Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Гарачыя палітычныя палемікі, якія цягнуліся ўвесь час у эміграцыі, далі ў сваю чаргу таленавітых палемістаў. Да іх шэрагу належалі Віктар Гэльтман і Леан Зянковіч.
Ураджэнец Брэсцкага пав. В. Гэльтман (23.12.1796-16.07.1874) яшчэ да эміграцыі меў вопыт выдання палітычных твораў і публіцыстыкі. У 18191820 гг., падчас сваёй вучобы ў Варшаўскім універсітэце, ён уваходзіў у склад
некалькіх патаемных арганізацый і рэдагаваў газету Польская Дэкада (Dekada Polska), дзе выйшлі яго першыя палітычныя артыкулы. У 1821 г. ён быў арыштаваны за выданне Канстытуцыі 3 траўня і ўключаны шарагоўцам у літоўскі корпус. У эміграцыі ён адным з першых — у 1832 г. — уступіў у ПДТ і заставаўся ў яго складзе да яго самароспуску ў 1863 г. Гэльтман шматразова абіраўся ў склад Цэнтралізацыі і з’яўляўся, паводле яго ўласных словаў, галоўным ідэолагам таварыства. У 1833 г. сумесна з іншым буйным дзеячам дэмакратычнага руху Янам Непамуцэнам Яноўскім у г. Бурж выйшла яго першая ў эміграцыі праца Кароткі Палітычны Катэхізіс. У 1836 г. ён выступіў рэдактарам Вялікага маніфеста ПДТ [167, t. 2, s. 147; 449, s. 220-222],
40-я гг. сталі найбольш плённым перыядам для публіцыстычнай дзейнасці В. Гэльтмана. У гэты час ён уваходзіў у склад рэдакцыі двух буйных органаў ПДТ — Выдання Польскага Дэмакратычнага Таварыства (Pisma Towarzystwa Demokratycznego Polskiego) i Польскага Дэмакрата — i адначасова з’яўляўся адным з найбольш актыўных іх аўтараў. У названых выданнях друкуюцца такія яго артыкулы, як Паўстанне 1830-1831, Вераў асобаў і вераў прынцыпы, Шляхта ірэвалюцыя, Улада ў паўстанні і інш. Часам публікацыі дасягалі істотнага аб’ёму [122; 449, s. 220-222],
У 1847 г. падчас падзей Вясны Народаў В. Гэльтман сумесна з Л. Зянковічам [гл. ніжэй] у Парыжы выдаў працу Божыя словы да польскага народу. У ёй, апрача разважанняў у выразна хрысціянска-дэмакратычным накірунку, аўтары змясцілі заклік да ўсяго насельніцтва зямель былой Рэчы Паспалітай да паўстання: Няхай уся Полыйча будзе лагерам, а кожны горад, кожная вёска, і кожны дом, і кожная хата няхай будзе паўспюнйкай майстэрняй, каб Бог бачыў з вышыні Нябёсаў што ваўсёй Полыйчы ніхто абыякавым і ніхто нявыкарыстаным для паўстання не з ’яўляецца [243, s. 117], Тут жа даваліся практычныя парады па вядзенні ваенных дзеянняў: як будаваць барыкады, арганізоўваць забеспячэнне войска, адступаць і атакаваць і да т. п. На думку аўтараў, праца павінна была пасадзейнічаць разгортванню паўстанцкага руху, у першую чаргу ў Галіцыі. У 1848 г. выйшла другое яе выданне.
У 1848 г. В. Гэльтман выехаў у якасці прадстаўніка ПДТ у Галіцыю. Тут ім была заснавана Станіславаўская Газета (Dziennik Stanislawowski), якая выкарыстоўвалася для прапаганды дэмакратычных ідэй. У ёй выйшлі такія яго артыкулы, як Аб праектах арганізацыі ўласнасці ў Польшчы, Погляд на ўнутранае і знешняе становішча Галіцыі з палітычнага пункту гледжання, Цэнтральная Народная Рада і іншыя рады і інш.
3 паражэннем Вясны Народаў і палітычнай апатыяй, якая надышла пасля яго, звязана змяншэнне публіцыстычнай дзейнасці В. Гэльтмана. Ад баталій са сваімі палітычнымі апанентамі ён перайшоў да спробаў асэнсавання дэмакратычнага здабытку ў эміграцыі і гісторыі Польшчы. Сярод іншага ён займаўся складаннем Сінаптычных табліц польскай гіспюрыі, але выдаць іх яму ўдалося толькі часткова
[242], Таксама Гэльтман заняўся перавыданнем сваіх палемічных твораў. У 1865 г. у Лейпцыгу выйшла публікацыя Польская эміграііыя з 1831 да 1863 года. Кароткі гістарычны нарыс, якая з’яўляецца перадрукам яго аб’ёмнага твора Арганізацыя эміграцыі [240], Хаця ў назве і заяўлена, што праца з’яўляецца гістарычнай, аднак яна ўяўляе сабой хутчэй палемічны твор, у якім немалая ўвага нададзена крытыцы эміграцыйных кансерватараў. У 1866 годзе таксама ў Лейпцыгу была надрукавана наступная яго праца — Польская дэмакратыя ў эміграцыі. Урыўкі з твораў В. Гэльтмана [241], Яна таксама ў значнай ступені прысвечана прапагандзе дэмакратычных ідэй і дазваляе ацаніць багацце эміграцыйнай публіцыстыкі аўтара.
Вялікім аўтарытэтам у дэмакратычнай плыні эміграцыі карыстаўся таксама ўраджэнец Пружанскага пав. і былы студэнт Варшаўскага ўніверсітэта Леан Зянковіч. Яшчэ падчас вучобы ён выдаў Успаміны для Прыгожага Полу. Пасля паражэння паўстання Зянковіч пэўны час знаходзіўся ў Францыі, дзе прыняў удзел у падрыхтоўцы экспедыцыі Заліўскага і перабраўся ў Галіцыю. 3 паражэннем акцыі ён прыбыў у Кракаў, дзе ў 1835 г. з’яўляўся адным з выдаўцоў Усеагульнай Газеты Навук і Мастацтваў (Powszechny Dziennik Nauk і Umi^tnosci) і рэдактарам Вясковага Даведніка (Przewodnik Wiejski). У 1836 г. пасля акупацыі Кракава ён вярнуўся ў Галіцыю, дзе быў зняволены паліцыяй і каля 1 года правёў у турме. Пасля вызвалення у 1837 г. вярнуўся ў Францыю [449, s. 813],
Тут першым творам Зянковіча стала палемічная брашура Адпраўка пасла ці слова пілігрыма, якая была напісана ў стылі Евангелля і накіравана супраць яго палітычных апанентаў з кансерватыўнага лагера [489], Брашура атрымала самую станоўчую ацэнку ў Польскім Дэмакраце [441, s. 260], Затым было выпушчана папулярызатарскае выданне Польскі народ, ці дакладнае апісанне яго традыцый, звычаяў іўбораў [487]. У гэтым альбоме змешчаны каляровыя выявы жыхароў розных частак былой Рэчы Паспалітай у традыцыйных народных уборах, да якіх былі дададзсны вялікія артыкулы (самы аб’ёмны — да артыкула Ліцвіны), дзе апісаны гісторыя той ці іншай мясцовасці, маральныя норавы яе жыхароў, іх рэлігія, традыцыі і г. д. У 1841 г. для еўрапейскай грамадскасці альбом быў перавыдадзены на французскай мове [485].
3 1839 па 1845 гг. Л. Зянковіч з’яўляўся рэдактарам і аўтарам сатырычнай газеты ПДТ Pszonka. Напрыканцы выхаду газеты ён выпусціў Альбом Pszonki — зборнік найбольш яскравых артыкулаў з гэтага перыядычнага выдання [482]. У ім не толькі ў сатырычнай форме востра крытыкаваўся арыстакратычны лагер, але і прапагандаваліся дэмакратычныя ідэі: Польшча, незалежная праз сваю унутраную мой, незалежна ад якіх-небудзь знешніх абставінаў; Полыйча праз поўнае вызваленне духа і цела яе Народу, інакш кажучы, Полыйча, утвораная на Народным Усяўладдзі, у самым шырокім значэнні гэтага выразу — вось прынцыповы дагмат яго [ПДТ — аўт.] веры, першае і апошняе слова яго навукі, пачатак і канец усіх яго намаганняў увесь планяго пабудовы [482, s. V-VI]. Часам артыкулы набывалі выгляд фантастычнага апавядання, у якім праводзіліся паралелі з сучаснай Л. Зянковічу сітуацыяй.
У 1847 г. ім быў выдадзены на французскай мове жыццяпіс нядаўна памерлага (05.01.1845) ураджэнца Слонімскага пав. генерала Казіміра Малахоўскага. У ім дастаткова падрабязна на 24 старонках пададзены ўсе асноўныя ваенныя дасягненні генерала, а ў якасці дадатка змешчаны прамовы эмігрантаў (у т. л. і аўтара) на яго пахаванні і адкрыцці помніка на магіле і апісанне самога помніка [484],
У гэтым жа годзе Л. Зянковіч публічна абвясціў пра свой намер [491], аў наступным 1848 годзе выдаў першы том працы Палітычны агляд пісьменства польскай эміграцыі [492], У ёй Л. Зянковіч адзначаў: Польская Эміграцыя сваім удовіным грошам выставіла бібліятэку, на якую іншыя народы ў сваім звычайным становішчы павінны складацйа стагоддзямі, — і бібліятэку вельмі знакамітую не толькі колькасцю тамоў, але і важнасцю іх зместу [492, s. 5], У працы прапанавана класіфікацыя ўсёй пісьменніцкай дзейнасці Вялікай эміграцыі. Яна падзелена на групы: Паэты і Раманісты, Гісторыкі, Філосафы і сацыялісты, Тактыкі і стратэгі, Палітыкі і публіцысты, Журналістыка. Усяго павінна было выйсці пяць кніг у трох тамах, але падзеі Вясны Народаў, у якіх Л. Зянковіч прыняў самы актыўны ўдзел, перапынілі гэтае выданне.
У 1848 г. ён дзейнічаў у Кракаве ў якасці эмісара ПДТ. Гэта быў перыяд яго актыўнай публіцыстычнай творчасці. Для прапаганды сваіх ідэй Зянковіч выпускаў газету Агляд (Przeglqd). У гэтым жа годзе ў Кракаве выйшла яго палемічная брашура Польскі селянін, як гэта бывала раней, а таксама сённяшні стан пад нямецкімурадаму Галіцыі [493]. Галоўным чынам яна была накіравана на паяднанне сялянаў-русінаў з польскай шляхтай у Галіцыі, што дазволіла б ім кансалідаваць свае сілы ў барацьбе супраць немцаў. Пры гэтым Л. Зянковіч выразна рамантызуе часы Рэчы Паспалітай — у брашуры паказана, што ў тыя часы сяляне і шляхта нібыта жылі ў міры і згодзе. У 1849 г. выйшла наступная палітычная брашура — Палітычныя лісты Леана Надвіслянскага. Ліст 1. Наш йяперашні стан [486], у якой змешчаны прапаганда дэмакратычных ідэй і палітычныя заклікі. Акрамя гэтага, аўтар выступае за як мага шырэйшае распаўсюджванне адукацыі сярод насельніцтва, што, на яго думку, прывядзе ў сваю чаргу да вызвалення Рэчы Паспалітай [486, s. 13].
Паражэнне Вясны Народаў выклікала працяглы перыяд блукання Л. Зянковіча па розных краінах, пасля чаго ён у 1855 г. ізноў вярнуўся ў Парыж. Тут у 1859 г. ён выступіў рэдактарам серыі Usque adfinem. Нацыянальныя жыйцяпісы апошніх ста гадоў, у якой выходзілі біяграфіі вядомых ураджэнцаў зямель былой Рэчы Паспалітай — Тамаша Зана, Тадэвуша Касцюшкі, Зыгмунта Красінскага і інш. Яго ж аўтарству належыць напісаны для названай серыі жыццяпіс Шымана Канарскага [494].
У гэтым жа годзе ён вярнуўся да сваіх даследаванняў польскай літаратуры і пачаў выкладаць яе курс у Коле навуковых таварыстваў (фр. — Cercle de societ6s savantes). У 1867 г. тэксты яго лекцый былі апублікаваны ў двух тамах пад назвай
Палітычпыя выявы польскай літаратуры [497], Яны ўяўляюць сабой першае комплекснае даследаванне літаратуры Вялікай эміграцыі. Прычым часта Л. Зянковіч канцэнтруе сваю ўвагу не столькі на літаратурных творах, колькі на палітычных падзеях, якія выклікалі іх напісанне. Гэта яскрава відаць на прыкладзе шостай лекцыі, цалкам прысвечанай Экспедыцыі Заліўскага і Справе Шымана Канарскага. У ёй больш апісваецца пакаранне Ш. Канарскага, чым уласна літаратурны працэс.
У першыя гады пасля паўстання 1863-1864 гг. у выдавецтве Фрыдрыха Бракгаўза ў Лейпцыгу Л. Зянковіч выдае адразу некалькі твораў. У 1864 г. выйшлі Вечары Ляха з Ляхаў, ці апавяданні пры каміне старога польскага літаратара [495], У кнізе аўтар адначасова выступае рамантычным эсэістам, які разважае над добрымі старымі часамі, гісторыкам, які раскрывае сістэму адукацыі ў Рэчы Паспалітай і яе землях пасля падзелаў, біяграфістам, які даследуе жыццё і дзейнасць некаторых асобаў, што ўнеслі значны ўклад у адукацыю Рэчы Паспалітай (Францішка Карпінскага, Станіслава Канарскага, Гуга Калантая і інш.), і мемуарыстам, які апісвае часы вучобы ў Свіслацкай гімназіі і падарожжа ў Варшаву для вучобы ва ўніверсітэце. Трапляюцца ў ёй і вершаваныя ўрыўкі, якія часам займаюць да некалькіх старонак.