Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
Апошні перыяд пісьменніцкай творчасці Г. Красінскага характарызуецца выданнем дзвюх прац, якія ўяўляюць сабой зборнікі показак пра вядомых прадстаўнікоў еўрапейскай і азіяцкай палітыкі: імператараў Расіі і Францыі, каралёў Прусіі і Італіі, асманскага султана і інш. [298; 301], Магчыма, такімі творамі Г. Красінскі імкнуўся палепшыць свой матэрыяльны стан, які ў гэты час з’яўляўся складаным. Паводле сведчання Б. Залескага, ён памер у вялікаіі беднасці [475, s. 357],
На 40-я—50-я гг. прыпадае творчасць ураджэнца Навагрудскага пав. Ігната Яцкоўскага (1800-1873 гг.), які жыў у Лондане з 1834 г. У 40-х гг. ён з’яўляўся актыўным прыхільнікам А. Чартарыскага, быў сакратаром лонданскага аддзялення Таварыства Трэцяга Траўня і карэспандэнтам яго органа Трэці Травень. Тэматыка яго артыкулаў дастаткова разнастайная — палеміка з іншымі эміграцыйнымі лагерамі, разважанні наконт грамадскай думкі ў Польшчы, ацэнка пазіцыі Папы Рымскага ў адносінах да Расіі і г. д., — але ўсе яны мелі сваёй мэтай падтрымліваць А. Чартарыскага і павышаць яго аўтарытэт. Выбраныя артыкулы былі ў 1853-1854 гг. выдадзены асобнай брашурай [249], Таксама да гэтага часу адносяцца першыя вядомыя паэтычныя творы I. Яцкоўскага, якія не былі апублікаваны і засталіся ў лістах да яго сяброў: байка Абломкі галоў, верш 23 сакавіка 1843 года і яшчэ адзін без назвы [118, с. 53-55].
Храналагічна першым апублікаваным вершаваным творам I. Яцкоўскага з'яўляецца Крыжовы naxod. Балада пра Кракуса, які выйшаў каля 1850 г. у Лондане1 [247], У 1852 г. 1. Яцкоўскі заключыў дамову з Аляксандрам Рыпінскім [гл. ніжэй] і з гэтага часу пачаў выпускаць свае творы асобнымі выданнямі. У гэтым жа годзе ў выглядзе брашур былі надрукаваны два яго вершы: Да С. Казьмяна і Т. Алізароўскага і Панарама [246; 248], Яны абодва маюць настальгічна-патрыятычны змест, немалая частка твораў апісвае карціны адраджэння Рэчы Паспалітай. У іх адсутнічаюць моманты крытыкі сваіх палітычных апанентаў. Таксама ў 1852 г. выйшла кніга Асновы хрыаііянскайрэлігіі, якая з’яўляецца перакладам аднайменнага твора дублінскага арцыбіскупа Мюрэя (Murray) [ 117, с. 21; 251 ].
Галоўным творам I. Яцкоўскага з’яўляецца Ановесць з майго часу. У 1854 г. выйшла яе першае выданне невялікім накладам, адзін з асобнікаў быў пасланы А. Міцкевічу. У 1856 г. 1. Яцкоўскі атрымаў амністыю і ў 1857 г. выехаў на радзіму. Пры праездзе праз Познань, ён пакінуў адзін асобнік кнігі мясцоваму выдаўцу Яну Канстанціну Жупанскаму для перавыдання. Такім чынам у 1858 г. другое выданне пад назвай Аіювесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды [250]2 пабачыла свет. У ёй у літаратурнай формс апісаны падзеі, якія адбываліся ў Навагрудскім пав. пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да прыкладна канца 20-х гг. XIX ст., у т. л. вайна 1812 г., яс прадвесце і наступствы. Дзякуючы гэтаму твору, у айчыннай літаратуры стала вядомай такая асоба, як Паўлюк Багрым, а таксама яго верш3. Яшчэ тут была апісана вялікая колькасць падрабязнасцяў правінцыйнага жыцця: кантакты паміж уладальнікамі маёнткаў мясцовыя звычаі ў іх асяроддзі, паездкі ў павятовы і іншыя гарады, рэлігійныя службы, маёмасныя махінацыі і г. д. Па сутнасці кніга з’яўляецца энцыклапедыяй жыцця навагрудскай шляхты першай трэці XIX ст. Улічваючы тое, што ў Аповесці апісаны падзеі прыкладна таго ж часу, што і ў паэме Пан Тадэвуш А. Міцкевіча, С. Пігань сцвярджаў, што яна пісалася несумненна, як напарнік да «Пана Тадэвуша» [416]. У. Мархель назваў гэтую кнігу эмаііыянальна белетрызаваныя мемуары I. Яцкоўскага [28, с. 217]4.
Пасля вяртання на радзіму з эміграцыі I. Яцкоўскі напісаў яшчэ адзін верш —Да маіх памерлых сяброў. Напісаны ў 1863 г., ён можа лічыцца так-
1 На тытульным аркушы месца і дата выдання не пазначаны. Меркаванне пра месца і дату выдання твора выказана Каралем Эстрэйхерам [Estreicher К. Bibliografia polska... Т ЕІ. Dopelnienia. -S. 304],
2 Ананімнае выданне Аповесці выклікала ў канцы ХІХ-першай палове XX ст. працяглую дыскусію паміж гісторыкамі пра яе аўтарскую прыналежнасць. У айчыннай навуковай літаратуры яна апісана М. Хаўстовічам [Хаўстовіч М. Айчыпа здалёку і зблізку... с. 25-26; тое жу: Яго ж. Два выданні... С. 240-241],
3 На думку М. Хаўстовіча, аўтарам верша з’яўляецца сам I. Яцкоўскі [гл.: Хаўстовіч М. Вершы Ігната Яі{коўскага ... С. 69-71],
4 У 1977 г. у зборніку Пачыналыіікі з’явіўся ўрывак з Anoeecui ў неракладзе на беларускую мову раздзел XXIX, у якім распавядаецца пра выступленне крошынскіх сялянаў і Паўлюка Багрыма. а ў 2006 г. М. Хаўстовічам быў выдадзены пераклад усяго тэкста [гл.: Яцкоўскі I. Аповесць з майго часу.. ].
6.	Пісьменніцкан і выдавецкая дзейнасць у зміграцыі ўраджзнцаў беларуска-літоўскіх губерняў: агульны агляд сама рэакцыяй аўтара на чарговае паўстанне на землях былой Рэчы Паспалітай1.
У эміграцыі працягвалася традыцыя, закладзеная яшчэ філаматамі і філарэтамі, публікацыі беларускага фальклору. Гэта выразна праявілася ў творчасці Аляксандра Рыпінскага (10.09.1809 — пасля 1886 г.). Першай і галоўнай яго працай у гэтым накірунку з’яўляецца зборнік Беларусь, які выйшаў у Парыжы ў 1841 г. [427], Ен быў створаны як шэраг дакладаў для прачытання на пасяджэнні Гісторыка-Літаратурнага Таварыства ў 1839-1840 гг. і разбіты на раздзелы паводле тэматычнага прынцыпу. У кожным з іх А. Рыпінскім пададзена апісанне тых ці іншых абрадаў насельніцтва Паўночнай Беларусі і прыведзены прыклады песняў, якія спяваліся ў канкрэтных абставінах: вясельныя, жалобныя і г. д. Пры гэтым А. Рыпінскім творы беларускага фальклору параўноўваюцца з адпаведнікамі з іншых традыцый: украінскай, рускай, польскай і нават старажытнагрэчаскай. Праца была высока ацэнена сучаснікамі, пра што сведчаць словы самога А. Рыпінскага, змешчаныя на пачатку яе другой часткі.
Далейшыя працы А. Рыпінскага выходзілі ў свет у Лондане, дзе ён жыў з 1846 г. Яго актыўная пісьменніцкая і выдавецкая дзейнасць пачынаецца тут з заснавання ў 1852 г. выдавецкай суполкі сумесна з I. Яцкоўскім. Адным з першых твораў, што былі апублікаваны новастворанай фірмай, быў верш Да генерала Дэмбінскага (1852 г.), які выйшаў асобнай брашурай [428]. У наступным годзе з’явіўся ў 2-х частках зборнік уласных твораў А. Рыпінскага Паэзіі, напісаныя ў пілігрымцы [431], дзе ўпершыню быў надрукаваны яго найбольш аб’ёмны твор — паэма Сяржант-філосаф. Затым яна ўбачыла яшчэ некалькі выданняў у выглядзе асобных брашур пад назвай Сон пра перасяленне душ і была перакладзена аўтарам на англійскую мову2. У гэтым жа зборніку А. Рыпінскі паспрабаваў сябе ў якасці біяграфіста — тут быў змешчаны жыццяпіс Томаса Мора яго аўтарства. Несумненна, найбольш важнай для айчыннай літаратуры за лонданскі перыяд жыцця А. Рыпінскага з’яўляецца яго балада Нячысцік, якая была напісана на беларускай мове і апублікавана спачатку таксама ў зборніку Паэзіі, а затым яшчэ двойчы асобна [120; 430], Стылізаваная пад узоры беларускай вуснай народнай творчасці, яна мела шмат агульнага з жанрам гутаркі, пашыраным у сялянскім асяроддзі. Пасля яе выдання ў Лондане А. Рыпінскі зрабіў спробу выдаць яе ў Расійскай імперыі, але атрымаў адмову [1],
У 50-х гг. у Лондане выйшла яшчэ некалькі паэтычных твораў А. Рыпінскага ў выглядзе асобных брашур: Прарок (1851 г.), Нашыя перамагаюць! Гістарычная песня (1853 г.), Верш да князя Адама Чартарыскага (1853 г.), Верш да палкоўніка КрыстынаЛяха-Шырмы (1857 г.) [28, с. 214-215; 120, с. 67, 77; 429] і інш. У друкарні, якой ён з 1855 г. валодаў адзінаасобна, выходзілі таксама яго
1 Урыўкі верша апублікаваны М. Хаўстовічам [Хаўстовіч М. Вершы Ігната Яцкоўскага ... С. 70], г Паводле падлікаў М. Хаўстовіча, паэма Сяржант-філосаф была апублікавана А. Рыпінскім
5 разоў на польскай мове і 5 разоў на англійскай [Хаўстовіч М. Паэтыка другой часткі... С. 111],
МатвейчыкД. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы пераклады англамоўных твораў, напрыклад, у 1852 г. былі апублікаваны паэмы Томаса Мора Pau і Перы і Роберта Фергюсана Польшча. Тут жа друкаваўся ў 50-х гг. галоўны орган ПДТ газета Польскі Дэмакрат [120, с. 66; 421, t. 33, s. 546-548],
Пасля вяртання на радзіму ў 1859 г. А. Рыпінскі працягваў займацца літаратурна-гістарычнымі працамі. Як ён неаднаразова пісаў у сваіх лістах у 1883 г., яго ўвагу займаў збор звестак і падрыхтоўка твору пра беларускіх паэтаў і пісьменнікаў з часоў ад сярэднявечча да XIX ст., якіх ён налічыў больш за 50 асобаў. Аднак гэтая праца так і не была скончана [1; 142, к. 80-81],
Сярод эміграцыйных выдаўцоў, што працавалі не ў Францыі і Англіі, неабходна згадаць ураджэнца Вільні Тамаша Уяздоўскага (12.03.1796-01.10.1836). Яшчэ ў 1828 г. ён з’яўляўся рэдактарам Сандамірскаіі газеты, якая выходзіла ў Каралеўстве Польскім. Пасля паўстання ён апынуўся ў Кракаве, дзе ў 1834 г. пачаў выдаваць тыднёвік Кракаўскія разнастаіінасці (Rozmaitosci Krakowskie), які выходзіў у якасці дадатку да газеты Кракаўскія ведамасці (Wiadomosci Kra­kowskie). Выпуск газеты быў спынены з выдаленнем Т. Уяздоўскага з Кракава ў 1836 г. У хуткім часе ён памер у порце Трыест [411],
Безумоўна, пералічанымі вышэй спіс твораў, створаных эмігрантамі з Беларусі і Літвы, далёка не абмяжоўваецца. Аднак на падставе пададзенага агляду становіцца відавочным, што пісьменніцкая дзейнасць ўраджэнцаў беларускалітоўскіх губерняў здзяйснялася ў розных формах і з’яўлялася важнай часткай жыцця былых паўстанцаў па-за межамі радзімы пасля паражэння паўстання. Менавіта дзякуючы эмігрантам у свет былі выпушчаны дзясяткі і нават сотні твораў, якія не маглі б з’явіцца на радзіме з-за панавання жорсткай цэнзуры. Навуковыя, філасофскія, літаратурныя, мемуарныя і публіцыстычныя працы эмігрантаў мелі самую разнастайную тэматыку. Яны пачалі выдавацца ў першы ж год эміграцыі і працягвалі выходзіць у свет на працягу ўсяго яе часу. Наколькі вялікі паводле аб’ёму і зместу пласт пісьменніцкай спадчыны быў створаны, усведамлялася ўжо самімі эмігрантамі. Наііыянальная Газета пісала 24 студзеня 1846 г.: Чаго ж ужо не друкавалася ў Эміграцыі? Пасквілі і панегірыкі, паэзія і матэматыка, раманы і гісторыя, музыка і ваіісковасць, палітыка і заканадаўства, — глупства і мудрасць, шаленства і розум, словам, усё, што чалавечае, знайшло сваіх апавядальнікаў і аўтараў: чалавечых навук і чалавечых словаў хапала... [203 ].