• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

    Выгнаныя з роднага краю

    Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
    Дзмітрый Матвейчык

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 200с.
    Мінск 2011
    71.84 МБ
    I. Клімашэўскі працягваў па-за межамі радзімы сваю педагагічную дзейнасць. У 30-х гг. ён з’яўляўся выхавальнікам сыноў ваяводы Антонія Астроўскага, а ў 1847 г. стаў дырэктарам Польскай Школы ў Бацінёль. Амаль адразу пасля гэтага ён стаў пісаць падручнікі для названай школы. У 1848 г. выдаў працу Склад / размяшчэнне мовы, ці вобразная граматыка польскай мовы для ўжытку Польскай школы ў Парыжы [277]. Друк іншага падручніка — Правілы польскай мовы, — пачаты ў 1853 г., не быў скончаны [421, t. 12, s. 619], Сваю дзейнасць на пасадзе дырэктара (атрыманне пасады, далучэнне да школы Версальска-Віленскай Бібліятэкі, справаздача за 1850 г. з праграмай курсу навук, звальненне) I. Клімашэўскі таксама асвятляў асобнымі брашурамі [273; 275; 279; 280].
    Пасля свайго сыходу са школы I. Клімашэўскі пераехаў у Марсэль і не ўдзельнічаў актыўна ў грамадскім жыцці эміграцыі. Аднак у гэты час ён напісаў шэраг твораў: верш Гараскоп Іпаліта Клімашэўскага, у якім падаў сваё бачанне ўласнага жыцця, і мемуары, напісаныя паводле ініцыятывы Ю. 1. Крашэўскага, з якім ён у 60-70-х гг. падтрымліваў карэспандэнцыю. Ва ўспамінах сярод іншага апісваліся падзеі з гісторыі Віленскага ўнівсрсітэта пасля працэсаў філаматаў і філарэтаў [245; 474, s. 349].
    Да 30-х гг. адносіцца творчасць ураджэнца Віленскай губ. Аляксандра Варкулевіча, які ў той час жыў у г. Труа дэп. Об. Былы студэнт Віленскага ўніверсітэта, афіцэр у паўстанні, ён быў аўтарам Польска-літоўска-лаііінскага слоўніка. У эміграцыі Варкулевіч паспрабаў свае сілы ў якасці паэтызатара мужнасці і трагізму польскіх жаўнераў, якія вымушаны былі зносіць пераследаванні прускага ўраду, і выступіў аўтарам вялікага драматычнага франкамоўнага твора Дзесяць тысяч палякаўу Прусіі. У ім у вялікім масштабе паказана карціна знаходжання былых паўстанцаў у Прусіі ў першы час пасля паражэння паўстання. Праз два гады гэтая ж паэма была выдадзена пад назвай Знішчаны трыумвірат ці Палякі ўГданьску. У ёй маюцца элементы шпіёнскага дэтэктыву, рамантычнай меладрамы, згадваецца вялікая колькасць асобаў і месцаў. Пры гэтым першае выданне мае выразна дэмакратычны накірунак, другое ўжо прысвечана А. Чартарыскаму, які выстаўляецца галоўным абаронцам польскай справы [441, s. 299; 452].
    У 30-я гг. XIX ст. разгортваў сваю пісьменніцкую дзейнасць былы маршалак Цельшаўскага пав. Уладзімір Гадон. Яго аўтарству належаў праект рэформы стану яўрэеў на землях былой Рэчы Паспалітай. У 1835 г. ён выпусціў дзве брашуры, прысвечаныя гэтай праблеме, — Пра рэформу Ізраелітаў, а затым у пашыраным
    выглядзе Зборнік пастаноў і абрадаў, якія патрабуюць як найхутчэшйай рэформы Ізраелітаў якія жывуцьу правінцыях, што належаць Польшчы [211; 212]. Гадон быў вядомы яшчэ і як гісторык Жмудзі. Удзельнік касцюшкаўскага паўстання, ён апісаў свой удзел у ім у творы пад назвай Зборнік важнейшых рысаў пра паўстанне жмудскай зямлі ў 1794 г., які, аднак,-застаўся ў рукапісе. У эміграцыі ў 1839 г. ён выдаў яшчэ Статыстыку Княства Жмудскага, а таксама з’яўляўся аўтарам аб’ёмнага дзённіка, які таксама не быў надрукаваны. Далейшую творчасць Гадона спыніла яго смерць у 1842 г. [167, t. 2, s. 51-52; 421, t. 7, s. 204-205].
    Адным з нешматлікіх эміграцыйных філосафаў быў ураджэнец Віленшчыны Оскар Ігнат Жаброўскі (15.08.1812-17.12.1883). Былы студэнт факультэта філасофіі Віленскага ўніверсітэта, у эміграцыі ён першую сваю кнігу, якая выйшла ў 1847 г., прысвяціў гісторыі Полыпчы, а ў прыватнасці, аналізу прычын яе ўзросту і заняпаду [502], Найбольш плённым перыядам у яго дзейнасці з’яўляюцца 60-70-я гг., калі ён выдае некалькі прац пра прынцыпы касмалогіі і пабудовы Сусвету [499; 500; 503], Напрыканцы сваёй творчасці Жаброўскі вярнуўся да аналізу гісторыі. Яго апошняя праца — гэта Агульны вобраз прагрэсу людскіх грамадстваў, тэматыка якой блізкая да тэматыкі яго першага даследавання [501].
    У 1861-1862 гг. напісаннем кнігі па гісторыі сусветнага мастацтва займаўся I. Клюкоўскі. Рабілася гэта ў выглядзе лістоў да яго сябра Эдварда Ромэра. Рукапіс не быў апублікаваны ні пры жыцці аўтара, ні пасля яго смерці, а на сённяшні дзень захоўваецца ў Бібліятэцы князёў Чартарыскіх. Ён складаецца з дзвюх частак. Першая з іх прысвечана разгляду мастацгва XIX ст. — аўтар разважае над прычынамі яго заняпаду ў XIX ст. і паказвае ўклад у яго розных народаў і мастакоў. Другая частка планавалася як аналіз мастацтва старажытнаўсходняга, антычнага і мастацтва эпохі хрысціянства, аднак I. Клюкоўскі паспеў напісаць толькі частку, прысвечаную Старажытнаму Усходу, у т. л. Персіі і Фінікіі, і перайсці да эпохі антычнасці. Праца не была скончана з прычыны смерці аўтара 30 траўня 1862 г. у Парыжы [4],
    Згаданыя вышэй асобы займаліся пісьменніцкай і/ці выдавецкай дзейнасцю сістэматычна, разглядаючы яе як свой асноўны ці істотна важны занятак у эміграцыі. Аднак у некаторых выпадках аўтары абмяжоўваліся напісаннем аднаго ці двух твораў падчас свайго эміграцыйнага жыцця. Як правіла, нагоду для гэтага давалі тыя ці іншыя палітычныя падзеі.
    Прыбыццё вышэйзгаданага А. Тавянскага ў Заходнюю Еўропу і прапаганда ім свайго вучэння выклікала самую неадназначную рэакцыю эміграцыі. Раней адзначалася, як адносіліся да гэтай з’явы М. Ходзька і Ф. Уратноўскі, аднак сярод ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў шмат асобаў у адносінах да А. Тавянскага былі настоены варожа. Сярод іх быў выхадзец з Віленскай губ. Рафал Яленскі. У 1842 г. у г. Пуацье ён выдаў брашуру Паралізаванне справы Польшчы, або прароцтва яго міласці спадара Андрэя Тавянскага [257]. У ёй Р. Яленскі выказаўся рэзка негатыўна як да вучэння А. Тавянскага, якое, на яго думку, было накіравана на аслабленне і раз’яднанне эміграцыі, так
    і да А. Тавянскага асабіста. Яму ў віну ставіліся няўдзел у паўстанні, праца ва ўладных органах Расійскай імперыі пасля падаўлення паўстання, прыезд за мяжу з расійскім пашпартам і інш. У канцы Р. Яленскі прыходзіць да высновы, што А. Тавянскі з’яўляецца расійскім шпегам, накіраваным на працу сярод эміграцыі:... як толькі царская дыпламатыя пачула пра нашу думку і волю, успрынятую сур ’ёзна, утварэння адзінства ўнутры сябе, адзінства ў кіраўнііітве, а затым адзінства ў дзеянні', адразу пачала старанна рабіць упартыя і пралічаныя крокі супраць нас. Цуды і чары, не будзем памыляцца, з ’яўляюцца яе выдумкай; яны кідаюцца нам у вочы не для падману і ашукання некаторых, але для звядзення з добрай дарогіўсіх [257, s. 7],
    Крымская вайна (1853-1856 гг.) таксама дала чарговы стымул для напісання новых публіцыстычных твораў. Адным з іх аўтараў стаў ураджэнец Вілейскага пав. Аляксандр Валадковіч (02.06.1806-19.03.1862), які ў гэты час выдаў брашуру Hi міру, ні бяспекі для Еўропы з Расіяй такоіі, якой яна ёсць [462], Напісаная на французскай мове, яна была скіравана да еўрапейскай грамадскай думкі і чарговы раз заклікала еўрапейскія ўрады, у першую чаргу французскі і англійскі, умяшацца ў справу адраджэння Рэчы Паспалітай. А. Валадковіч пісаў: Аднаўленне Польшчы ні ў якім разе не з’яўляецца такой складанай справай, як гэта звычайна разумеюць; яно становіііца абсалютнай патрэбай эпохі; яно ў інтарэсах усіх цывілізаваных народаў Еўропы... Еўропа ніколі не будзе мець патрэбнаіі бяспекі сам-на-сам з захопніцкімі памкненнямі Расіі без аднаўлення Польшчы вялікай, моцнай і незалежнай [462, р. 3], У брашуры паказаны таксама перавагі, якія будуць мець сўрапейскія дзяржавы, у т. л. Аўстрыя і Прусія, ад аднаўлення Рэчы Паспалітай. Брашура атрымала пэўны грамадскі рэзананс. У французскай газеце Le Siecle (Стагоддзе) 21 снежня 1854 г. з’явілася рэцэнзія на яе са станоўчай ацэнкай [422, t. 2, s. 145], Невядома, ці з’яўляецца А. Валадковіч аўтарам якіх-небудзь іншых твораў, якія б былі напісаны да ці пасля Крымскай вайны.
    Усе вышэйзгаданыя аўтары і выдаўцы працавалі пераважна ў Францыі, дзе галоўным цэнтрам іх дзейнасці з'яўляўся Парыж. Аднак шэраг вядомых у эміграцыі пісьменнікаў і выдаўцоў, якія паходзілі з беларуска-літоўскіх зямель, жылі і працавалі ў Англіі, дзе галоўным іх цэнтрам стаў Лондан. Гэта — Аляксандр Рыпінскі, Ігнат Яцкоўскі і Генрык Красінскі.
    Першыя творы ўраджэнца Бабруйскага пав. графа Генрыка Красінскага (15.07.1804-16.09.1876) былі напісаны ў 30-я гг. у Францыі і выдадзены ў Парыжы. У 1834 г. тут з’явілася яго невялікая брашура Славуты Вітаўт, вялікі
    1	Маецца на ўвазе Сейм у эміграцыі. У 1840-1841 гг. шэраг паслоў на паўстанцкі Сейм 1831 г„ сярод іх ураджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў Ю. Кашыц, А. Калыска і інш., зрабілі спробу ўзнавіць яго пасяджэнні ў эміграцыі. Нягледзячы на сцверджанні Р. Яленскага, адзінства ў адносінах да гэтага ў эміграцыі не было. 3-за супраціўлення дэмакратаў з аднаго боку і прыхільнікаў А. Чартарыскага з другога рэалізаваць задуму не ўдалося.
    князь літоўскі [294], а ў 1836 г. — двухтомны твор Кіргольмская бітва, ці каханне аднае Ангелькі, гістарычны раман [293]. Выдадзеныя на французскай мове, яны прызначаны галоўным чынам, як гэта і заяўлена самім аўтарам, для папулярызацыі гісторыі зямель былой Рэчы-Паспалітай у Заходняй Еўропе.
    У 1837 г. Г. Красінскі пераехаў у Англію. 3 гэтага часу свае працы ён пісаў пераважна па-англійску і выдаваў у Лондане. Праз лорда Дадлі Сцюарта ён пазнаёміўся з некаторымі асобамі з вышэйшых колаў англійскай арыстакратыі, але затым большасць яго кантактаў была спынена. Б. Залескі прычынай гзтага называе эксііэнтрычнасць характару, якая развілася ў ім з гадамі. У якасці аднаго з прыкладаў ён пісаў, што Г. Красінскі ўяўляў сабе, што яго кахаюць усе жанчыны, і што яны пазапісвалі яму значныя сумы, якія толькі знаёмыя разнастайнымі інтрыгамі не дазваляюць яму атрьшаць [475]. Нягледзячы на сваю рэпутацыю, у 40-х гг. ён выдаў на англійскай мове некалькі твораў якія мелі тую ж тэматычную накіраванасць, што і папярэднія франкамоўныя: Нарыс пра Унію Вялікага Княстпва Ліпюўскага з Польшчай (1842 г.), брашура Польская арыстакратыя (1843), 3-томны твор Палякі ў Семнаццатым стагоддзі. Гістарычны раман. 3 нарысам пра Польскіх Казакаў (1843), Гонта, гістарычная драма ў пяці актах (1848), Казакі на Украіне (1848) [295; 297; 299; 300; 302]. Падчас Крымскай вайны Г. Красінскі, як А. Валадковіч, не застаўся абыякавым назіральнікам, а ўключыўся ў прапаганду супраць Расіі. У 1854 г. ён выдаў сваю адзіную ў Англіі франкамоўную брашуру Погляд на сучасны стан Еўропы і сродкі стрымаць Расію [296], Французская мова, абраная для твора, указвае на яго скіраванасць не толькі да англійскай арыстакратыі, але і да ўсёй еўрапейскай эліты.