Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
Стварэнне следчай камісіі ў Вільні было пачата 6 чэрвеня 1831 г., калі з галоўнай кватэры расійскіх войскаў у Мінску было выслана распараджэнне віленскаму генерал-губернатару, дзе яму загадвалася для акрэслення ступені віны кожнага са шляхты і іншых абывацеляў Віленскаіі губерні, якія прымаюць удзелу паўстанні, утварыцьу Вільні спецыяльную камісію [425, s. 254].
Віленская губернская следчая камісія правяла сваё першае пасяджэнне 31 ліпеня 1831 г. Пачаткова яна разглядала таксама справы паўстанцаў з Гродзенскай губ. Дзейнасць камісіі працягвалася да 31 снежня 1834 г., калі адбылося яе апошняе пасяджэнне. За ўвесь час свайго існавання яна выдала 318 пастаноў у адносінах да 3881 падсуднага. Да першага разраду быў аднесены 51 чал., да другога — 530, да трэцяга — 158, па-за разрадамі засталося 3142 чал., 186 з якіх былі асуджаны да канфіскацыі маёмасці за тое, што пакінулі месца жыхарства [425, s. 260].
Гродзенская губернская следчая камісія была вылучана са складу Віленскай. Яна пачала сваю дзейнасць 26 лістапада 1831 г. 18 снежня 1831 г. з Вільні ў Гродна былі адасланы справы, якія тычыліся ўраджэнцаў Гродзенскай губ. Дакладная лічба асобаў, якія былі аднесены гэтай камісіяй да пэўнага разраду злачынцаў, невядома, але ёй было адзначана, што каля 400 чал. мела дачыненне да паўстання і большасць з іх адышла ў Каралеўства Польскае [14, с. 151-152],
Дзейнасць Мінскай губернскай следчай камісіі пачалася 10 чэрвеня 1831 г. Да кастрычніка 1831 г. яна абмяжоўвалася арганізацыйнымі момантамі і разглядам спраў, якія не падлягалі далейшаму вядзенню. Затым яна распачала інтэнсіўную працу. Як сведчыць яе справаздача ад снежня 1831 г., яна вынесла пастановы па 179 справах і ў адносінах да 465 чал. Да першага разрада ёю былі аднесены 5 чал., другога — 87 чал., сярод якіх, як адзначалася, 46 схаваліся і да гэтага часу не з’явіліся, трапілі ў трэці разрад і засталіся па-за разрадамі
239 чал., 135 чал. прызнаны невінаватымі. На 14 студзеня 1832 г. нявырашанымі заставалася 36 спраў, што па сутнасці сваёіі не маюць важнасііі, зрашэннем якіх камісія павінна быць закрыта [2, с. 108-111], Усяго ж камісіяй былі вынесены пастановы прыкладна 600 чал.
Паводле звестак Камітэта па справах заходніх губерняў, у Віленскай губ. ва ўдзельнікаў паўстання было канфіскавана 118 маёнткаў, у Гродзенскай — 70, у Мінскай — 22, Віцебскай — 6, Магілёўскай — 1 [1, с. 126], Паводле звестак А. Радзюка, у Магілёўскай губ. канфіскаваны 1 маёнтак, у беларускіх паветах Віцебскай губ. — 2, у Браслаўскім і Ашмянскім пав. Віленскай губ. -— 21, у Мінскай губ. — 27 маёнткаў у 30 чал., у Гродзенскай губ. — 76 валоданняў у 56 чал. [108, с. 13]. Аднак гэтая лічба не з’яўлялася канчатковай. Працэс канфіскацыі маёнткаў цягнуўся яшчэ шмат дзесяцігоддзяў — паміралі бацькі паўстанцаў, у выніку чаго казне адыходзіла тая частка маёмасці, якая б засталася паўстанцам; адкрываліся ранеіі невядомыя маёнткі, некаторыя паўстанцы атрымоўвалі магчымасць вярнуцца на радзіму і хадатайнічалі аб вяртанні канфіскаванай маёмасці, сваякі і крэдыторы адсуджвалі на сваю карысць пэўную маёмасць, калі ім удавалася даказаць, што яна належала менавіта ім, а не асуджаным паўстанцам, і г. д. [45; 96].
Для дапамогі пры канфіскацыі маёмасці ў тых губернях, дзе дзейнічалі следчыя камісіі, у 1832 г. былі ўтвораны Ліквідацыйныя камісіі. У іх абавязкі ўваходзіў разгляд прэтэнзій крэдытораў да маёмасці, якая падлягала канфіскацыі. Гэта было выклікана тым фактам, што многія канфіскаваныя маёнткі былі абцяжараны вялікімі даўгамі, якія часам нават псравышалі іх ацэначны кошт. У абавязкі камісій таксама ўваходзіла азнаямленне грамадскасці з працэсам канфіскацый, што рабілася праз публікацыю ў прэсе Варшавы (Варшаўская газета (Gazeta Warszawska)), Вільні (Літоўскі кур 'ер {Kuryer Litewski)), Масквы і Санкт-Пецярбурга спісаў асобаў, маёмасць якіх пераходзіла ў распараджэнне Дэпартамента дзяржаўных маёмасцяў. Пасля дня абвяшчэння аб канфіскацыі маёмасці крэдыторы і даўжнікі канфіскаваных маёнткаў павінны былі ў 6-месячны (для жыхароў Імперыі і Каралеўства Польскага) ці 12-месячны (для тых, што знаходзіліся па-за іх межамі) тэрмін падаць дакументы пра свае прэтэнзіі да яе ці даўгі [14, с. 153— 154]. Час дзеяння Ліквідацыйных камісій расцягнуўся на дзесяцігоддзі. Напрыклад, Віленская Ліквідацыйная камісія дзейнічала да 1860 г. [425, s. 263].
Шырокі ўдзел у паўстанні шляхты даў царскім уладам нагоду распачаць чарговы этап пазбаўлення правоў прадстаўнікоў гэтага прывілеяванага саслоўя на землях былой Рэчы Паспалітай. 19 кастрычніка 1831 г. быў выдадзены адпаведны ўказ пад назвай Аб разборы Шляхты ў Заходніх Губернях і аб уладкаванні гэтага роду людзеіі. Галоўнай прычынай яго выдання называлася тое, што апошнія падзеі ў вернутых ад Польшчы губернях [паўстанне 1830-1831 гг. — аўт.] даказалі, што гэтыя людзі, з прычыны недахопу аселасці і ўласнасці і паводле ладу жыцця многіх з іх найбольш схільныя былі да паўстання і да зпачынных дзеянняў супраць законнай [расійскай — аўт.] улады. Іншымі ж
прычынамі называліся шматлікасць саслоўя шляхты, нявызначанасць яго правоў і абавязкаў, а таксама недарэчнае змешванне пад гэтай агульнай назвай сапраўдных дваранаў з асобамі, якія нічым не зацвердзілі сваё права на дваранства. Паводле ўказа, уся шляхта павінна была падзяляцца на дзве часткі. Да першай адносіліся тыя, што змаглі даказаць сваё шляхецкае паходжанне на падставе пэўных дакументаў і былі зацверджаны ў гэтым званні Герольдыяй Сената. Гэтую катэгорыю ў далейшым загадвалася называць дваранствам. Да другой катэгорыі адносіліся ўсс тыя шляхціцы, якія не змаглі даказаць свае шляхецкія правы. Яны пераводзіліся ў разрады аднадворцаў (у сельскай мясцовасці) і грамадзянаў (у гарадской). 3 катэгорыі грамадзянаў вылучаліся прадстаўнікі інтэлектуальнай працы (якія абарачаюцца ў якіх-небудзь вучоных занятках) — настаўнікі, адвакаты, медыкі, мастакі і да т. п. Яны адносіліся да катэгорыі ганаровых грамадзянаў. Усе павінны былі выплачваць падаткі і выконваць пэўныя павіннасці на карысць дзяржавы. Толькі ганаровыя грамадзяне вызваляліся ад рэкруцкай павіннасці [105, т. 6, № 4869], I хаця працэс разбору шляхты цягнуўся да самага канца існавання Расійскай імперыі [43], выданне падобнага ўказа адразу пасля падаўлення паўстання не магло не аказаць на яго ўдзельнікаў вялікага ўражання.
Як адзін з захадаў накіраваных на паслабленне ўплыву настроенай супраць расійскіх уладаў шляхты, можна разглядаць указ ад 1 жніўня 1831 г. Паводае яго, прыгонныя сяляне, якіх іх уладальнікі прымушалі далучацца да паўстання, атрымоўвалі права падаваць на іх скаргі ў дзяржаўныя ўстановы. Яны павінны былі разглядацца ў тэрміновым парадку. У выпадку даказанасці падобных абвінавачанняў памешчыкам пагражала аддача пад суд, а на іх маёнткі накладаўся секвсстр [105, т. 6, № 4738], У 1831-1834 гг. расійскім урадам было выдадзена некалькі пастаноў, накіраваных на прыцягненне былых паўстанцаў на радзіму. 1 лістапада 1831 г. выйшла амністыя радавым і падафіцэрам, якія паходзілі з Каралеўства Польскага. Аднак з яе былі выключаны некалькі груп паўстанцаў: удзельнікі змовы падхаружых, сябры паўстанцкага ўрада, дэпутаты сейма, якія галасавалі за дэтранізацыю Мікалая I, арганізатары непарадкаў у Варшаве 15 жніўня 1831 г., а таксама найболып шматлікая група паўстанцаў, якія паходзілі з зямель былога ВКЛ, Падолля і Валыні [261, s. 17; 292, s. 63].
4 кастрычніка 1832 г. быў выдадзены ўказ Аб міласцях, падараваных тым з жыхароў Заходніх Губерняў, якія не былі галоўнымі пачынальнікамі паўстання. Паводле яго, дараванне пацвярджалася паўстанцам, аднесеным следчымі камісіямі да трэцяй катэгорыі, і абвяшчалася тым, якія толькі перайшлі мяжу, не прыняўшы актыўнага ўдзелу ў паўстанні. Аднак аднесеныя да другой катэгорыі не атрымалі ніякіх гарантый даравання, а аднесеныя да першай павінны былі карацца ў адпаведнасці з ранейшымі пастановамі [105, т. 7, № 5637],
4 кастрычніка 1834 г. быў выдадзены ўказ, паводле якога тыя паўстанцы, якія на працягу двух гадоў пасля выдання закона ад 4 кастрычніка 1832 г. не вярнуліся на радзіму, пазбаўляліся ўсялякага далейшага права на Нашу
[імператарскую — аўт.] ласку і абвяшчаліся выгнаннікамі. Ім забаранялася прыбыццё ў межы імперыі, а іх маёнткі павінны канчаткова канфіскоўвацца. Паводле гэтага ж закона, скасоўваліся следчыя камісіі як з-за гэтага ўжо бескарысныя [105, т. 8, № 7429]. Гэтым законам было здзейснена юрыдычнас замацаванне факта эміграцыі ўдзельнікаў паўстання.
Разам з указамі, якія непасрэдна ўплывалі на становішча былых паўстанцаў, царскім урадам было праведзена некалькі мерапрыемстваў, якія былі накіраваны на змяненне сітуацыі на землях Беларусі, Літвы і Украіны і прадухіленне нацыянальна-вызваленчых выступленняў у будучыні. Наступлсннс вялося не толькі на ўдзельнікаў паўстання, але і на сістэму кіравання ўсімі тэрыторыямі, далучанымі да Расіі ў канцы XVIII ст. Для складання праектных прапаноў заканадаўчых актаў у адносінах да беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх зямель 16 верасня 1831 г. быў утвораны т. зв. Камітэт заходніх губерняў. Галоўнай мэтай яго ўтварэння было набліжэнне заходніх губсрняў паводле духу ўстанаўленняў, якія ўвогуле ў імперыі існуюць, і каб нарэшце... запэўніць іх жыхароў што ў адным толькі непадзельным з іншымі губернямі Расіі існаванні і пры дзеянні тых жа пастаноў яны павінны шукаць / чакаііь свайго дабрабыту. Менавіта на яго ўскладалася задача правядзсння новай палітыкі на беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх землях — іх русіфікацыі, увядзення агульнаімперскага заканадаўства, павышэння ролі праваслаўя і дат. п. [14, с. 144-145].
Указам ад 1 студзеня 1831 г. загадвалася спыніць з гэтага часу на ўсёй прасторы Беларусі [Віцебскай і Магілёўскай губ. — аўт.] дзеянне пастаноў Статута Літоўскага, але дазваляючы Дваранству, гэтак жа, як дагэтуль і паводле тых жа правілаў, абіраць са свайго асяроддзя Старшыняў Палат Крымінальнага і Грамадзянскага Суда [105, т. 6, № 4233].
Адным з мерапрыемстваў па ўмацаванні расійскай улады на беларуска-літоўскіх землях стала насаджэннс расійскага чыноўніцтва і землеўладальніцтва. Для гэтага расійскім чыноўнікам і землеўладальнікам надаваліся перавагі ў параўнанні з мясцовым насельніцтвам. 5 сакавіка 1832 г. было выдадзена палажэнне Камітэта па справах заходніх губерняў аб раздачы рускім памешчыкам маёнткаў, якія былі канфіскаваны ў паўстанцаў. Яны перадаваліся ў 100-гадовас арэнднае карыстанне на ўмовах выплаты з яго 5-працэнтнага падатку ад люстрацыйнага даходу [2, с. 111-114], 15 красавіка 1832 г. быў выдадзены ўказ аб наданні некаторых пераваг рускім чыноўнікам пры іх паступленні на службу ўлітоўскія губерні. Паводле яго, усім ахвотным паступіць на службу выдаваліся грошы на прыезд на месца службы, а ў выпадку, калі гэтым чыноўнікам ужо выплачвалася пснсія за папярэднюю службу, то яна захоўвалася і выдавалася звыш звычайнай аплаты [105, т. 7, № 5293].