся ў Галіцыі, дзе таксама не затрымаўся доўга. 22 лістапада 1831 г. ён атрымаў пашпарт на прыезд у Францыю і праз Базэль накіраваўся ў Авіньён, але ўжо 6 студзеня 1832 г. ён прыбыў у Парыж. Непрацяглы перыяд жыцця ў Францыі стаў для яго часам актыўнай палітычнай і грамадскай дзейнасці. У гэты час ён блізка сышоўся з I. Лялевелсм у дзейнасці ПНК і выказаў яму сваю падтрымку. 4 сакавіка 1832 г. ён уступіў у ТЛРЗ, аднак толькі прысутнічаў на яго пасяджэннях на працягу 1832—пачатку 1833 гг., яго ўдзел у найбольш значных мсрапрыемствах таварыства нс зафіксаваны. Пасля прыезду Ю. Заліўскага ў Парыж Дмахоўскі пачаў шчыльна супрацоўнічаць з ім у падрыхтоўцы экспедыцыі і быў прызначаны ад’ютантам яе кіраўніка1. У гэтай якасці ён у сакавіку 1833 г. прыбыў у Галіцыю пад фальшывым прозвішчам Гснрыка Місінскага. Разам з Заліўскім і Дмахоўскім атрад, з якім яны перайшлі мяжу Каралеўства Польскага ўночы з 19 на 20 сакавіка. налічваў усяго 8 чалавск. Праз некалькі дзён пасля пачатку дзеянняў з атрада ўцяклі 3 чалавекі. Рэштка атрада ўзяла накірунак на м. Янава, адтуль — на Люблін. Мясцовае насельніцтва не падтрымала Заліўскага, і ў выніку, адчуваючы марнасць сваіх намаганняў, ён распусціў свой атрад з загадам паведамляць усім акруговым камандзірам сваё рашэнне адкласці экспедыцыю. 10 красавіка 2 чалавекі з яго атрада былі схоплены. Самому Заліўскаму з Дмахоўскім удалося ў другой палове красавіка перайсці мяжу і вярнуцца ў Галіцыю [132, s. 252-255; 148].
У Галіцыі Дмахоўскі актыўна ўдзельнічаў у арганізацый карбанарскіх саюзаў, забароненых у Аўстрыйскай імперыі, мэтай якіх было адраджэннс Рэчы
1 У сваіх паказаннях пасля арышту Ю. Заліўскі назваў Г. Дмахоўскага камандуючым акругі ў Віцебскай губ. на тэрыторыі сённяшняй Латвіі [гл.: Spoleczenslwo polskie і proby wznowienia walki zbrojnej... s. 392], але гэта выглядае сумнеўным невядомы аніякія сувязі Г. Дмахоўскага з гэтым рэгіёнам да паўстання, а падчас экспедыцыі ён не рабіў аніякіх спробаў прабрацца іуды і дзейнічаў пры Заліўскім.
Паспалітай і агульная еўрапейская рэвалюцыя. Сярод іншага ён належаў да заснавальнікаў Саюза Польскіх Карбанарыяў, які павінен быў стаць цэнтрам іх дзейнасці ў Галіцыі. Наколькі складана ішоў гэты працэс, магчыма меркаваць паводле ўспамінаў аднаго з эмісараў Заліўскага Вінцэнта Мігурскага, які падчас апісання аднаго з пасяджэнняў згадваў, што дыскусія так накалілася, што ледзь не вылілася ў паядынак паміж ім і Дмахоўскім [304, s. 31-32],
Актыўная дзейнасць заліўшчыкаў у Галіцыі не магла не выклікаць адказную рэакцыю боку аўстрыйскіх уладаў. Распачаліся арышты карбанарыяў, якія не паспелі ўцячы. У хуткім часе быў арыштаваны і сам Заліўскі. Дмахоўскі, які быў схільны да таго, каб пратрымацца ў Галіцыі як мага даўжэй, трапіў у рукі паліцыі 2 траўня 1834 г. На следстве, у адрозненне ад свайго камандзіра, ён адмаўляўся ад знаёмстваў з мноствам паплечнікаў і не выдаваў вядомых яму карбанарыяў і ўдзельнікаў экспедыцыі. У 1837 г. у Львове за сваю дзейнасць ён быў асуджаны на 5 гадоў зняволення. Пакаранне ён адбываў у турме Куфштэйн да 1841 г., калі быў вызвалены, пад эскортам адпраўлены ў порт Трыест і высланы ў Францыю [24, с. 62-70; 421, t. 5, s. 206-207; 435].
Некаторыя вядомыя ўраджэнцы Беларусі і Літвы — Міхал Ходзька, Валерыян Пяткевіч і інш. — дзейнічалі на працягу ўсяе экспедыцыі не на радзіме, а ў Галіцыі, якая з’яўлялася галоўным плацдармам для эмісараў.
Ураджэнец Вілейскага пав., вучань Мінскай гімназіі і студэнт Віленскага ўніверсітэта Міхал Ходзька быў прызначаны ў экспедыцыі камандзірам пінска-слуцкай акругі. Аднак яму не ўдалося адначасова з іншымі эмісарамі перайсці мяжу, а пасля вяртання Заліўскага з Каралеўства Польскага ў гэтым ужо не было сэнсу. Ён застаўся ў Галіцыі і сумесна з Дмахоўскім і іншымі эмісарамі займаўся арганізацыяй карбанарскага руху і падрыхтоўкай працягу экспедыцыі. Яму таксама не ўдалося ўтрымацца ў Аўстрыйскай імперыі працяглы час, ужо ў 1834 г. ён быў вымушаны вярнуцца ў Францыю. Дзейнасць эмісараў Заліўскага і трагічная смерць некаторых з іх стала ў далейшым тэмай некалькіх яго публіцыстычных і літаратурных твораў1 [7—А].