Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
Найбольш жорскія прысуды былі вынесены Я. Рэру, А. Рэгнеру, Юзафу Багуслаўскаму і Апаліну Гафмайстару. 26 лютага 1848 г. у Вільні быў выкананы прысуд над Я. Рэрам, які атрымаў 1000 удараў шпіцрутэнамі, пасля чаго больш
расійскім уладам прашэнні аб атрыманні амністыі і дазволе вярнуцца ў Мазырскі пав. — у 1832. 1847. 1853 і 1857 гг. Два з іх былі задаволены, аднак у 1847 г. Каневічу дазвалялася вярнуцца толькі пры ўмове, што ён будзе аддадзены пад суд, у выніку чаго ён застаўся жыць у Францыі, дзе на той час меў невялікую нерухомую маёмасць. Вярнуўся ён у 1857 г., калі гэта не пагражала якімінебудзь рэпрэсіямі [гл.: LV1A. — F. 378. —Ар. 138. — В. 81: НГАБ. — Ф. 320. — Bon. 1. — Спр. 366; Ф 561. — Bon. 1. — Спр. 3. — Арк. 63 адп. 64 адв.: Polski Slownik Biograficzny. — Т. 12. — S. 415, і інш.]. Сумненні ў актыўнасці Кяневіча на падставе супярэчлівых данясенняў карэспандэнцыі царскай паліцыі выказаваў і Д. Файнгаўз [Fajnhauz D. Ruch konspiracyjny... — S. 358],
за 10 дзён правёў у шпіталі, і быў сасланы на катаргу на 12 гадоў. Праз некалькі дзён — 1 сакавіка — адбылося пакаранне Рэгнера, Багуслаўскага і Гафмайстра, якія пазбаўляліся дваранства і ссылаліся на катаргу (Рэгнер на 15 гадоў, Багуслаўскі на 12, Гафмайстра на 7). Перад адпраўкай над імі публічна была пераламана шпага [258, s. 202-207],
У 1847 г. на землі былога ВКЛ прыбыў у якасці эмісара ПДТ Антоні Вялічка — сын сярэдняга шляхціца з-пад Крэтынгі, што ў сённяшняй Літве, былы афіцэр расійскіх войскаў. На пачатку 1847 г. ён уцёк з Расійскай імперыі ў Прусію, а затым перабраўся ў Францыю. Пасля непрацяглых кантактаў з лагерам А. Чартарыскага ён блізка сышоўся з Цэнтралізацыяй ПДТ. Атрымаўшы ад яе інструкцыі, эмісар у верасні 1847 г. прыбыў праз Гаўр у Клайпеду і вярнуўся ў дом свайго бацькі. Аднак праз сваіх агентаў у Еўропе расійская паліцыя ведала пра прыезд А. Вялічкі і сачыла за ім. У лістападзе 1847 г. ён быў арыштаваны. Пачаткова мужна трымаючыся на допытах, ён не выдаваў сваіх саўдзельнікаў, аднак, маральна зламаны, прапанаваў супрацоўніцтва расійскім уладам у выглядзе шпіянажу ў Еўропе. Гэтая прапанова не прыйшлася даспадобы Мікалаю 1, і ваенны суд прысудзіў А. Вялічку да пазбаўлення шляхецтва і пажыццёвых катаржных прац у рудніках. Палявы аўдытарыят 1-й Арміі зацвсрдзіў прысуд, зменшыўшы толькі тэрмін катаргі да 15 гадоў [207,5.209-211],
Увесну і ўлетку 1848 г. эміграцыйныя дэмакраты намагаліся ўзняць паўстанне на землях Літвы і Беларусі. Гэтая дзейнасць яшчэ больш ажывілася падчас паўстання ў Княстве Пазнанскім у 1848 г. 3 канца сакавіка 1848 г. расійскія паліцэйскія органы ўсё часцей атрымоўвалі паведамленні пра новых эмісараў. Напрыклад, 19 красавіка з Прусіі ў Расіенскі пав. перайшлі 5 эмісараў, адзін з якіх — Платон Пасербскі — быў арыштаваны; у траўні да ўладаў дайшлі звесткі пра дзейнасць у Ковенскім пав. эмісара Эдварда Ставінскага, які намагаўся стварыць канспірацыйную арганізацыю [207, s. 242-243], Аднак, як і раней, дзейнасць эмісараў не прынесла поспехаў. Большасць з іх вымушана была пакінуць радзіму і зноў вярнуцца ў эміграцыю, пэўная частка была арыштавана расійскай паліцыяй.
Дзейнасць на працягу 30-40-х гг. на зсмлях падзеленай Рэчы Паспалітай вялікай колькасці эмісараў ад дэмакратычных арганізацый сутыкалася з памкненнямі А. Чартарыскага, які таксама прэтэндаваў на ролю лідара эміграцыі ва ўзаемаадносінах з радзімай. Прычым эмісары ад дэмакратаў адначасова з іншымі накірункамі сваей дзейнасці працягвалі весці барацьбу супраць Атэля Лямбэр і стваралі негатыўны вобраз А. Чартарыскага як дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху. Лагер прыхільнікаў А. Чартарыскага таксама намагаўся аказваць уплыў на развіццё падзей на радзіме, аднак значных поспехаў на гэтай глебе не дасягнуў. Уся агітацыя 30-х гг. XIX ст. А. Чартарыскага зводзілася, па-сутнасці, да ўмацавання патэнцыялу радзімы:
МатвейчыкД. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы гаспадарчае развіццё, патрыятычнае выхаванне моладзі, распаўсюджванне асветы і г. д. У поўнай ступені падобная пазіцыя была выказана ў 1837 г. у адозве да землякоў на радзіме. У ёй князь заклікаў да развіцця літаратурных заняткаў, упарадкавання маёнткаў, стварэння прамысловых прадпрыемстваў, ашчаднасці ў выдатках, збору сродкаў, пашырэння школ і да т. п. і адначасова негатыўна выказваўся ў адносінах да несвоечасовых ці фатальных выбухаў ці змоваў. Усё гэта павінна было надаваць грамадству карысныя рысы, якія б затым змаглі стаць падрыхтоўкай да ўзброенай барацьбы і аднаўлення незалежнасці Рэчы Паспалітай [434, s. 377-379],
Падобныя дзеянні давалі толькі часовы вынік. Невялікая група патрыятычна настроеных маладых людзей у Вільні на чале са Станіславам Шумскім і Эдвардам Ромэрам ініцыявала ў 1834 гг. выданне адозвы Навуковыя погляды і даследаванні (Wizerunki і Rozstrzqsania Naukowe), кірунак якой быў блізкі да тэксту Чартарыскага ад 1837 г. У 1836-1837 гг. гэтая група пачала дзейнічаць больш актыўна. Паводле меркавання Е. Скаўронка, магчыма, нават прымала і распаўсюджвала эміграцыйныя выданні, а грошы перасылала ў Парыж. Аднак уплыў эміграцыйных кансерватараў і на гэтую групу быў слабым у параўнанні з агітацыяй дэмакратаў. У хуткім часе яна падпала пад уплыў Ш. Канарскага і была разгромлена разам з усёй яго канспірацыяй. Падобным жа чынам заканчваліся намаганні прыхільнікаў Атэля Лямбэр і ў іншых частках былой Рэчы Паспалітай: Галіцыі, Кракаве і Каралеўстве Польскім [434, s, 379-380],
3 канца 30-х гг. лагер А. Чартарыскага перайшоў да больш актыўных дзеянняў. У 1839 г. у якасці эмісара з Парыжа выехаў Юзаф Урбановіч — ураджэнец Расіенскага пав„ які ў паўстанні камандаваў створаным ім жа атрадам расіенскіх сялянаў. Яго пунктам прызначэння з’яўлялася Жмудзь, але прыбыць туды Урбановіч не здолеў. Арыштаваны ў Прусіі, ён каля года правёў у зняволенні, пасля чаго быў выпушчаны. У 1843 ці 1844 г. у Жмудзь быў высланы А. Чартарыскім Людвік Быстраноўскі. Пасля свайго вяртання ў Парыж ён рэкамендаваў для поспеху будучага паўстання абавязкова вызваліць сялянаў з прыгоннай залежнасці [207, s. 68-76],
Важную ролю перавалачных пунктаў для эмісараў Атэля Лямбэр падчас іх шляху на радзіму адыгравалі гарады Тыльзіт і Кёнігсберг. У Тыльжы жыў зяць Ю. Урбановіча Дамінік Шымкевіч, а ў Кёнігсбергу — яго брат. Немалую ролю ў кантактах з беларуска-літоўскімі губернямі грала т. зв. скандынаўская агенцыя лагера з цэнтрам у г. Осла, якой з 1840 г. кіраваў інжынер Аляксандр Валігурскі [207, s. 77],
Намаганні прыхільнікаў А. Чартарыскага далі пэўны плён. На землях Беларусі і Літвы імі была створана патаемная канспірацыйная сетка, галоўным чынам з асобаў, якія ўжо былі раней заангажаваны ў патрыятычную дзейнасць і вядомы сваімі манархічнымі поглядамі, вялікую частку з іх складалі мясцовыя памешчыкі. Аднак поспехі ў гэтым накірунку былі дастаткова сціплымі з тае
прычыны, што пасля выкрыцця патаемных арганізацый дэмакратаў у ЗО-х гг. паліцэйскі нагляд значна ўзмацніўся, нават патрыёты-памешчыкі не жадалі прымаць удзел у якіх бы то ні было патаемных арганізацыях. Апрача таго, у агітацыі А. Чартарыскага выразна гучаў матыў неабходнасці аграрнай рэформы на радзіме, што таксама разыходзілася з настроямі шмат каго з патрыётаўкансерватараў [207, s. 78—80].
Пасля падзей 1846 г. эмісарам Атэля Лямбэр даводзілася ствараць канспірацыйную сетку фактычна нанова. Ва ўмовах узмацнення рэпрэсій большая частка ранейшых карэспандэнтаў адышла ад канспірацыйнай дзейнасці альбо не праяўляла актыўнасці. У красавіку 1847 г. у Кёнігсбергу была створана асобная агенцыя для навядзення кантактаў з беларуска-літоўскімі землямі на чале з Феліксам Вянгерскім. Яго галоўнай задачай з’яўлялася агітацыйная праца з мэтай паказаць шляхце марнасць і шкоднасць пазіцыі дамовы з захопнікамі, пераканаць яе ў неабходнасці вызвалення сялянства, прыцягнуць да канспірацыйнай працы яўрэяў. Эмісары А. Чартарыскага павінны былі шукаць людзей, здольных стаць камандзірамі ў будучым паўстанні і павятовымі ці ваяводскімі кіраўнікамі, збіраць інфармацыю пра расійскія войскі, заахвочваць шляхту і сялянаў да назапашвання зброі, збіраць грошы. Аднак, нягледзячы на пэўную актывізацыю дзейнасці, дасягнуць якіх-небудзь істотных вынікаў Атэлю Лямбэр не ўдалося. Яго эмісары так і не змаглі выйсці па-за межы вузкага кола, у якім яны дзейнічалі, і не толькі не ўзмацнілі пазіцыі А. Чартарыскага на радзіме, але і не аднавілі ранейшую канспірацыйную сетку [207, s. 201-204],
Увогуле, Д. Файнгаўз на падставе сабраных звестак называў прозвішчы 25 эмісараў ад дэмакратычнага лагера эміграцыі і 6-ці ад лагера А. Чартарыскага, якія ў 1840-1849 гг. дзейнічалі на землях Беларусі і Літвы1 [207, s. 345-346], Аднак у гэты спіс не ўнесена значная колькасць эмісараў, якія не трапілі ў рукі расійскай паліцыі і не пакінулі мемуарных ці эпісталярных твораў, дзе была б апісана іх дзейнасць.
Паражэнне рэвалюцыйных выступленняў і разгром канспірацыйных арганізацый ва ўсіх частках падзеленай Рэчы Паспалітай (Галіцыя, Кракаў, Каралеўства Польскае, Княства Пазнанскае, забраныя землі) у канцы 40-х гг. стала прычынай дэмаралізацыі як дэмакратычнага лагера эміграцыі, так і Атэля Лямбэр. У выніку высылка эмісараў з-за мяжы на землі Беларусі і Літвы пасля падзей Вясны Народаў спыняецца. У канцы 50-х і тым больш на пачатку 60-х гг. XIX ст. пасля смерці кн. А. Чартарыскага і I. Лялевеля і адыходу ад актыўнай дзейнасці значнай часткі вядомых дзеячаў-дэмакратаў у сувязі са сталым узростам, эміграцыя амаль перастае ўплываць на развіццё грамадска-
1 Трэба, аднак, заўважыць, што сам Д. Файнгаўз насупраць 5-ці прозвішчаў эмісараў ад дэмаратаў і 2-х ад кансерватараў паставіў знак пытальніка. Гэта азначала, што наконт некаторых асобаў няма ўпэўненасці ці пра іх дзейнасць у якасці эмісараў, ці пра функцыянаванне іх на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Сярод іх, напрыклад, ёсць таксама і вышэйзгаданы Ф. Кяневіч.
палітычнага руху на радзіме. Як адзначаў С. Калембка, улетку 1863 г. Вялікая Эміграцыя, разумеемая як сукупнасць польскіх незалежнійкіх выгнаннікаў 1831, 1849 і 1856 гг., якія стала жылі і дзейнічалі ў Заходняіі Еўропе, нягледзячы на яе нядаўнія палітычныя, прапагандыскія, вайсковыя намаганні, канчаткова перастала сур 'ёзна лічыцца [261, s. 389].