Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
Папулярызацыі польскай справы ў Еўропе была прысвечана таксама франкамоўная праца Ю. Страшэвіча Эмілія Плятэр. Яе жыццё і смерць [438], выдадзеная ў Парыжы ў 1835 г. і перавыдадзеная на англійскай мове ўжо пасля яго смерці ў Нью-Ёрку ў 1843 г. пад назвай Жыццё графіні Эміліі Плятэр [439], Значная частка гэтага твора прысвечана паказу падзей на землях былога ВКЛ да і падчас паўстання 1830-1831 гг.: віленскія вучнёўскія таварыствы, ваенныя дзеянні паўстанцаў і г. д.
Пэўную вядомасць набыў Ю. Страшэвіч і як выдавец. У 1835 г. ім была надрукавана на французскай мове 3-томная праца I. Лялевеля Нумізматыка сярэднявечча [311], Затым ён намерваўся працягваць і ўжо пачаў рыхтаваць да выдання працу I. Лялевеля Гісторыя Польшчы, але падчас гэтага памёр у Парыжы [268, s. 517],
3	цягам часу ўраджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў пераходзілі ад апісання дзейнасці ў паўстанні да апісання свайго жыцця ў эміграцыі. У выніку актыўна пачала развівацца мемуарыстыка, галоўным прадметам якой была сама эміграцыя. Як правіла, усе гэтыя творы не выдаваліся сваімі аўтарамі і заставаліся ў рукапісах. Адным з самых аб’ёмных з’яўляецца дзённік ураджэнца Слонімшчыны Юзафа Альфонса Патрыкоўскага (1805-03.08.1863). У ім апісаны падзеі жыцця ў гг. Безансон і Каан у 1832-1836 гг. і Парыжы ў 1841, 1848, 1850, 1853-1859 гг. [422]. Багатыя мемуары пакінуў пра свае філамацкія часы, А. Міцкевіча і пра падарожжы ў эміграцыі па Еўропе і Паўднёвай Амерыцы вядомы навукоўца Ігнат Дамейка [194]. Часткова яны былі выдадзены яшчэ пры яго жыцці [192; 195;
199], Свае ўспаміны пра эміграцыю пакінулі таксама Ф. Уратноўскі [395; 469], Уладзілаў Лясковіч [162], Ю. Урсын-Нямцэвіч [399], Я. Янушкевіч [19; 254; 268], Тадэвуш Юзаф Хамскі [175], А. Калыска [384, t. 1, s. 43] і інш.
Апрача мемуарыстыкі і шчыльна з ёй звязаных гістарычных даследаванняў, іншыя творы эмігрантаў з Беларусі і Літвы маюць паміж сабой слабую сувязь. Кожны з аўтараў абіраў сабе прадмет апісання, даследавання ці аналізу ў адпаведнасці са сваімі асабістымі схільнасцямі. У сувязі з гэтым у далейшым варта сканцэнтраваць увагу на асобных пісьменніках і выдаўцах.
Істотны ўклад у пісьмснніцтва Вялікай эміграцыі ўнёс Міхал Ходзька (180822.05.1879). У 1832-1833 гт. ён прымаў удзел у Экспедыііыі Заліўскага, што наклала моцны адбітак на яго творчасць. Яго першым творам, выдадзеным у эміграцыі, з’яўляецца палемічная брашура Экспедыцыя ў Полыйчу ў 1833 годзе, напісаная адным з эмісараў, надрукаваная ў 1835 г. у Парыжы. У ёй М. Ходзька падаў сваё бачанне гэтай акцыі, выказаўшыся адназначна ў абарону Ю. Заліўскага і моцна крытыкуючы арыстакратычны лагер у эміграцыі, які супрацьдзейнічаў экспедыцыі. Пры гэтым М. Ходзька выразна і свядома ідэалізуе дзейнасць эмісараў [ 187]1.
У 1841 г. М. Ходзька выдаў свой найбольш значны паэтычны твор — паэму Дзесяііь вобразаў з партызанскай экспедыііыіў Полыачу 1833 года [178], На пачатку твора змешчана прысвячэнне Міхалу Валовічу — сябру М. Ходзькі. Дзеючымі асобамі твора з’яўляюцца многія рэальныя ўдзельнікі экспедыцыі, а таксама некалькі асобаў якія ўяўляюць сабой зборныя вобразы. Паэма хаця і напісана як выразна рамантычны літаратурны твор, але адначасова з’яўляецца і палемічным памфлетам, і гістарычным нарысам. Аўтар, будучы глыбока перакананым дэмакратам, знішчальна крытыкуе сваіх палітычных апанентаў з арыстакратычнага лагера, дзеянні якіх, на яго думку, былі здрадай нацыянальнай справе. Апрача таго, да 143 старонак паэмы змешчаны 130 старонак дадаткаў і тлумачэнняў, у якіх выказаны асабістыя адносіны да той ці іншай падзеі, асабістыя палітычныя погляды, а таксама пададзены некаторыя дакументы з часоў экспедыцыі і гістарычныя факты.
У 40-х гг. М. Ходзька падпаў пад уплыў рэлігійнага вучэння Андрэя Тавянскага2, што адбілася на яго паэзіі. У 40-70-х гг. ім быў выдадзены шэраг паэтычных твораў — вершаў і паэм — у выразным хрысціянска-маралізатарскім накірунку: Два акта, Возера цудаў, Легенда пра Медэя з XVI стагоддзя, Ноч пілігрыма, Яны— гэта мы, Шыман Канарскі [177; 179; 180; 181; 182; 184],
1 Апрача гэтай палемічнай брашуры. М. Ходзька з'яўляецца аўтарам твора Успаміпы пра экспедыцыю ў Полыйчу ў 1833 г.. напісаныя паводле нататак пасля вяртанпяў Парыж у 1835 1836 гг. (Pami^tnik wyprawy do Polski 1833 r. spisany _ notatekpo powrocie do Paryza 1835 1836). Рукапіс трапіў пасля яго смерці ў зборы Раперсвільскага музея, у 1927 г. быў перавезены ў Нацыянальную бібліятэку ў Варшаве і загінуў падчас Другой Сусветнай вайны.
2 Пра форму і сутнасць рэлігійнага вучэння А. Тавянскага гл.: Gorski К. Mickiewicz-Towianski. — Kferszawa: Panstwowe Wydawnictwo Naukowe, 1986. 172 s.; Szpotanski S. Andrzej Towianski: Jego zycie i nauka. — Warszawa: Wydawnictwo Kasy im. Mianowskiego. 1938. — 295 s.: Witkowska A. Towianczycy. — Warszawa: Panstwowy Instytut Wydawniczy, 1989. — 250 s., i інш.
Самым значным празаічным творам М. Ходзькі можа лічыцца Адам Мііікевіч і Польскі Легіён у Італіі. Успаміны пра сорак восьмы год, які выйшаў у 1862 г. у Парыжы [176]. Як ужо было сказана вышэй [гл.: 2.2], у 1848 г. А. Міцкевіч сфарміраваў у Італіі т. зв. Польскі легіён. М. Ходзька належаў да найбольш гарачых прыхільнікаў гэтай ідэі, займаючыся як вярбоўкай у Легіён эмігрантаў у Францыі, так і арганізацыяй яго ў Італіі [267], Пасля паражэння гэтай акцыі, ён у 1850 г. у Познані апублікаваў свае нататкі пад назвай Сем лістоў пра польскі легіён у Італіі [183]. Аднак, на думку Ходзькі, яны засталіся няпоўнымі. У выніку ў 1862 г. ён здзейсніў іх перавыданне з уласнымі дадаткамі і каментарыямі. якія перавышаюць аб’ём саміх лістоў, і ў якіх ён выступае не столькі як мемуарыст, колькі як гісторык Легіёна. Прычым у поле яго ўвагі трапляюць падзеі задоўга да 1848 г., напрыклад, большая частка дадатку да першага ліста прысвечана супрацоўніцтву А. Міцкевіча з А. Тавянскім. Таксама ў дадатках змешчаны некаторыя гістарычныя дакументы, якія тычыліся гісторыі Легіёна. Аднак да лістоў М. Ходзькі як да крыніцы даследавання неабходна ставіцца крытычна. Яшчэ галоўны біёграф А. Міцкевіча — яго сын Уладзіслаў — адзначаў, што яны поўныя недакладнасцяў і празмерных пахвалаў, a М. Ходзька пісаў і пра падзеі, сведкам якіх не быў некаторыя падрабязнасці прыхаваў [385, t. 4, s. 23, 155].
У эміграцыі М. Ходзька выступіў таксама ў якасці гісторыка-біяграфіста. Храналагічна першымі былі ім напісаны жыццяпісы М. Валовіча і А. Завішы — удзельнікаў экспедыцыі Ю. Заліўскага, — якія выйшлі ў серыі Usque adfiпет'. Нацыянальныя жыццяпісы апошніх ста гадоў [185], Аднак пры гэтым М. Ходзьку цікавіла не толькі апісанне жыцця гэтых асобаў, але і стварэнне рамантычнага вобразу змагароў-пакутнікаў. Да біяграфіі ён дадаў таксама ўрыўкі са сваёй паэмы Дзесяць вобразаў з апісаннем мужнай смерці патрыётаў.
У 1862 г. пад адной вокладкай з апаведам пра Легіён А. Міцкевіча М. Ходзька выдаў Жыццё Ігната Хадкевіча, у якім падаў біяграфію былога студэнта Віленскага ўніверсітэта, удзельніка паўстання і эмігранта, з якім ён быў знаёмы асабіста і супрацоўнічаў у Італіі ў 1848 г. [176, s. 142-165]. У гэтым жа годзе асобнай брашурай выйшла яго праца Жыццё Раймунда Рамбялінскага — аднаго з патрыётаў і вышэйшых чыноўнікаў Княства Варшаўскага і Каралеўства Польскага [ 188]. Да абедзвюх гэтых прац дададзены некаторыя дакументы, якія тычыліся апісваемых асобаў.
М. Ходзька выступіў у эміграцыі таксама і як перакладчык. На пачатку 40-х гг. ён пераклаў на польскую мову твор французскага публіцыста і літаратара Рабэра Лямэнэ Словы аднаго крыжака (Paroles d'un croyant) і, атрымаўшы маральную падтрымку ад аўтара, намерваўся выдаць свой пераклад пад назвай Прадвесці Лямэнэ. Для збору сродкаў на выданне ён у 1843 г. звярнуўся да эміграцыі з адозвай падпісвацца за пераклад [186]. У сувязі з тым, што нічога невядома пра падобную публікацыю, магчыма выказаць меркаванне, што рэалізаваць гэты праект так і не ўдалося.
1	«Да самага канца» (лац.).
Антоні Гарэцкі.
Гравюра сяр. XIX cm.
Генрык Дмахоўскі.
Гравюра сяр. XIX cm.
Віктар Гэльтман.
Малюнак 1864 г.
Генрык Калусоўскі.
Фота з алейнага партрэту невядомага мастака
Казімір Швыкоўскі. Алейны партрэт
Кунегунда Белапятровіч з Гедройцяў
Міхал Валовіч і Леан Працлаўскі. Літаграфія 1832 г.
Леанард Ходзька.
Гравюра 1840 г.
Цэзар Плятэр. Літаграфія 1832 г.
Шыман Канарскі. Літаграфія. 1866 г.
Напалеон Орда.
Літаграфія (каія 1875 г.)
Яўстах Янушкевіч.
Мачюнак невядомага мастака. 1851 г.
Ігнат Дамейка.
Літаграфія 1832 г.
Факультэт медыцыны ў Манпэлье.
Галоўны ўваход. Фотаздымак
Польская Бібліятэка ў Парыжы.
Малюнак К. Брандэля
рс^Лле^о’
ГЖ f treJL, ’
Акты Версальска-Віленскай бібліятэкі. Тытульны аркуш. 1841 г.
Уладзіслаў Плятэр. Фотаздымак позняга перыяду жыцця
Замак у Раперсвілі. Фотаздымак. 1905 г.
Авэрс і рэверс медаля Таварыства Літоўскага і Рускіх Зямель з праспекта аб яго выбіцці. 1833 г.
Юзаф Заліўскі. Літаграфія. 1841 г.
Іаахім Лялевель.
Літаграфія
Найбольш знакамітым у эміграцыі паэтам і байкапісцам сярод выхадцаў з беларуска-літоўскіх губерняў з’яўляецца ўраджэнец Вільні Антоні Гарэцкі (1787-18.09.1861). Ён набыў вядомасць сваімі паэтычнымі творамі яшчэ да паўстання. Сярод іншага яму належыць напісанне і выданне верша ў гонар генерала Грабоўскага, які палёг у бітве пад Смаленскам у 1812 г. [218], За патрыятычную накіраванасць сваёй творчасці ён быў часова зняволены ў Варшаве ў 1828 г. і вывезены ў Вільню. У эміграцыі А. Гарэцкі — адзін з самых плённых літаратараў. У 30-60-х гг. у Францыі ім было выдадзена каля 10 зборнікаў вершаў і баек, у т. л. Паэзія Ліцвіна (1834 г.), Польскі каласок ці новы томік паэзіі (1843 г.), Разнастайнасці (1861) і інш., і яшчэ некалькі твораў выйшлі асобнымі брашурамі [217; 219; 220; 221; 222; 223; 224; 226; 230; 232; 233; 234; 235; 236; 237], Накірунак яго творчасці магчыма акрэсліць як маральна-патрыятычны. Галоўная яе мэта — павышэнне маральнага ўзроўню барацьбітоў за адраджэнне Рэчы Паспалітай і вызваленне айчыны.
Пэўную частку твораў Гарэцкага складаюць вершы, прысвечаныя тым ці іншым асобам, сярод якіх сустракаеццца значная колькасць яго землякоўліцвінаў: Канстанцін Гарубовіч, Аляксандр Есьман, Караль Нямцэвіч, Цэзар Плятэр і інш. У нскаторых з падобных твораў ён звяртаецца да гэтых асобаў з крытыкай іх дзеянняў. Напрыклад, у ліпені 1852 г. ён напісаў верш Да Юзафа Кашыйа, у якім ушчувае таго за марнатраўства [141, к. 34-35]. Таксама вершы Гарэцкага з’яўляюцца адказам на некаторыя падзеі, што выклікалі ў эміграцыі вялікі рэзананс, напрыклад, экспедыцыя Ю. Заліўскага (верш Да братоў, што пайшлі змагацца (1833 г.)) ці выданне царскай амністыі ў 1856 г. (байка Амністыя (1857 г.) і вершДа адступнікаў эміграцыі (1856 г.)). Некаторыя творы, выдадзеныя А. Гарэцкім у эміграцыі, былі напісаны яшчэ да паўстання, пераважна ў 20-я гг. Апрача асобных зборнікаў і брашур, свае творы ён выдаваў на старонках эміграцыйнай прэсы, дасылаў у лістах эмігрантам, чытаў на шматлікіх урачыстасцях (у т. л. у выглядзе рыфмаваных тостаў і імправізацый) і да т. п. Высока ацаніў творчасць А. Гарэцкага Леан Зянковіч, які ў сваіх прачытаных у Парыжы лекцыях па польскай літаратуры адзначаў, што яго байкі і вершы заўжды суправаджаюцца ўласцівай яму жывасцю / самым высакародным пачуццём, адзнакай вартасці якіх з ’яўляеііца той найбольш красамоўны доказ, што яны ёсць у руках усіх пілігрымаў [497, t. 1, s. 228], Значная папулярнасць твораў А. Гарэцкага стала падставай таго, што ў 60-80-х гг., ужо пасля смерці аўтара, выйшла некалькі перавыданняў яго паэтычных зборнікаў [216; 225; 227; 228; 229],