Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
3 пачаткам паўстання ў Варшаве Шыманскі адным з першых жыхароў зямель былога ВКЛ далучыўся да яго. Ужо 29 студзеня 1831 г. ён пакінуў Вільню. Пачаткова ён прымкнуў да партызанскага атрада ў Аўгустоўскім ваяв., а затым перайшоў у Жмудзь і далучыўся да атрада Караля Тура ў Троцкім пав. У красавіку ён быў высланы ў Вільню, дзе ўступіў у 1 полк уланаў і з чынам падпаручніка ўдзельнічаў у паходзе ген. Д. Хлапоўскага ў землі былога ВКЛ, пасля няўдачы паходу ў складзе корпуса ген. Ю. Дэмбінскага адступіў у Варшаву. Яго ўдзел у паўстанні адзін з сучаснікаў — Казімір Красіцкі — вызначаў наступным чынам: Асабліва Шыманскі шмат падаваў доказаў нечуванай стойкасці, адвагі, актыўнасці і самаадданасці без межаў [239, s. 296]. За свае заслугі ён быў узнагароджаны чынам паручніка і залатым крыжом Virtuti Militari. Ген. Крукавецкім ён быў ізноў высланы ў землі былога ВКЛ з заданнсм навядзення кантактаў з атрадам Мірскага і фарміравання новага атрада з рэшткаў разбітых і расссяных, і дзеяння ў тылах праціўніка, а ў выпадку,
калі б гэта было немагчымым, вяртання з атрадам у Варшаву. Калі Шыманскі прыбыў у Вількамірскі і Троцкі пав., да яго дайшла звестка пра падзенне Варшавы [239, s. 296-298]. Аднак гэты факт не прымусіў яго адмовіцца ад сваёй місіі. Расійскія ўлады наступным чынам характарызавалі яго дзейнасць у гэты перыяд: Распаўсюджваў абуральныя адозвы да жыхароў Віленскай губерні пасля ўжо ўзяцця Варшавы з ілжывымі пераконваннямі пра існаванне нібыта там рэвалюііыйнага Праўлення, збіраў у той жа губерні шайку мяцежнікаў і праводзіў напады ірабаўніцтвы [94, арк. 231 адв.-233]. За свядома негатыўнай тэрміналогіяй расійскіх чыноўнікаў відаць актыўнага і адданага паўстанца, прычым ва ўсім спісе паўстанцаў па Гродзенскай губ. такім чынам ахарактарызаваны адзінкавыя асобы.
Тым не менш утрымацца працяглы час у Віленскай губ. Шыманскаму не ўдалося. Праз пэўны час ён быў вымушаны перайсці ў Прусію, а ў 1832 г. прыбыў у Францыю. Пачаткова месцам яго пасялення стала калонія ў Сален, якая таксама не была пазбаўлена сварак і гарачых дыскусій сярод эмігрантаў. У лісце ад 16 жніўня 1832 г. да 1. Лялевеля Шыманскі так апісваў сітуацыю, якая склалася ў калоніі: Шпю тычыцца агульнага духу — ён слабы, адныя чакаюйь вайны, другія думаюць накіравацца даДона Пэдра ціўАмерыку і г. д. Там сталыя сваркі, нязгода... Тут жа ён эмацыянальна выказвае свае адносіны да такога жыцця: Дзеля гонару — досыць ужо сядзець. Яшчэ трохі пачакаю, a потым альбо ізноў у Літву, хайя б і на смерць, альбо куды-небудзь глыбей у свет [цыт. паводле: 239, s. 296]
У канцы кастрычніка ці пачатку лістапада Шыманскі ўжо знаходзіўся ў Парыжы, актыўна супрацоўнічаў з ПНК пад кіраўніцтвам I. Лялевеля. Верагодна, прыкладна ў гэты час ён пазнаёміўся з Заліўскім. Атрымаўшы ад яго інструкцыю і выканаўшы прысягу, Шыманскі быў прызначаны камандзірам гродзенска-лідскай аругі, а затым высланы ў некаторыя мясцовасці Францыі і Швейцарыі для праверкі падрыхтоўкі экспедыцыі, пасля чаго вярнуўся ў Парыж [239, s. 300-301; 435, s. 391],
На пачатку сакавіка 1833 г. Шыманскі пакінуў Парыж і праз германскія дзяржавы 12 сакавіка прыбыў у Дрэздэн. Адтуль ён перабраўся ў Галіцыю, дзе атрымаў дапамогу ад кн. Патоцкай, што дазволіла яму праз Княства Пазнанскае і Каралеўства Польскае прыбыць у Вільню. На працягу ўсяго шляху ён карыстаўся дапамогай мясцовых памешчыкаў і іх службоўцаў [239, s. 302],
У Вільні Шыманскі пасяліўся ў доме Барталамея Шаблоўскага, вядомага сваімі патрыятычнымі настроямі. Яго мэтай з’яўлялася стварэнне камітэта, які б узяў на сябе далейшую арганізацыю — наладжванне сувязі з суседнімі паветамі і збор сродкаў. Галоўным чынам Шыманскі разлічваў на Эдварда Ромэра, Міхала Балінскага і Станіслава Шумскага, немалую дапамогу аказваў яму
1 На жаль. сама карэспандэнцыя не захавалася да нашых дзён. Да Другой Сусветнай вайны яна захоўвалася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве і загінула падчас яе.
ў Вільні Зыгмунт Раўкоўскі (сын Дамініка). Аднак стварэнне камітэта засталося толькі праектам. Асобы, на якіх ён разлічваў, нс жадалі ўвязвацца ў такую рызыкоўную авантуру. Праз непрацяглы час ён пакінуў Вільню і накіраваўся да мясцовасці, вызначанай яму для дзеяння. 3/15 красавіка ён прыбыўу маёнтак Бальцэнікі памешчыкаў Ваўрынца і Марыі Путкамераў, затым праз Радунь, Забалаць, Дайнараўшчыну, Равіцічы і Міхалкаўшчыну 18 красавіка (новага стылю) псрабраўся ў Гродна. Па ўсім сваім шляху ён завязваў кантакты з уладальнікамі маёнткаў (за выключэннем Дайнараўшчыны), вынікам чаго стала стварэнне сеткі карэспандэнтаў, праз якіх было б магчыма перасылаць лісты [239, s. 301-307].
У Гродна пры дапамозе знаёмых і сяброў, у т. л. Антонія Яжоўскага, Яна Эйсманта, а таксама сваёй маці. Шыманскаму ўдалося завязаць кантакты з вучнямі мясцовай гімназіі, некаторымі памешчыкамі Гродзенскага пав. і чыноўнікамі. Да змоўшчыкаў далучыўся ксёндз Азёрскага касцёла Шымборскі, які паабяцаў стварыць атрад стралкоў і пачаць выступленне па першай камандзе. Для пашырэння кола дзеянняў Шыманскі ізноў накіраваўся ў Вільню, куды прыбыў 10 траўня.
У Вільні сталую дапамогу эмісару працягвалі аказваць 3. Раўкоўскі і Б. Шаблоўскі, дзякуючы чаму яму ўдалося прыцягнуць да супрацоўніцтва Міхала Бударксвіча, былога студэнта Віленскага ўніверсітэта, і Юзафа Васілеўскага. Пэўную падтрымку ён знайшоў таксама ў мясцовых манахаў-францысканцаў, сярод якіх знаходзіўся Казімір Бараноўскі — стары сябра сям’і Шыманскіх і хросны бацька Марцэлія.
Прабыўшы ў Вільні 4 дні. Шыманскі адправіўся назад у Гродна. Тут у ягс адсутнасць колькасць змоўшчыкаў пашыралася. Да іх далучыўся ксёндз Ігнат Няцюнскі, які меў мноста знаёмстваў і карыстаўся аўтарытэтам. У яго жытле адбываліся нарады па арганізацыйных пытаннях, а ён сам быў прыхільнікам пачатку ўзброснага выступлсння. Шыманскі разлічваў на кола сваіх прыхільнікаў у горадзе (больш за 10 чал.), партыю з Новага Двору з 24 чал. і атрад ксяндза Шымборскага, які абяцаў даставіць каля 80 стралкоў. Менавіта ў гэты час ў асяроддзі змоўшчыкаў з’явілася ідэя замаху на М. Мураўёва, аднак ніводнай спробы выканання намеру зроблена не было.
Групуючы людзей вакол сябс, Шыманскі намсрваўся распачаць узброенае выступленне, але яго дата так і не была агучана. Каб выйсці з падобнай няпэўнасці, якая ў пэўнай ступені дэмаралізавала яго прыхільнікаў натхнёны прыкладам М. Валовіча, ён прызначыў пачатак выступлення на 15/27 траўня. Для каардынацыі сваіх дзеянняў з суседзямі, Шыманскі звязаўся з Юзафам Гардынскім, які дзейнічаў на Беласточчыне, аднак атрымаў ад таго толькі скептычныя меркаванні наконт далейшага развіцца падзей з прычыны слабой падтрымкі эмісараў з боку мясцовага насельніцтва. 3 іншага боку паліцыя, да якой ужо дайшлі чуткі пра дзейнасць Шыманскага, распачала яго пошукі
ў горадзе. Усё гэта вымусіла эмісара адмовіцца ад далейшых дзеянняў. 3 Гродна ён выехаў у Вільню з намерам перабрацца назад у Францыю. 25 траўня ён прыбыў у Вільню і затрымаўся ў ксяндза Шаблоўскага, а затым з Я. Эйсмантам накіраваўся да яго жытла на начлег, дзе трапіў у пастку паліцыі [239, s. 303-315],
На пачатковых допытах Шыманскі нікога не выдаваў і яго паказанні нікога не кампраметавалі, але яго пазіцыя хутка змянілася. 29 і 30 траўня 1833 г. ён даў вялікія паказанні, у якіх назваў мноства асоб, з якімі супрацоўнічаў у эміграцыі і асабліва на радзіме. Для вядзення следства па справе Шыманскага 9 чэрвсня ў кляштары базыліянаў у Вільні была створана асобная следчая камісія. На працягу ўсяго чэрвеня цягнуліся арышты, усяго было затрымана і давала паказанні перад камісіяй каля 40 чал., 26 з іх былі пакінуты ў зняволенні, з якіх 16 затым былі аддадзены пад ваенны суд. 25 жніўня 1833 г. у Вільні пачала працаваць асобная камісія ваеннага суда на чале з камендантам Вільні палкоўнікам Юкічавым, якая выносіла рашэнне асобам па справе Шыманскага. 9 верасня яна абвясціла свой прысуд: Б. Шаблоўскага — да пакарання смерцю, 15 іншых асобаў, якія былі звязаны з ім, —да ссылкі ў жаўнеры, а ў выпадку немагчымасці з прычыны слабасці здароўя — да ссылкі ў Сібір на пасяленне. Гэты прысуд быў адпраўлены на канфірмацыю да Далгарукава, які зацвердзіў яго ў наступным варыянце: Б. Шаблоўскі прысуджаўся да 25 удараў кіем і катаржных прац у Сібіры, 8 чал. — да ссылкі ў жаўнеры на Каўказ (некаторыя з правам выслугі), 3 — да ссылкі ў Сібір на пасяленне, 2 — да ссылкі ўглыб Расіі, 2 — да вяртання на ранейшае месца жыхарства пад нагляд паліцыі. Апрача таго, усе выдаткі на пошук, арышт, утрыманне ў зняволенні і вядзенне следства былі пакладзены на найбольш заможных асоб, што мелі стасункі з Шыманскім [239, s. 317-322],
Асобна ад Віленскай працавала таксама камісія ў Гродне на чале з М. Мураўёвым асабіста. Значную ролю ў гродзенскім следстве граў ксёндз Шымборскі, які на першым жа допыце даў паказанні, у якіх згадаў усіх вядомых яму людзей, звязаных з Шыманскім. Паводле вынікаў працы камісіі, пад суд пры гродзенскім ардананс-гаўзе было аддадзена 25 чал. з Гродна і 45 чал. з Гродзенскай губ. 23 верасня былі абвешчаны першыя прысуды, якія былі значна больш жорсткімі за віленскія — 21 чал. прысуджаўся да пакарання смерцю. Такія ж прысуды былі вынесены 30 лістапада 31-й асобе. Маёмасць усіх іх канфіскоўвалася ў казну. Аднак жорсткасць прысудаў была значна зменшана падчас зацвярджэнняў у розных інстанцыях. У выніку Далгарукаў падпісаў іх у наступным варыянце: 4 чал. прысуджаліся да ссылкі ў Сібір на пасяленне, 15 — да ссылкі на Каўказ у жаўнеры, 15 — да ссылкі ўглыб Расіі, 9 — да ссылкі ў аддаленыя манастыры на розны тэрмін, 15 — да вяртання на ранейшае месца жыхарства пад нагляд паліцыі, 1 — да цялеснага пакарання. Маці Шыманскага Тэкля была адпушчана на волю. Выдаткі былі ўскладзены на найбольш заможных асоб. 3 невялікімі зменамі гэтыя канфірмацыі былі зацверджаны Мікалаем I [239, s. 323-328],
Лёс жа самога Шыманскага склаўся дастаткова складана. Улічваючы яго супрацоўніцтва са следствам і падачу ў паказаннях усіх вядомых яму звестак, прысуд зняволенаму так і не быў вынесены, а было прынята рашэнне выкарыстаць яго ў якасці шпега для паставак інфармацыі пра дзейнасць эміграцыі ў Заходняй Еўропе. Ён быў вывезены ў Санкт-Пецярбург, дзе атрымаў інструкцыі. У яго абавязкі як шпега ўваходзіла сачыць за найбольш уплывовымі асобамі эміграцыі — 1. Лялевелем, ген. Ю. Двярніцкім і кн. А. Чартарыскім, пільнаваць эмігрантаў, якія падтрымліваюць адносіны з радзімай, збіраць звесткі пра высланых на радзіму эмісараў, наладжваць стасункі з кіраўнікамі нямецкіх падпольных арганізацый і выкрываць іх у патрэбны час. Усе данясенні Шыманскі павінен быў накіроўваць на імя шэфа жандармаў Аляксандра Бенкендорфа [239, s. 330-332],