Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
131.	Skiewnarski N. I Скяўнарскі N.
132.	Narkiewicz [Ignacy Jozef] / Наркевіч [Ігнат Юзаф]
133.	Gasztoft [Waclaw] I Гаштаўт [Вацлаў]
134.	Zawistowski Kazimierz / Завістоўскі Казімір
135.	Kirklewski Jozef I Кірклеўскі Юзаф
136.	Matuszewicz Wincenty I Матушэвіч Вінцэнт
137.	Graf Napoleon / Граф Напалеон
138.	Dworzecki Jan I Дварэцкі Ян
139.	Nowicki Ludwik I Навіцкі Людвік
140.	Kilweyn Stanislaw I Кільвэйн Станіслаў
141.	Szczerba Platon / Шчэрба Платон
142.	Karpowicz Augustyn / Карповіч Аўгустын
II
АКТ ЗАСНАВАННЯ I СТАТУТ ЛІТОЎСКА-РУСКАГА КЛУБА
В. Korn. — Rkps. 2478. К. 33-34.
ЛІТОЎСКА-РУСКІ КЛУБ
АКТ ЗАСНАВАННЯ
Пішыце ўжо на сэрцах, не на пергаменах, Гэтае наканаванне!, перададзенае ад веку ў век. Пакуль свет, Ліцвін братам Паляку.
I свет не аддзеліць Арла ад Пагоні.
Прымас Вароніч
Паўстанцы з розных частак старажытнай Літвы, сыны вялікіх Міндоўгаў, Гедымінаў, Альгердаў, Вітаўтаў, тагачасных славутых правадыроў народу, якія запрошаныя ці незапрошаныя ўмелі гасціць са славай і, як па сваіх жытніцах, прахаджвацца ў Маскве, Пскове, Вялікім Ноўгарадзе і іншых княствах, замененых пазней смутнымі падзеямі ў спадчыну прыгнятальніка і тырана іх Айчыны; унукі гэтых вялікіх у стагоддзях рыцараў, якія не паддаліся пад навалам незлічоных атрадаў, няспынна насылаемых з розных закуткоў Заходняй Еўропы для знішчэння іх племені, сабраныя на зямлі выгнання, пасля доўгіх нарадаў і глыбокага роздуму пастанавілі згуртавацца ў фамільна-палітычнае кола пад назвай Літоўска-Рускі Клуб.
У адносінах да нас падзеі. якія змяняюць аблічча свету, хутка ідуць адна за адной — сённяшні дзень не можа разгадаць заўтрашняга. Гатоўнасць да дарогі, да дзеяння ў кожную хвіліну абавязковая, каб не даць марна прамінуць спрыяльным акалічнасцям. Тым часам, Польскую Эміграцыю, на няшчасце, напаўняе жахлівая нязгода ці непаразуменне, яе прыціскае цяжар уласных нараканняў і чужых абвінавачанняў у палітычным бязладдзі, у маральным аслабленні, што дасягнула крайняй мяжы. У такім стане, калі ўжо няма чаго псаваць, а магчыма толькі выпраўляць, аднаўляць, варта і належыць спрабаваць яшчэ няўжытыя сродкі для псрамогі зла, у т. л., ад каго паходзіць істотная віна і на каго слушна павінна быць ускладзена адказнасць.
Каму ж невядома, што вынесенае з дзяцінства сяброўства, што шчыльная сувязь і суседская дабразычлівасць маюць непераможную моц над чалавекам і выклікаюць станоўчы ўплыў на ўсё яго жыццё. Чым глыбейшых часоў дасягаюць родава-гістарычныя ўспаміны, тым мацнейшымі яны застаюцца, тым глыбей укараняюцца ў нашым сэрцы, і адначасова тым мацнейшым з’яўляюцца агменем супольнага жыцця і стымулам для сумеснага дзеяння. Таму каб і хутка, і станоўча дамовіцца з агулам Эміграцыі, як гэтага патрабуюць ад нас
МатвейчыкД. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы цяпсрашнія падзеі на радзіме, як наш патрыятызм. наш абавязак загадваюць гэта нам, мы з сябрамі і бліжэйшымі суседзямі вырашылі проста сабрацца на падрыхтоўчую нараду, ставячы сабе і прадстаўляючы ўсім нашым братам умовы, якія могуць, на нашу думку, вывесці нас з расколу да аб’яднання, з супярэчлівых ашуканняў на дарогу простага шляху да мэты.
Літоўска-Рускі Клуб бярэ сваім абавязкам свята шанаваць свабоду думкі і сумлення наконт сацыяльных поглядаў і рэлігійных перакананняў; наконт жа чыста палітычных поглядаў хоча ён у згодзе і поўнай еднасці заклікаць да сябс дух сваіх прабацькаў, да глыбіні прасякнуцца іх пачуццём, іх думкай — смела і неадступна ўступіць на дарогу, пратаптаную іх дзёрзкім прадпрыемствам, а цяпер зарослую пустазеллем неахайнасці і забыцця, словам, адкінуць пасіўную і ўзяць на сябе актыўную ролю.
Нашыя мужныя прадзеды добра всдалі таямніцу народнага ўкаранення і ўзрастання — умелі з хуткасцю маланкі стаць непахіснай магутнасцю, быць самастойнай дзяржавай. Паміж суседняй Руссю і Літвой былі згублены сляды межаў, знакі адрознення пакаленняў зніклі. Здаровая і хуткая палітыка нашых продкаў здолела зліць іх у адзіную краіну, звязаць у адзіную братэрскую сям’ю, які кіраваўся адным і тым жа правам — Літоўскім Статутам. Так злучаныя Літва і Русь, абапіраючыся з аднаго боку на Балтыйскае, а з другога — на Чорнае мора, заключылі назаўжды шлюб вечнага союзу з суседняй з імі Польшчай, і такім нсгвалтоўным, але назаўжды прыкладным, але сапраўды цывілізайным і высакародна братэрскім спосабам іх межы спачатку акрэсленыя ўжо двума марамі, а таксама якія выбягаюць за Днепр і Дзвіну, абаперліся цяпер на Карпаты і Одру. 3 таго часу Ліцвін-патрыёт ніякіх іншых больш вузкіх мсжаў нс всдае і ведаць не хоча, і выражае іх на дыпламатычнай мовс пад назвай: Польшчы цэлай, вольнай, незалежнай, — гістарычна ж разумее і бачыць іх выгравіраванымі на сэрцы і ў народным розуме над святой назвай: Польшчы Ягслонскай, гэта значыць, вечнай уніі Літвы з Польшчай. Менавіта на гэтай вялізнай прасторы ён рады паглядаць ва ўсе стагоддзі на гойданне ў сяброўскай пары Арла і Пагоні, і няспынна цешыцца поўнай народнай свабодай, усеагульным шчасцем. За такую і дзеля такой Айчыны ён гатовы ў любую хвіліну жыццё і маёнтак, значыць, усё, што мас дарагога, ахвяраваць.
Найбольш выразным характарам і галоўнай мэтай Літоўска-Рускага Клуба ёсць і будзе: бараніць да апошняга цэласнасць радзімы ва ўзнятай цяпер барацьбе за незалежнасць, адбіваць з усяе моцы здрадлівыя спакусы і ўсялякія праціўныя гэтаму намаганні, не дапусціць, каб якія-небудзь пазанародныя зборы, якія-небудзь з’езды ці дамовы, заключаныя паводле волі чужых, маглі кінуць хоць цень правамоцнасці на новыя гвалты, на новыя, якія сёння ўжо распачаты і якіх магчыма спадзявацца ў далейшым, расчвартаванні нашай зямлі, плануемыя ў галовах тых, што спекулююць на міры і вайне дзеля задавальнсння разлікаў сваіх уласных інтарэсаў.
Другой, але не менш важнай мэтай заснавання і існавання Літоўска-Рускага Клуба непахісна стане: ламаць і дашчэнту вынішчаць згубную анархію; сумленна працаваць над згуртаваннем волі з парадкам, роўнасці са справядлівасцю, братэрства з абавязкам, і ў наступствах гэтага, над канцэнтрацыяй ці еднасцю галоўнай улады, як тут за мяжой, так і на радзіме абавязковай, і без якой няма творчых сіл, няма збавіцельнага руху, няма народнага жыцця. Для хуткага і безумоўнага дасягнення гэтай мэты Літоўска-Рускі Клуб прызнае неабходным і адзіным паспяховым сродкам разумовае і сардэчнае прызнанне сумленна набытых пазіцый ці ў лагеры, ці ў радзе стану — аддаць належны гонар заслузе, належнае ўшанаванне старэчаму вопыту. I каб увасобіць гэтую думку, узмоцніць прыкладам, Літоўска-Рускі Клуб з ахвотай сваю паслухмянасць Сейму, які сёння бярэцца ізноў за руль Айчыннага карабля, урачыста абяцае і як мага мацней дапамагаць яму ўсім сабой у яго намаганнях і прадпрыемствах абавязваецца. Ён хоча дапамагаць яму і быць паслухмяным як адзінай легальнай уладзе на цяперашні час, адзінай дыпламатычнай, якая валодае народным даверам, і, што пэўна, якая можа адразу пагасіць сваркі і прэтэнзіі на кіраўніцтва асобаў, што сеюць смуту ў Эміграцыі, баламуцяць яе добрую волю, уводзяць у зман яе добрую веру.
Нарэшце, Літоўска-Рускі Клуб, не губляючы з увагі, што знаходзіцца ў вогнішчы еўрапейскага руху, ад кірунку і дзеяння якога не належыць яму нябачна адломвацца, лічыць абавязковым пільна назіраць за цяперашнім славянскім рухам, які атачае вакол нашу зямлю, і з яго, паглыбіўшыся ў яго натуру, чэрпаць узоры для сябе, браць матэрыялы для ўсталявання сярод нас сапраўднай народнай палітыкі, якая грунтуецца на роднай глебе і не служыць з уласнай шкодай разлікам чужых. Тут таксама, як і ў кожным нашым імкненні, мы жадаем мець правадырамі годных пашаны духаў нязломных Кейстутаў, прадбачлівых Ягайлаў, мудрых Жыгімонтаў, падтрымліваемых адважнай рукой Тарноўскіх, Замойскіх, Жалкеўскіх, Хадкевічаў, Чарнецкіх.
Пераносячыся ў думках на лона Айчыны, Літоўска-Рускі Клуб з пакорнай галавой і сэрцам стаіць перад воляй Народу, якая павінна выразіцца вольным голасам і праз яго законны орган. Аднак жа, як кавалак, як частка гэтай вялікай сям’і, які мае натуральнае права і выразны абавязак прамаўляць за сябе, прадстаўляць іншым свае пачуцці, намеры і паняцці, Літоўска-Рускі Клуб, не выпускаючы з погляду чаго ад нас Божая справядлівасць і карысць Айчыны патрабуюць, гучна заяўляе: што як паасобку, так і супольна, ёсць і будзе не за разбурэнне ці пераўтварэнне, а за найшырэйшую, адпавядаючую духу часу і патрэбам краю рэформу, за грунтоўнае выпраўленне сацыяльнага ладу і палітычнага парадку.
Далёкія ад адмаўлення каму-небудзь правоў, якія атрыманы ў натуральную спадчыну ці сумленна набытыя, далёкія ад парушэння прынцыпу індывідуальнай уласнасці, мы не перастанем, аднак, заклікаць і дамагацца справядлівасці
МатвейчыкД. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы для адвеку пакрыўджаных братоў, якія звычайна ў нас завуцца сялянамі, перадачы ім братэрскім спосабам у поўную ўласнасць зямель, якія дагэтуль знаходзяцца ў іх умоўным і цяжкім карыстанні. Такі ж клопат мы захаваем у адносінах да лёсу той часткі насельніцтва, якая ў нас уссагульна вядомая пад назвай Жыдоў, тым, як і іншым прышэльцам, паводле ўзору Вітаўтавых адносінаў да Татараў, мы лічым слушным і неабходным даць поўны ўдзел у грамадзянстве.
Таму ўвогуле, з прызвання палітычных эмігрантаў, у якасці грамадзянаў і абаронцаў Айчыны, мы непарушна стаім: 1о За цэласць яе старажытных межаў; 2о за ўладу Сейму і праз Сейм здзяйсняемую, а адсюль, супраць усялякага ўмяшальніцтва і прысваення, супраць разрывання на розныя часткі Эміграцыі, якая павінна быць палітычна адзінай. Далей мы ёсць і будзем: а) за расшырэнне асветы ці за народнае выхаванне ў найшырэйшым значэнні; б) за поўнае вызваленне працы; в) за наданне неадкладна зямельнай уласнасці земляробам, з прызнаннем ім, як і Жыдам, якія па большай частцы складаюць у нас гарадское насельніцтва, правоў поўнага грамадзянства; г) за свабоду гонару і рэлігійнага вызнання; д) за свабоду згуртаванняў, за свабоду слова, пісьма і друку, разам з увядзеннем судоў прысяжных і заснаваннем муніцыпалітэтаў. Перш за ўсё незалежнасці радзімы, а затым міру на тут названых умовах мы прагнем дасягнуць. He стараемся, а хутчэй за ўсё не маем тут намеру з кім-небудзь пачынаць зацятую спрэчку пра назву, пра форму калі-небудзь галоўнай у народзе ўлады, якая залежыць ад мясцовых і часовых здарэнняў, ад столькіх знешніх і ўнутраных акалічнасцяў. Урэшце, нас цікавіць не столькі форма, колькі сама сутнасць. I гэтым можа будзе наша розніца ад іншых сувыгнаннікаў, што былі б рады да смерці станавіцца тыя пад адзін, іншыя пад другі сцяг: няхай ведаюць, што мы не хочам будаваць ільдзяных замкаў ці слепа запрагацца ў чужы воз.