Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
У 1864-1865 гг. Л. Зянковіч здзейсніў выданне 4-томнага зборніка Палітычныя выявы гісторыі польскай дзяржавы [496]. У ім сабраны два гістарычныя творы Яна Альцыяты (т. 1) і Эдмунда Хаецкага (т. 3), а таксама крыніцы па гісторыі Полыпчы з 1831 па 1848 гг. (т. 2) і па гісторыі падзей Вясны Народаў 1848 г. на землях былой Рэчы Паспалітай (т. 4). Гістарычныя творы не былі напісаны адмыслова для гэтага зборніка, у ім яны перавыдадзены з дадаткамі і выпраўленнямі.
У 1865 г. выйшла яшчэ адна кніга Л. Зянковіча — Маляўнічы народны падарунак [488]. У прадмове, якая капіруе стыль Евангелля, зноў гаворыцца пра патрэбу ўсеагульнай народнай адукацыі як сродка для палітычнага вызвалення краіны і сацыяльнага вызвалення сялянства. У кнізе, якая складаецца з невялікіх раздзелаў, змешчаны вясковыя песні і прымаўкі, гістарычныя даты, парады па гаспадарцы, невялікія аповеды пра асобныя з’явы вясковага жыцця (Пра вёску, Пра будынкі і г. д.). Асобна гаворыцца пра запасы харчавання і прыправы да яго (Гародніна, Мяса, Хлеб, Мёд, Грыбы і да т. п.), рэцэпты гатавання і захоўвання страў. Увогуле, кніга была скіравана да селяніна і прызначана палепшыць яго існаванне.
Некаторыя ўраджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў у эміграцыі набылі вядомасць не толькі як майстры пяра, але і як выдаўцы твораў іншых аўтараў. Пра важнасць гэтай дзейнасці сведчыць той факт, што, паводле М. Страшэўскай, у 1839 г. у Францыі налічвалася 125 друкароў сярод эмігрантаў з зямель былой Рэчы Паспалітай і яны з 'яўляліся самай шматлікай прафесійнай групай эміграцыі [441, s. 199], 3 іх шэрагу ў першую чаргу варта згадаць ураджэнца Слуцкага пав. Яўстаха Янушкевіча. Займацца выдавецкай дзейнасцю ён пачаў з першага года эміграцыі. У 1832 г. ён стаў выдаўцом газеты Польскі Пілігрым (Pielgrzym Polski), адначасова з’яўляючыся кіраўніком яе рэдакцыі
і адказным за адміністрацыйна-тэхнічны бок. Газета была шчыльна звязана з ТЛРЗ і выходзіла да 1833 г. [268; 413; 441, s. 118-119].
У 1833 г. Я. Янушкевіч увайшоў у кантакты з парыжскім выдаўцом Гектарам Басанжам, вынікам чаго стала заснаванне першай польскай кнігарні ў Парыжы. Адначасова яна займалася гандлем польскімі кнігамі ў Еўропе і перапраўкай іх у розныя часткі былой Рэчы Паспалітай. Пра сваю новую дзейнасць выдавец абвяшчаў у сваёй газеце. Я. Янушкевічу таксама належыць публікацыя ў 1833 г. брашуры Палякіу Anopma, якая павінна была адхіліць эмігрантаў ад уступлення ў Партугальскі легіён ген. Ю. Бэма [420]. Аднак гэты факт у пэўнай ступені паспрыяў, на думку самога Я. Янушкевіча, яго выдаленню з Францыі, што паклала канец супрацоўніцтву з Г. Басанжам [441, s. 161-162].
У 1835 г. Я. Янушкевіч, пасля свайго вяртання ў Парыж з Бельгіі, сумесна з Аляксандрам Елавіцкім і Стэфанам Дэмбоўскім заснаваў фірму Польская Кнігарня і Друкарня А. Елавіцкага і Суполкі (Ksiggarnia і Drukarnia Polska A. Jetowickiego i Sp.) i стаў яе фактычным кіраўніком. Гэтую ролю ён выконваў да канца 1841 — пачатку 1842 г., калі фірма спыніла сваю дзейнасць. За час існавання яе намаганнямі было надрукавана 97 твораў, галоўным чынам літаратурных і гістарычных прац, і 15 перыядычных выданняў [269, s. 22].
У 1838-1840 гг. Я. Янушкевіч выдаваў у Парыжы газету Маладая Полынча. Гістарычныя і літаратурныя навіны (Mloda Polska. Wiadomosci historyczne i literackie) [388], адначасова з’яўляючыся яе рэдактарам. Яна выходзіла тры разы на месяц і мела выразна рэлігійны накірунак. У яе першым нумары пісалася: Грамадства ўтварае рэлігія. Пры гэтым рэлігіяй, якая вядзе да цывілізацыі і народаўладдзя, выстаўлялася менавіта каталіцтва, а праваслаўе выступала як рэлігія, што ўзнікла як бунт супраць каталіцтва і якая вядзе да варварства і дэспатызму [377]. Разам з гэтым на старонках газеты друкаваліся паведамленні пра выхад у свет новых кніг на польскай мове (у эміграцыі і на радзіме), літаратурныя творы (А. Гарэцкага, Ю. I. Крашэўскага і інш.), бягучыя навіны і інш. Напрыклад, у №№ 35-36 за 1840 г. быў надрукаваны ліст I. Дамейкі з апісаннем Чылі, дзе ён жыў з нядаўняга часу. Да кожнага нумара выходзіў дадатак у 4 старонкі, куды выносілася частка тэкстаў — навіны, прамовы, лісты і г. д.
У 40-х гг. Я. Янушкевіч супрацоўнічаў з Нацыянальнаіі Газетаіі У. Плятэра, у прыватнасці, займаўся яе фінансавымі справамі [443, s. 226]. У 1856 г. ён сумесна з Валерыянам Калінкам і Юльянам Клячко ўдзельнічаў у заснаванні пры Гісторыка-Літаратурным Таварыстве Выдавецкай Суполкі (Spolki Wydawniczej) для друку крыніц па гісторыі Польшчы і здзяйснення поўнага выдання твораў А. Міцкевіча. Я. Янушкевічу, паводле дамовы паміж кампаньёнамі, належала ўся матэрыяльная частка прадпрыемства: друк, продаж твораў, вядзенне рахункаў і да т. п. Суполка дзейнічала да 1863 г., калі новае паўстанне на землях былой Рэчы Паспалітай паклала канец яе дзейнасці [269, s. 23; 473, s. 327-328],
Заключны перыяд жыцця стаў для Я. Янушкевіча часам стварэння ўласнага пісьменніцкага здабытку. У 1861 г. ён здзейсніў выданне двух значных твораў, якія тычыліся блізкіх яму асобаў. Сумесна з Ф. Уратноўскім ім было падрыхтавана Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў [504]. Герой кнігі — родны брат Я. Янушкевіча, які ўдзельнічаў у паўстанні, быў паранены, трапіў у палон да расійскіх войскаў і з 1832 па 1856 г. знаходзіўся ў ссылцы ў Сібіры і Сярэдняй Азіі. Падрабязны жыццяпіс на 240 старонках дапаўняецца лістамі А. Янушкевіча да сям’і, у першую чаргу да маці Тэклі, народжанай Сакалоўскай, Янушкевіч, у якіх апісваюцца перыпетыі жыцця на чужыне. У гэтым жа годзе Я. Янушкевіч у Познані выдае невялікую брашуру Апошнія хвіліны Іаахіма Лялевеля, аўтарам якой ён з’яўляўся сумесна з Севярынам Галянзоўскім [255], У ёй апісаны некалькі апошніх дзён (з 22 па29 траўня 1861 г.) вядомага гісторыка і палітыка, сведкам якіх Я. Янушкевіч з’яўляўся асабіста, а таксама надрукаваны прамовы некалькіх чалавек на яго пахаванні.
Супрацоўніцтва Я. Янушкевіча з Ф. Уратноўскім працягвалася і далей. У 1866 г. імі быў выпушчаны, відавочна, для патрэбаў пакалення дзяцей прадстаўнікоў новай хвалі эміграцыі з зямель былой Рэчы Паспалітай Кароткі выклад польскай гісторыі і геаграфіі [256]. На яго 70 старонках у форме пытанняў і адказаў падавалася ўся гісторыя Польшчы і ВКЛ ад пачатку да сяр. XIX ст. у выразна антымаскоўскім кірунку.
У апошні перыяд свайго жыцця Я. Янушкевіч супрацоўнічаў таксама з кракаўскай газетай Час (Czas), вынікам чаго сталі некалькі яго артыкулаў. Напрыклад, у артыкуле Пярэдадзень куііці ў Парыжы 1834 года ён найбольшую ўвагу сканцэнтраваў на празаічнай імправізацыі А. Міцкевіча, выказанай у вельмі арыгінальнай форме — у выглядзе прамовы на пахаванні Ю. Урсын-Нямцэвіча і сказанай у яго прысутнасці [253].
Да пісьменніцкай спадчыны Я. Янушкевіча належаць таксама некалькі яго мемуарных твораў, напісаных у 70-я гг. У 1871 г. у кракаўскім перыядычным выданні Польскі Агляд выйшлі ў свет яго мемуары пра падзеі франка-прускай вайны пад назвай Успаміны з часу аблогі Парыжа (Урыўкі з дзённіка, пісанага бацькам для сваёй дачкі) [254], У іх звесткі пададзены не ў форме падзённых запісаў, а падзеленыя паводле тэматычнага прынцыпу на асобныя раздзелы: Узбраенне Парыжа, Бітва пад Шаційён, Відовішчы і забавы і г. д. Асобна Я. Янушкевіч вылучыў раздзел Польская эміграцыя, у якой апісаў яе ўклад у змаганне супраць немцаў, а ў Эпілогу выказаўся негатыўна ў адносінах да Парыжскай Камуны.
Найбольш значны мемуарны твор гэтага перыяду быў напісаны Я. Янушкевічам для сваёй дачкі, але не выдадзены пры жыцці аўтара. Успаміны, якія былі напісаны ў 1871 г., ахопліваюць падзеі ад нараджэння аўтара да ад’езду ў эміграцыю. Нягледзячы на вялікі часавы прамежак, абраны для апісання, твор не з’яўляецца аб’ёмным. Паводле В. Гарбачовай, аўтар апісваў асноўныя падзеі жыцця, на засяроджваючыся на дробязях. Адзін з найбольш значных фрагментаў прысвечаны яго ўдзелу ў паўстанні 1830-1831 гг. [19],
У 1874 г., усяго за некалькі месяцаў да сваёй смерці, Я. Янушкевіч напісаў успаміны пра сваю дзейнасць у По.іьскай Кнігарні і Друкарні. Зроблена гэта было ў выглядзе аб’ёмнага ліста да сына А. Міцксвіча Уладзіслава, які валодаў у Парыжы на працягу 9 гадоў Люксембургскай Кнігарняй. Разам з апісаннем выдавецкіх справаў у ліст былі ўключаны і ягоныя ўспаміны пра супрацоўніцтва з А. Міцкевічам, што было здзейснена, відавочна, паводле жадання У. Міцкевіча, які займаўся збіраннем усіх магчымых звестак пра свайго бацьку для напісання яго жыццяпісу1 [268].
Адным з найбольш актыўных дзеячоў перыядычнага друку ў эміграцыі з’яўляецца Уладзіслаў Плятэр (07.11.1808-22.04.1889). Займацца выдавецкай дзейнасцю ён пачаў з першых гадоў эміграцыі. У 1833 г. у Гісторыка-Літаратурным Таварыстве з’явілася задума выпускаць перыядычнае выданне, якое б інфармавала французкае грамадства пра эміграцыю з зямель былой Рэчы Паспалітай. У. Плятэр стаў гарачым прыхільнікам гэтай ідэі і, атрымаўшы падтрымку ад А. Чартарыскага і некаторых іншых уплывовых эмігрантаў, пачаў выпуск франкамоўнай газеты Паляк (Le Polonais) (пазней назва пачала гучаць іншым чынам — Газета пра справы Польшчы (Journal des Interets de la Pologne), яшчэ пазней была замененая на Газета пра справы Еўропы (Journal des Interets de ГEurope)). У праспскце абвяшчалася, што газета будзе займацца польскай і замежнай палітыкай у адносінах да Польшчы, яе ранейшым і сучасным станам, айчыннай літаратурай і навукай, а таксама бягучымі навінамі з радзімы. Першы нумар з’явіўся 1 ліпеня 1833 г. У. Плятэр быў выдаўцом і галоўным рэдактарам газеты, але да яе выдання спрычыніўся і шэраг вядомых эміграцыйных дзеячаў — Ю. Страшэвіч, Караль Барталамей Гофман і інш. Выходзіў Паляк раз на месяц і меў аб’ём ад 48 да 84 старонак. У французскай грамадскасці ён успрымаўся часам як орган усяе эміграцыі з зямель былой Рэчы Паспалітай, якім ён, аднак, ніколі не быў. 3 газетай супрацоўнічалі шмат якія грамадскія дзеячы Францыі, на яе старонках з’явілася нямала літаратурных твораў у тым ліку А. Міцкевіча, В. Гюго і інш., свае артыкулы там друкавалі такія вядомыя эмігранты, як А. Чартарыскі, I. Дамейка, Ф. Уратноўскі, Ю. Урсын-Нямцэвіч, а таксама і сам У Плятэр. Амбіцыі і звязаная з імі рэдакцыйная палітыка вялі да таго, што Паляк ператварыўся ў трыбуну рэдактара. Многія вядомыя эмігранты адыходзілі ад супрацоўніцтва з ім. Гэты факт, супярэчнасці У. Плятэра з А. Чартарыскім, які аказваў газеце значную матэрыяльную падтрымку, а таксама зніжэнне ў Еўропе цікавасці да нацыянальнавызваленчай барацьбы на землях былой Рэчы Паспалітай і да яе прадстаўнікоў прывялі да зніжэння накладу выдання, а потым і да яго закрыцця. Апошні нумар Паляка выйшаў у чэрвені 1836 г. [441, s. 276-282; 443, s. 78-83].