Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
У канцы 1840 г. У Плятэр пачаў рыхгаваць новае выданне. 1 красавіка 1841 г. выйшаў першы нумар Нацыянальнай Газеты. Яна выходзіла штосуботу на ча-
1 Жыццяпіс А. Міцкевіча быў выдадзены У Міцкевічам у Познані ў 1894 г. [Mickiewicz W. Zywot Adama Mickiewicza podlug zebranych przez siebie materyalow oraz z wlasnych wspomnien. T. 1-4. Poznan: Wdrukarm Dziennika Poznanskiego. 1894],
6. Пісьменніцкая і выдавецкая дзейнасць у эміграцыі ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў: агульны агляд тырох старонках. У. Плятэр быў адзіным уладальнікам і выдаўцом газеты. У ёй друкаваліся палітычныя навіны, літаратурныя творы, псрадрукі з еўрапейскай прэсы, некралогі і лісты ў рэдакцыю. Профіль выдання можна ацаніць як ліберальнаманархічны; у першым нумары газеты абвяшчалася: ...святая вера нашых продкаў ёсць наша вера: манархічную ўладу мы лічым самым важным знакам сілы народу. 3 іменем Плятэра пры выпуску Нацыянальнай Газеты звязана некалькі скандальных выпадкаў. 3-за публікацый у ёй у 1843 г. былі разарваны адносіны У. Плятэра з А. Чартарыскім і А. Міцкевічам. Рэвалюцыйныя падзеі 1848-1849 гг. паклалі канец існаванню газсты. Амаль уся яе рэдакцыя прыняла ўдзел у дапамозе рэвалюцыйнаму руху ў Польшчы. На той момант выйшла ў свет 364 нумары [196],
Падчас паўстання 1863-1864 гг. У Плятэр, які на той час ужо жыў ў Швейцарыі, выступіў з ідэяй выпуску на яе тэрыторыі перыядычнага выдання для павышэння цікавасці Еўропы да падзей на беларускіх, польскіх і літоўскіх землях. У гэтым ён не знайшоў падтрымкі ў вышэйшых колах эміграцыі, а Уладзіслаў Чартарыскі, сын А. Чартарыскага, адмовіў яму ў супрацоўніцтве [189, s. 150-151]. Тым не мснш Плятэр у лютым 1864 г. пачаў выпускаць у Цюрыху нямецкамоўную газсту Белы Арол (Der Weisse Adler). Ен хацеў выставіць яе органам паўстанцкага Нацыянальнага ўраду ў Швейцарыі, але атрымаў адмову ў гэтым. У сваім першым нумары, які выйшаў 6 лютага 1864 г., газета абвяшчала, што будзе прытрымлівацца прынцыпаў, дэклараваных Нацыянальным урадам, абараняючы палітычную і рэлігійную роўнасць, і дзейнічаць у духу шчыра ліберальным. Белы Арол лічыў сябе органам міжнародным і падкрэсліваў сваё служэнне вызваленчым ідэям па ўсёй Еўропе. У ім закраналіся падзеі нямецка-дацкай вайны, сітуацыя ў прыдунайскіх княствах, дзейнасць Дж. Гарыбальдзі, друкаваліся маніфесты парыжскіх рабочых і інш. Газета мела наклад ад адной да шасці тысяч асобнікаў, і з яе чэрпалі інфармацыю вядучыя швейцарскія выданні. У чэрвені 1865 г. яна была вымушана спыніць свой выхад з-за фінансавых праблем. У. Плятэру не ўдалося знайсці матэрыяльнай падтрымкі для газеты і таму ён сам яе фінансаваў; на яе выхад рэдактар выдаткаваў зуласнай кішэні 30 тысяч франкаў [ 170, s. 73—77].
У далейшым У. Плятэр выступіў заснавальнікам Польскага Нацыянапьнага Музея ў г. Раперсвіль у Швейцарыі. Паводле яго задумы, музей павінен быў стаць яшчэ і выдавецкім цэнтрам, але гэтую ідэю ўдалося рэалізаваць толькі часткова. У. Плятэр пры жыцці выпусціў тры тамы Альбома Нацыянальнага Музея ў Раперсвілі (чацвёрты том выйшаў ужо пасля яго смерці, у 1894 г.), дзе друкаваліся навуковыя працы, гістарычныя крыніцы, прапагандавалася ідэя музея, заклікаліся да супрацоўніцтва палітычныя і культурныя дзеячы, уздымаліся палітычныя праблемы і інш. [127], У 1872 г. быў выпушчаны даведнік па музеі з апісаннем яго гісторыі1.
Пэўны ўклад у пісьменніцтва Вялікай эміграцыі ўнес і ўраджэнец Троцкага пав. Фелікс Уратноўскі (1803-1871 гт.). Апрача рэдагавання і выдання ўспамінаў
1 Падрабязней пра стварэнне і дзейнасць Раперсвільскага музея гп.: Матвейчык Д. Уладзіслаў Плятэр...
пра паўстанне 1830-1831 гг. і супрацоўніцтва з Я. Янушкевічам, яго аўтарству належаць таксама і іншыя творы. Ён быў вядомы яшчэ з дапаўстанцкіх часоў як перакладчык твораў амерыканскага пісьменніка Джэймса Фенімара Купера Шпег і Апошні з магіканін, якія выйшлі ў Вільні ў 1829 і 1830 гг. адпаведна. У 1841-1843 гг. ён з’яўляўся рэдактарам Нацыяналыіай Газеты У Плятэра. У гэты час Уратноўскі трапіў пад уплыў А. Тавянскага, што адбілася на яго рэдактарскай дзейнасці. А. Тавянскі адразу пасля публічнага абвяшчэння свайго вучэння трапіў пад шквал крытыкі эміграцыі з розных палітычных лагераў. Ф. Уратноўскі ў Наііыянальнай Газеце выступаў хіба што не адзіным яго публічным абаронцам. Менавіта на яе старонках быў апублікаваны (у скарачэнні) тэкст выступлення А. Тавянскага 27 верасня 1841 г. у саборы Нотр-Дам у Парыжы і яго адозва да эміграцыі ад 8 снежня 1841 г. [197; 198]. Апрачатаго, хрысціянска-маралізатарскае адценне ў духу вучэння А. Тавянскага мае ўвесь наклад газеты за гэты перыяд.
Да гэтага ж часу належыць шчыльнае супрацоўніцтва Ф. Уратноўскага з А. Міцкевічам. Апошні ў 1840-1844 гг. чытаў курс лекцый па славянскай літаратуры ў Калеж-дэ-Франс {College de France) у Парыжы на французскай мове. Уратноўскі выступіў ініцыятарам выдання тэкстаў лекцый і здолеў атрымаць падтрымку У. Плятэра. У выніку на працягу псршых трох гадоў выхаду Нацыянальнай Газеты ў ёй друкаваліся лекцыі А. Міцкевіча ў перакладзе Ф. Уратноўскага на польскую мову, спачатку ва ўрыўках у самой газеце, а затым у поўным варыянце ў выглядзе дадаткаў да кожнага нумара [144, к. 135-136], Пазней яны былі надрукаваны асобным выданнем [381], Пратавянская скіраванасць газеты пад рэдактарствам Ф. Уратноўскага стала прычынай яго выдалення са сваёй пасады. У. Плятэр, будучы адданым каталіком і вядомай палітычнай постаццю ў эміграцыі, не жадаў звязваць сваё імя з А. Тавянскім. У выніку Ф. Уратноўскага на пасадзе рэдактара замяніў Язафат Верашчынскі [443, s. 135],
Пэўны час Ф. Уратноўскі належаў да рэдакцыі кансерватыўнай газеты Радзіма і Эміграцыя, а ў 40-х гг. актыўна публікаваўся ў розных выданнях. Гэта дазволіла С. Шастакоўскаму назваць яго імя ў шэрагу галоўных прадстаўнікоў кансерватыўнай крытыкіў эміграцыі [443, s. 100, 214],
Сваю дзейнасць у якасці рэдактара газеты Ф. Уратноўскі працягнуў у 1854 г., калі стаў на чале органа кансерватыўнага лагера Польскія Навіны, які выходзіў да 1861 г. Галоўным пабуджэннем да заснавання газеты стала Крымская вайна. Вялікая ўвага ў ёй надавалася дывізіі польскіх казакаў на службе ў Турцыі і ваенным дзеянням супраць Расіі. Пасля заканчэння вайны на яе старонках друкаваліся сярод іншага спісы эмігрантаў, якія з 1856 г. атрымалі амністыю і дазвол на вяртанне на радзіму [422, t. 2],
Варта таксама яшчэ раз згадаць пра зацікаўленні Ф. Уратноўскага польскай геаграфіяй. Задоўга да супрацоўніцтва з Я. Янушкевічам на гэтай глебе [гл. вышэй] ён з’яўляўся адным са складальнікаў Атласа старажытнай Полыйчы, які павінен служыць для вывучэння краін паміж Балтыйскім морам і Чорным
6. Пісьменніцкая і выдавецкая дзейнасць у эміграцыі ўраджзнцаў бепаруска-літоўскіх губерняў: агульны агляд морам, які выйшаў у 1850 г. 12 яго мапаў суправаджаліся тлумачальным тэкстам, дзе падаваліся звесткі пра палітычныя падзеі і падзелы, геалогію і гідраграфію мясцовасці, для складання якіх выкарыстоўвалася праца I. Дамейкі [477, s. 669].
Пэўныя дасягненні належаць Ф. Уратноўскаму і ў якасці аўтара і выдаўца педагагічнай літаратуры. У 1842 г. убачыла свет першае выданне Лемантара для польскіх дзяцей [465], які ў далейшым быў таксама перавыдадзены [464]. Імкненне да яго выдання відавочнае — у эміграцыі нараджалася немалая колькасць дзяцей яе прадстаўнікоў, якія былі практычна пазбаўлены магчымасці навучання па польскамоўных падручніках. Ва ўмовах жыцця ў іншамоўным асяроддзі гэта пагражала хуткай асіміляцыяй генерацыі, якая з’явілася на свет па-за межамі радзімы сваіх бацькоў. Як адзначаў Б. Залескі, паводле названага падручніка цэлае пакаленне, народжанае ў эміграцыі, вучылася бацькоўскай мове [477, s. 668]. Гэтай жа мэце быў прысвечаны і наступны падручнік Ф. Уратноўскага, выдадзены сумесна з Руфінам Пятроўскім — Асновы польскай граматыкі для ўжытку Польскаіі Найыянальнай Школы, які ўбачыў свет у 1864 г. у Парыжы [417],
У 50-х гг. Ф. Уратноўскі з’яўляўся дырэктарам Польскай бібліятэкі ў Парыжы. У гэтай якасці ён займаўся ў 1854 г. яе пераносам на новае месца і кіраваў яе размяшчэннем і ўпарадкаваннем [477, s. 669]. Відавочна, з падобным родам яго дзейнасці звязана і выданне каталога пад назвай Зборы польскіх старажытнасцяўу Парыжы Адольфа Ціхоўскага [470].
Напрыканцы жыцця Ф. Уратноўскі працаваў над напісаннем некаторых твораў сярод якіх быў жыццяпіс Св. Севярына, але гэтыя працы былі спынены франка-прускай вайной і аблогай Парыжа, а затым яго смерцю (пам. 02.07.1871) [477, s. 670-671 ]. Апрача таго, на працягу больш чым дзесяці гадоў Ф. Уратноўскі вёў дзённік, дзе былі запісаны падзеі кожнага дня і выказванні вядомых эмігрантаў, у т. л. А. Міцкевіча. Аднак пасля яго смерці дзённік быў спалены [384, t. 1, s. 41].
Гаворачы пра педагогаў і публіцыстаў Вялікай эміграцыі, немагчыма абмінуць увагай ураджэнца Мазырскага пав. Іпаліта Клімашэўскага (19.01.180218.09.1874). Ен набыў пэўную вядомасць яшчэ да паўстання — з’яўляўся выкладчыкам віленскай гімназіі. У Віленскай Газеце выйшла некалькі яго артыкулаў, у 1830 г. з’явілася ў свет яго праца Разбор паэзіі Станіслава Трамбеіікага, а затым ён працаваў рэдактарам Літоўскага навагодніка на 1831 год, дзе апублікаваў некаторыя свае вершы і песні [276; 474, s. 347].
У эміграцыі I. Клімашэўскі працягнуў сваю рэдактарскую дзейнасць. У 1840— 1843 гг. пад псеўданімам Баба Ерамія {Baba Jeremiasz) ён рэдагаваў па чарзе некалькі сатырычных выданняў, якія нядоўга выходзілі ў Парыжы і Версалі: Баба. Безыменны выклік на паядынак {Baba. Bezimiermy karteluszek), Шубравец. Сатырычны месячнік {Szubrawiec, Miesi^cznik satyryczny), Пляткар. Сатырычны шматок паперы {Plotkarz. Swistek satyryczny), Сябар Праўды {Przyjaciel Prawdy) [421, t. 12, s. 619]. Сумесна з A. Астроўскім, Валентам Звяркоўскім і Францішкам Ксаверыем Гадэбскім I. Клімашэўскі ў 1841 г. выступіў заснавальнікам Версальска-
Віленскай Бібліятэкі і заняў у ёй пасады кансерватара і сакратара яе Апекі. Прызначэннем бібліятэкі абвяшчаўся ўжытак для ўсіх, хто хоча ёй карыстацца, аў будучыні... ўключэнне ў Бібліятэку Віленскай Акадэміі, абрабавануюў апошніх гадах царом [283, s. 3]. Усе значныя падзеі ў дзейнасці бібліятэкі (палеміка з Нацыяналызаіі Газетай, перанясенне збораў у г. Тур, праект заснавання друкарні пры бібліятэцы і інш.) і адозвы да землякоў і еўрапейцаў I. Клімашэўскі падаваў да ведама грамадскасці асобнымі брашурамі [272; 274; 278; 280; 281; 282].