Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Дзмітрый Матвейчык выгнаныя з роднага краю
МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ДЭПАРТАМЕНТ ПА АРХІВАХ I СПРАВАВОДСТВУ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ АРХІЎ БЕЛАРУСІ
Дзмітрый Матвейчык
Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя
з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Мінск «Дімарыус» 2011
УДК 94(476+474.5)
ББК 63.3(4) мзз
Рэкамендавана да друку
Вучоным Саветам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук, акадэмік М. П. Касцюк; доктар гістарычных навук, прафесар В. В. Швед; кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. В. Яноўская; кандыдат гістарычных навук Д. В. Лісейчыкаў; кандыдат гістарычных навук У П. Крук
ISBN 978-985-6968-17-7
© Матвейчык Д. Ч.. 2011
© Афармлсннс. ТАА «Лімарыус», 2011
ЗМЕСТ
Пералік умоўных абазначэнняў і скарачэнняў 4
УВОДЗІНЫ 5
1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ 1 КРЫНІЦЫ: КАРОТКІ АГЛЯД 11
1.1. Гістарыяграфія 11
1.2. Крыніцы 13
2. ПРЫЧЫНЫ ЭМІГРАЦЫІ. РАССЯЛЕННЕ ЭМІГРАНТАЎ 3 БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ ГУБЕРНЯЎ 17
2.1. Палітыка расійскіх уладаў у адносінах да ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. 17
2.2. Колькасць і рассяленне эмігрантаў у краінах Заходняй Еўропы 24
3. ГУРТАВАННЕ ЎРАДЖЭНЦАЎ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ ГУБЕРНЯЎ У ЭМІГРАЦЫІ 43
3.1. Арганізацыі і палітычныя плыні Вялікай эміграйыі: агульны агляд 43
3.2. Таварыства Літоўскае і Рускіх Зямель 48
3.3. Таварыства Братэрскага Аб’яднання 60
3.4. Літоўска-Рускі Клуб 67
4. САМАСВЯДОМАСЦЬ I САМАВЫЗНАЧЭННЕ ЭМІГРАНТАЎ 3 БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ ГУБЕРНЯЎ 71
5. УПЛЫЎ ЭМІГРАЦЫІНА ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ РУХ НА РАДЗІМЕ 77
5.1. Экспедыцыя Заліўскага на Беларусі і Літве 77
5.2. Дзейнасць Шымана Канарскага 96
6. ПІСЬМЕННІЦКАЯ I ВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
У ЭМІГРАЦЫІ ЎРАДЖЭНЦАЎ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ ГУБЕРНЯЎ: АГУЛЬНЫАГЛЯД 107
7. АМНІСТЫЯ I ВЯРТАННЕ ЭМІГРАНТАЎ НА РАДЗІМУ 131
ЗАКЛЮЧЭННЕ 141
ДАДАТАК
1. Імянны спіс сябраў Таварыства Братэрскага Аб'яднання 143
II. Акт заснавання і Статут Літоўска-Рускага Клуба 147
Спіс ілюстрацый 153
Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры 155
Спіс публікацый аўтара 182
Паказальнік імёнаў 184
Паказальнік геаграфічных назваў 191
ПЕРАЛІК УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ I СКАРАЧЭННЯЎ
адв. — адварот арк. — аркуш аўт. — аўтар в. — вёска
ваяв. — ваяводства
ВКЛ — Вялікае княства Літоўскае воп. — вопіс г. — 1) год; 2) горад гг. — гады ген. — генерал гл. — глядзі
ГЛТ — Гісторыка-Літаратурнае Таварыства
губ. — губерня дэп. — дэпартамент інш. — іншыя
к. — канец кап. — капейка, капеек ЛВК — Літоўскі Вайсковы Камітэт м. — мястэчка маёнт. — маёнтак пав. — павет
пач. — пачатак
ПНК — Польскі Нацыянальны Камітэт пол. — польскі
р. — рака руб. — рубель, рублёў с. — старонка ст. — стагоддзе стст. — стагоддзі
т. — том
ТБА — Таварыства Братэрскага Аб’яднання
ТЛРЗ — Таварыства Літоўскае і Рускіх Зямель
IT? — Таварыства Трэцяга Траўня тыс. — тысяча. тысяч ф. — фонд фальв. — фальварак фр. — французскі чал. — чалавек ар. — apyrasas (літ. — вопіс) f. — fondas (літ. — фонд) р. — page (фр. — старонка) rkps. — r^kopis (пол. — рукапіс) s. — strona (пол. — старонка) Ь. — bojimas vienetas (літ. — адзінка захавання)
t. — tom (пол. — том)
УВОДЗШЫ
Выгііаныя з роднага краю, бадзягі па свеце. пазбаўленыя ўсяго. што магло нам быць мілага. мы пе перасталі, адііак, быць Палякамі. а святасць нашай справы. перакананне. што мы еыканалі свой абавязак. падзялянне пашых пачуццяў усімі народамі, становіцца гарантыяй нашай будучыні, настолькі для нас добрай, йаколькі сённяшні стан рэчаў працягвае спрыяуь намерам Прыгнятальнікаў чалавецтва!
Таварыства Літоўскае і Рускіх Зямель да землякоў і таварышаў зброі. — Парыж. 20.02.1832.
Падзелы Рэчы Паспалітай і ўключэнне тэрыторыі Беларусі і Літвы ў склад Расійскай імперыі азначалі пачатак новага перыяду ў іх гісторыі. Адной з характэрных яго рысаў з’яўлялася існаванне негатыўных адносінаў часткі насельніцтва гэтых тэрыторый, пераважна вышэйшага, прывілеяванага саслоўя, да самога факта ліквідацыі Рэчы Паспалітай, якая з’яўлялася для іх радзімай. Таму на працягу ўсяго перыяду знаходжання Беларусі і Літвы ў складзе Расійскай імперыі (1772-1917 гг.) на іх землях разгортваўся вызваленчы рух, які сваёй галоўнай мэтай ставіў аднаўленне падзеленай Дзяржавы.
Асобнае месца ў гісторыі Беларусі названага перыяду займаюць паўстанні 1794 г., 1830-1831 гг. і 1863-1864 гг. У савецкі час і гэтыя паўстанні, і ўвесь грамадска-палітычны рух у Беларусі і Літве ў першай палове XIX ст. разглядаліся выключна як польскія, што збядняла беларускую гісторыю і гістарыяграфію. Тагачаснае і сучаснае разуменне тэрмінаў польскі і паляк прынцыпова адрозніваюцца [гл. 4.2], таму спрошчаны падыход, які панаваў у савецкай гістарыяграфіі і характарызаваўся простым капіраваннем тэрміналогіі дакументаў першай паловы XIX ст. і накладаннем яе на сённяшнюю сітуацыю, супярэчыць прынцыпу навуковасці і не можа задавальняць даследчыкаў гісторыі Беларусі. Падобны падыход да ацэнкі дзсйнасці ўраджэнцаў Беларусі і Літвы ў разгортванні вызваленчага руху збядняе іх ролю ў гэтай барацьбе. Апрача таго, марксісцкі падыход з ідэяй класавай барацьбы выразна прыніжаў ролю змагароў, якія паходзілі са шляхсцкага саслоўя. Менавіта са шляхты рэкрутавалася пераважная болыпасць як удзельнікаў паўстанцкіх атрадаў розных гадоў, так і сяброў падпольных арганізацый 20-60-х гг. XIX ст. Без разумення прычын іх дзейнасці, асноўных сродкаў барацьбы і асэнсавання наступстваў немагчыма даследаванне больш позняга перыяду, калі пачалося фарміраванне беларускага (у сучасным сэнсе гэтага тэрміна) нацыянальнага руху і беларускай нацыі, у чым шляхта таксама прымала самы актыўны ўдзел.
Кожнае з вышэйзгаданых паўстанняў выклікала ў сваю чаргу іншую з’яву — эміграцыю пэўнай часткі яго ўдзельнікаў у Заходнюю Еўропу і іншыя часткі свету. Уласныя патрыятычныя перакананні і рэпрэсіўныя захады расійскіх уладаў не дазвалялі змагарам спыніць сваю барацьбу нават тады, калі іх ваеннае паражэнне станавілася фактам. У гэты псрыяд айчыннай гісторыі палітычная эміграцыя атрымала сваё найбольшае (у параўнанні з часамі ВКЛ і Рэчы Паспалітай) развіццё.
Феномсн палітычнай эміграцыі з Рэчы Паспалітай, і з ВКЛ у прыватнасці, звязаны з пачаткам змагання за незалежнасць дзяржавы, галоўным чынам супраць Расійскай імперыі. і пачынае развівацца з канца 1760-х гг. За перыяд з 1768 па 1815 гг. мелі месца некалькі хваль палітычнай эміграцыі з беларускалітоўскіх губерняў:
1) паслябарская, звязаная з падаўленнем Барскай канфедэрацыі і правядзеннем псршага падзслу Рэчы Паспалітай;
2) трэцятравеньская, выкліканая адменай Канстытуцыі 3 траўня 1791 г. і другім падзелам Рэчы Паспалітай;
3) касцюшкаўская, якая з’явілася пасля паражэння паўстання 1794 г. і ліквідацыі Рэчы Паспалітай;
4) напалеонаўская, звязаная з аднаўленнем польскай дзяржаўнасці ў выглядзе Герцагства Варшаўскага, створанага ў 1807 г. імператарам Напалеонам, спадзяваннямі на поўнае аднаўленне Рэчы Паспалітай і ваенным паражэннем напалеонаўскіх войскаў у кампаніі 1812 г. супраць Расіі.
Адносна ліберальны рэжым, які панаваў ва ўтвораным у 1815 г. Каралсўстве Польскім, ствараў магчымасці для вяртання на радзіму тых прыхільнікаў Напалеона, якія пакінулі яе пасля заняцця расійскімі войскамі земляў былога ВКЛ і Княства Варшаўскага. У эміграцыі засталіся толькі адзінкавыя асобы, напрыклад, Т. Касцюшка, які пасяліўся ў Швейцарыі пасля атрымання амністыі ад Паўла I і жыў тут да сваёй смсрці ў 1817 г. [292J.
У цэлым усе пералічаныя вышэй хвалі эміграцыі яднаюць некалькі рысаў. Па-першае, яны не былі шматколькаснымі. Радзіму пакідалі не болын за некалькі соцень асоб. Па-другое, яны нс былі працяглымі: за рэдкім выключэннем эмігранты вярталіся на радзіму пасля некалькіх гадоў жыцця на чужыне. Эміграцыя пасля паўстання 1830-1831 гг. (паслялістападаўская) мела прынцыпова іншыя паказчыкі. Землі былой Рэчы Паспалітай пакінулі тысячы чалавек, прычым большая іх частка ўжо ніколі не вярнулася назад.
Уяўленне пра эміграцыю ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. як пра малазначны эпізод айчыннай гісторыі стала прычынай адсутнасці ў беларускай гістарыяграфіі асобных манаграфічных даследаванняў па гэтай тэматыцы. Як правіла, аўтары абмяжоўваліся толькі павярхоўным аглядам гісторыі эміграцыі. Тым больш не рабіліся спробы прасачыць дзейнасць ураджэнцаў Беларусі і Літвы ў эміграцыі. Іх звычайна залічвалі да ўсіх польскіх эмігрантаў
і не цікавіліся своеасаблівасцямі іх становішча па-за межамі радзімы, а таксама ўзаемаадносінамі з ураджэнцамі ўкраінскіх зямель ці Каралеўства Польскага. He звярталася ўвага і на той факт, што па-за межамі радзімы многія эмігранты развівалі свае навуковыя і літаратурныя здольнасці. Гэтаму садзейнічала адсутнасць у краінах, дзе жылі эмігранты, жорсткай цэнзуры, якая існавала ў Расійскай імперыі, а таксама даступнасць для іх лепшых еўрапейскіх цэнтраў вышэйшай адукацыі.
Хіба што не найбольш важнай праблемай пры даследаванні дзейнасці эмігрантаў з’яўляецца вызначэнне колькасці ўраджэнцаў Беларусі і Літвы, якія пасля паражэння паўстання пакінулі радзіму. Гэта важна таму, што ад колькасці самым непасрэдным чынам залежыць патэнцыял эміграцыі — фізічны і інтэлектуальны, — які яна ў выпадку патрэбы магла б выкарыстаць. 3 гэтым жа звязана праблема рассялення эмігрантаў па тэрыторыі Заходняй Еўропы і ўсяго свету ўвогуле, а таксама па тэрыторыі Францыі ў прыватнасці, паколькі там пасялілася пераважная большасць выгнаннікаў. Як гэта будзе паказана ніжэй, рассяленне ў пэўнай ступені ўплывала і на арганізацыйнае афармленне эміграцыі з Беларусі і Літвы.
He менш істотным з’яўляецца пытанне самасвядомасці і самавызначэння ў эміграцыі ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў. Тут неабходна адзначыць, якія тэрміны выкарыстоўвалі эмігранты для самаакрэслення і акрэслення сваіх суайчыннікаў, якую тэрыторыю яны лічылі сваёй айчынай. Гэтая праблема тым больш важная для беларускай гістарыяграфіі, што многія папярэднія польскаі рускамоўныя працы цалкам ігнаравалі рэгіянальныя своеасаблівасці прадстаўнікоў беларуска-літоўскіх губерняў у грамадска-палітычным руху першай паловы XIX ст. Гэтая традыцыя захавалася да сённяшняга дня. На працягу доўгага часу гісторыкі ХХ-ХХІ стст., пераймаючы тэрміналогію рускамоўных крыніц, створаных царскімі ўладнымі органамі, і афіцыйнай царскай гістарыяграфіі, паўстанне 1830-1831 гг. называлі руска-польскай ваішой, польскім паўстаннем і г. д. Пры гэтым не рабілася спроба растлумачыць сэнсавае напаўненне тэрмінаў польскі, паляк і г. д., разуменне якіх мянялася на працягу стагоддзяў [25; 107]. Да гэтага часу айчынная гістарыяграфія шукае адказ на пытанне, кім жа лічылі сябе прадстаўнікі шляхты Беларусі і Літвы ў першай палове XIX ст. —ліцвінамі ці палякамі, хаця падобная пастаноўка пытання сама па сабе з’яўляецца некарэктнай.