Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
Павелічэнне колькасці падач прашэнняў аб амністыі назіралася ў перыяд еўрапейскіх рэвалюцыйных падзей 1846-1848 гг. і пасля іх. У 1847 г. да расійскага імператара звярнуліся дэпутат на сейм 1831 г. ад Вількамірскага пав. Людвік Пяткевіч, памешчык Гродзенскай губ. Аляксандр Булгак, вышэйзгаданы Ф. Кяневіч, камандзір паўстанцкага атрада ў Віленскай губ. Міхал Лісецкі з жонкай, а таксама ўраджэнцы Віленскай губ. Вінцэнт Шымкоўскі і Міхал Юшкевіч. Усе яны атрымалі дазвол на вяртанне на радзіму. Як і раней, умовай для гэтага павінны былі стаць следства і суд пасля вяртання [338], Таму з названай групы эмігрантаў вярнуліся на радзіму толькі Л. Пяткевіч і М. Юшкевіч. Яны абодва пасля перасячэння мяжы былі зняволены і аддадзены пад ваенны суд. Л. Пяткевіч быў выпушчаны са зняволення ў 1849 г., аМ. Юшкевіч — у 1851 г. [338; 339],
У пачатку 1848 г. атрымалі амністыю Калікст Незабітоўскі і Фердынанд Граткоўскі, у 1849 г. — Міхал Мілашэўскі [167, t. 2, s. 123, t. 3, s. 150-151,202; 204]. Усяго ў 1834-1856 гг. падалі прашэнні аб памілаванні каля 20 эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў, але толькі нямногім з іх удалося вярнуцца на радзіму.
26 жніўня 1856 г. расійскім імператарам Аляксандрам II з нагоды нядаўняга ўступлення на трон быў выдадзены маніфест Аб міласцях і аблегчаннях, Усяміласйівейша дараваных вернападданым Яго Імператарскай Вялікасці Царства Польскага. У ім абвяшчалася дараванне ўсім палітычным злачынцам, якія
падалі прашэнне аб памілаванні і характарызаваліся бездакорнымі паводзінамі. 1м дазвалялася свабодна абіраць у межах Імперыі і Царсіпва Польскага месца жыхарства за выключэннем сталічных гарадоў. Апрача таго, за тымі з былых паўстанцаў, хто карыстаўся правамі спадчыннага дваранства, загадвалася пакінуць іх, а таксама за іх дзецьмі [105, т. 31, № 30878]. 3 гэтага часу падача прашэнняў аб амністыі ізноў набыла масавы характар. У перыяд з 1856 па 1862 гг. больш за 150 эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў падалі падобныя прашэнні і атрымалі дазвол на вяртанне.
Атрыманне амністыі ў гэты перыяд таксама не гарантавала вяртання на радзіму. Тут з’явілася праблема ўжо не адміністрацыйнага характару (аддача пад следства), як гэта было ў папярэдні перыяд, а выключна фінансавага. Падарожжа на радзіму з Францыі, часта разам з сям’ёй, патрабавала значных грашовых выдаткаў з боку эмігрантаў, але далёка не ўсе мслі сродкі, каб пакрыць іх. Гэта вымусіла іх шукаць грошы на падарожжа дадому. Сваякам эмігрантаў, якія ўжо атрымалі амністыю, дазвалялася перасылаць ім грашовую дапамогу за мяжу для пакрыцця падарожных выдаткаў [340],
Падобная сітуацыя стала чарговай нагодай для насмешак зуцекачоў з боку тых эмігрантаў, хто быў настроены крытычна ў адносінах да прыняцця амністыі. Юзаф Патрыкоўскі 3 лістапада 1856 г. пісаў у сваім дзённіку: Нашы амністыянты моцна пакрыўджаны на ўрад маскоўскага цара, наўрад французскага цара [імператара Францыі Напалеона Ш — аўт.] і на саміх сябе. Ім далі амністыю, але ніхто і не думае хаця б грош даць на дарогу на радзіму. Многія ўжо шмат дзён займаюцца папрашаіініцтвам у землякоў і зямлячак, што прыбыліў Францыюў падарожжа, але іх ціў daxtax не прымаюць, ці, калі яны якіхі-небудзь чынам здолелі ўвайсці ў гэтыя дамы, то іх дрэнна і няветліва выправаджаюць [422, t. 2, s. 359],
У адносінах да памілавання эмігранты падзяліліся на тры лагеры: да першага з іх належалі тыя, хто прыняў амністыю; да другога — хто яе не прыняў, але ставіўся спагадліва да тых, хто прыняў; і да трэцяга — хто выказаўся рэзка негатыўна і да самой амністыі, і да яе прыхільнікаў. Прадстаўнікі трэцяга лагера адразу пасля выдання памілавання выпусцілі некалькі адозваў з пратэстамі супраць яе. Адным з аўтараў падобных тэкстаў быў вышэйзгаданы Антоні Гарэцкі. Прадстаўнікі гэтага лагера займаліся таксама зборам подпісаў пад актам адмовы ад амністыі [422, t. 2, s. 317, 327],
Немалую ўвагу працэсу вяртання на радзіму працягвала ўдзяляць эміграцыйная прэса. Орган кансерватыўнага лагера Wiadomosci Polskie (Польскія навіны) рэгулярна публікаваў на сваіх старонках спісы эмігрантаў, якія атрымалі амністыю, і падлічваў іх колькасць. Так, паводле звестак газеты, на 19 траўня 1857 г. з забраных зямель (Беларусі, Літвы і Украіны) памілаванне атрымалі 43 чал. [457],
Адной з умоў прыезду эмігрантаў у межы Расійскай імперыі было прынясенне імі прысягі на вернасць расійскаму імператару. Пасля іх з’яўлення
на месцы жыхарства за імі ўсталёўваўся паліцэйскі нагляд. Земскія і гарадавыя ўраднікі былі абавязаны рэгулярна дакладваць пра іх паводзіны ў вышэйстаячыя органы [41; 42, арк. 2]. У губернскіх праўленнях вяліся справы аб жыцці эмігрантаў пасля іх вяртання на радзіму [40],
Нягледзячы на амністыю, расійскімі ўладамі былі ўведзены некаторыя абмежаванні на вяртанне пэўных катэгорый эмігрантаў:
I)	эміграцыйныя дэмакраты, якія прымалі актыўны ўдзел у дзейнасці дэмакратычных арганізацый на момант выдання амністыі [348];
2)	асобы, якім вяртанне забаранялася асобным рашэннем міністра ўнутраных спраў [350];
3)	паўналетнія дзеці асобаў, якія прызнаны выгнаннікамі і якім не даваўся дазвол на вяртанне на радзіму [349].
Некаторыя эмігранты падавалі прашэнні аб прыездзе на радзіму не на сталае жыхарства, а на пэўны час. Як правіла, аргументацыяй для гэтага служыла жаданне сустрэцца са сваякамі. Менавіта такую просьбу падалі 1. Дамейка, Уладзіслаў Невяровіч, Эдвард Бажэнцкі. У гэтым выпадку ім дазваляўся прыезд у якасці іншаземных падданых [69; 70; 76, арк. 126]. Вярталіся не толькі самі эмігранты, але і іх дзеці, прычым часам тады, калі іх бацькі ўжо памерлі. Так адбылося з сынам эмігранта з Брэсцкага пав. Адама Лышчынскага Генрыкам і Міхала Зялінскага Уладзімірам [76, арк. 73-78; 78, арк. 102-105; 351; 356].
Многія эмігранты пасля свайго вяртання на радзіму апынуліся ў складаным матэрыяльным стане. Гэта прымушала іх звяртацца да дзяржаўных органаў ці да сваіх землякоў з просьбамі аб аказанні матэрыяльнай дапамогі. У 1856-1862 гг. прашэнні аб грашовай падтрымцы падалі ва ўладныя органы дзясяткі эмігрантаў, якія вярнуліся назад. Асноўная аргументацыя прашэнняў — старасць і слабасць здароўя, якія не дазваляюць ім зарабляць на жыццё самастойна, а таксама адсутнасць сваякоў, якія маглі б узяць на сябе клопат па забеспячэнню іх усім неабходным. Як правіла, прашэнні вырашаліся станоўча. Ад дзяржавы былыя эмігранты атрымоўвалі ў якасці аднаразовай дапамогі ад 150 да 800 руб. срэбрам на першапачатковае ўладкаванне [317; 318; 319; 320; 321; 322; 323; 324; 325; 326; 327; 328; 329; 330; 331; 332; 333; 334; 335], Напрыклад, ураджэнец Слонімскага пав. Дыянізі Кісялеўскі, які вярнуўся на радзіму ў 1860 г., некалькі разоў звяртаўся да Гродзенскага губернскага праўлення з просьбай аб выплаце яму грашовай сумы для пакупкі надзела зямлі. Сваю просьбу ён аргументаваў старасцю, адсутнасцю сродкаў і сваякоў на радзіме, якія б маглі яму дапамагчы. У выніку ён атрымаў 500 рублёў срэбрам [68, арк. 130-142], У падобнай сітуацыі апынуўся таксама Напалеон Орда, які хадатайнічаў аб вяртанні яму канфіскаванага маёнтка Варацэвічы. Маёнтак ва ўласнасць яму не вярнулі, але выплацілі 5790 руб. 50 кап. срэбрам за кошт пераходу ў будучыні да казны маёнтка яго маці пасля яе смерці [61].
Пры разглядзе праблемы вяртання эмігрантаў заслугоўвае ўвагі дзейнасць арганізацый, якія займаліся дапамогай тым з былых паўстанцаў, якія прыбылі на радзіму. Тут неабходна асвятліць працу Віленскага і Мінскага губсрнскіх камітэтаў па дапамозе палітычным эмігрантам і палітычным ссыльным, якія вярталіся назад.
28 лютага 1859 г. на пасяджэнні Віленскага дваранскага дэпутацкага сходу была адобрана прапанова па аказанні грашовай дапамогі тым палітычным эмігрантам і ссыльным, якія атрымалі памілаванне і вярталіся дадому. Для збору сродкаў для дапамогі была абрана форма своеасаблівага дадатковага падатку — 5 кап. срэбрам на год з кожнай рэвізскай сялянскай душы прыватнаўласніцкіх валоданняў Віленскай губ. Гэты падатак было пастаноўлена збіраць на працягу трох гадоў. Для размеркавання сабраных сродкаў засноўваўся асобны камітэт, які ўзначальваў губернскі маршалак. Акрамя яго, у склад камітэта ўваходзіў віленскі павятовы маршалак і два прадстаўнікі ад дваранства Віленскай губ., абраныя на дэпутацкім сходзе паводле прадстаўлення губернскага маршалка. У траўні гэтага ж года парадак збору сродкаў і размеркавання іх камітэтам былі зацверджаны імператарам Аляксандрам II [44, арк. 68],
Павятовыя маршалкі збіралі грошы са шляхты сваіх паветаў і адсылалі іх у Вільню. Да 11 лістапада 1861 г. Віленскім камітэтам было такім чынам сабрана 4915 руб. 92 кап. срэбрам, і ўсе гэтыя грошы былі выплачаны эмігрантам і ссыльным, якія вярнуліся на радзіму, альбо іх сваякам. Як правіла, сумы, якія выдаваліся камітэтам, вагаліся ад 60 да 80 срэбрам на 1 чал., і ніводнаму не было выплачана больш за 150 руб. [358].
Архіўныя дакументы дазваляюць найбольш поўна асвятліць дзейнасць Мінскага губернскага камітэта. На пасяджэнні Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу 22 верасня 1859 г. была таксама адобрана прапанова аб увядзенні своеасаблівага падатку для дапамогі палітычным ссыльным і эмігрантам, якія вярталіся ў Мінскую губ.. і заснаваны спецыяльны камітэт для збору сродкаў і размеркавання іх сярод тых, каму яны былі найбольш неабходны. Практычна поўная ідэнтычнасць тэкстаў пастаноў Віленскага і Мінскага дваранскіх дэпутацкіх сходаў аб заснаваннні камітэтаў дазваляе казаць пра несамастойнасць ініцыятывы ў Мінску і яе прыўнесенасць з цэнтра генерал-губернатарства [44, арк. 69-71],
Узначальваў Мінскі камітэт таксама губернскі маршалак. Апрача яго, у камітэт уваходзілі старшыня Палаты дзяржаўнага суда і мінскі павятовы маршалак. Кандыдатура апошняга тлумачыцца, верагодна, яго сталым знаходжаннем у губернскім горадзе, што дазваляла яму замяняць губернскага маршалка і дапамагаць яму ў вядзенні спраў у выпадку неабходнасці. Усе астатнія павятовыя маршалкі маглі прымаць удзел у працы камітэта ў той час, калі знаходзіліся ў Мінску. 4 снежня 1859 г. Аляксандр II зацвердзіў утварэнне камітэта з загадам дзякаваць усім, хто ўдзельнічае ў зборы і размеркаванні сродкаў [44,