Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
арк. 3-4, 12-12 адв.]. У заснаванні падобнага грамадзянскага камітэта магчыма ўбачыць фінансавую выгаду для дзяржаўнай казны. Яго дзейнасць аблягчала цяжар дапамогі тым, хто не мог знайсці сабе сродкаў для жыцця.
Пра асноўную прычыну падобнай ініцыятывы ў акце заснавання камітэта гаворыцца, што асобы, якія вярталіся на радзіму, ...знаіішоўшы пасля доўгачасовай адсутнасйі поўную перамену як у фамільных сувязях, так і асабістых сваіх правах і адносінах; пры тым амаль усе гадамі і нягодамі абяссілены да крайнасці, не маюць і нават не могуць мець сродкаў для існавання [44, арк. 3^4, 12-12 адв.].
На тым жа пасяджэнні 22 верасня 1859 г. быў ухвалены парадак збору сродкаў, якімі павінен распараджацца камітэт. Ён быў ідэнтычным Віленскаму камітэту — 5 кап. срэбрам на год з кожнай рэвізскай сялянскай душы прыватнаўласніцкіх валоданняў Мінскай губ. на працягу трох гадоў [44, арк. 12]. Павятовыя маршалкі паведамлялі пра прынятую пастанову шляхце свайго павета і павінны былі збіраць ад іх грошы.
Усяго за 3 гады ў Мінскай губ. планавалася сабраць 43135 руб. 50 кап. срэбрам, але ўся сума так і не паступіла ў казну камітэта. На 21 лістапада 1862 г. было сабрана 33034 руб. 88 кап. срэбрам. Размеркаванне грошай адбывалася не ў роўнай ступені для ўсіх, а ў адпаведнасці з сацыяльным станам эмігрантаў, колькасцю дзяцей у іх і наяўнасцю сродкаў для жыцця [44, арк. 4, 19],
Для раздачы сабраных грошай была ўсталявана норма — не больш за 513 руб. Як правіла, на 1 чал. выдавалася ад 100 да 500 руб. Але меліся і выключэнні. Напрыклад, мінскім павятовым маршалкам было выдадзена 1200 руб. Аляксандру Булгаку. Улічваючы такое вялікае перавышэнне нормы выдачы, на пасяджэнні Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу было пастаноўлена праз згаданага павятовага маршалка вярнуць ад А. Булгака лішак сумы [44, арк. 23],
Звесткі пра дзейнасць камітэта дайшлі да эмігрантаў у Заходняй Еўропе, якія атрымалі амністыю, але не маглі вярнуцца з-за адсутнасці сродкаў. Яны пачалі прысылаць прашэнні на імя губернскага ці павятовых маршалкаў з просьбай аб выдачы ім грошай на падарожжа. Так зрабілі ўраджэнцы Барысаўскага пав. Караль Песляк і Тэлесфор Пятроўскі і эмігрант са Слуцкага пав. Антоні Зянковіч, якія жылі ў Францыі. Напрыклад, Т. Пятроўскі аргументаваў сваю просьбу тым, што мае жонку і васьмёра дзяцей і не мае, апрача сваёй працы, іншых матэрыяльных крыніц, а таму не можа пакрыць коштаў падарожжа на радзіму, што з’яўляецца адзінай перашкодай для вяртання. Разам з просьбай ён дасылаў пасведчанне аб колькасці дзяцей і візу, выдадзеную яму расійскай амбасадай у Парыжы на прыезд на радзіму. Таксама колькасцю дзяцей аргументаваў сваю просьбу і А. Зянковіч [44, арк. 22 адв., 212-215, 330330 адв.].
Пастановай камітэта ад 26 красавіка 1862 г. Т. Пятроўскаму было выдаткавана 840 руб. 97 кап. срэбрам, але атрымаць гэтую суму ён мог толькі пасля
вяртання на радзіму. К. Песляку і А. Зянковічу таксама планавалася аказаць матэрыяльную дапамогу, аднак толькі пасля іх прыезду [44, арк. 19-20 адв., 22 адв.]. У выніку ніхто з вышэйзгаданых эмігрантаў не змог вярнуцца назад. Усе яны да канца жыцця жылі ў Францыі [167, t. 2, s. 286, 298],
Пры размеркаванні грошай не абышлося і без скандальных выпадкаў. Шляхціц Пінскага пав. Юзаф Міхалоўскі 19 чэрвеня 1862 г. скардзіўся губернскаму маршалку на пінскага маршалка князя Друцкага-Любецкага за несправядлівы, на яго думку, падзел сродкаў паміж ім і яго жонкай, з якой ён жыў асобна, і паміж ім і іншымі асобамі з Пінскага пав., якія атрымоўвалі дапамогу. Аднак яго скарга не была задаволена — губернскі маршалак адхіліў яе [44, арк. 289-289 адв, 291,294],
9 лістапада 1862 г. 1. Яцкоўскі, які вярнуўся ў Навагрудскі пав., звяртаўся да губернскага маршалка з прапановай аб апублікаванні справаздачы для азнаямлення грамадскасці з дзейнасцю камітэта [44, арк. 334], Храналагічна апошні з вядомых дакументаў камітэта датуецца 20 лістапада 1862 г. [44, арк. 57-60]. Далейшую дзейнасць камітэта перапынілі падзеі паўстання 1863-1864 гг.
Незахаванасць аналагічных матэрыялаў у гродзенскім гістарычным архіве не дазваляе прасачыць гісторыю падобнага камітэта ў Гродзенскай губ., хаця лагічна выказаць меркаванне пра яго стварэнне і дзейнасць. Тое ж самае магчыма сказаць пра аналагічныя ковенскі, віцебскі і магілёўскі камітэты.
Некаторыя з эмігрантаў, што вярнуліся на радзіму, спрабавалі дамагчыся вяртання правоў на сваю былую маёмасць. Так, былы камандзір паўстанцкага атрада ва Упіцкім пав. Антоні Працішэўскі звяртаўся да шляхты Ковенскай губ., скардзячыся на свайго брата Гераніма за несправядлівы, на яго думку, падзел маёмасці і прэтэндуючы на яе частку. Але яму не ўдалося гэтага дамагчыся. Рашэннем Ковенскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 12 снежня 1858 г. яго прэтэнзіі на маёмасць брата былі адхілены [152, к. 26-27].
Паўстанне 1863-1864 гг. стала той падзеяй, якая моцна паўплывала на лёсы некаторых з тых эмігрантаў, якія вярнуліся на радзіму ў 1856-1862 гг. Паколькі яны мелі вопыт удзелу ў барацьбе супраць Расійскай імперыі за вызваленне айчыны, былыя паўстанцы з падазронасцю ўспрымаліся расійскімі ўладамі. Падобныя апасенні мелі пад сабой падставы. Некаторыя з гэтай групы асобаў прынялі ўдзел у паўстанні. Так, Генрык Дмахоўскі ў траўні 1863 г. сфарміраваў паўстанцкі атрад у Барысаўскім пав. і загінуў у першым жа баі [421, t. 5, s. 206— 207], Ільдэфонс Анцыпа сфарміраваў атрад у Быхаўскім пав., які праз некалькі дзён быў разбіты, а ён сам трапіў у палон і быў пакараны смерцю [165], Платон Пасербскі стаў на чале атрада, які дзейнічаў у Ковенскім і Троцкім паветах [167, t. 3, s. 264], Былі прызнаны вінаватымі ў падтрымцы паўстання і за гэта высланы ў Сібір Міхал Багдановіч і Віктар Віславух [17, с. 86; 165]. Часовазняволены па абвінавачанні ў падтрымцы паўстання Напалеон Орда і Міхал Віткоўскі [110; 165]. Апасаючыся за свой далейшы лёс, некалькі чалавек вымушаны
МатвейчыкЦ Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы былі паўторна высхаць у эміграцыю. напрыклад, П. Пасербскі, М. Віткоўскі, Станіслаў Зугарэўскі [165; 167, t. 3, s. 264],
Такім чынам, вяртаннс былых паўстанцаў з еўрапейскіх краін на радзіму лагічна падзяляецца на тры перыяды (1831-1834 гг., 1834-1856 гг., 1856-1862 гг.). Кожны з іх характарызуецца пэўнай інтэнсіўнасцю падачы прашэнняў аб амністыі і ў выніку — колькасцю тых, хто вярнуўся. Асноўным фактарам, які ўплываў на гэты працэс, з’яўлялася выданне расійскім урадам заканадаўчых актаў, якія яго рэгламентавалі. Калі ўказ ад 4 кастрычніка 1834 г. практычна перапыніў вяртанне на радзіму больш чым на 20 гадоў, то маніфест ад 15/27 траўня 1856 г. надаў масавы характар гэтаму працэсу. Варта таксама адзначыць, што імкненне вярнуцца пад панаванне расійскіх уладаў было характэрна для пераважнай меншасці эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў. У 1834-1862 гг. выказалі падобнае жаданнс каля 200 з іх, што складае каля 12% ад іх агульнай колькасці. Неадназначнасць самога факта вяртання прывяла да неадназначнага ўспрыняцця яго рознымі групамі. Адныя выкарысталі выданне маніфеста 15/27 траўня 1856 г. для таго, каб бесперашкодна прыбыць на радзіму, другія рэзка негатыўна выказаліся ў адносінах да яго, а само прыняцце памілавання разглядалі як прызнанне палітычнага паражэння і здраду ідэям вызваленчага руху. Аднак атрыманне амністыі не гарантавала вяртання. Калі ў 1834-1855 гг. асноўнай перашкодай для гэтага былі цяжкія ўмовы прыезду ў Расійскую імперыю (аддача пад следства, служба на Каўказе і да т. п.), то ў 1856-1862 гг., калі былі памілаваны каля 150 эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў, менавіта адсутнасць у шмат каго з іх неабходных сродкаў на падарожжа не дазволіла ім прыбыць у родныя мясціны. У выніку выкарыстаць амністыю змагла толькі меншасць з тых, хто яе атрымаў. Вяртанне выклікала ў многіх іншыя праблемы. Складаны матэрыяльны стан вымушаў іх звяртацца да сваіх землякоў і да ўладных органаў па дапамогу. Паўстанне 1863-1864 гг. паклала канец вяртанню палітычных эмігрантаў і прымусіла нскаторых з тых, хто ўжо вярнуўся, ізноў высхаць у эміграцыю з-за апасенняў трапіць пад рэпрэсіі расійскіх уладаў.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Паўстанне 1830-1831 гг. выклікала рэакцыю расійскіх уладаў, накіраваную на яго падаўленне і правядзенне адпаведных захадаў у адносінах да яго ўдзельнікаў. У 1831-1834 гг. былі створаны заканадаўчая база і спецыяльныя органы для ажыццяўлення гэтай палітыкі. Царскія ўказы тычыліся як непасрэдна саміх паўстанцаў так і ўсёй сістэмы кіравання землямі Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы, якія знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. Актыўныя ўдзельнікі паўстання пазбаўляліся асабістай маёмасці праз канфіскацыі, а распачаты ўладамі чарговы этап разбору шляхты дазваляў пазбаўляць правоў дваранства найбольш шматлікую сацыяльную апору паўстання — дробную і сярэднюю шляхту. Шэраг іншых мерапрыемстваў царскіх уладаў (рэфармаванне сістэмы адукацыі, насаджэнне рускага чыноўніцтва і землеўладання, наступленне на рэшткі ранейшага заканадаўства і г. д.) хаця і не вызначалі становішча паўстанцаў непасрэдным чынам, але былі своеасаблівай абразай іх маральных і патрыятычных пачуццяў. Таму прычынамі эміграцыі ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. з беларускалітоўскіх губерняў пасля паражэння з’яўляюцца змяненне палітычнай сітуацыі на тэрыторыі Беларусі і Літвы, змена сацыяльнага статуса і матэрыяльнага стану многіх паўстанцаў, а таксама іх патрыятычныя перакананні.
Радзіму пакінулі каля 9 тыс. удзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. з зямель былой Рэчы Паспалітай, з якіх ад 1500 да 1700 чал. паходзілі з беларуска-літоўскіх губерняў. Большая іх частка (каля 52 %) былі выхадцамі з Віленскай губ., колькасць эмігрантаў з кожнай з іншых губерняў была нашмат меншай. За рэдкім выключэннем эмігранты належалі да шляхецкага саслоўя. Пераважная іх большасць апынулася ў Францыі, колькасць асобаў у іншых краінах Заходняй Еўропы была невялікай, што было характэрна для Вялікай эміграцыі ў цэлым. У 30-х гг. XIX ст. эмігранты ў Францыі шырока рассяліліся па яе тэрыторыі.
Назіралася некалькі своеасаблівых рыс у прыбыцці эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў у Заходнюю Еўропу. Па-першае, пераважная іх большасць прыбыла праз Прусію, дзе пасля паражэння паўстання апынулася значная колькасць паўстанцаў з тэрыторыі Літвы і Беларусі. Па-другое, значная частка эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў трапіла ў Заходнюю Еўропу марскім шляхам.